• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 8

    Беларуская энцыклапедыя Т. 8


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 576с.
    Мінск 1999
    1210.73 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 18
    Беларуская энцыклапедыя Т. 18
    
    КАРЛФЕЛЬТ (Karlfeldt) Эрык Аксель (20.7.1864, Фолькерна, лен Копарберг, Шзецыя — 8.4.1931), шведскі паэт. Чл. Шведскай акадэміі (з 1904). Скончыў Упсальскі унт (1902). Дэбютаваў паэт. зб. «Песні пра дзікую прыроду і каханне» (1895). Аўтар збкаў «Песні Фрыдаліна» (1898), «Сад Фрыдаліна» (1901), «Флора і Памона» (1906), «Флора і Белона» (1918), «Асенні горн» (1927), літ.знаўчых прац. Паэзія К. адметная лірызмам, фалькл. сакавігасцю і этнагр. канкрэтнасцю. Нобелеўская прэмія 1931.
       Тв.: Рус. пер. — у кн.: Западноевропейская поэзня XX в. М., 1977.
    
    КАРЛЬСТАДСКІЯ ПАГАДНЕННІ 1905. Падпісаны паміж Швецыяй і Нарвеііяй 26 кастр. ў г. Карльстад (Швецыя) пасля папярэдніх двухбаковж перагавораў (праходзілі 31.8— 23.9.1905) і ўхвалення парламентамі абедзвюх краін. Аформілі скасаванне
    
    
      швед.нарв. уніі 1814—1905, вызначылі цэласнасць тэр. Нарвегіі, стварэнне нейтральнай пагран. зоны, умовы бяспошліннага транзіту тавараў для Швецыі праз тэр. Нарвегіі, пацвердзілі правы качавання шведскіх саамаў на нарв. землях і інш.
    
    
    Э.АКарлфельт.
    
    КАРЛКІЖ Анатоль Сямёнавіч (16.4.1923, г. Гомель — 9.1.1997), бел. філосаф. Др філас. н. (1966), праф. (1967). Скончыў Гомельскі пед. інт (1948). 3 1952 у Інце філасофіі АН Беларусі, з 1956 у Бел. політэхц. акадэміі. Даследаваў філас. праблемы прыродазнаўства, а таксама пытанні гісторыі філасофіі і атэізму.
        7’в.: О матерналнстнческнх воззренпях в отечественной фнзнке. Мн., 1957; Очеркя по научному атеязму. Мн., 1961; Борьба матеряалнзма н вдеалнзма в отечественной фнзнке (II половмна XIX н начало XX вв). Ч. 1—2 Мн., 1959—60.
    
    КАРМА (лац. Puppis), сузор’е Паўд. паўшар’я неба. Найб. яркія зоркі 2,2; 2,8^ 2,8 візуальнай зорнай велічыні. У Паўн. паўшар’і відаць у паўд. шыротах. Найлепшы час назірання — студзень. Гл. Зорнае неба.
    
    КАРМА, балота на Пн Барысаўскага рна Мінскай вобл., у вадазборы рэк Бярэзіна і Гайна. Нізіннага тыпу. Пл. 5,5 тыс. га, у межах прамысл. пакладу 4,1 тыс. га. Сярэдняя глыб. торфу 1,7 м. Асушаная ч. балота выкарыстоўваецца пад ворыва і сенажаць, неасушаныя землі часткова ўваходзяць у водаахоўную зону Бярэзіны. У раслінным покрыве пераважаюць вольха, асіна, бяроза, з травяністых раслін — асокі.
    
    КАРМА, гарадскі пасёлак, цэнтр Кармянскага рна Гомельскай вобл., прыстань на р. Сож пры ўпадзенні ў яе р. Кармянка. За 110 км ад Гомеля, 55 км ад чыг. ст. Рагачоў на лініі Магілёў— Жлобін. Аўтадарогамі злучана з Чачэрскам і з аўтадарогамі Бабруйск—Крычаў і Гомель—Магілёў. 4,8 тыс. ж. (1998).
      Вядома з 17 ст. ях мястачка ў Рэчыцкім пав. Мінскага ваяв. ВКЛ. 3 1772 у Рас. імперыі, цэнтр воласці Рагачоўсхага пав. Магілёўскай губ , уласнасць Быкоўскіх. У 1886 — 109 ж, 23 даары, іпкола, царква, 3 яўр. малігоўныя дамы, 30 крам, 3 кірмапш на год Налярэдадні рэвалюцыі 1905—07 дзейнічала мясц. aprцыя Палескага кта РСДРП і эсэраўская група. 25—26.2.1919 тут здбылося антысав. сял. паўстанне, падгрыманае мясн. эсэрамі і
    
    
    76              КАРМА
    
    духавенствам К. захоплена паўстандамі, некат. чл. рэўкома забіты. Наўстанне задушана. у 1923 — 1,5 тыс. ж. У 1919—24 К. — пасёлак у Гомельскай губ. РСФСР, з сак. 1924 у БССР. У 1924—30 цэнтр Кармянскага раёна ў Магілёўскай акр., з 1938 — у Гомельскай вобл. 3 27.9.1938 гар. пасёлак. У 1962—65 у Рагачоўскім, у 1965—66 у Чачэрскім рнах. У 1971 — 4,1 тыс. жыхароў.
      Прадпрыемствы лёгкай, харч., буд. матэрыялаў прамсці. Друкарня. 2 сярэднія, муз. і спарт. школы, Дом культуры, 2 бкі, бальніца, аптэка, паліклініка, камбінат быт. абслугоўвання, адцз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў і партызан, помнік землякам, магіла ахвяр фашызму.
    КАРМА, вёска ў Добрушскім рне Гомельскай вобл., каля р. Хорапуць. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 17 км на ПдУ ад г. Добруш, 45 км ад Гомеля, 12 км ад чыг. ст. Закапыцце. 1298 ж., 600 двароў (1997). Сярэдняя школа, Палац культуры, 2 бкі, бальніца, аггтэка, аддз. сувязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну. Помнік архітэкгуры — Кармянская Пакроўская царква (2я пал. 19 ст).
    КАРМАВАЯ АДЗІНКА, адзінка вымярэння і параўнання агульнай (энергет.) пажыўнасці кармоў. На Беларусі за К.а. прынята пажыўнасць 1 кг зерня аўса сярэдняй якасці. Агульную пажыўнасць кармоў разлічваюць па колькасці ў іх сырога пратэіну, тлушчу і клятчаткі, безазоцістых экстракгыўных рэчываў, страўнасці гэтых рэчываў, велічыні зніжэння пажыўнасці кармоў у залежнасці ад колькасці ў іх сырой клятчаткі. Паказчыкам энергет. пажыўнасці кармоў можа служыць таксама велічыня насы чанасці іх абменнай энергіяй. На аснове К.а. разлічваюць нормы кармлення для с.г. жывёл (гл. Кармавая норма).
    КАРМАВАЯ БАЗА, запасы і крыніцы кармоў, якія маюць гаспадарка, раён, вобласць, краіна. К.б. жывёлагадоўлі ўключае кармы, атрыманыя на ворных землях, прыродных сенажацях і пашы, камбікармы, кармы і кармавыя дабаўкі мікрабіял., хім. сінтэзу, мінер. і жывёльнага паходжання, а таксама пабочных прадукгаў (кармавых адходаў) рыбнай, мясамалочнай, мукамольнай і харч. прамсці. На Беларусі ствараецца па трох асн. кірунках: атрыманне найб. выхаду кармавых адзінак і пратэіну з 1 га зямлі пры нізкім іх сабекошце (прадугледжвае павышэнне ўрадлівасці глебы і ўкараненне найб. эфекгыўнай агратэхнікі пры вырошчванні кармавых культур, стварэнні высокапрадукцыйных лугоў і паіпы); макс. захаванне вырашчанаіа ўраджаю кармавых культур (выкарыстанне прагрэс. тэхналогій уборкі, нарыхтоўкі і захоўвання кармоў на аснове комплекснай механізацыі); рацыянальнае выкарыстанне нарыхтаваных кармоў (укараненне навукова абгрунтаваных сістэм і рацыёнаў кармлення жывёл). К.б. для дзікіх жывёл — прыродныя і штучна створаныя
    
    крыншы дадатковай падкормкі ў неспрыяльныя для іх існавання перыяды.
    КАРМАВАЯ НОРМА, колькасць пажыўных рэчываў, неабходных свойскай жывёле для падтрымкі належнага ўзроўню яе жыццядзейнасці, прадукцыйнасці, здароўя і ўзнаўлення. Уключае 18—30 паказчыкаў: кармавыя адзінкі, абменную энергію, сухое рэчыва, сыры і засваяльны пратэін, крухмал, цукар, сырыя клятчатку і тлушч, макраі мікраэлементы, вітаміны, а для некат. жывёл (свінні, іпушкі) таксама незаменныя амінакіслоты. На аснове К.н. распрацоўваюць кармавы рацыён.
    КАРМАВЬІ РАЦЫЁН, набор і колькасць кармоў на пэўны прамежак часу (суткі, сезон, год) з улікам патрэб жывёл у пажыўных рэчывах. Распрацоўваюць на аснове дэталізаваных кармавых норм і звестак пра пажыўнасць корму. Кр. наз. збалансаваным, калі цалкам забяспечвае патрэбы жывёлы ў нарміраваных элементах харчавання і адпавядае навукова абгрунтаваным суадносінам паміж імі. На практыцы К.р. часцей складаюць па сярэдніх (па групе ці секцыі) паказчыках жывой масы, прадукцыйнасці і ўзросту жывёл. Пры змене нормы кармлення, пажыўнасці і асартыменту кармоў рацыёны карэкціруюцца.
    КАРМАВЫ СЕВАЗВАРбт, гл. ў арт. Севазварот.
    КАРМАВЬІХ БЯЛКбВЫХ РЭЧЫВАЎ ПРАМЫСЛбВАСЦЬ, галіна мікрабіялагічнай прамысловасці. Вырабляе бялковыя кармавыя рэчывы, пераважна кармавыя дрожджы, з вуглевадароднай і расліннай сыравіны для жывёлагадоўлі. Уключае таксама прадпрыемствы гідролізнай прамысловасці і арган. сінтэзу лесахімічнай прамысловасці.
      Прадпрыемствы, якія выкарыстоўваюць вуглевадародную сыравіну зза высокай матэрыялаёмістасці прадукцыі найчасцей арыентуюцца на цэнтры нафтаперапрацоўкі. Для атрымання 1 т бялку неабходна 2,5 т вуглевадароднай сыравіны. Найб. перспектыўмай сыравінай дая атрымання кармавых бялковых рэчываў шляхам мікрабіял. сінтэзу з’яўляецца нафта. Прадпрыемствы, пгго працуюць на вуглевадароднай сыравіне маюць больш высокі выхад бялковай прадукцыі ў параўнанні з прадпрыемствамі, якія працуюць на сыравіне расліннага паходжання. На сучасным этапе значную ч. ўсіх кармавых дражджэй атрымліваюць на прадпрыемствах гідролізнай прамсці з расліннай сыравіны (адходы лесапілавання, нетаварная драўніна і нехарч. адходы сельскай гаспадаркі). Прадпрыемствы гідролізнай прамсці вызначаюода найбольшай матэрыялаёмістасцю. Для вытвсці 1 т кармавых дражджэй трэба 6,2 т зыходнай сыравіны, у тл. 5 т сухой драўніны, а таксама серная кта, сульфат амонію, суперфасфат, вапна, значная колькасць вады і паліва, таму гідралізная прамсць таксама арыеіпуецца на сыравінныя базы.
    
      На Беларусі вытворчасць карм. бялковых рэчываў развіваецца з канца 1960х г., напачатку на аснове гідролізу драўніны, потым на вуглевадароднай сыравіне, якую атрымліваюць пры нафтаперапрацоўцы. 3 1967 кармавыя дрожджы вырабляюць на Бабруйскім гідролізным здзе, з 1971 кармавыя, а з 1974 бялковыя дрожджы — на Рэчыцкім доследнапрамысл. гідролізным здзе. 3 1978 дзейнічае Наваполацкі зд бялковавітамінных канцэнтратаў (папрыну). Сыравінай для яго вытвсці служаць ачьшічаныя вадкія парафіны. 3 1983 папрын для с.г. жывёлы, птушак, пушных звяроў выпускае самы буйны ў краіне Мазырскі зд кармавых дражджэй. Прадукцыя прадпрыемстваў выкарыстоўваецца ў камбікормавай прамсці, у жывёлагадоўлі для абагачэння кармоў бялкамі, вывозідца за межы краіны. Г.С.Смалякоў.
    КАРМАВЫЯ АТРУЧЭННІ, захворванні жывёл, што ўзнікаюць у выніку прыёму няправільна падрыхтаваных або недабраякасных кармоў ці парушэння норм кармлення жывёл. Выклікаюцца хім. ядамі, што ўтвараюцца ў кармах пры іх няправільным тірыгатаванні або захоўванні. К.а. выклікаюць кармы, пашкоджаныя таксікаінфекцыяй, напр. батулізмам або таксічнымі грыбамі (фузарыятаксікоз, стахібатрыятаксікоз і інш.), ядамі сінт. паходжання (карбамід або вял. доза бялковавітаміннамінер. дабавак, рэіпткі пестыцыдаў і нітратаў пры захоўванні іх у кармах звыш дапушчальных нарматываў). К.а. выклікае таксама парушэнне рэжыму кармлення, напр. рэзкі пераход на інш. кармы, на паійавае або стойлавае ўгрыманне жывёл, зміпшяе кармленне галодных жывёл. І'л. таксама Атручэнне.
    КАРМАВЫЯ ДАБАЎКІ, пажыўныя рэчывы, якія ўводзяць у рацыёны жывёл, каб забяспечыць найвышэйшую іх прадукцыйнасць і эфекгыўнае выкарыстанне кармоў. Вядома больш за 100 К.д.: энергетычныя — сушаныя коранеклубняплоды, крухмал, мелес, кармавыя жывёльныя тлушчы, алеі, фасфатыды; небялковыя азоціст ы я — карбамід, аманійныя солі, аміяк і аміячная вада, сінт. амінакіслоты; мінеральныя — даламітавы вапняк, вапняковы туф, сапрапель, азёрны глей, касцявая мука, фасфарын, касцявы попел, кармавы прэцыпітат і інш., у якіх ёсць макра і мікраэлементы. 3 інш. дабавак выкарыстоўваюць вітамінныя, ферментныя прэпараты, гарманальныя рэчывы, кармавыя антыбіётыкі, транквілізатары, араматычныя, смакавыя і інш. рэчывы. К.д. ўключаюць у склад камбікармоў і кармавых сумесей паасобку або ў выглядзе бялковавітаміннамінер. дабавак і прэміксаў.