• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 8

    Беларуская энцыклапедыя Т. 8


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 576с.
    Мінск 1999
    1210.73 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 18
    Беларуская энцыклапедыя Т. 18
      Тв.: Дэкарацыйнае мастадтаа музычнага тэатра БССР. Мн., 1973. Р.Ф.Шаура.
    
    КАРНАЧ Сцяпан Андрэевіч (10.11.1918, в. Клінок Чэрвеньскага рна Мінскай вобл. — 6.2.1991), Герой Сав. Саюза (1944). Ген.м. авіяцыі (1957) Скончыў Мінскі аэраклуб (1938), Адэскую ваен. авіяц. школу лётчыкаў (1940), Вышэйшыя лётнатакгычныя курсы (1949), Ваен. акадэмію Генштаба (1958). У Чырв. Арміі з 1938. У Вял. Айч. вайну з 22.6.1941 на Паўд., Крымскім, Закаўказскім, Варонежскім, Сцяпным, 2м і 1м Укр. франтах: камандзір звяна, эскадрыллі, штурман палка, нам. камандзіра, камандзір знішчальнага авіяпалка. Удзельнік абароны Севастопаля, баёў у Крыме, на Каўказе, БелгарадскаХаркаўскай аперацыі, баёў на Украіне, у Польшчы, Германіі, Чэхаславакіі, штурму Берліна. Зрабіў 346 баявых вы
    
    
    КАРНЕЛЬ
    
    81
    
    летаў, удзельнічаў у 84 паветр. баях, збіў 16 варожых самалётаў. Да 1973 у Сав. Арміі.
    КАРНАЧЙНАК Мікалай Аляксандравіч (1922, в. Баркі 1я Шклоўскага рна Магілёўскай вобл. — 22.9.1942), Герой Сав. Саюза (1942). Скончыў аэраклуб у Оршы і Адэскую ваен. авіяц. школу лётчыкаў (1941). У Чырв. Арміі з 1940. У Вял. Айч. вайну з 1941 на Паўд.Зах. і Сталшградскім франтах. Камандзір звяна знішчальнага авіяпалка лейтэнант
    
    
    
    С.АКарнач             М.А.Карначонак.
    
    К. зрабіў 349 баявых вылетаў, збіў 10 варожых самалётаў. Загінуў у баі. На тэр. Аршанскага мясакансервавага камбіната, дзе ён працаваў да вайны, К. пастаўлены бюст.
    КАРНЁП (Carnegie) Дэйл (1888, г. Мэрывіл, ЗІІІА — 1955), амерыканскі псіхолаг, спецыяліст у галіне міжасобасных адносін. Скончыў Пед. каледж ва Уорэнсбергу' (1907), вучыўся ў Амер. акадэміі тэатр. мастацтва (НыоЙорк). 3 1912 выступаў з лекцыямі аб гарманічным жыцці, узаемаадносінах паміж людзьмі, уменні даходаіва выказваць свае думкі; атрымаў вял. папулярнасць. Стварыў комплексную сістэму навучання дарослых, якая ўключала практыку публічных выступленняў, мастацтва пераканання, вырашэння праблем і прыкладную псіхалогію. Аўгар кніг, напісаяых у жанры рэкамендацый і павучанняў.
       Тв:. Рус. пер. — Как завоевывать друзей н оказывать влнянне на людей. М., 1989; Как перестать беспокояться н начать жмть. М., 1990.
    КАРНЁЕВА Ніна Атяксееўна (н. 23.7.1920, г. Рцішчава Саратаўскай вобл., Расія), бел. актрыса. Нар. арт. Беларусі (1990). Скончыла тэатр. студыю Маск. камернага тра (1946). Працавала ў трах Тулы, Масквы, Алматы. 3 1957 у Гомельскім абл. драм. тры. Выканаўца вострахарактарных, камед. роляў. Творчасць вызначаецца глыбокім раскрыццём унутр. свету гераінь, імкненнем да яркай сцэн. формы. Сярод роляў: Жыгоцкая («Вайна пад стрэхамі» паводле ААдамовіча), княгіня Вольга [«Гора і слава» («Русь Кіеўская») А.ГІетрашкевіча], Мігачова («Не было ні гроша, ды раіггам піастак» А.Астроўскага), Акуліна Іванаўна («Мяшчане» М.Горкага), Мар’я («Любоў Яравая» К.Транёва),
    
    
    Жанна («Чаму ўсміхаліся зоркі» К.Карнейчука), Заначаалава («Кафедра» В.Урублеўскай), Нуйкіна («Мы, што ніжэй падпісаліся» АГельмана) і інш.
    КАРНЁЕНКА Уладзімір Якаўлевіч (15.7.1924, в. Губіншчына Крычаўскага рна Магілёўскай вобл. — 10.5.1996), поўны кавалер ордэна Славы. У Вял. Айч. вайну на фронце з 1943. Камандзір кулямётнага рааліку ст. сяржант К. 28.2.1944 каля в. Янава Быхаўскага рна знішчыў кулямёт і каля 20 гіглераўцаў, паранены, працягваў бой; у ліп. 1944 у баі на тэр. Смалявінкага рна прабраўся з разлікам у тыл праціўніка, агнём пасеяў паніку, што дапамагло сав. падраздзяленням прарваць варожыя пазіцыі; у студз. 1945 на тэр. Польшчы ўдзельнічаў у адбіцці 5 варожых контратак. У 1945—79 на сав. рабоце на Магілёўшчыне.
    КАРНЁЕЎ Захар Рыгоравіч (1747— 9.3.1828), дзяржаўны дзеяч Расіі. У 1768—82 служыў у казацкім войску, по тым дырэктар эканоміі Курскай губ., віцэгубернатар Арлоўскай губ. 3 8.1.1797 да 1806 мінскі губернатар. Курыраваў стварэнне Атласа і Тапаграфічнага апісання Мінскай губ., выказваўся супраць прымусовага пераводу уніятаў у праваслаўе. 3 1808 сенатар, з 1810 чл. Дзяржсавета, з 1814 віцэпрэзідэнт Пецярбургскага біблейскага тва. У 1817— 22 папячыцель Харкаўскага унта. AyTap шэрагу багаслоўскіх павучанняў.
    Я.К.Анішчанка.
    КАРНЕЛІУС (Cornelius) Петэр фон (23.9.1783, г. Дзюсельдорф, Германія — 6.3.1867), нямецкі жывапісец, прадстаўнік рамантызму. Вучыўся ў AM у Дзюсельдорфе (у 1795—1809). У 1811—19 уваходзіў у ірупоўку назарэйцаў у Рыме. 3 1821 дырэкіар дзюсельдорфскай, з 1825 — мюнхенскай, з 1841 — берлінскай AM. Пісаў у лінейнаграфічнай манеры напоўненыя патэтыкай фрэскі, у якіх адлюстроўваў тэмы ант. і сярэдневяковай гісторыі, біблейскія сцэны, алегарычныя выявы (фрэскі ў доме Бартольдзі ў Рыме, 1816—18; у гліптатэцы, 1820—30, і ў царкве св. Людвіга, 1829—40, у Мюнхене і інш.). Зрабіў ілюстрацыі да «Фаўста» І.В.Гётэ (1816) і інш. Я.Ф.ПІунейка.
    КАРНЁЛЬ (Corneille) П'ер (6.6 1606, г. Руан, Франпыя — 1.10.1684), французскі драматург, найбуйнейшы прадстаўнік класіцызму. Чл. Франц. акадэміі (з 1647). Літ. дзейнасць пачаў з вершаў (зб. «Паэтычная сумесь», 1632). Першая спроба ў жанры камедыі — «Меліта» (паст. 1629), у жанры трагедыі — «Медэя» (паст. 1635). Пасля пастаноўкі трагедыі «Сід» (1637), якая прадэманстравала складанасць духоўнага свету чалавека, лрыярытэт розуму, свядомасці і стала ўзорным творам класіцызму, эталонам прыі’ожага ў франц. культуры, К. пачалі называць «Вялікі Карнель». Аўтар трагсдый «першай манеры» («Гарацый», паст. 1640; «Цына», паст. 1640— 41; «Паліеўкт», паст. 1641—42), для якіх характэрны раўнавага асабісгага і гра
    
    мадзянскага, агульначалавечага і патрыятычнага, вытрыманасць у эстэт. законах класіцызму. У трагедыях «другой манеры» («Радагуна», паст. 1644—45; «Іраклій», паст. 1646; «Нікамед», паст. 1651; «Пертарыт», паст. 1651) акцэнг зроблены на асабістым пачатку, болыц складанай стала інтрыга, з’явіўся матыў антаганістычнасці інтарэсаў асобы і дзяржавы, узмацніўся момант ірацыя
    
    
    Н А. Карнеева.
    
    П.Карнель.
    
    
    нальнасці, што сведчыла пра ўплыў барока. Трагедыям «трэцяй манеры» («Эдып», паст. 1659; «Серторый», паст. 1662; «Сафанісба», паст. 1663; «Атон», паст. 1664; «Атыла»; паст. 1667; «Ціт і Берэніка», паст. 1670) уласцівы рэзкі крэн у бок дзяржаўнага, ператварэнне героя ў «функцыю» грамадства, што і абумовіла заняпад творчасці К. і правал трагедыі «Сурэна» (паст. 1674).
      Тв.: Рус. пер. — Театр. Т. 1—2. М., 1984; Нзбр. грагедлм. М., 1956.
      Літ:. А д а н А Театр Корнеля а Раснна // Театр французского класснцнзма: Пер. с фр. М., 1970; Кржевскнй Б.А Театр Корнеля н Раснна // Кржевскнй Б.А. Статьн о зарубежной ллгераіуре. М.; Л., 1960; Обломневскнй Д.Д. Французскнй классяцязм. М., 1968. Г.В.Сініла.
    
    
    Н Карнеева ў ролі Жанны.
    
    82
    
    КАРНЕТ
    
    КАРНЕТ (франц. comette), малодшы афіцэрскі чын (воінскае званне) у кавалерыі шэрагу краін Еўропы і Расіі ў 15 — пач. 20 ст. Першапачаткова К. выконвалі ролю сцяганосцаў. У рас. арміі ўведзены у 1801 (акрамя драгунскай і казацкай кавалерыі, з 1882 уведзены і ў драгунаў), потым у жандармерыі і пагран. варце, адпавядаў чыну прапаршчыка (з 1884 падпаручніка) у пяхоце, артылерыі і інш. часцях, харунжага ў казакоў. Скасаваны ў еўрап. арміях да канца 19 ст., у Расіі — у 1917.
    КАРНІЗ (ням. Kamies ад грэч. koronis канец, завяршэнне), гарызантальны выступ на сцяне, які падтрымлівае дах
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    Карніз
    
    (пакрыццё) будынка і ахоўвае сцяну ад сцёку вады; мае і дэкар. значэнне. К. бываюць: верхні (завяршае антаблежнт), прамежкавы (падзяляе фасад на асобныя ярусы), цокальны (завяршае цокаль будынка), надаконны, падаконны і інш.; вонкавыя і ўнутраныя. Былі пашыраны ў архітэкгуры Стараж. Грэцыі і Рыма, стыляў барока, ракако, класіцызму. У бел. манум. архітэкгуры К. з’явіліся ў 11—12 ст., у драўляным дойлідстве — у 2й пал. 18 ст. У нар. архітэктуры (Усх. Палессе, Падняпроўе) К. аздабляюць разьбой. С.А.Сергачоў.
    КАРНІЛАВА МЯЦЁЖ 1917, карнілаўшчына, узброенае выступленне рас. вярх. галоўнакамандуючага Л.Г.Карнілава супраць Часовага ўрада 25—31.8(7—13.9).1917 з мэтай устанаўлення ваен. дыктатуры ў Расіі. Пачаўся пасля заключэння ў жн. 1917 паміж ваен. міністрам А.Ф.Керанскім і Карнілавым сакрэтнага пагаднення пра замену ўрадавымі войскамі збальшавізаваных часцей Петраградскага гарнізона і наступным утварэнні больш моцнага Часовага ўрада ва ўмовах пагаршэння становішча на фронце (захоп Рыгі герм. войскамі) і акгывізацыі курсу бальшавікоў на ўзяцце ўлады шляхам узбр. паўстання. Паводле загаду Карнілава карпусы генералаў А.М.Крымава і Дз.П.Баграціёна рушылі з Магілёва ў бок сталіцы. 26.8(8.9).1917 Часовы ўрад абвінаваціў Карнілава ў імкненні выйсці за межы дамоўленасці, загадаў яму здаць пасаду галоўнакамандуючага і неадкладна прыбыць у Петраград, які быў аб’яўлены на ваен. становішчы. У адказ Карнілаў абвінаваціў Часовы ўрад у тым, што ён трапіў пад уплыў бальша
    
    
    вікоў і дзейнічае на карысць герм. ген. штаба. 28.8(10.9).1917 цэнтр. выканаўчыя кты Саветаў у Петраградзе выказаліся ў падтрымку ўрада ў барацьбе супраць Карнілава. Былі створаны цэнтр для ліквідацыі мяцяжу (Кт нар. барацьбы з контррэвалюцыяй) і грамадскія антыкарнілаўскія кты. Аднымі з галоўных кіраўнікоў і арганізатараў барацьбы з карнілаўшчынай выступілі бальшавікі. Яны пачалі мабілізацыю рабочых і салдат, атрады якіх сканцэнтраваліся пад Петраградам, Нарвай, Ноўгарадам, Псковам. Супраць карнілаўскіх войск былі накіраваны салдаты рэв. часцей петраградскага гарнізона, мараю Балт. флоту, чырвонагвардзейцы. Бальшавіцкія агітатары растлумачвалі салдатам і казакам карнілаўскіх часцей контррэв. сэнс карнілаўшчыны. У гэтых умовах войскі Крымава і Баграціёна пачалі далучацца да ўрадавых сіл (узбр. сутыкненняў практычна не было), усе іх часці былі вернуты на месцы сваёй дыслакацыі. Пасля ліквідацыі пагрозы ўзбр. барацьбы была створана Надзвычайная следчая камісія для высвятлення акалічнасцей удзелу ў мяцяжы вышэйшых кіраўнікоў арміі. 30.8(12.9).1917 вярх. галоўнакамандуючым прызначаны Керанскі, а яго нам. — ген. М.ВАляксееў, які выехаў у Магілёў для перагавораў з Карнілавым. 1(14).9.1917 магілёўскі гарнізон абвясціў аб падтрымцы Часовага ўрада. Генералы Карнілаў, А.С.Лукомскі, І.П.Раманоўскі, С.А.Маркаў, І.Г.Эрдэлі, А.І.Дзянікін былі арыштаваны. Іх трымалі ў турме г. Быхаў, адкуль яны 20.11.1917 уцяклі на Дон.