• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 8

    Беларуская энцыклапедыя Т. 8


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 576с.
    Мінск 1999
    1210.73 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 18
    Беларуская энцыклапедыя Т. 18
    
    кАрлікавыя расліны, расліны, якія маюць ненармальна малыя памеры параўнальна з характэрнымі для пэўнага віду. Карлікавасць выклікаецца рознымі прычынамі: неспрыяльнымі глебавакліматычнымі фактарамі (тундра, высакагор’е), недастатковым жыўленнем, недахопам вільгаці, прышчэпліваннем пладовых дрэў на нізкарослыя прышчэпы, вырошчваннем сеянцаў у кошыках з ушчыльненай глебай. У флоры Беларусі ёсць віды, якім у прыродных умовах уласцівы невял. (у параўнанні з роднаснымі відамі) памеры (бяроза карлікавая, брызгліна карлікавая і інш.). Вырошчваюць К.р. (хвоі, клёны, елкі і інш.) як дэкар., для бардзюраў, альпінарыяў, выкарыстоўваюць у пладаводстве. Культура К.р. пашырана ў Японіі.
    
    КАРЛІКІ ў а с т р а н о м і і, зоркі адносна невялікіх памераў (0,01—1 радыус Сонца) і невысокіх свяцільнасцей (Ю'¹—1 адзінка свяцільнасці Сонца). Маса 0,1—1 сонечнай масы. Тыповая зоркаК. — наша Сонца. Ад звычайных (чырвоных К.) будовай і ўласцівасцямі адрозніваюцца белыя К. Гэта вельмі шчыльныя (10⁸—10⁹ кг/м³) гарачыя зоркі малых памераў (у сярэднім радыус роўны зямному радыусу, а маса адпавядае масе Сонца, тра паверхні дзесяткі тысяч К). Белыя К. — канчатковая стадыя зорнай эвалюцыі, калі маса зоркі не большая за 1,4 масы Сонца.
    
    
     КАРЛІСТЫ, палітычная групоўка клерыкальнага і манархісцкага кірунку (каталіцкае духавенства, вышэйшая знаць, вярхі арміі і інш.) у Іспаніі з 1833. Назва ад прыхільнікаў прэтэндэнта на ісп. прастол дона Карласа Старэйшага, сына караля Карла IV (правіў у 1788— 1808). Алстойваді рэліг. і абсалютысцкія традыцыі ў Іспаніі (адсюль другая назва традыцыяналісты). Развязалі Карлісцкія войны 1833—40 і 1872—76. У 1936—39 удзельнічалі ў антырэсп. мяцяжы ген. Ф.Франка, які ў 1937 аб’яднаў аргцыі К. з іспанскай фалангай. Выступаюць за права на ісп. прастол прынца БурбонПармскага Карласа Хуга.
    КАРЛІСЦКІЯ войны, міжусобныя дынастычныя войны ў Іспаніі паміж дзвюма галінамі ісп. 'Бурбонаў у 19 ст. Былі звязаны з ісп. рэвалюцыямі 1834—43 і 1868—74. 1  я К.в. (1833— 40) развязана пасля смерці караля Фердынанда VII карлістамі — прыхільнікамі сына Карла IV (правіў у 1788—1808) дона Карласа Старэйшага, які выступаў супраць Марыі Крысціны— рэгентіпы пры малалетняй каралеве Ізабеле II. Карлісты выступалі за захаванне абсалютызму і феад. парадкаў, апіраліся на сялянства паўн. і ўсх. абла.сцей Іспаніі, выкарыстоўвалі сепаратысцкія настроі жыхароў Каталоніі, Басконіі і Навары, вялі пераважна партыз. вайну. Летам 1837 іх войска (14 тыс. чал.) на чале з донам Карласам намагалася авалодаць Мадрыдам. Урадавыя войскі на чале з ген. Б.Эспартэра да лета 1840 разбілі асн. сілы карлістаў (дон Карлас у 1839 уцёк у Францыю). У ходзе 2й К.в. (1872—76) карлісты імкнуліся зацвердзіць на ісп. прастале пад імем Карла VII дона Карласа Малодшага — унука Карласа Старэйшага. Да канца 1875 іх ваен. сілы, сканцэнтраваныя ў Басконіі, Навары і Каталоніі і падзеленыя на 3 арміі, налічвалі каля 100 тыс. чал. У лют. 1875 у бітве пры Лукары карлісты разбілі ўрадавую армію, але зза ўнутр. рознагалоссяў пачалі цярпець паражэнні і ў пач. 1876 разгромлены.
    КАРЛбвіЧ (Kartowicz) Мечыслаў (11.12.1876, в. Вішнева Смаргонскага рна Гродзенскай вобл. — 8.2.1909), польскі кампазітар, дырыжор. Сын Я.Карловіча. Вучыўся кампазіцыі 1 скрыпічнай ігры ў Гайдзльбергу (Германія), Варшаве і Берліне. Арганізатар (1902) і дырыжор (у 1905—06 гал. дырыжор) сімф. аркестра пры Варшаўскім муз. тве. 3 1906 удзельнік групы кампазітараў «Маладая Польшча». Першы буйны сімфаніст у гісторыі польскай музыкі. Асн. творы. праграмная сімфонія «Адраджэнне» (1902), 7 сімф. паэм, у т.л. «Зваротныя хвалі», «Станіслаў і Ганна Асвецімы» (1907), «Эпізод на маскарадзе» (1908); камернаінстр ансамблі; фп. творы; рамансы, песні; музыка да драм. спектакляў. Цікавіўся фальклорам, у тл. беларускім. У 1900 запісаў некалькі ўзораў бел. муз. фальклору, асобныя запісы выкарыстаў у сімф. трыпціху «Адвечныя песні»
    
    (1904—06) і ў «Літоўскай рапсодыі» (1906). Муз. пісьменнік і крытык.
       Літ.: Б э л з а й. Мечнслав Карловнч. М.; Л., 1951; Карасмньская Н. Янн Мечнслав Карловнчм н нх роль в развлтнн русскопольсклх связей // Русскопольскле музыкальные связл. М., 1963. ГЛЦітовіч. КАРЛбвіЧ (Kartowicz) Ян (28.5.1836, в. Субартоніс Варэнскага рна, Літва — 14.6.1903), польскі лінгвіст, этнограф,
    
    
    М.Карловіч              Я.Карловіч.
    
    фапькларыст, музыказнавец. Акад. Акадэміі ведаў у Кракаве (1887, чл.кар. 1877). Скончыў Маскоўскі унт (1857). Вучыўся ў Парьокы і Гайдэльбергу (1857—59), у Брусельскай кансерваторыі (1859—60). У 1871—82 жыў і працаваў на Беларусі ў маёнтках Подзітва (Воранаўскі рн) і Вііпнеў (Смаргонскі рн). 3 1882 у Гайдэльбергу, Дрэздэне, Празе, з 1887 у Варшаве. Аўтар лінгвістычных прац «Слоўнік польскай мовы» (т. 1—8, 1900—27, у сааўт.), «Слоўнік польскіх гаворак» (т. 1—6, 1900—11; закончыў Ян Лось), «Слоўнік выразаў замежнага і малавядомага паходжання...» (А—К, 1894—97). Важнейшыя гіст., філас. і музыказнаўчыя працы: «Дон Карлас, каралевіч іспанскі» (1867), «Нарыс жыцця і творчасці Станіслава Манюшкі» (1884—85), «Міфалогія і філасофія» (1899). 3 1868 збіраў і запісваў бел. нар. казкі і інш. фальклорнаэтнагр. матэрыялы. Распрацаваў «Дапаможнік для збіральнікаў народных твораў» (1871). Аўтар прац «Найноўіпыя даследаванні паданняў і іх зборы» (1883), «Польская хата» (1884), «Сістэматыка песень польскага народа» (1889—95). У кн. «Народныя паданні і казкі, сабраныя ў Літве» (1887—88) змясціў у перакладзе на польск. мову больш за 80 бел. легенд, паданняў і казак, якія запісаў у Свякцянскім, Лідскім і Навагрудскім паветах. У 1889 і 1891 запісаў для М .Федароўскага больш за 500 мелодый бел. нар. песень (больш за 300 апубл. ў працы Федароўскага «Люд беларускі», т. 5—6, 1958—60). Заснавальнік '(1887) і рэдакгар (1888— 99) час. *Вісла», у якім друкаваў бел. фальклорнаэтнагр. матэрыял. Прызнаваў за беларусамі права на самаст. развідцё, заклікаў вучоных даследаваць бел. мову, фальклор, нар. побыт. Перапісваўся з бел. вучонымі А.Гурыновічам, М.Янчуком, У.Вярыгам, Федароўскім і інш. Сябраваў з Ф.Багушэвічам. Выступаў у друку з рэцэнзіямі на працы бел. вучоных.
    
    
    КАРМА               75
    
       Ліпг:. Кісялёў Г. Францішак Багушэвіч і Ян Карловіч // Кісялёў Г. 3 думай пра Беларусь. Мн., 1966; Белорусская этномузыкологня: Очеркя нсторнн (XIX—XX вв.), Мн., 1997. І.У.Саламевіч. КАРЛбЎСКІ Уладзіслаў Піліпавіч (н. 25.9.1933, в. Маўчаны Рэчыцкага рна Гомельскай вобл.), бел. вучоны ў галіне меліярацыі. Акад. Акадэміі аграрных навук Беларусі (1992), др тэхн. н. (1980), праф. (1982). Скончыў БСГА (1955). 3 1960 у Бел. НДІ меліярацыі і лугаводства (з 1969 нам. дырэктара, у 1977—97 дырэктар). Навук. працы па асн. прынцыпах канструявання меліярац. сеткі і тэхналогіі правядзення меліярац. работ. Пад яго кіраўніцтвам распрацаваны канструкцыі меліярац. сістэм, якія забяспечваюць рэгуляванне воднапаветранага рэжыму глебы і рацыянальнае выкарыстанне зямельных і водных рэсурсаў з улікам экалагічных патрабаванняў.
       Тв.: Мелнорацня земель я охрана окружаюіцей среды. Мн., 1982 (разам э С.Г. Скарапанавым, У.С. Бразгуновым); Сгронтельство закрыгой осушятельной сетм. М., 1984.
    Н.ВГубарэвіч.
    
    КАРЛСАН (Carlsson) Інгвар Гёста (н. 9.11.1934, г. Бурас, Швецыя), шведскі паліт. і дзярж. дзеяч. Скончыў Лундскі унт (1958). У 1961—67 старшыня Саюза с.д. моладзі Швецыі. 3 1965 дэп. рыксдага. У 1969—73 міністр асветы, у 1973—76 міністр жыллёвага будва. У 1971—74 старшыня Стакгольмскай аргцыі, з 1972 чл. выканкома праўлення, у 1986—96 старіпыня С.д. рабочай партыі Швецыі (СДРПШ). Кіраваў распрацоўкай праграмы паріыі «Будучыня для Швецыі», якая забяспечьша перамогу СДРПШ на выбарах 1982. У 1982—86 нам. прэм’ерміністра, у 1986—91 і 1994—96 прэм’ерміністр Швецыі. Садзейнічаў уступленню Швецыі ў Еўрал. Саюз (1995).
    
    «КАРЛСБАД» («Karlsbad»), кодавая назва карнай аперацыі ням.фаш. захопнікаў супраць партызан і цывільнага насельніцтва ў Круглянскім, Аршанскім. Талачьшскім, Шклоўскім рнах 10— 23.10.1942 у Вял. Айч. вайну. Праводзілася сіламі 1й матарызаванай брыгады СС, 2 паліцэйскіх палкоў СС, 2 ахоўных батальёнаў, асобнага батальёна СС Дырлевангера, інш. спец. каманд пад кіраўніцтвам обергрупенфюрэра СС, начальніка СС і паліцыі групы армій «Цэнтр» БахЗелеўскага. Група аб’яднаных партыз. атрадаў пад камандаваннем С.Г.Жуніна і адзін з атрадаў партыз. брыгады «Чэкіст» 20.10.1942 каля в. Гоенка Круглянскага рна прарваліся праз загараджальныя ланцугі гітлераўцаў і выйшлі на шашу Магілёў—Мінск у Клічаўскую партыз. зону. Карнікі не здолелі знішчыць партызан, затое расправіліся з цывілышм насельніцгвам у вёсках Падар, Ваўкоўшчына, Задні Бор, Казёл, спалілі вёскі Гоенка і Паляжаеўка, расстралялі 1051 чал., пераважма жанчын, дзяцей і старых.
    
    КАРЛСБАДСКАЕ РДДбвіШЧА калійных солей, у ЗША, шгат
    
    
      НьюМексіка. Агульныя запасы аксіду калію К/О каля 100 млн. т, яго сярэдняя колькасць Ь8%. Распрацоўка з 1931. Здабыча падземным спосабам. Цэнтр — г. Карлсбад.
    
      КАРЛСБАДСКІЯ ПЯЧбРЫ (Carlsbad Caverns), карставыя пячоры ў ЗША (штат НьюМексіка), у гарах Гуадалупе (паўд. ч. Скалістых гор), на ПдЗ ад г. Карлсбад. Буйнейшыя ў свеце па аб’ёме грстаў, з вял. сталагмітамі. Глыб. 313 м, агульная даўж. ўсіх праходаў і залаў Kann 33 км. Месцазнаходжанне калоній кажаноў (11 відаў). 3 1930 нац. парк. Турызм.
    
    КАРЛСРУЭ (Karlsruhe), горад на ПдЗ Германіі, зямля БадэнВюртэмберг. Засн. ў 1715. 279 тыс. ж. (1992). Вузел чыгунак і аўтадарог. Каналам злучаны з р. Рэйн, рачны порт. Рэзідэнцыі некат. федэральных устаноў ФРГ, у тл. Вярх. суда і Канстытуцыйнага трыбунала. Прамсць: нафтаперапр. (нафтаправод з Марселя), хім., маш.буд. (цяжкае, прылада, вагона, лакаматывабудаванне, вытвсігь півейных машын, эл.тэхн.), харчовая. Унт. У прыгарадзе Леапольдхафен — цэнтр ядзерных даследаванняў. Дзярж. акадэмія выяўл. мастацтваў. Маст. галерэя. Музей зямлі Бадэн (калекцыя старажытнасцей). Барочны палац (18 ст., знішчаны ў 1945, адноўлены).
    
    КАРЛУКІ, цюркскае племя, якое складалася з 3 родаў. Узвысілася ў 8 ст. пасля распаду Цюркскага каганата. Займалася качавой жывёлагадоўляй, паляваннем, паступова пераходзіла да аселага земляробства. Насялялі тэр. ў Сямірэччы ўздоўж караваннага шляху з Сярэдняй Азіі ў Кітай. У 757—766 занялі ўсю тэр. дзяржавы цюргешаў. Правіцелі К., якія насілі тьпул ябгу, зрабілі сваёй сталіцай г. Суяб (на р. Чу) і правілі тут да 940, потым цэнгр перанесены ў г. Кайлык (даліна р. Ілі). У 861 авалодалі Каіпгарыяй. У 10 ст. ўвайшлі ў склад Караханідаў дзяржавы. У 960 прынялі мусульманства.