• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 8

    Беларуская энцыклапедыя Т. 8


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 576с.
    Мінск 1999
    1210.73 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 18
    Беларуская энцыклапедыя Т. 18
    КАРМАВЬІЯ КУЛЬТЎРЫ, раслімы, якія вырошчваюць на корм жывёле. Да іх належаць кармавыя травы, караняплоды (кармавыя буракі і морква, бручка, турнэпс), клубняплоды (кармавыя сарты бульбы, тапінамбур), зернефу
    
    кармір                77
    
    ражныя (авёс, ячмень, віка, гарох, пялюшка, кармавыя сарты лубіну), бахчавыя (гарбуз, кабачок, кавун) і сіласныя культуры.
      Вырошчваюць у палявых і кармавых севазваротах, на лутах і пашы. Выкарыстоўваюдца свежыя (зялёная маса, пашавы корм) і прыіатаваныя (сена, сянаж, сілас, травяная мука, карм. гранулы, брыкеты, канцэнтраты). На Беларусі К.к. займаюць каля 40% пасяўной плошчы, сярод іх пераважаюць кармавыя іравы, адна і шмападовыя злакавыя і бабовыя. На Пд і ў цэнтр. ч. Беларусі значныя плошчы займаюць пасевы кукурузы на сілас і зялёны корм.
    КАРМАВЬІЯ ТРАВЫ, шматгадовыя і аднагадовыя травяністыя расліны, якія ідуць на корм жывёле ў выглядзе пашавай травы, зялёнага корму, сена, сіласу, сенажу, травяной і сянной мукі. ГІадзяляюцца на 4 гаспадарчабат. групы: злакавыя (аўсяніцы лугавая і чырв., цімафееўка лугавая, купкоўка зборная, райграсы, метлюжкі і інш.), бабовыя (віка, лубін кармавы, сырадэля, канюшыны чырв., ружовая і белая, люцэрна сіняя, эспарцэт і інш.), асаковыя і разнатраўе. Найб. эканам. значэнне маюць бабовыя і злакавыя травы, гасп. каштоўнасць якіх вызначаецца іх ураджаймасцю, пажыўнасцю, добрым паяданнем жывёлай.
    КАРМАЛЬ Бабрак (н. 26.1.1929, каля Кабула), афганскі паліт. і дзярж. дзеяч. Адзін з заснавальнікаў і чл. Народнадэмакратычнай партыі Афганістана (НДГІА). Пасля ўводу сав. войск у Афганістан (снеж. 1979) старшыня рэв. савета (1979—86), ген. сакратар НДПА (1979—86) і прэм’ерміністр Афганістана (1979—81).
    
    КАРМАЛЮК Павел Пятровіч (6.1.1908, с. Асаўцы Карастышаўскага рна Жьггомірскай вобл., Украіна — 8.5.1986), украінскі спявак (барытон). Нар. арт. СССР (1960). Скончыў Кіеўскую кансерваторыю (1941). 3 1944 саліст Львоўскага тра оперы і балета. 3 1950 выкладаў у Львоўскай кансерваторыі (праф. з 1970). Валодаў прыгожым голасам аксамітавага тэмбру. Асн. партыі: Астап («Тарас Бульба» М.Лысенкі), Багдан («Багдан Хмяльніцкі» К. Данькевіча), Гурман («Украдзенае шчасце» ІО.Мейтуса), Гразной («Царская нявеста» М.РымскагаКорсакава), Анегін, Ялецкі («Яўген Анегін», «Пікавая дама» П.Чайкоўскага), Рыгалета, Жэрмон («Рыгалета», «Травіята» Дж.Вердзі), Фігара («Севільскі цырульнік» Дж.Расіні).
    КАРМАЛКІК Усцім Якімавіч (10.3.1787, с. Галоўчынцы, цяпер Кармалюкава Жмерынскага рна Вінніцкай вобл., Украіна — 22.10.1835), кіраўнік сял. руху на Украіне ў 1й пал. 19 ст. У 1812 за непадпарадкаванне памешчыку аддадзены ў салдаты, уцёк. У 1814 узначаліў сял. паўстанцкі рух, які ахапіў значную ч. Падольскай губ., у 1830—35 пашырыўся на тэр. Кіеўшчыны і Бесарабіі (20 тыс. паўстанцаў). Адабраныя ў памешчыкаў маёмасць і грошы К. раздаваў прыгонным. 4 разы быў прыгавораны да катаргі, пасля ўцёкаў з Сібіры
    
    зноў працягваў барацьбу. Забіты з засады. Пра К. складзены ўкр. нар. песні і паданні.
    КАРМАНАЎ Яўген Аляксандравіч (н. 2.3.1935, г. АляксандраўскСахалінскі Сахалінскай вобл., Расія), бел. мастак. Скончыў Ленінградскі ваен. інт фізкультуры і спорту (1960), Бел. тэатр.маст. інт (1967, вучань Х.Кішчанкі). Працуе ў дэкар.прыкладным мастантве і жывапісе. Асн. творы: дэкар. метал. сцены «Лясныя прыгажуні» і «Падводнае царства» для кінатэатра «Піянер» (1965), манум.дэкар. рэльефы «Беларускае вяселле» і «Раніца» для рэсгарана «Журавінка» (1968, усе ў Мінску), «Брзст — 41ы год» для цшігаля ў пас. Бараўляны Мінскага рна (1969); аформіў санаторый «С.осны» на воз. Нарач (1973—74), шэраг устаноў у г. Наваполацк Віцебскай вобл. і інш. У творчасці пераважаюць тэмы гісторыі рас. і сав.
    
    
    
    Я.Карманаў. Нацюрморт «У дзень нараджэння». 1995
    
    армій: 12 рэльефаў «Памром, але з крэпасці не пойдзем» (1985), манум.жыванісная работа «Рассеяныя, але сувязі не страцілі» для Музея воінскай доблесці ў Маскве (1992). Працуе ў жанрах партрэта, нацюрморта, пейзажа («Вясеннія ручаі», «Яблыні цвітуць», «Стары млын», «Вясна ранняя», «У дзень нараджзння», «Аксакаўшчына», «Рака Іслачка» і ІНШ.). ГА.Фатыхава. КАРМАНбЎСКАЕ вбЗЕРА, у Бялыніцкім рне Магілёўскай вобл., у бас. р. Клява, за 16 км на ПнЗ ад г.п. Бялынічы. Пл. 0,3 км², даўж. 750 м, найб. шыр. 620 м, даўж. берагавой лініі каля 2,3 км. Схілы катлавіны выш. 3—5 м,
    
    
    
    пад лесам і хмызняком, на У і ПдУ разараныя. Берагі нізкія, месцамі забалочаныя. Дно сапрапелістае. Пойма шыр. за 100 м, пад хмызняком.
    
    КАРМЕ, спадарожнік планеты Юпітэр. Дыяметр каля 30 км, адлегласць ад Юпітэра 22,6 млн. км, сідэрычны перыяд абарачэння 692 сут. Адкрыты С.Нікалсанам (ЗША, 1938).
    
    КАРМЕЛІТЫ, манахі каталіцкага жабрацкага ордэна, заснаванага ў 1155 св. Бертольдам у Палесціне. Назва ад гары Кармель, дзе быў першы скіт К. Ордэн зацверджаны папам рымскім у 1247. Манахі павінны былі жыць у асобных келлях, не мець уласнасці, працаваць фізічна, строга захоўваць пасты, быць маўклівымі і г.д. У 13 ст. К. перабраліся на Кіпр, у Сіцылію, Англію і інш. краіны Зах. Еўропы. 3 канца 14 ст. сталі пашырацца ў Польшчы, адкуль праніклі ў ВКЛ. У 1452 зацверджаны і жаночы ордэн кармелітак. Мужчынскія кляпггары К. існавалі ў Ружанах (цяпер Пружанскі рн; з 1617), Мсціславе (з 1618), Вільні (з 1628), Глыбокім (з 1639), Гродне (з 1676), Мінску (з 1704), Пінску (з 1734), Гудагаі (Астравецкі рн; з 1764) і інш. У 19 ст. ўсе кармеліцкія кляштары зачынены. У 1990я г. пачала аднаўляцца дзейнасць К. у Мядзеле і Гудагаі.
    
    КАРМЕЛЬ, гара на Пд Палесціны (тэр. Ізраіля), на зах. схіле якой у пячорах Табун і Схул у 1929—34 выяўлены касцявыя рэшткі людзей разам з каменнымі прыладамі і касцямі выкапнёвых жывёл. У пячоры Табун знойдзены амаль поўны шкілет жанчыны неандэртальскага тыпу і ніжняя сківіца мужчынскага чэрапа. У ііячоры Схул знойдзены косці 10 шкілетаў рознай захаванасці са спалучэннем неандэртальскіх і сучасных асаблівасцей будовы чэрапа і інш. частак шкілета. Жылі 35—40 тыс. гадоў таму назад. Адны вучоныя лічаць, што насельніцтва пячор К. — вынік змешвання людзей неандэртальскага і сучаснага тыпаў; іншыя бачаць у іх эвалюцыйны пераход ад стараж. людзей да новых.
    
    КАРМІН (франц. саппіп ад араб. кірміз — кашаніль + лац. minium кінавар), чырвоны фарбавальніх, які здабываюць з цел бяскрылых самак насякомых кашанілі. Выкарыстоўваюць для афарбоўкі гісталагічных прэпаратаў, як харч. і парфюмерны фарбавальнік.
    
    КАРМІРБЛУР, Кармірблур (арм. чырвоны ўзгорак), узгорак на левым беразе р. Раздан, на зах. ускраіне г. Ерэван. У 1936 на К.Б. знойдзены ўрарцкі клінапіс з імем цара Русы, сына Аргішці II (7 ст. да н.э.). Ў выніку археал. раскопак у 1939—70 на ўзгорку адкрыта цытадэль, а вакол узгорка — рэшткі горада Тэйшэбаіні. Выяўлены багаты матэрыял пра гаспадарку і культуру стараж. дзяржавы Урарту. Цыта
    
    
    78          КАРМЛЕННЕ
    
    дэль разбурана ў пач. 6 ст. да н.э. мясц. плямёнамі, якія імкнуліся скінуць урарцкі прыгнёт, і скіфамі, што далучыліся да іх.
    
    «КАРМЛЕННЕ» сістэма ўтрымання службовых асоб за кошт мясц. насельніцтва на Русі да сярэдзіны 16 ст. Князь пасылаў у гарады і воласці намеснікаў і інш. служылых людзей, якіх насельніцтва павінна было ўтрымліваць («карміць») на працягу ўсяго тэрміну іх службы. Найб. развіцця сістэма «К.» дасягнула ў 14—15 ст. Паводле земскай рэформы 1555—56 ліквідавана, зборы на ўтрыманне кармленшчыкаў урад ператварыў у асобны падатак на карысць казны.
    
    
    КАРМЎНІН Павел Васілевіч (н. 28.1.1919, в. Вял. Ключы Зеленадольскага рна, Татарстан), бел. акцёр. Нар. арт. Беларусі (1980). Працаваў у Тры Сав. ваен. адміністрацыі ў Берліне (1946—50), Казанскім драм. тры (I960—63). У 1964—93 у Бел. тры імя Я.Купалы. Выканаўца характарных і камед. роляў. Творчасць вызначаецца самабьпнасцю, праўдзівасцю сцэн. паводзін, тонкім адчуваннем стылю твора і прыроды камічнага. Сярод роляў у тры імя Я.Купалы: Лявон Зяблік, Сцяпан Крыніцкі («Раскіданае гняздо», «Паўлінка» Я.Купалы), Торгала («Брама неўміручасці» К.Крапівы), Кічкайла («Амністыя» М.Матукоўскага), Чарнушка («Людзі на балоце» паводле І.Мележа), Бацька («Парог» А.Дударава); у класічным рэпертуары: Лука («На дне» М.Горкага), Вайніцкі («Дзядзька Ваня»
    
    
    А.Чэхава), ХлоПаў («Рэвізор» М.Гогаля) і інш. Здымаецца ў кіно. Л.Ц Чарноцкі.
    
    КАРМУШКА, абсталяванне для скормлівання кармоў с.г. жывёлам і птушкам. Умяшчае макс. разавую порцыю кармоў, забяспечвае гігіенічныя ўмовы кармлення, зручная для загрузкі кармоў, ачысткі і дэзінфекцыі.
       Бываюць стацыянарныя, паўстацыянарныя (пад’ёмныя), пераносныя, перасоўныя і аў
    
    
    
    Кармушкі: a — кармушкатранспарцёр (1 — стужка, 2 — ланцуг); б — аўтакармушка (1 — карыта, 2 — бункер з кормам, 3 — размеркавальны конус); в — аўгакармушка з сістэмай распазнавання жывёл (1 — камбікорм, 2 — станцыя кіравання, 3 — антэна, 4 — датчык, 5 — шнэкавы дазатар); г, д — паваротная і спараная кармушкі для свіней, е — бункерная аўгакармушка для курэй 0 конусны бункер, 2 — кормаправод, 3 — кармавая чаша)
    
    там. (аўгакармушкі). Выкарыстоўваюць таксама К.транспарцёры, кармавыя карыты, К. камбінаваныя, індывідуальныя і групавыя. Для буйн. par. жывёлы найчасцей выкарыстоўваюць стацыянарныя К. з адна і двухбаковым падыходам, на даільных устаноўках — індывідуальныя для канцэнтраванага корму, дая свіней — адна і двухбаковыя, у якіх задні борт вышэйшы за пярэдні, для курэй — аўгакармуіпкі бункернага тыпу і жалабковыя.
    КАРМЫ, прадукты расліннага, жывёльнага, мікрабіял. і хім. паходжання, якія выкарыстоўваюць для кармлення с.г. жывёлы. Паводле паходжання падзяляюцца на раслінныя кармы, жывёльныя кармы, камбікармы, мінеральныя кармы, адходы тэхн. і харч. вытвсці, сінтэтычныя прэпараты, біялагічна акгыўныя дабаўкі. Пажыўнасць К. ацэньваюць у кармавых адзінках. 3 кармавых адходаў тэхн. вытвсці найб. каштоўныя адходы мукамольнай (вотруб’е, мучны пыл), цукр. (жамерыны, мелес), алейнаэкстракцыйнай (макуха, шрот), крухмальнай (мязга), брадзільнай (брага, піўная шраціна) прамсці. Сінтэтычныя прэпараты атрымліваюць шляхам хім. і мікрабіял. сінтэзу. Да іх належаць заменнікі кармавога пратэіну, кармавыя дрожджы, кармавы канцэнтрат Lлізіну, DLметыянін. Біялагічна актыўныя дабаўкі — прадукты з высокай біял. актыўнасцю, якія выкарыстоўваюць у малых дозах: солі мікраэлементаў, вітамінныя, ферментныя і гарманальныя прэпараты, антыбіётыкі, транквілізатары.