• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 8

    Беларуская энцыклапедыя Т. 8


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 576с.
    Мінск 1999
    1210.73 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 18
    Беларуская энцыклапедыя Т. 18
    КАРЛ V (Karl V; 24.2.1500, г. Гент, Бельгія — 21.9.1558), прынц Нідэрландаў [1506—55], герцаг Бургундыі (з 1515), кароль Іспаніі [Карл I; 1516— 56], кароль Сіцыліі [Карл IV; 1516—56], герм. кароль [1519—56] і імператар «Свяшчэннай Рым. імперыі» [1530— 56], палкаводзец. 3 дынастыі Габсбургаў. Сын нідэрл. прынца Філіпа Прыгожага, унук Максіміляна I. Выхоўваўся ў Нідэрландах. Атрымаў у спадчыну ад бацькі Буріундыю і Нідэрланды (1506), ад дзеда па мацярынскай лініі Фердынанда II Арагонскага (Фердынацда V Католіка) ісп. прастол (1516). 28.6 1519 выбраны герм. каралём. У знешняй палітыцы паспяхова сапернічаў з франц.
    
    каралём Францыскам I за панаванне ў Італіі (гл. Італьянскія войны; пасля адной з іх у 1530 каранаваны як імператар), садзейнічаў спыненню прасоўвання туркаў у Еўропу (у 1529 дайшлі да Вены), здзейсніў паспяховы ваен. паход у Туніс (1535) і няўдалы ў Алжыр (1541), у час яго праўлення канкістадорамі заваяваны Мексіка (1521) і Перу (1533), што паклала пачатак стварэнню ісп. калан. імперыі ў Амерыцы; імкнуўся да стварэння сусв. імперыі Габсбургаў. Ва ўнутр. палітыцы праследаваў пратэстантаў (гл. Вормскі эдыкт 1521), аднак у выніку свайго паражэння ў т. зв. Шмалькальдзенскіх войнах (1552) і пасля заключэння Аўгсбургскага рэлігііінага міру 1555 адрокся ад улады ў Нідэрландах (1555), Іспаніі і Сіцыліі (1556) на карысць сына Філіпа II, а ў імперыі (1556) — брата Фердынанда I.
    КАРЛ АЛЬБІРТ (Carlo Alberto; 2.10.1798, г. Турын, Італія —28.8.1849), кароль Сардзінскага каралеўства (П’емонта) у 1831—49. 3 Савойскай дынастыі. У час рэвалюцыі 1848—49 у Італіі ўвёў у П’емонце памяркоўналіберальную канстытуцыю (т.зв. Альберцінскі статут 1848), абвясціў вайну Аўстрыі (гл. Аўстраітальянская вайна 1848— 49); пасля паражэнняў каля Кустоцы (25.7.1848) і Навары (23.3.1849) адрокся ад прастола на карысць сына Віктара Эмануіла II, эмігрыраваў у Партугалію, дзе і памёр.
    КАРЛ ВЯЛІКІ (лац. Carolus Magnus, франц. Charlemagne; 2.4.747—28.1.814), франкскі кароль (з 768), імператар [800—814], палкаводзец. 3 дынастыі Каралінгаў (назва ад яго імя). Сын Піпіна Кароткага, унук Карла Мартэла.
    
    
    Карл Вялікі. Бронзавая статуэтка. Каля 870(7).
    
    КАРЛІКАВАЕ            73
    
    Ажыццявіў 53 ваен. паходы (27 узначальваў асабіста) супраць саксаў (772— 804 з перапынкамі), лангабардаў (773— 774, 776—777), арабаў у Іспаніі (778— 779, 796—810), зах.слав. плямён (789— 806), авараў (791—799) і інш. Стварыў вялізную дзяржаву (умацаваў яе граніцы праз заснаванне марак), якая ўпершыню пасля распаду Зах. Рымскай імперыі аб’яднала амаль усе хрысц. краіны Зах. Еўропы (уключала тэр. сучасных Францыі, зах. і паўд. Германіі, паўн. і еярэдняй Італіі, Бельгіі, Нідэрландаў, Аўстрыі, паўн.ўсх. Іспаніі). Каранаваны як імператар у Рыме папам Львом III (800), пасля чаго лічыўся правадыром усяго хрысц. Захаду (як візант. імператары на Усходзе). Правёў суд. і ваен. рэформы, апекаваўся царквой, садзейнічаў развіццю культуры і асветы (выдаў указ пра абавязковае навучанне дзяцей вольных людзей, пры яго двары існавала акадэмія).
    
    KAPJI МАРТ^Л (Carolus Martellus, ад позналац. martellus молат; каля 688— 22.10.741), маярдом (правіцель) Франкскай дзяржавы [715—741], паЛкаводзец. 3 роду Піііінідаў (пазней наз. Каралінгамі). Сын і пераемнік Піпіна Герыстальскага (п. у 714), бацька Піпіна Кароткага, дзед Карла Вялікага. Разбіў сілы знаці Нейстрыі (716—717), што паўстала, герцагаў Аквітаніі і ўладальнікаў Праванса, падпарадкаваў і абклаў данінай зарэйнскія стараж.герм. плямёны фрызаў (733—734), саксаў, алеманаў, бавараў. Каб прыцягнуць на службу ў сваё войска васалаў, правёў бенефіцыяльную рэформу (замеяа алода бенефіцыем). У выніку вырашальнай бітвы пры Пуацье (732) спыніў прасоўванне арабаў у Еўропу. Клапаціўся аб асвеце і прапагандзе хрысціянства.
    
    КАРЛ СМЁЛЫ (Charles 1е Тётёгаіге; 10.11.1433, г. Дыжон, Францыя — 5.1.1477), герцаг Бургундыі [146 7—77], Сын бургундскага іерцага Філіпа III Добрага (правіў у 1419—67). Выступаў супраць цэнтралізатарскай палітыкі франц. караля Людовіка XI, дамогся ад яго вяртання пад сваю ўладу гарадоў па р. Сома (1465), імкнуўся стварыць самаст. бургундсканідэрл. каралеўства, дзеля чаго заваяваў Латарынгію (1475) і інш. землі. Жанаты з Маргарытай Йоркскай (з 1468), дапамог Эдуарду IV вярнуць англ. прастол (1471). Цэнтралізаваў фінансы і войска, ваяваў з Францыяй (1470—75, з перапынкамі), кёльнскім епіскапствам (аблога г. Нейс у 1474—75) і створанай Людовікам XI аўстралатарынгскашвейц. кааліцыяй (т. зв. бургундскія войны 1476—77); загінуў у час аблогі г. Нансі
      Літ:. К о м м н н Ф. де. Мемуары: Пер. с фр. М., 1986. Дз.М.Чаркасаў.
    
    КАРЛА МАРКСА ПІК, найвышэйшая вяршыня Шахдарынскага хр. на Зах. Паміры, у Таджыкістане. Выш. 6726 м. Ледавікі (аіульная пл. 26,7 км²). Упершыню вяршыні дасягнулі сав. альпіністы ў 1946.
    
    
    КАРЛАВІЦКІ КАНГР^С 1698—99, перагаворы аб міры паміж краінамі — удзельніцамі «Свяшчэннай лігі» (Аўстрыя, Венецыя, Рэч Паспалітая, Расія) і Атаманскай Портай (Турцыя) пры пасрэднінтве Англіі і Нідэрландаў у мяст. Карлавіцы (цяпер г. СрэмскіКарлаўцы, Сербія). Адбыўся ва ўмовах шэрагу ваен. паражэнняў Турцыі ў аўстратурэцкіх войнах 16—IS cm. і польскатурэцкіх войнах 17 cm. У выніку перагавораў падпісаны 3 асобныя двухбаковыя мірныя дагаворы. Паводле дагавора ад 16.1.1699 Рэч Паспалітая атрымала ч. Правабярэжнай Украіны і Падолію з крэпасцю Камянец, вярнула Турцыі 6 раней занятых малд. гарадоў (Сарокі, Сачава і інш.). Паводле дагавораў ад 26.1.1699 Аўстрыя атрымала Цэнтр. Венірыю, Сяміграддзе (Трансільванію), Бачку (вобласць паміж рэкамі Ціса і Дунай), б.ч. Славоніі і вярнула Турцыі прав. Тэмешвар на р. Ціса; да Венецыі адышлі паў Марэя, 6 крэпасцей у Далмацыі і шэраг Іанічных авоў. 24.1.1699 заключана таксама растур. перамір’е на 2 гады з захаваннем за бакамі таго, uno яны мелі (у тл. Азоў застаўся пад уладай Расіі).
    
    КАРЛАВЫ ВАРЫ (Karlovy Vary), горад на 3 Чэхіі. Засн. Карлам IV. У мінулым вядомы як Карлсбад. 56 тыс. ж. (1991). Чыг. станцыя. Аэрапорт. Вьгтвсць маст. шкла і фарфоравых вырабаў, з пач. 18 ст. — натуральнай карлаварскай солі з тэрмальных вуглякіслых мінер. водных крынш. Міжнар. кінафестывалі (з 1950). Турыэм. Музеі фарфору, шкла і інш.; маст. галерэя. Арх. помнікі: замкавая вежа (1605), касцёлы св. Андрэя
    
    
    
    Цэнтр г. Карлавы Вары
    
    (16 ст.), св. Марыі Магдаліны (1733— 37), св. Лукаша (19 ст.). Бальнеалагічны курорт, вядомы з 16 ст. Славуты крыніцамі гарачых тармальных вод (42—73 °C) з мінералізацыяй да 7 г/л і карлаварскай (карлсбалскай) соллю, іпто выкарыстоўваюць для лячэння хвароб органаў стрававання, пры дыябеце, атлусценні і інш.
    
    
    
    КАРЛАЙЛ, Карлейль (Carlyle) Томас (4.12.1795, Эклфехан, каля г. Дамфрыс, Вялікабрытанія — 5.2.1881), англійскі філосаф, гісторык, літаратар. Скончыў Эдынбургскі унт (1814). Погляды К. фарміраваліся пад уплывам шатл. пурьгган і рэліг.філас. канцэпцыі пям. рамантыкаў. У працы «Героі, шанаванне герояў і гераічнае ў гісторыі» (1841) К. увёў у гістарыясофію і этыку 19 ст. паняцці «героі» і «культ герояў»; на яго думку, свет — гэта эманацыя боскага духа, які найб. ярка выяўляецца ў дзейнасці вял. людзей, а гісторыя — барацьба памкненняў асобных індыві дуальнасцей — герояў, што яе ствараюць, пераадольваючы сваёй актыўнасцю і энергіяй супраціўленне мас. У маральнаэтычных поглядах быў праціўнікам геданвму, утылітарызму і эгалітарызму; сцвярджаў, пгго слабыя людзі павінны саступаць мацнейшым, a больш слабыя народы — мацнейшым народам, адкуль рабіў выснову пра тое, што «мае рацыю той, хто перамагае» і матываваў поспехі боскай воляй («Французская рэвалюцыя», 1837; «Пісьмы і прамовы Олівера Кромвеля», 1845). У працы «Гісторыя Фрыдрыха Вялікага» (1858—65) апраўдваў дзейнасць прускага караля Фрыдрыха II, у тл. называў падзелы Рэчы Паспалітай акгам «боскай справядлівасці». У літ. дзейнасці пераважна папулярызаваў у Англй ням. кулыуру (пераклады твораў І.В.Гётэ, ням. рамантыкаў, царк. песень М.Лютэра). Апублікаваў аўтабіягр. твор «Sartor Resartus» (1833—34).
       Тв. Рус. пер. — Француэская революцня: йстормя. М., 1991; Теперь н прежде. М., 1994.
       Літ:. С а й м о н с Дж Карлейль: Пер. с англ. М., 1981. Н.К.Мазоўка.
    
    КАРЛІЕЎ Атгы (6.1.1909, с. Бабадайхан Тэджэнскага рна, Туркменістан— 11.12.1973), туркменскі акцёр, рэжысёр. Нар. арт. СССР (1955). Скончыў Туркм. драм. студыю (1929, Ашхабад), тэатр. тэхнікум у Баку (1931). У 1931—41 акцёр, у 1953—56 гал. рэжысёр Туркм. драм. тра. У 1941—53 гал. рэжысёр, у 1960—63 дырэкгар і гал. рэжысёр Туркм. тра оперы і балета. У 1956—60 дырэктар, з 1957 рэжысёр кінасіудыі «Туркменфільм». Створаныя ў кіно вобразы вызначаюцца жыццярадаснасцю і яркім нац. каларытам. Сярод роляў у кінафільмах Нуры («Дурсун», 1940), Керым («Далёкая нявеста», 1948). Паставіў фільмы «Вырашальны крок» (1966), «Махтумкулі» (1968), «Таямніцы Мукама» (1974). Дзярж. прэміі СССР 1941, 1949. Дзярж. прэміі Туркменіі 1966, 1976.
    КАРЛІКАВАЕ ПЛАДАВбДСТВА, выроіпчванне нізкарослых пладовых дрэў, пераважна яблыні і грушы; адзін з метадаў інтэнсіфікацыі пладаводства. Пашырана ў краінах з цёплым сухім кліматам, у паўд. краінах СНД, на Беларусі — у паўд. і паўд.зах. раёнах.
    
    74            КАРЛІКАВЫ
    
      Нізкарослыя (1,5—3 м) дрэвы атрымліваюць прьшічэпліваннем звычайных сартоў на слабарослыя прышчэпы. У якасці прышчэпаў для яблыні выкарыстоўваюць пераважна парадзізку чырваналістую, для грушы — айву. Дрэвы на такіх прышчэпах пачынаюць рана (на 2—3і год) плоданасіць, даюць больш вял. і больш цукрыстыя плады, з іх збіраюць больш высокія ўраджаі. У карлікавых садах больш зручна праводзііхь інтэгрыраваную барацьбу з хваробамі і шкоднікамі, механізаваную ўборку ўраджаю і інш.
    
    КАРЛІКАВЫ РОСТ, н а н і з м, паталагічны стан чалавека, які характарызуецца адставаннем у росце ў параўнанні з сярэдняй нормай для ўзросту, полу, папуляцыі, расы. Праяўленне К.р. — адзін з сімптомаў генет. парушэнняў росту арганізма, шзрагу эндакрынных і неэндакрынных хвароб. У жанчын карлікавым лічыцца рост меншы за 120 см, у мужчын меншы за 130 см. Віды К.р. ўмоўна падзяляюць на прапарцыянальны і непрапарцыянальны. Клінічныя праяўленні залежаць ад віду захворвання. Напр., пры гіпафізарным К.р. (псіхіка амаль нармальная) прапорцыі і памеры цела застаюцца дзіцячыя, палавыя залозы недаразвітыя, бывае атлусценне, старэчая, маріпчыністая скура твару. Пры сістэмных захворваннях шкілета рост канечнасйей значна адстае ад росту тулава, эндакрынныя і псіхічныя расстройствы адсутнічаюць. Лячэнне (да спынення росту цела) накіравана на ўстараненне прычыны, што абумоўлівае К.р.