Беларуская энцыклапедыя Т. 8
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 576с.
Мінск 1999
КАРМ^Н Раман Лазаравіч (29.11.1906, г. Адэса, Украіна — 28.4.1978), расійскі рэжысёр, аператар, сцэнарыст дакумент. кіно. Нар. арт. СССР (1966). Герой Сац. Працы (1976). Скончыў Дзярж. інт кінематаграфіі (1932), з 1960 выкладаў у ім (з 1970 праф.). Фільмы вызначаюцца яскравай аўтарскай інтанацыяй, тэмпераментам, глыбінёй і дакладнасцю аналізу гіст. сітуацыі: «Дзень новага свету» (1940), «Суд народаў» (1947), «Гранада, Гранада, Гранада мая...» (1967), «Таварыш Берлін» (1969), «Чылі — час барацьбы, час трывог» (1973), «Камарадас. Таварыш» (1974, за ўсе прызы Міжнар. кінафестываляў у Лейпцыгу), «Сэрца Карвалана» (1975, прыз Міжнар. кінафестывалю ў Обергаўзене). Кіраваў стварэннем 20серыйнай эпапеі «Вялікая Айчынная...» (1979; аўтар 2 фільмаў, гал. прыз Міжнар. кінафестывалю ў Лейпцыгу). За міжнар. кінапубліцыстыку і фільмы «Аповесць пра нафтавікоў Каспія» (1953), «Пакарыцелі мора» (1959) Ленінская прэмія 1960. Дзярж. прэміі СССР 1942, 1947, 1952, 1975. Г.У.Шур.
КАРМЯНСКАЕ ПАТРЫЯТЬІЧНАЕ ПАДПбЛЛЕ ў Вялікую Айчынную вайну. Дзейнічала са жн. 1941 да ліст. 1943 у Кармянскім рне Гомельскай вобл. Аб’ядноўвала 39 чал., 4 падп. аргцыі і групы ў вёсках: Бель (кіраўнік І.П.Калякін), Валынцы (Т.ІАбатурава, В.Я.Паўлава), Гарадок (У.І.Майсейкаў, А.А.Вішнеўскі), Струмень (А.ЕХадановіч). Падполыпчыкі збіралі для партызан зброю, боепрыпа
КАРНАВУХАЎ 79
сы, рыхтавалі людскія рэзервы, праводзілі сярод насельніцтва паліт. работу, вялі разведку, падтрымлівалі сувязь з Кармянскім партыз. атрадам, брыгадамі 10й Журавіцкай і № 47 «Перамога», забяспечвалі партызан праваднікамі, дакументамі, арганізавалі лодачную пераправу цераз р. Сож. У перыяд блакады партыз. зоны карнікамі ў ліп.—жн. 1942 падпольшчыкі дапамагалі партызанам выходзіць з акружэння, знішчылі лінію сувязі на ўчастку Карма—Літвінавічы, прымалі ўдзел ў разгроме мясц. паліцэйскага ўчастка.
КАРМЯНСКАЯ ПАКРбЎСКАЯ ЦАР
КВА, помнік архітэктуры псеўдарускага стылю. Пабудавана ў 2й пал. 19 ст. ў в. Карма Добрушскага рна Гомельскай вобл. Крыжападобны ў плане будынак з трыма апсідамі. Над сяродкрыжжам невял. галоўка на чацверыку. Дамінанта аб’ёмнапрасторавай кампазіцыі — высокая двух’ярусная званіца, urro прымыкае да бабінца. Паверхня сцен гарызантальна руставаная. Аконныя і дзвярныя праёмы дэкарыраваны ліштвамі з кілепадобнымі завяршэннямі франтончыкаў, аркамі з паўкалонамі. Неф і трансепт храма перакрыты цыліндрычнымі скляпеннямі, бабінец — крыжовым, апсіды — конхамі. А.Ю.Пятросава.
КАРМЯНСКІ РАЁН, на ПнУ Гомельскай вобл. Утвораны 17.7.1924 (у сучасных межах з 1966). Пл. 0,9 тыс. км². Нас. 18,3 тыс. чал. (1997), гарадскога 27,3%. Сярэдняя шчыльнасць 20 чал. на 1 км². Цэнтр раёна — г.п. Карма, 78 сельскіх населеных пунктаў. Падзяляецца на 10 сельсаветаў: Акцяброўскі, Барсукоўскі, Валынцаўскі, Ворнаўскі, Каменскі, Кароцькаўскі, Ліцвінавіцкі, Лужкоўскі, Стараградскі, Струкачоўскі. Раён пацярпеў ад аварыі на Чарнобыльскай АЭС, яго тэр. забруджана радыенуклідамі. 24 населеныя пункты адселены. Большая ч. людзей пераселена ў Мінск, Гродна, г.п. Стрэшын (Жло
бінскі рн), вёскі Ціхінічы (Рагачоўскі рн), Міхалькі (Гомельскі рн), Карані (Светлагорскі рн). 3 населеныя нункты знаходзяцца ў зоне з узроўнем радыяцыі 1—5 Кі на 1 км² (па цэзіі — 137), 11 у зоне 15—40 Кі на 1 км², астатнія ў зоне 5—15 Кі на 1 км².
Раён размешчаны ў межах Чачорскай раўніны. Паверхня ўзгорыстараўнінная. Пераважаюць вышыні 150—170 м, найвыш. пункг 176,2 м (каля в. Сгрукачоў). Карысныя выкапні: пясок, жвір, гліна, мел, торф. Сярэдняя тра студз. 7,3 °C, ліп. 18,5 °C. Ападкаў 640 мм за год. Вегетац. перыяд 190 суг. Па тэр. раёна працякае р. Сож з прытокамі Кля
нінка, Жавуніца (злева), Касалянка, Кармянка, Добрыч, Горна (справа). Пераважаюць глебы дзярновападзолістыя (45,4%) і дзярновападзолісгыя забалочаныя (35,6%). Пад лесам 26,1% тэрыторыі. Найб. лясістасдь на У (левабярэжжа р. Сож). Лясы пераважна хваёвыя, бярозавыя, чорнаальховыя, яловыя. На тэр. раёна біял. заказнік Струменскі і часткова паляўнічы заказнік Чачэрскі.
Агульная пл. с.г. угоддзяў 44,6 тыс. га, з іх асуіпаных 9,1 тыс. га. На 1.1.1997 у раёне 7 калгасаў, 6 саўгасаў, падсобная гаспадарка «Вальшцы», птушкафабрыка «Сож». Сельская гаспадарка спецыялізуецца на мясамалочнай
жывёлагадоўлі, свінагадоўлі. Вырошчваюць збожжавыя і кармавыя культуры, лён, бульбу, агародніну. Прадпрыемствы льноапр., лёгкай, харч. і будматэрыялаў прамсці. Па тэр. раёна праходзяць аўтадарогі ад райцэнтра да г. Слаўтарад, Чачэрск, в. Журавічы, Струкачоў. У раёне 14 сярэдніх, 1 базавая, 1 муз., 1 рабочай моладзі (дзённая) школы, 18 дашкольных устаноў, 24 клубы, 18 бк, 1 бальніца, 1 паліклініка, 3 амбулаторыі, 13 фельч.ак. пунктаў. Помнікі драўлянага дойлідства: ветраны млын (1905) у в. Бярозаўка, хата і гумно (19 ст.) у в. Вашчанкі, хата (19 ст.) у в. Жабін. Выдаецца газ. «Зара над Сожам».
С.І. Сідор.
Я.АКарнавухаў.
КАРНАВАЛ (італьян. carnevale, верагодна, ад лац. carrus navalis пацешлівая калясніца, карабель святочнай працэсіі), форма масавай нар. культуры (вулічныя шэсці, тэатралізаваныя гульні, камічныя інсцэніроўкі, парадзіраванне грамадскапаліт. і інш. афіцыйна высокіх інтаў, якія пераводзяцца ў гратэскавакамічны аспекг). Склаўся ў сярэдневяковай Еўропе. Ва ўсх.слав. рэгіёне выявіўся ў калядных, масленічных, велікодных, купальскіх і інш. абрадах з удзелам скамарохаў, блазнаў. Своеасаблівым К. на Беларусі з’яўляюцца Каляды.
КАРНАВЎХАЎ Яўген Аляксандравіч (23.2.1917, в. Масеева Наваржэўскага
Я.Карнавухаў у ролі Эдмунда.
80
КАРНАК
рна Пскоўскай вобл., Расія — 23.2.1984), бел. акцёр. Нар. арт. Беларусі (1955). Скончыў Ленінградскі тэатр. інт (1939). Працаваў у Дзярж. рус. драм. тры Беларусі (1939—41, 1945— 64). 3 1964 у Маск. тры імя Маякоўскага. Выканаўца героікарамант. і харакгарных роляў. У творчасці спалучаў востры сцэн. малюнак з эмацыянальнасцю выканання. Сярод роляў у Дзярж. рус. драм. тры Беларусі: Фердынанд («Каварства і каханне» Ф.Шылера), Тэадора («Сабака на сене» Лопэ дэ Вэгі), Эдмунд («Кароль Лір» У.Шэкспіра), Тузенбах («Тры сястры» А.Чэхава), Барыс Гадуноў («Цар Фёдар Іаанавіч» А.К.Талстога), Камандзір карабля («Аптымістычная трагедыя» У.Вішнеўскага), Эдлай Гамілыан («Дзень нараджэння Тэрэзы» Г.Мдывані). Зняўся ў бел. кінафільмах «Чырвонае лісце», «Гадзіннік спыніўся апоўначы».
Літ:. Атрошчанка А. На шляху творчай сталасці // Майстры беларускай сцэны. Мн., 1960. Г.Р.Герштэйн.
КАРНАК (стараж.егіп. I п е т I с у т), комплекс храмаў 20 ст. да н.э. — канца 1га тыс. да н.э. на тэрыторыі стараж. г. Фівы і гал. дзярж. свяціліліча ў перыяд Новага царства ў Егіпце. Вылучаўся складанай планіроўкай гіганцкіх арх. мас, пышным убраннем. Храм бога АмонаРа (16—12 ст. да н.э., дабудоўваўся ў эліністычны і рым. перыяды) — чаргаваныя па падоўжнай восі вял. і малыя залы, двары з рознымі па часе ўзвядзення капэламі і храмікамі. Гал. славугасць К. — грандыёзная шматкалонная гіпастыльная зала з каляровымі рэльефамі на сценах і калонах. Кожны вял. буд. перыяд завяршаўся ўзвядзен
Калопы гінастыльнай чалы ў Карнаку
нем вакол храма сцяны з 2 пілонамі на фасадзе, фланкіраванымі стагуямі і абеліскамі. У комплексе храмы бога Хансу (12 ст. да н.э.), багіні Мут (16—15 ст. да н.э.), алея сфінксаў. Сярод дойлідаў К. — Аменхатэп Малодшы.
КАРНАЛІТ (ад імя ням. горнага інж. Р. фон Карналя), мінерал падкласа хларыдаў, водны хларыд калію і магнію, KMgCh'6H2O. Прымесі свінцу, цэзію, брому. Крышталізуецца ў рамбічнай сінганіі. Звычайна суцэльныя або зяр
Карналіт
ністыя агрэгаты, часам таблітчастыя, дыпірамідальныя крышталі. Колер малочнабелы, прымесямі жалеза можа быць афарбаваны ў чырвоны, буры, жоўты колеры. Бляск тлусты. Празрысты да паўпразрыстага. Цв. 2,5. Шчыльн. 1,6 г/см³. Вельмі гіграскапічны. Па паходжанні хемагенны, трапляецца разам з галітам, сільвінам і інш. галоідамі. Рудаўтваральны мінерал калійных солей. Сыравіна для вырабу калійных угнаенняў, метал. калію і магнію. На Беларусі выяўлена радовішча К. ў Прыпяцкай упадзіне.
КАРНАІІ (Carnap) Рудольф (18.5.1891, г. Вуперталь, Германія — 14.9.1970), нямецкаамерыканскі філосаф і логік, вядучы прадстаўнік лагічнага пазітывізму і філасофіі навукі. Удзельнік Венсісага гуртка і распрацоўкі ідэй лагічнага эмпірызму. Працаваў ва унтах Еўропы, у 1936—52 у Чыкагскім, Каліфарнійскім унтах. Распрацоўваў пераважна фармалізаваную тэорыю індуктыўнай, семантычнай і мадальнай логік. Прадметам філасофіі навукі лічыў аналіз структуры прыродазнаўчанавук. ведаў з мэтай удакладнення асн. паняццяў на вукі з дапамогай матэм. логікі. Філасофія, паводле К., складаецца з вьгтлумачэння зместу паняццяў часу і адначасовасці з’яў. У апошнія гады жыцця К. выказваўся на карысць існавання «неназіральных матэрыяльных аб’ектаў», фармуляваў сцвярджэнні, блізкія да прыродазнаўчанавук. матэрыяліст традыцыі. Шэраг вынікаў, атрыманых К., выкарыстаны ў даследаваннях па кібернетыцы.
Тв.: Рус. пер. — Значенне н необходамость. М., 1959; Фнлософскне основання фнзнкя: Введенме в фнлоссфмю наукя. М., 1971. В.М Пешкаў.
КАРНАТЫТ (ад імя франц. вучонага А.Карно), мінерал падкласа ванадатаў, водны ванадат калію і урану, K2(UO2)2[VO4]23H2O. Крышталізуецца ў манакліннай сінганіі. Структура субслаістая. Звычайна зямлістыя масы, зярністыя і парашкаватыя агрэгаты. Колер жоўты да зеленаватажоўтага. Бляск цьмяны да зямлістага. Цв. 2—2,5. Шчыльн. 5 г/ см³. Моцна радыеактыўны. Другасны мінерал, утвараецца ў зоне акіслення асадкавых радовішчаў. Руда ўрану, радыю, ванадыю.
Карнатыт.
КАРНАч Пётр Аляксеевіч (1.5.1932, в. Клінок Чэрвеньскага рна Мінскай вобл. — 25.8.1996), бел. мастацтвазнавец, мастак. Канд. мастацтвазнаўства (1967). Скончыў Бел. тэатр.маст. інт (1955). 3 1961 працаваў у Інце мастацтвазнаўства, этнаірафіі і фальклору АН Беларусі. Даследаваў пытанні тэорыі і практыкі тэатр.дэкарацыйнага мастацтва. Аўтар тэксту і складальнік альбома «Мастацтва беларускіх дэкаратараў» (1989), манаграфій пра бел. мастакоў: «С.Ф.Нікалаеў» (1970), «П.В.Масленікаў» (1973), «Я.Чамадураў» (1984) і інш., артыкулаў для «Гісторыі мастацтва народаў СССР» (т. 8—9, 1977—82), «Гісторыі беларускага мастацтва» (т. 3—6, 1989—94). Працаваў у пейзажпым жывапісе: «Лагойскі матыў» (1975), «Сонечны дзень» (1980), «Зімовы пейзаж» (1981), «Напрадвесні» (1988). Дзярж. прэмія Беларусі 1996.