Калі стала вядома пра выступленне Карнілава, у буйнейшых гарадах Беларусі пачалі ўтварацца антыкарнілаўскія кты. Выканком Зах. фронту ў Мінску звярнуўся з адозвай да арміі і насельніцтва з патрабаваннем падпарадкоўвацца толькі Часоваму ўраду, выказаўся за неабходнасць арыпггу Карнілава, устанавіў кантраль за адпраўкай войск на Петраград. 3 прадстаўнікоў Франтавога кта, выканкомаў Мінскага Савета і гар. думы быў створаны Часовы рэв. кт Зах. фронту (старшыня — эсэр АМ.Кажэўнікаў, нам. — бальшавік К.І.Ландар). Усе распараджэнні кта рабіліся ад імя ваен. камісара Зах. фронту меншавіка У.В.Жданава. Кт сканцэнтраваў у сваіх руках агульнае кіраўніцтва ўсімі рэв. аргцыямі Зах. фронту. Каб захаваць спакой і знізіць небяспеку, былі абмежаваны дэмакр. свабоды, уведзена цэнзура і ўсталяваны нагляд за друкарнямі Мінска, прыняты захады па недапушчэнні выкарыстання Карнілавым войск Зах. фронту, кантралявалася перамяшчэнне войск на ўсіх вузлавых станцыях Мінскай ваен. акругі. У Віцебску супраць Карнілава дзейнічала ваен. бюро. Антыкарнілаўскія кты (пераважна з эсэраў і меншавікоў) былі створаны і ў Гомелі, Магілёве, Оріпы, Бабруйску, Мазыры і інш. Бальшавікі, аўтарытэт якіх вырас у сувязі з ліквідацыяй мяцяжу, абвінавацілі Часовы
ўрад і вышэйшае ваен. камандаванне ў тых жа злачынствах, што і Карнілава.
Літ:. М о ф ф е Г.З. «Белое дело»; Генерал Корннлов. М., 1989; Сяменчык М.Я. Карнілаўшчына на Беларусі: На шляхах да гіст. праўды // Пытанні гісторыі і метадалогіі гістарычнай навукі: 36. арт. Мн., 1997.
М.Я. Сяменчык.
КАРНІЛАЎ Аляксандр Аляксандравіч (30.11.1862, С.Пецярбург — 1925), рускі гісторык, пісьменнік. Скончыў Пецярбургскі унт. 3 1880х г. камісар па сял. справах у Царстве Польскім, потым (да 1900) чыноўнік па асобых даручэннях пры Іркуцкім ген.губернатару. За ўдзел у акцыі пратэсту супраць разгону дэманстрацыі ў 1901 высланы ў Саратаў. Удзельнічаў у стварэнні партыі кадэтаў, у 1905—08, 1915—17 сакратар яе ЦК. 3 1909 праф. Пецярбургскага політэхн. інта, дзе чытаў курс па гісторыі Расіі 19 ст. Аўтар прац па гісторыі рас. грамадскага руху 1830—50х г., сял. рэформы 1861 і інш., хронікі сям’і Бакуніных.
Тв.: Курс нсторян Росснн XIX в. М., 1993.
КАРНІЛАЎ Іван Пятровіч (9.9.1811 — 15.7.1901), расійскі дзярж. дзеяч, асветнік. У 1864—68 папячыцель Віленскай навуч. акругі. Заснаваў у Вільні Паўн.Зах. аддзяленне Рус. геагр. тва. Кіраваў дзейнасцю Віленскай археагр. камісіі, па яго ініцыятыве камісія выдала 4 тамы Археагр. зборніка дакументаў і Тураўскае евангелле, у якіх шмат звестак па гісторыі Беларусі і Літвы 15—19 ст. Вял. ролю адводзіў выхаванню дзяцей у сельскіх школах, гімназіях і інш. навуч. установах. Пад яго рэдакцыяй апублікаваны 3 тамы матэрыялаў па гісторыі асветы ў Расіі (1893—98).
Тв.. К нсторнн Внленского учебного округа за 1863—1868 гг.: Памята графа М.Н.Муравьева. СПб., 1898; Воспомннання о польском мятеже 1863 г. в СевероЗападном крае. СПб., 1900; Русское дело в СевероЗападном крае: Матерналы для нстормм Внлен. учеб. округа пренмуіцественно в муравьевскую эпоху. СПб., 1901.
КАРНІЛАЎ Лаўр Георгіевіч (30.8.1870, г. Каркаралінск Карагандзінскай вобл., Казахстан — 13.4.1918), расійскі ваен. дзеяч, адзін з лідэраў белай гвардыі. Ген. ад інфантэрыі (1917). Скончыў Міхайлаўскае артыл. вучылішча (1892) і Акадэмію Генштаба (1898). Удзельнік рус.яп. вайны 1904—05. У 1907—11 ваен. аташэ ў Кітаі. У 1ю сусв. вайну камандаваў 48й пях. дывізіяй (да 1915), стралк. корпусам (1916), войскамі Петраградскай ваен. акругі (сак. — крас. 1917), 8й арміяй і Паўд.Зах. фронтам. 3 19.7(1.8) да 27.8(9 9).1917 вярх. галоўнакамандуючы. Намагаўся ўстанавіць ваен. дыктатуру (гл. Карнілава мяцеж 1917). 2(15).9.1917 арыпггаваны Часовым урадам, зняволены ў г. Быхаў (цяпер Магілёўская вобл.). 19.11(2.12).1917 пры садзеянні ген. М.М.Духоніна ўцёк у г. Новачаркаск, дзе разам з ген. М.В.Аляксеевым узначаліў белагв. добраахвотніцкую армію. Загінуў у час няўдалага штурму г. Екацярынадар (цяпер Краснадар). У.Я.Калаткоў.
КАРНУЭЛЬСКІЯ 83
КАРШЛАЎ Мікалай Аляксандравіч (н. 22.5.1925, в. Касаурка Сакальскага рна Іванаўскай вобл., Расія), бел. геолаг. Др геолагамінералагічных навук (1971). Скончыў Ленінградскі горны інт (1952). 3 1972 у Бел. геолагаразведачным НДІ. Навук. працы па прагнозе радовішчаў жал. руд, рэдкіх і высакародных металаў у дакембрыйскім крышт. фундаменце Беларусі і Прыбалтыкі, складанні прагнознаметалагенічных карт фундамента Бел.Прыбалтыйскага рэгіёна.
Тв.: Проблема понсков рудных месторождеішй в Белорусснн // Полезные нскопаемые Белорусснн: Сб. науч. тр. Мн., 1975; Геологнческме м металлогенмческме особенносгн Белорусского крнсталлнческого масснва (разам з Ю.АДзеравянкіным, Л.Л.Шатрубавым) // Сов. геологвя. 1980. № 9.
У.А. Карнілаў
Н.Карно
КАРНІЛАЎ Уладзімір Аляксеевіч (13.2.1806, Цвярская вобл., Расія — 17.10.1854), расійскі ваеннамарскі дзеяч. Віцэадмірал (1852). Скончыў Марскі кадэцкі корпус (1823). 3 1827 служыў на гвардз. лінейным караблі «Азоў», удзельнік Наварынскай бітвы 1827 і рус.тур. вайны 1828—29. 3 1830 на Балт., з 1834 на Чарнаморскім флоце, нач. штаба эскадры М.П.Лазарава (1838—46), нач. штаба (з 1849) і фактычны камандуючы (з 1851) флотам. У Крымскую вайну 1853—56 удзельнік першага ў свеце бою паравых караблёў, адзін з арганізатараў і кіраўнікоў Севастопальскай абароны 1854—55', смяротна паранены ў час бамбардзіроўкі праціўнікам Севастопаля.
КАРНІЛАЎШЧЫНА гл. Карнілава мяцеж 1917.
КАРНІЛОШЧ Аляксандр Восіпавіч (1.7.1800, Магілёў — 11.9.1834), дзекабрыст, ваенны гісторык, літаратар. Брат М.В.БезКарні'іовіча. Скончыў Маскоўскае вучылішча для калонаважатых (1815). 3 1816 у распараджэнні ваен. гісторыка Дз.П Бутурліна, працаваў у архівах Калегіі замежных спраў. Аўтар каля 35 прац па гісторыі 17—18 ст., геаграфіі, статыстыцы і інш. 3 1820 друкаваўся ў час. «Сын Огечества», «Северный архм», «Отечественные запнскн» і інш. У маі 1825 уступіў у Паўд. тва дзекабрыстаў. 13.12.1825 папярэдзіў штаб паўстання аб пераносе тэрміну прысягі Сената і Дзярж. рада. Арыштаваны ў ноч на 15 снеж., прыгавораны да 12 гадоў катаргі (пазней тэрмін ска
рочаны да 8 гадоў). У вер. 1827 — студз. 1828 знаходзіўся ў Чыцінскім астрозе. Беспадстаўна абвінавачаны ў шпіянажы, дастаўдены ў Пецярбург і зняволены ў Петрапаўлаўскую крэпасць. У зняволенні напісаў аповесць «Андрэй Безыменны», перакладаў Тацыта і Ціта Лівія. У 1832 К. адпраўлены радавым у дзеючую армію на Каўказ, дзе і памёр. В.В.Швед. КАРНІлбвіЧ Сяргей (4.11.1929, в. Таргуны Докшыцкага рна Віцебскай вобл. — 29.10.1993), бел. грамадскі дзеяч у эміграцыі. У 1944 вывезены на прымусовую працу ў Германію. Вучыўся ў Беларускай гімназіі імя Янкі Купалы. 3 канца 1940х г. у ЗША (штат Агайо). Чл. Згуртавання бел. моладзі, Кліўлендскага аддзела Беларускаамерыканскага задзіночання. Адзін з ініцыятараў стварэння ў 1951 прыхода Жыровіцкай Бсжай Маці Бел. аўтакефальнай правасл. царквы (БАПЦ) у Кліўлендзе. Ініцыятар стварэння бел. грамадскакульт. цэнтра «Полацак», кта па аказанні дапамогі ахвярам Чарнобыля ў Беларусі пры прыходзе БАПЦ у Кліўлендзе. Удзельнік 1га з’езда беларусаў свету (Мінск, ліп. 1993).
КАРНІЦКАЯ (па мужу Дырэ. нталь) Магдалена (каля 1764, г. Паставы Віцебскай вобл. — ?), танцоўшчыца. Прыгонная падскарбія надворнага літ. А.Тызенгаўза. Вучылася ў яго балетнай школе ў Паставах. У 1785—94 (з перапынкам) у складзе трупы «Тва танцоўшчыкаў яго каралеўскай вялікасці» ў Варшаве. Выступала (з 1790 як Дырэнталь) на каралеўскай сцэне і ў Нац. тры, другая салістка (сярод партый Пастушка ў балеце «Лукас і Калінета»), Пасля 1794, відаць, прапавала ў Варшаве ў трупе «Нацыянальныя танцоры» і антрэпрызе С.Гальніцкага і К.Аўсінскага, у 1795 выступала ў Гродне і Львове, з 1797 — у Варшаве ў антрэпрызе Т.Трускаляскага. Г.І.Барышаў. КАРНШібнЫ (франц. comichon), дробныя агуркі (зелянцы), знятыя на 3—4ы дзень пасля ўтварэння завязі. Выкарыстоўваюць для марынавання. Памер таварных К. — 5—9 см.
КАРНб (Carnot) Нікала Леанар Садзі (1.6.1796, Парыж — 24.8.1832), французскі фізік і інжынер, адзін са стваральнікаў тэрмадынамікі. Скончыў Політэхн. школу (1814). Выказаў ідэю стварэння цеплавой машыны, даў адцу з першых фармулёвак 2 га закону тэрмадынамікі (1824). Увёў панявде кругавога і абарачальнага працэсаў (гл. Карно цыкл), вызначыў ккдз ідэальнай цеплавой машыны. Працы К. набылі шырокую вядомасць дзякуючы В.Клапейрону, які ў 1834 надаў ім строгую матэм. форму.
Тв.: Рус. пер. — Размышлення о двнжугцей снле огня я о машмнах, способных развявать эгу сплу. М.; Пг, 1923.
КАРНб ЦЫКЛ, абарачальны кругавы працэс, у якім цзплавая энергія ператвараецца ў работу (або наадварот); ідэ
альны рабочы цыкл цеплавога рухавіка. Складаецца з паслядоўна чаргавальных двух ізатэрмічных і двух адыябатных працэсаў. Уведзены Н.Карно (1824) у сувязі з вызначэннем вдз цеплавых машын.
Ператварэнне цеплавой энергіі ў работу суправаджаецца пераносам рабочым рэчывам рухавіка (пара, газ і да т.п.) пэўнай колькасці цеплыні ад больш нагрэтага цела (магравальніка) з трай Tj да менш нагрэтага (халадзільніка) з трай R Ккдз цыкла р не залежыць ад прыроды раоочага рэчыва і канструкцыі рухавіка і вызначаецца толькі трамі Т, і Т₂: рД,—Tj)/?! (тэарэма Карно). Ккдз кожнай цеплавой машыны не можа быць большым за ккдз К.ц. (пры тых жа Tj і Т₂). К.д. абара
V
Карно цыкл на дыяграме р — V (ціск — аб’ём); AB і CD — ізатэрмы, ВС і АО — адыябаты, 8QЛ м 8Q — падводзімая і адводзімая колькасць цеплаты. плошча ABCD роўная карыснай рабоце цыкла.
чальны, і яго можна праводзіць у адварстнай паслядоўнасці (ідэальная халадзільная машына). К.ц. адыграў важную ролю ў развіцці тэрмадынамікі і цеплатэхпікі. Пры яго дапамозе даказана эквівалентнасць розных фармулёвак другога закону тэрмадынамікі, вызначана абс. тэрмадынамічная шкала тр, выведзены многія тэрмадынамічныя суадносіны (налр., Клапейрона—Клаўзіуса ўраўненне).
Л.І.Болсун.
КАРНУЭЛЬСКІЯ КЎРЫ, к о р н і ш ы, парода курэй мяснога кірунку прадукцыйнасці. Выведзена ў Вялікабрьпаніі (графства Корнуал) у 19 ст. скрыжаваннем мясц. байцовых курэй старой аніл. пароды, пароды азіль і малайскіх. Выкарыстоўваюць у гібрыдызацыі з курамі інш. мясных і мясаяечных парод для