Беларуская энцыклапедыя Т. 8
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 576с.
Мінск 1999
Заслаўскі рны
80. чХрушч» май 1943 Бярэзінскі, Быхаўскі, Кіраўскі,
Клічаўскі рны
81. «Маланка» («Blitz») май 1943 Навагрудскі рл
82. «Майская кавальніца» май 1943 Віцебскі, Гарадоцкі, Суражскі,
Лёзненскі ряы
83. «Котбуо майчэрв. 1943 Бягомльскі, Лепельскі, Халопеніцкі,
Плешчаніцкі рны
84. *Веснавы карагод» майчэрв. 1943 Лёзненскі рн; Смаленская вобл.
(«Friihhngsreigen») РСФСР
85. «Такавіяіча цецерукоў» чэрв. 1943 Горацкі, Шклоўскі рны
(«Birkhahnbalz»)
86. «Паездка на сёмуху» чэрв. 1943 Крычаўскі, Прапойскі рны
(«Plingstreise»)
87. «Дождж на сёмуху» чэрв. 1943 Лёзненскі рн; Смаленсхая вобл.
(«Pfingstregen») РСФСР
88. «Узоряы маёнтак» ліп. 1943 Магілёўскі рн
(«Musteigut»)
89. «Гюнтэр» («GUnter») ліл. 1943 Валожынскі, Лагойскі, Плешчаніцкі,
Радашковідкі, Заслаўскі рны
90. «Буравеснік» ліп. 1943 Клімавіцкі рн
(«Sturmvogel»)
91. «Герман» ліп.жн. 1943 Івянецкі, Навагрудскі, Валожынскі,
Юрацішкаўскі, Любчанскі ряы
92. «Іваноў» («Iwanov») жн. 1943 Бярэзінскі, Бялыніцкі, Клічаўскі ряы
93. «Вандсбек» жн. 1943 Мастоўскі, Жалудоцкі, Шчучынскі ряы
(«Wandsbeek»)
94. «Муха» («Fliege») жн. 1943 Клімавіцкі рн
95. « Фрыц* вер.кастр. 1943 Браслаўскі, Відзскі, Глыбоцкі, Міёрскі,
Пастаўскі, Шаркоўпічынскі, Дунілавіцкі
р«ы
96. «Хубертус» кастр. 1943 Калінкавіцкі, Васыевіцкі, Рэчыцкі,
Хойніцкі рны
97. «Асвячэнне храма» кастр. 1943 Калілкавіцкі, Васілевіцкі, Хойніцкі рны
(«Kirchweih»)
98. «Барбара» («Barbara») кастр. 1943 Калінкавіцхі, Васілевіцкі, Даманавіцкі
рны
99. «Асенняе паляванне» кастр. 1943 Кіраўскі рн
(«Herbstjagd»)
100. «Танец» («Tanz») кастр. 1943 Ельскі ря
101. «Паляванне на зайцоў» кастр. 1943 Бялыніцкі, Круглянскі, Шклоўскі рны
(«Hasenjagd»)
102. «Паляванне на качак» кастр. 1943 Бялыніцкі, Круглянскі, Шклоўскі рны
(«Entenjagd»)
103. «Генрых» кастрліст. 1943 Полацкі, Расонскі ряы, Калінінская
вобл. РСФСР
104. «Паляванне Хубертуса» ліст. 1943 Бялыніцкі, Круглянскі рны
(«Hubertusjagd»)
105. «Ота» снеж. 1943 Дрысенскі, Асвейскі рны
106. «Карл» («Кагі») снеж. 1943 Докяіыцкі, Бягомльскі, Лепельскі ряы
107. «Дворнік» снеж. 1943 Ушацкі рн
(«Strabenfeger»)
108. «Віхор» («Wirbelwing») крас. 1944 Пухавіцкі рн
109. «Лівеяь» Докшыцкі, Лелельскі, Полацкі, Ушацкі
(«Regenschauer») рны
110. «Веснавое свята» крас.май 1944 Докшыцкі, Лепельскі, Полацкі, Ушацкі
ряы
111. «Рык» («ВгШІ») май 1944 Маларыцкі рн; Ратнаўскі рн УССР
112. «Стракаты дзяцел» май 1944 Крупскі рн
(«Buntspecht»)
113. «Марабу» май 1944 Жьггкавіцкі, Ленінскі, Любанскі рны
Працяг табліцы КАРОБУШКІНА
87
1 1 2 1 3 1 4
114. «Прагулка на сёмуху» крас.май 1944 Бягомльскі, Плешчаніцкі, Барысаўскі
рны
115. «Баклан» («Когтогап») майчэрв. 1944 Барысаўсхі, Халопеніцкі, Куранецкі,
Крупскі, Лагойскі, Плешчаніцкі,
Ільянскі, Радашковіцкі, Мінскі,
Маладаечанскі, Смалявіцкі, Докшыцкі,
Бягомльскі, Лепельскі рны
116. «Півоня» («Pfingstrose») чэрв. 1944 Пухавіцкі, Старадарожскі, Асіповіцкі
рны
Заўвага. У пералік не ўвайіплі дзесяткі карных аперацый, якія не мелі нумара або кодавай назвы.
манера стала больш лёгкай і трапяткой, каларыт узбагаціўся тонкімі валёрнымі гармоніямі ў серабрыстых тонах, што набліжае К. да імпрэсіяністаў («Вечар», канец 1850х г.; «Сажалка ў гушчары», «Званіца ў Аржантэйлі», «Парыў ветру», 1860я г.; «Краявід з возерам», паміж 1860—73; і інш.). Пісаў партрэты, працаваў у графіцы. В.Я.Буйвал.
К.Каро. Шартрскі сабор. 1830.
КАРбБАЧКА, сухі шматнасенны плод раслін, утвораны некалькімі пладалісцікамі і здольны да раскрыцця. Уласціва многім відам (напр., мак, трыпутнік, цюльпан, бавоўнік і інш.). Бывае двухці шматгнездавая (паслёнавыя, залознікавыя, лілейныя), аднагнездавая з пасценнымі (фіялкавыя, званочкавыя) ці з цэнтр. (гваздзіковыя) насенняносцамі. К. называюць таксама частку спарагонія імхоў, дзе знаходзяцца споры.
«КАРбБАЧКА», гарадскі бытавы танец. Муз. памер 2/4. Тэмп умерана хуткі. Выконваецца пад мелодыю рус. нар. песні «Карабейнікі». Выканаўцы, узяўшыся рукамі накрыж, прыстаўным крокам рухаюцца па крузе, потым кожны выконвае некалькі вальсавых паваротаў.
Працягваючы рух, танцоры робяць прыстаўныя крокі ў бакі і павароты пад рукой. У канцы фігуры хлопец і дзяўчына робяць дозадо. Рухі паўтараюцца некалькі разоў запар у тым жа парадку. Другая фігура выконваецца як полька або вальс. Танец мае невял. рэгіянальныя адрозненні. 3 канца 19 ст. пашыраны па ўсёй Беларусі.
Каробка.
КАРбБКА, 1) у беларусаў традыц. прылада для зімовай лоўлі рыбы. Пасудзіна з конусападобна ўвагнутым дном з адтулінай (горлам) пасярэдзіне. Выраблялі з драніцы, лубу, выпляталі з дубцоў; часта выкарыстоўвалі старыя рашоты,
Схема трохступеньчатай каробкі перадач: 1 — вядучы вал; 2 — вядучая шасцярня пастаяннага зачаплення; 3 —кулачковая муфта; 4 — шасцярня 2й перадачы; 5 — шасцярня 1й перадачы і задняга ходу; 6 — выхадны вал; 7 — прамежкавая шасцярня задняга ходу; 8, 9, 10 — вядучыя шасцерні задаяга ходу, 1й і 2й перадач; 11 — прамежкавы вал; 12 — выхадная шасцярня пастаяннага зачаплення.
дно якіх замянялі мешкавінай, горла падгрымлівалася вяровачкамі, прымацаванымі да верхняга краю рашот. Устанаўлівалі ў палонках, якія разам з К. закрывалі галінкамі, каб вада не замярзала. Рыба, якая імкнулася да свежай вады, заплывала ў К. Пашырана на Палессі. 2) Ёмістасць для ручной сяўбы; тое, што сявенька. 3) Ёмістасць для захоўвання і пераноскі зерня, круп і інш. сыпучых рэчываў. І.М.Браім.
КАРбБКА ПЕРАДАЧ, к а р о б к a скарасцей, механізм, з дапамогай якога рэгулююць частату вярчэння выхаднога вала ў сілавых перадачах трансп. машын, станкоў і інш. Размяшчаецца ў асобным корпусе (каробцы) ці ў агульным з ішп. механізмамі. Бывае бесступеньчатая (варыятар), ступеньчатая (мае зубчастыя перадачы) і камбінаваная. Канструкцыя залежыць ад прызначэння К.п., спосабу пераключэння перадач і тэхн. характарыстык машыны ці станка. К.п., прызначаная для змены падачы (перамяшчэння інструменту адносна апрацаванай загатоўкі) у металарэзных, дрэваапрацоўчых і каменярэзных станках, наз. каробкай падач. В.А.Сяргеенка.
КАРбВКІН Уладзімір Андрэевіч (н. 2.11.1940, г. Орша Віцебскай вобл.), бел. канструкгар і вучоны ў галіне машынабудавання. Канд. тэхн. н. (1986). Скончыў БПІ (1964). 3 1964 на Мінскім трактарным здзе (МТЗ), з 1981 нач. і гал. канструктар асобнага КБ ВА «МТЗ», адначасова з 1994 у БПА. Навук. працы па праекгаванні і канструяванні базавых шасі транспартных машын. Пад яго кіраўніцтвам створаны і запушчаны ў серыйную вытворчасць гусенічныя шасі для машын спец. прызначэння, а таксама лясныя, шахтавыя, камунальныя і дарожнабуд. машыны на базе колавых трактароў. Ленінская прэмія 1986. М.П.Савік.