• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 8

    Беларуская энцыклапедыя Т. 8


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 576с.
    Мінск 1999
    1210.73 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 18
    Беларуская энцыклапедыя Т. 18
    КАРІІАЎ Анатоль Яўгенавіч (н. 23.5.1951, г. Златауст, Расія), расійскі шахматыст. Міжнар. гросмайстар (1970). Засл. майстар спорту СССР (1974). Чэмпіён свету сярод юнакоў (1969). Чэмпіён свету (1975—85, 1998) пад эгідай ФІДЭ. Чэмпіён свету і Еўропы па «хуткіх шахматах» (1988). Чэмпіён СССР (1976). Пераможца міжзанальнага турніру ў С.Пецярбуріу (1973), міжнар. гурніраў (1967, 1971—72, 1974—79). Прыз «Шахматны Оскар» (1973—77, 1979— 81, 1984).
    КАРІІАЎ Генадзь Фёдаравіч (14.2.1839— 6.5.1890), рускі гісторык. Скончыў Маскоўскі унт (1861). Др навуй (1870), прафесар. Выкладаў у Харкаўскім унце. 3 1871 у Маскве. Навук. працы па гісторыі ўзаемаадносін Маскоўскай дзяржавы з ВКЛ і Рэччу Паспалітай у сярэдзіне 15—17 ст., рус. праваслаўнай царквы. Рэдагаваў шэраг тамоў Актаў Паўд. і Зах. Расіі і «Зборніка Рускага гістарычнага таварыства»,
       Тв.: Очеркн мз мсторнн росснйской церковной нерархмн // Чтенмя в нмп. Ове нсторнн н древностей росснйскнх. 1864. Кн. 3; Нсторня борьбы Московского государства с ПольскоЛнтовсхлм, 1462—1508. Ч. 1—2. М., 1867; Кркпнескмй обзор разработкм главных русскнх нсточннков, до нсторкн Малоросснн относяшнхся. за время 8е генваря 1654 — 30е мая 1672 г. М., 1870.
    КАРПАЎ Леў Якаўлевіч (30.4.1879, Кіеў — 6.1.1921), расійскі хіміктэхнолаг, адзін з арганізатараў сав. хім. прамсці. Скончыў Масксўскае вышэйшае тэхн. вучылішча (1910). У 1911—15 кіраваў будвам першых у Расіі здаў па вытвсці каніфолі і шкіпінару, хлараформу і вадкага хлору. 3 1918 заг. аддзела хім. прамсці ВСНГ. Ініцыятар стварэння Цэіпр. хім. лабараторыі ВСНГ (1918; з 1931 Фіз.хім. інт імя К).
    КАРПАЎ Уладзімір Аляксандравіч (н. 16.3.1940, г. Волагда, Расія), бел. мовазнавец. Др філал. н. (1993), праф. (1995). Скончыў Ленінградскі унт (1967). 3 1970 выкладае ў БДУ. Даследаванні па агульным мовазнаўстве, тэорыі і філасофіі мовы, камп’ютэрнай лінгвістыцы, славістыцы. Аўтар прац «Балгарская мова» (1983), «Мова як сістэма» (1992), «Ізамарфізм дзвюх сістэм (міждысцыплінарны сінтэз на базе сістэмнага падыходу)» (1994), «Рускафранцузскі і французскарускі вучэбны слоўнік» (1995, у сааўг.) і інш.
    КАРПАЎ Уладзімір Барысавіч (13.2.1912, г. Хвалынск Саратаўскай вобл., Расія — 6.8.1977), бел. пісьменнік. Скон
    
    чыў Мінскі пед. інт (1941). Настаўнічаў, працаваў у газ. «Звязда», «Советская Белоруссня», «Літаратура і мастацтва», у час. «Полымя». Ліг. дзейнасць пачаў у 1944 як крытык. Аўгар збкаў літ.крытычных артыкулаў «Па шляху сталасці» (1952), «Крылаты ўзлёт» (1966). 3 1949 выступаў як празаік. Творы прысвечаны барацьбе бел. партызан і падпольшчыкаў Мінска супраць ням.фаш. захопнікаў, жыццю рабочых і інтэлігенцыі: аповесць «Без нейгральнай паласы» (1949), раманы «За годам год» (1955—56), «Вясеннія ліўні» (1959—60), «Нямігі крывавыя берагі» (1962), «Сотая маладосць» (1969). Аўтар кн. ўспамінаў і апавяданняў «Прызнанне ў нянавісці і
    
    
    У.Б.Карпаў.
    
    У.В.Карпаў.
    
    любві» (1976). Даследаваў творчасць К.Чорнага, МЛынькова, К.Крапівы.
      Тв:. 36. тв. Т. 1—5. Мн., 1983—85.
      Літ:. Успаміны пра Уладзіміра Карпава. Мн., 1991; Грамовіч I. Адчуваў пульс жыцця // Грамовіч I. У сховах памяці і сэрца. Мн., 1983; Грахоўскі С. Недапіты бярозавік // Грахоўскі С. Так і было. Мн., 1986; Дзюбайла П. У вялікай дарозе. Мн., 1981.
    КАРПАЎ Уладзімір Васілевіч (н. 22.7.1922, г. Арэнбург, Расія), расійскі пісьменнік. Герой Сав. Саюза (1944). Скончыў Ваен. акадэмію імя Фрунзе (1947) і Літ. інт імя Горкага (1954). Удзельнік Вял. Айч. вайны. Да 1965 служыў у Сав. Арміі. У 1981—86 гал. рэдактар час. «Новый мнр». Друкуецца з 1945. Аўтар твораў пераважна вайскова ваен. тэматыкі: кнігі апавяданняў і аповесцей «Дваццаць чатыры гадзіны з жыцця разведчыка» (1960), «Камандзіры сівеюць рана» (1963), «Жылібылі разведчыкі» (1970), «Не мячом адзіным» (1979), раманы «Вечны бой» (1967), «Маршальскі жэзл* (1970, за абодва Дзярж. прэмія Узбекістана 1970), «Узяць жывым!» (1975; часткова апубл. як аповесць «Такая работа», 1974), «Палкаводзец» (1982—84, Дзярж. прэмія СССР 1986), «Маршал Жукаў. Яго паплечнікі і праціўнікі ў гады вайны і міру» (кн. 1, 1992), кн. публіцыстыкі «Эстафета подзвігу» (1980).
      Тв:. Нзбр. пронзв. Т. 1—2. М., 1982.
      Літ.. К у д н н о в П.Н. Охотннк за «языкамм». М., 1971.
    КАРІІАЎ Яўціхій Паўлавіч (7.11.1857, г. Карачаў Бранскай вобл., Расія — 3.1.1926), расійскі рэжысёр, драматург. Засл. рэжысёр Расіі (1921). 3 1887 пра
    
    
    цаваў акцёрам у Яраслаўлі. У 1896— 1900 гал. рэжысёр, у 1916—26 рэжысёр Александрынскага тра, у 1901—16 — Суворынскага тра ў Пецярбургу. Паставіў п’есы «Мяшчане» (1917) і «На дне» (1919) М.Горкага і інш. Напісаў болык за 20 п’ес з нар. жыцця («Цяжкая доля», 1882; «Рабочая слабодка», 1891; «Мірская ўдава», 1897) і побыту памешчыкаў («Чары кахання», «Ранняя восень» і інш.). Аўтар успамінаў пра В.Ф.Камісаржэўскую, А.П.Чэхава і інш.
    КАРПАЎКА, вёска ў Лоеўскім рне Гомельскай вобл., каля р. Сож. Цэнтр сельсавета і саўгаса. За 12 км на ПнУ ад г.п. Лоеў, 65 км ад горада і чыг. ст. Гомель. 429 ж., 181 двор (1997). Сярэдняя школа, клуб, бка, аддз. сувязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.
    КАРПАЎСКАЕ РАДОВІІІІЧА ПЯСкбЎ, у Ваўкавыскім рне Гродзенскай вобл., каля в. Карпаўцы. Лінзападобны паклад звязаны з кавдовамарэннымі адкладамі сожскага ледавіка. Пяскі светла і шараватажоўтыя, пераважна дробна і сярэднезярністыя, палевашпатавакварцавыя, слабагліністыя, месцамі з праслоямі і лінзамі пясчанажвіровага матэрыялу. Разведаныя запасы 0,8 млн. м³. Магутнасць карыснай тоўшчы 2,2—12,8 м, ускрышы (супескі, гліністыя пяскі) 0,4—3 м. Пяскі прыдатныя для буд. работ. А.П.Шчураў.
    КАРПАЦКАЯ АІІЕРАЦЫЯ 1915, баявыя дзеянні паміж рас. арміямі Паўд,Зах. фронту (40 пяхотных і 8,5 кав. дывізій, 2980 гармат) і аб’яднанымі герм. і аўстравенг. войскамі (53,5 пяхотных і 9,5 кав. дывізій, 2440 гармат) у Карпацкіх і Бяскідскіх гарах на тэр. Галіцыі 22.1—24.4.1915 у 1ю сусв. вайну. Праходзіла як сустрэчныя франтальныя сутыкненні бакоў на лініі да 200 км (першымі пачалі наступаць рас. войскі з мэтай уварвацца праз Карпаты на Венг. раўніну і вывесці з вайны АўстраВенгрыю). Ва ўпартых баях, у тл. за крэпасць Перамышль (цяпер Пшэмысль, Полыпча), рас. арміі страцілі каля 1 млн. чал., аўстравенг. і герм. — 800 тыс. чал., у т.л. 100 тыс. забітымі. Адцягненне аўстравенг. і герм. войск на К.а. палегчыла становішча на франтах саюзнікаў Расіі—Вялікабрытаніі і Францыі.
    КАРІІАЦКАЯ СКЛАДКАВАЯ ВбБЛАСЦЬ, паўночнаўсх. адгалінаванне Альпійскай геасінклінальнай вобласці Еўропы ў выглядзе дугападобнай сістэмы складкавых гор (Карпаты). Падзяляецца на шэраг вял. структур, размежаваных насовамі: Перадкарпацкі перадавы прагін, Вонкавыя (Флішавыя) Карпаты, Унутраныя Карпаты, Закарпацкі тылавы прагін і Панонская ўпадзіна (Вял. Венгерская нізіна), якая не адносіцца да ўласна Карпат Перадкарпацкі прагін прылягае да паўд.зах. ускраіны Усх.Еўрапейскай платформы, запоўнены
    
    94              КАРПАЦКІ
    
    неагенавымі маласамі, падзяляецца на вонкавую, цэнтр. і ўнутр. зоны. Унугр. і цэнтр. зоны маюць складаную структуру з лускападобных дыслакацый; уяўляюць сабой буйныя покрывы, насунутыя на 15—20 км на вонкавую зону, якая стварылася ў канцы неагену і мае ступеньчаты фундамент. Вонкавыя Карпаты складзены з мелавых і палеагенавых флішаў (магутнасць 4—5 км), уяўляюць сабой сістэму лінейных, разарваных насовамі лускападобных складак (скіб), павернутых і насунутых на Перадкарпацкі прагін у перадміяцэнавы перыяд. Вонкавыя і Ўнутр. Карпаты аддзелены зонай вял. глыбіннага насову. Ва Унутр. Карпатах на тэр. Украіны вылучаецца Мармарошскі крышт. масіў, складзены з покрываў, якія сфарміраваліся ў сярэднемелавы час з рознаўзроставых метамарфічных парод. Перамяшчэнні покрываў на 15—20 км у напрамку Вонкавых Карпат. Унутр. Карпаты складаюцца таксама з маладых магматычных інтрузій, вапнякоў і даламітаў, насунугых у познамелавы час у форме вярховых покрываў. Уздоўж унутр. краю Карпацкай дугі праходзіць найб. ў Еўропе ўнутрыкарпацкі вулканічны пояс, які развіваўся ў міяцэнплейстацэнавы перыяд. Складзены з андэзітаў, трахітаў, базальтаў, туфаў. Унутр. Карпаты ўтварылі фундамент Закарпацкага прагіну, запоўненага маласамі неагену, сярод якіх месцамі развіты салянакупальныя струкгуры. Закарпацкі прагін аддзелены ад Панонскай упадзіны Прыпанонскім глыбінным разломам.
    А.Ф.Санько, Т.Каліцкі.
    
    КАРГІАЦКІ ЗАПАВЁДНІК, у Закарпацкай вобл., Украіна. Засн. ў 1968 для аховы прыродных комплексаў высакагор’я Усх. Карпат. Пл. 19,9 тыс. га. Вылучаюць 3 участкі: Чарнагорскі, ВугальскаШырокалужанскі, Даліну нарцысаў. На тэр. К.з. г. Гаверла (2061 м). Характэрны яловыя і мяшаныя букавапіхтаваяловыя лясы, карэнныя букавыя (найбуйнейшыя па плошчы лясы ў Цэнтр. Еўропе). На вяршынях лугі — паланіны. Шматлікія віды жывёл утвараюць мясц. формы: карпацкія высакародны алень, казуля, вавёрка; з птушак— глушэц, даўгахвостая няясыць, цецярук, рабчык і інш. Частка К.з. ўваходзіць у склад Карпацкага прыроднага парку.
    
    КАРІІАЦКІ ПРЫРбДНЫ ПАРК, у ІванаФранкоўскай вобл., Украіна. Засн. ў 1980 для аховы ляснога горнага масіву Чарнагора, стварэння ўмоў для адпачынку, турызму, правядзення навук. даследаванняў. Пл. 50,3 тыс. га. Размешчаны на схілах Укр. Карпат, у бас. рэк Пруг і Чарамош. У запаведную зону парку ўваходзяць Высакагорнае і Гавярлянскае лясніцтвы — участак Карпацкага запаведніка. Маляўнічыя ландшафты з лясамі, паланінамі, высакагорнымі азёрамі. Раёны г. Ярэмча і
    
    
    горнакліматычнага курорта Варохта — зоны адпачынку і турызму.
    
    КАРПАЦКІХ КУРІАНбЎ КУЛЬТЎРА, археалагічная культура 2—пач. 6 ст., помнікі якой пашыраны на тэр. Чарнавіцкай, ІванаФранкоўскай і Закарпацкай абл. Украіны і Румыніі. Помнікі яе даследаваліся з 1880х г. Выяўлены рэшткі наземных паўзямлянкавых жытлаў, пахаванні з абрадам трупаспалення, шматлікія прадметы побыту. Носьбіты культуры — аселыя земляробчажывёлагадоўчыя плямёны, якія, відаць, былі продкамі харватаў, іпто згадваюцца ў «Аповесці мінулых гадоў».
    
    КАРПАЧА (Carpaccio) Віторэ (каля 1460—65, г. Венецыя, Італія — каля 1526), італьянскі жывапісец ранняга Адраджэння; прадстаўнік венецыянскай школы жывапісу. Зазнаў уплывы Дж.&ліні і Антанела да Месіны. Ствараў пераважна шматфігурныя кампазіцыі (цыкл «Гісторыя св. Урсулы», 1490—96). Рэліг. сюжэты трактаваў як рэальныя сцэны сучаснага яму жыцця, імкнуўся да стварэння цэльнай маляўнічай карціны свету («Св. Іеранім і леў у кляштары», «Пахаванне св. Іераніма», «Бітва св. Георгія з драконам», «Трызненне св. Аў