Беларуская энцыклапедыя Т. 8
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 576с.
Мінск 1999
мельская ўпадзіна (глыб. да 418 м). Пераважныя глыб. 30—100 м. Берагі невысокія, спадзістыя. Залівы: Енісейскі, Пясшскі, Обская губа, Байдарацкая губа. Шмат астравоў (Арктьгчнага Інстытута, Візэ, Сяргея Кірава, Нардэншэльда і інш.). Упадаюць рэкі Енісей, Об, Пясіна, Кара. Клімат арктычны, суровы. Адно з самых халодных мораў Расіі; сярэдняя тра вады на большай ч. паверхні летам каля 0 °C, на Пд (каля вусцяў рэк) да 6 °C. Салёнасць ад 10— 12°/оо (каля вусцяў рэк) да 33%о на
Пн. Частыя туманы і штормы. Большую ч. года ўкрыта лёдам. Прылівы пераважна паўсутачныя (0,5—0,8 м). Згоннанагонныя ваганні ўзроўню ў залівах да 2 м. Рыбалоўства (сіг, галец, камбала і ініп.). К.м. — частка Паўночнага марскога шляху. Гал. порт — Дыксан. Марскія судны заходзяць у парты Ігарка і Дудзінка (на р. Енісей).
КАРСКІ (Karski) Мацей (24.2.1662, Дабжынская зямля, Польшча — 10.2.1717), філосаф, прававед. Вучыўся ў Віленскай
акадэміі (1683—86), Полацкім езуіцкім калегіуме, у Варшаве (1689—93). Праф. рыторыкі ў Плоцку і Варшаве, выкладаў філасофію ў Полацку (1696—99). Рэктар Полацкага калегіума (з 1709), Віленскай акадэміі (з 1710). Аўтар «Курса філасофіі і логікі...» (1696, рукапіс захоўваецца ў бцы Вільнюскага унта), які складаецца з 8 трактатаў: «Логіка як мова навукі», «Аб метэорах», «Тайны навукі этыкі» і інш. У «Трактаце пра душу» даў аналіз адчуванняў, пачуццяў, уяўленняў і інш. элементаў псі
100 КАРСКІ
халогіі, апісаў органы пачуццяў, што сведчыла аб пэўным адыходзе ад схаластычнай філасофіі, якая адмаўляла прынцыпы сенсуалізму. Пасля ўдзелу ў падрыхтоўцы новага польскамоўнага выдання Статута ВКЛ 1588 (Вільня, 1693) К. набыў вядомасць як «знаўца айчынных законаў».
КАРСКІ Сяргей, бел. этнограф і фалькларыст канца 19 ст. Даследаваў побыт некат. рэгіёнаў Беларусі, пераважна Віленшчыны. Аўтар артыкулаў «Эканамічны бьгг беларусаў Віленскай губерні», «Сямейны быт беларусаў Віленскай губерні», «Дажынкі», «Каляндарныя святы ў беларусаў Віленскай губерні», «Вялікдзень у беларусаў Віленскай губерні» (усе 1891), у якіх падрабязна разглядаў вытв. дзейнасць, промыслы, рамёствы, жыллё, адзенне, сямейнапобыгавыя адносіны, каляндарнаагр. святы, абрады і песні, звязаныя з імі.
Тв:. Народные белорусскне свадьбы в Ошмянском уезде Внленской губерннн. Внльна, 1888. В.К.Бандарчык.
КАРСКІ Яўхім Фёдаравіч (1.1.1861, в. Лаша Гродзенскага рна — 29.4.1931), бел. філолагславіст, заснавальнік бел. навук. мова і літаратуразнаўства, этнограф, фалькларыст, палеограф, педагог. Акад. Пецярбургскай АН (1916, чл.кар. з 1901), правадзейны чл. Інта бел. культуры (1922), Чэшскай АН (1929). Скончыў Мінскую духоўную семінарыю (1881), Нежынскі гісторыкафілал. інт (1885). Выкладаў у Віленскай гімназіі (1885—93). За періпую ў гісторыі дысертацыю па бел. мове яму ў 1893 прысуджана вучоная ступень магістра. 3 1893 у Варшаўскім (з 1894 праф., у 1905—10 рэкгар), з 1915 у РастоўскімнаДоне унтах, з 1917 праф. Петраградскага унта. У 1905—17 рэдактар час. «Русскнй фнлологнческмй вестннк». 3 1917 у Мінску, з 1918 праф. Мінскага пед. інта. Дэлегат і ганаровы старшыня Усебел. з’езда 1917. Старшыня арганізац. камісіі па адкрыцці БДУ. Выступаў з артыкуламі ў бел. перыяд. друку. 3 1920 у Петраградзе. Чл. праўлення і прэзідыума АН; дырэкгар Музея антрапалогіі і этнаграфіі, рэдакгар «Нзвесткй Отделення русского языка н словесностм» Pac. АН. Супрацоўнічаў з бел. этнографамі і фалькларыстамі М.Я.Нікіфароўскім, Е.Р.Раманавым, П.В.Шэйнам, выдавецкай суполкай «Загляне сонца і ў наша аконца», газ. «Наша ніва». Перапісваўся з дзеячамі бел. культуры Я.Купалам, Я.Коласам, М.Гарэцкім і інш. Аўтар навук. прац (больш за 700) па славістыцы, беларусістыцы і русістыцы. 3 мэтай вырашэння праблемы паходжання, фарміравання і развіцця бел. мовы, бел. народнасці збіраў фалькл.этнагр. матэрыялы (запісы «Беларускія песні с. Беразавец Навагрудскага пав. Мінскай губ.», 1884— 85; «Беларускія песні в. НавасёлкіЗатрокскія Віленскай губ. Трокскага пав.», 1889). Падрыхтаваў «Праграму
для збору асаблівасцей беларускіх гаворак» (1897 і 1916), якая стала пачаткам навук. даследавання бел. дыялекгаў. Вышэйшым дасягненнем еўрап. славістыкі канца 19 — пач. 20 ст., своеасаблівай энцыклапедыяй беларусазнаўства з’яўляецца 3томная праца К. «Беларусы» (вып. 1—7, 1903—22; перавыд. вып. 1—3, 1955—56), у якой на аснове глыбокага, комплекснага параўнальнагіст. абагульнення вял. факгычнага матэрыялу навукова абгрунтаваў нац. самабытнасць беларусаў як народа са сва
Я.Ф.Карскі.
ёй арыгінальнай і багатай культурай, мовай, традыцыямі, вуснай нар. творчасцю. У т. 1 «Уводзіны да вывучэння мовы і народнай славеснасці» вызначыў час фарміравання бел. нарбднасці, акрэсліў этн. межы бел. народа, даў этнагр. карту Беларусі пач. 20 ст., асвятліў важнейшыя этапы гісторыі бел. мовы, яе спецыфічныя асаблівасці і ўзаемасувязі з рус., укр., польск., літоўскай і інш. мовамі, зрабіў крьгтычны агляд помнікаў пісьменства бел. паходжання. У т. 2 «Мова беларускага племені» (вып. 1—3, 1908—12) абгрунтаваў вучэнне пра гукавы і граматычны лад старабел. і сучаснай бел. мовы ў яе народнадыялекгнай і літ. формах. Т. 3 «Нарысы славеснасці беларускага племені» складаецца з трох выпускаў. У 1м вып. «Народная паэзія» (1916) даследаваў гісторыю развіцця бел. фальклору, ахаракгарызаваў асн. жанры і віды нар. паэзіі беларусаў, даследаваў культурны стан плямён, якія скпалі аснову бел. народнасці, паказаў іх сямейныя і грамадскія ўзаемаадносіны, апісаў жыллё, ежу, заняткі, побыт, светапогляд, рэліг. вераванні, мову, міфалогію, выказаў свае меркаванні наконт узнікнення нар. паэзіі, яе асаблівасцей у старажьггнасці, разгледзеў узаемасувязь бел., рус. і ўкр. фальклору. У 2м вып. «Старая заходняруская пісьменнасць» (1921) прааналізаваў помнікі стараж. бел. лры 14— 18 ст., найб. поўна паказаў літ.маст. спадчыну бел. народа, раскрыў культ,гіст. перадумовы зараджэння пісьменнасці на старабел. мове, даследаваў перакладную і арыгінальную лру, у тл. летапісы, статугы, гісторыкамемуарную і царкоўнарэлігійную прозу, вершы, творы палемічнай публіцыстыкі 2й пал. 16 — 1й пал. 17 ст. У 3м вып. «Мастацкая літаратура на народнай мове» (1922) ацэньваў бел. лру 19 — пач. 20 ст., яе ўзаемасувязь з нац. адраджэннем новага перыяду. У даследаваннях развіваў прынцып культ.гіст.
школы, зрабіў значны ўклад у развіццё крыніцазнаўства, палеаграфіі, археаграфіі. Даследаваў таксама гісторыю рус. і ўкр. моў, слав. палеаграфію («Славянская кірылаўская палеаграфія», 1928, факсімільнае выд. 1979). Выданаў стараж. помнікі гісторыі і лры («Лаўрэнцьеўскі летапіс», «Руская праўда»). Выступаў з артыкуламі пра айч. і замежных вучоныхславістаў, з рэцэнзіямі на працы па слав. філалогіі, фалькларыстыцы, этнаграфіі. Асабістая бка К. зберагаецца ў Нац. бцы Беларусі ў Мінску (часткова страчана ў Вял. Айч. вайну), частка асабістага архіва — у СанктПецярбургскім аддз. Архіва Pac. АН. На радзіме К. адкрьггы Карскага Я.Ф. мемарыямны музей.
Te.: О языке так называемых лнтовскнх летопмсей. Варшава, 1894; Русская двалектологня. Л., 1924; Труды по белорусскому н другнм славянскнм языкам. М., 1962.
Літ.: Булахов МГ. Е.Ф.Карсклй. Мн., 1981. Г.В.Кісялёу, В.У.Скалабан.
КАРСКІЯ ВАРбТЫ. праліў паміж авамі Вайгач і Новая Зямля ў Паўн. Ледавітым ак.; злучае моры Баранцава і Карскае. Даўж. 33 км, шыр. каля 45 км, найменшая глыб. 52 м. Берагі высокія, камяністыя. Большую ч. года ўкрыты лёдам.
КАРСТ (ням. Karst ад назвы плато Карст, або Крас, у Славеніі), к а р ставыя з’явы, з’явы і працэсы, якія ўзнікаюць пад уплывам прыродных паверхневых і падземных вод у растваральных горных пародах (гл. таксама Карставыя воды). Развіваецца ў карбанатных (вапняк, даламіт, мел, мергель, мармур) і галагенных (гіпс, ангідрыт, каменная соль) пародах, чаму спрьмюць высокая трэшчынаватасць і порыстасць парод, інтэнсіўная цыркуляцыя вод, прысугнасць у іх свабоднай вуглекіслаты і раствораных солей. Характарызуецца комплексам падземных (пячоры, поласці, хады, каверны, галерэі) і паверхневых (варонкі, кары, польі, паноры, жалабы, катлавіны і інш.) форм рэльефу, мінер. нацёчнымі ўтварэннямі (сталакгыты, сталагміты), своеасаблівым рэжымам і цыркуляцыяй падземных вод, рачной сеткі, якая знікае ў падземных поласцях, і азёр. У залежнасці ад ступені пакрыцця растваральных парод глебай або скальнымі пародамі вылучаюць К. задзернаваны, накрыты, браніраваны і пахаваны. На карставыя з’явы знешне падобны псеўдакарст, тэрмакарст і суфозія. Развіты ў Зах. Еўропе, Расіі, Кітаі, ЗША, Цэнтр. Амерыцы. На тэр. Беларусі К. прымеркаваны да карбанатных парод дэвонскага і мелавога ўзросту, асабліва ў далінах рэк Дняпро і Зах. Дзвіна. Ускладняе будаўніцгва, месцамі здабычу карысных выкапняў. Карставыя пячоры вывучае спелеалогія; яны выкарыстоўваюцца для лячэння некаторых хвароб і як аб’екты турызму.
КАРСТ (ням. Karst), К р а с, плато на ПнЗ Славеніі, зах. канцавая ч. ў Італіі, у складзе Дынарскага нагор’я. Выш. да 643 м. Складзена з вапнякоў. Класічны
КАРТАГРАФІЧНЫЯ 101
раён развіцця карставых форм рэльефу: варонкі, пячоры (у т.л. ПастойнскаЯма), польі і інш. Ням. назва плато К. стала агульнай назвай з’явы карсту.
КАРСІАВЫЯ вбДЫ, падземныя воды ў трэіпчынах, порах, каналах і інш. карставых поласцях у карбанатных або галагенных пародах. Адрозніваюцца ад інш. падземных вод тым, што расшыраюць свае ішіяхі руху за кошт растварэння парод. Фарміраванне К.в. адбываецца ў выніку інфільтрацыі атм. вод і паглынання паверхневых вадатокаў. У падземнай цыркуляцыі К.в. вылучаюць 3 зоны: пранікнення вады з паверхні па каналах і трэшчынах, вагання ўзроўню з перыядычным запаўненнем поласцей, пастаяннага насычэння вадой. К.в. ўтвараюць крыніцы з вял., але пераменным дэбітам, падземныя рэкі і азёры невял. памераў. В.І.Бучурын.
КАРСТЭНС, адна з назваў горнай вяршыні Джая.
КАРСТЭНС (Carstens) Асмус Якаб (10.5.1754, г. Шлезвіг, Германія — 25.5.1798), нямецкі жывапісец і рысавальшчык; прадстаўнік класіцызму. Вучыўся ў AM у Капенгагене (паміж 1776—83). Працаваў у Любеку (1783— 87), Берліне (1787—92), Рыме (1792), у 1790—92 праф. Берлінскай AM. Творчасці ўласцівы строгая веліч і манум. яснасць кампазіцый, уплывы ант. мастацтва і жывапісу Мікеланджэла. Сярод работ: картоны «Грэчаскія правадыры ў палатцы Ахіла» (1794), «Ноч і яе дзеці» (1795), «Нараджэнне святла» і інш.