Беларуская энцыклапедыя Т. 8
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 576с.
Мінск 1999
К. ўзніклі ў выніку канцэнтрацыі вытвсці і цэнтралізацыі капігалу ў 19 ст. як адна з форм манапалістычных аб’яднанняў. Найб. пашыраны былі ў Германіі (у 1940я г. больш за 2 тыс.). Цяпер існуюць у выглядзе саюза канцэрнаў і трэстаў, патэнтных пулаў, кансорцыумаў па правядоешй навук. даследаванняў, сумесным будве або фінансаванні буйных праектаў, канвенцый, корнераў, рынгаў, джэнтльменскіх пагадненняў. На Беларусі К. дзейнічаюць у выглядзе кансорцыумаў (часовых аб'ядаанняў), створаных на паявой аснове для сумеснай рэалізацыі праекгаў, дзярж. заказаў і інш. А.БДорына.
КАРТЭЛЬ Мікалай Аляксандравіч (н. 5.5.1937, в. Галяшы Расонскага рна Віцебскай вобл.), бел. вучоны ў галіне генетыкі. Акад. Нац. АН Беларусі (1996; чл.кар. 1986), др біял. н. (1984), праф. (1991). Скончыў Бел. лесатэхн. інт (1959). 3 1967 у Інце генетыкі і цыталогіі Нац. АН Беларусі (у 1978—94 нам. дырэктара, з 1985 адначасова заг. лабараторыі, з 1994 дырэктар). Навук. працы па малекулярнай генетыцы і генет. трансфармацыі раслін, пьгганнях селекцыі і генетыкі драўняных раслін, радыяцыйным мутагенезе с.г. раслін, праблемах генет. і клетачнай інжынерыі вышэйшых раслін. Распрацаваў метад генет. трансфармацыі, стварыў трансгенныя расліны бульбы, распрацаваў малекулярнагенет. карту жьпа, атрымаў новыя даныя пра ролю паўтораў ДНК у струкгурнафункцыян. арганізацыі генома раслін, падрыхтаваў тлумачальны слоўнік па генетыцы.
Тв.: Бноннженерня: методы н возможностн. Мн„ 1989; Фнтогормоны н фнтопатогенность бакгернй. Мн., 1994 (разам з АУ.Лабанок, В.У.Фамічовай).
КАРТЭЛЬНАЯ ЦАНА, манапольная цана, якая ўстанаўліваецца ўдзельнікамі картэля з мэтай устаранення канкурэнтаў і забеспячэння ўмоў для атрымання манапольнага прыбытку.
кАРТЭР (англ. carter), нерухомая корпусная частка машын і механізмаў (рухавікоў, рэдукгараў, помпаў і інш.) звычайна каробчатай формы. Служыць апорай дэталей і захоўвае іх ад пашко
джанняў і забруджвання. Напр., К. поршневых рухавікоў служыў апорай каленчатага вала, рабочых цыліндраў і інш. Ніжняя частка К. (паддон) выкарыстоўваецца як рэзервуар для змазачнага масла. Вырабляецца з чыгуну, сталі, сплаваў лёгкіх металаў.
КІРТЭР (Carter) Джэймс (Джымі) Эрл (н. 1.10.1924, г. Плейнс, штат Джорджыя, ЗША), палітычны і дзярж. дзеяч ЗША. Чл. Дэмакр. партыі. Скончыў Ваеннамарскую акадэмію ў г. Анапаліс (1946), да 1953 служыў у BMC. 3 1953 фермер, сенатар заканад. сходу (1962— 66) і губернатар штата Джорджыя (1971—75); падтрымліваў рух за грамадз. правы і праграму расавай дэсегрэгацыі ў ЗША. У 1977 — 1981 прэзідэнт ЗША. У 1977—78 садзейнічаў заключэнню дагавора з Панамай аб будучым статусе Панамскага канала. У 1978 ініцыіраваў егіп.ізраільскія перагаворы ў КэмпДэвідзе (ЗША), пасрэднічаў у заключэнні мірнага дагавора паміж Ізраілем і Егіптам (1979, гл. КэмпДэвідскія пагадненні). У 1979 заключыў дагавор аб абмежаванні стратэг. зброі з СССР — SALTП (не падтрыманы сенатам). Праводзіў міжнар. кампанію ў абарону правоў чалавека і абвясціў аб праве ЗША ажыццяўляць іх абарону ў інш. краінах (з гэтага часу элемент афіц. дзярж. дактрыны ЗША). Аўтар кніг «Чаму не самае лепшае?» (1975), «Урад, дастойны свайго народа» (1977), «Захоўваючы веру. Мемуары прэзідэнта» (1982) і інш.
кАРТЭР (Carter) Хоўард (9.5.1873, Суэфем, Вялікабрытанія — 2.3.1939), англійскі археолаг. 3 1891 удзельнічаў у археал. раскопках у Егілце (раён ЭльАмарны і інш. мясціны Сярэдняга ErinTa). 3 1902 праводзіў раскопкі ў Даліне цароў, у ліст. 1922 адкрыў грабніцу егіпецкага фараона XVIII дынастыі Тутанхамона (15 ст. да н.э.) — багацейшую скарбніцу помнікаў мастацтва.
Тв.: Рус. пер. — Гробнмца Тутанхамона. М., 1959.
КАРТгІС Сяргей Альбертавіч (н. 18.2.1935, г. СанАнтоніо, Чылі), бел. кампазітар. Засл. дз. маст. Беларусі (1980). У Мінску з 1955. Скончыў Бел. кансерваторыю (1962, клас А.Багатырова). 3 1965 заг. муз. часткі Дзярж. рус. тра Беларусі, з 1966 — Бел. тра імя Я.Купалы, з 1972 муз. рэдакгар, гал. муз. рэдактар кінастудыі «Беларусьфільм». 3 1991 дырэкгар Дзярж. тра оперы і балета Беларусі і маст. кіраўнік оперы, з 1996 дырэктар—маст. кіраўнік Нац. акад. тра оперы Рэспублікі Беларусь. У яго творчасці тэмы высокага ірамадз. іучання, імкненне да філас. асэнсавання рэчаіснасці. Працуе пераважна ў жанрах, заснаваных на сінтэзе музыкі, слова і сцэн. дзеяння. Інстр. музыка вызначаецца праграмнасцю, канкрэтнай вобразнасцю, харакгарыстычнасцю. Пры выкарыстанні складаных відаў сучаснай кампазітарскай тэхнікі (дадэкафонія, алеаторыка) музыка К. лёгкая для ўспрымання дзякуючы яркасці меладычных вобразаў, апоры на
быт. жанры. Сярод твораў: оперы «Джардана Бруна» (паст. 1977), «Матухна Кураж» паводле Б.Брэхта (паст. 1982, Каўнас; запіс на бел. радыё 1988), «Візіт ламы» паводле ФДзюрэнмата (паст. 1995), балет «Апошні інка» (паст. 1990, Гавана); харэаграфічныя мініяцюры «Першыя чайкі» і «В’етнам» (паст. адпаведна 1967 і 1969); араторыі «Памяці паэта» на словы Я.Купалы (1972), «Бай прыдумаў» для хору хлопчыкаў і аркестра на словы Р.Барадуліна (1975); вак.сімф. паэма «Попел» на словы
М.АКартэль. С.А. Картзс
Э.Межэлайціса (1966); музыка для струнных (1970), канцэрг для фп. з аркестрам «Капрычас» (1969); уверцюра на бел. тэмы для аркестра бел. нар. інструментаў (1972); санаты, сюіты «Казка» і «Кантрасты» для фп.; струнны квартэт (1996); вак. цыклы на вершы А.Вярцінскага, М.Танка («Закон захавання матэрыі»), У.Шэкспіра, Ф.Гарсія Лоркі і інш.; музыка да драм. спекгакляў, кіна і тэлефільмаў. Дзярж. прэмія Беларусі 1982.
Літ:. Ауэрбах Л.Д. Белорусскне композмторьі: Е.Глебов, С.Кортес, Д.Смольскнй, Н.Лученок. М., 1978; Друкт АА Драматургічная канцэпцыя оперы С.Картэса «Джардана Бруна» // Весці АН БССР. Сер. грамад. навук. 1984. № 1; Аладава Р.М. Опера С.Картэса «Візіт дамы» ў яе сувязях з літаратурай // Пытанні культуры і мастацтва Беларусі. Мн., 1994. Вып. 13. А.А.Саламаха.
КАРТЭС (Cortes) Эрнан (Эрнанда; 1485, Медэльін, Іспанія — 2.12.1547), іспанскі канкістадор. Маркіз (з 1528— 30). Вывучаў права ва унце г. Саламанка. 3 1504 у ВестІндыі, удзельнік ?аваявання Кубы (з 1511), прызначаны апошнім кіраўніком экспедыцыі (11 караблёў, каля 600 чал.) у Мексіку. У ходзе экспедыцыі (1519—21) заснаваў г. Веракрус, разбіў гал. сілы індзейцаў ацтэкаў, узяў у палон іх правадыра Мантэсуму П (гл. Мантэсума), дамогся ўстанаўлення ісп. панавання ў цэнтр. ч. Мексікі. У 1522—28 губернатар і капітанген. Новай Іспаніі (Мексікі), з 1529 капітангенерал. У 1524—26 дасягнуў тэр. Гандураса, у 1532—33 адкрыў паў Каліфорнія. У 1528—30 і з 1540 на радзіме, удзельнік няўдалай антыпірацкай экспедыцыі ісп. караля Карла V у Алжыр (1541). Яго лістырэляцыі 1520—26 да ісп. караля — каштоўны літ. помнік часоў адкрыцця і заваявання Амерыкі.
Літ.: Г у л я е в В.Я. По следам конкнстадоров. М., 1976.
КАРУНКІ
107
КАРТЭСЫ (ісп. cortes ад corte каралеўскі двор), 1) саслоўнапрадстаўнічыя сходы ў Іспаніі і Партугаліі ў сярэднія вякі. Назва «К.» ўпершыню сустракаецца ў Кастыліі ў 1137. Развіліся з прадстаўніцгва дваранства і духавенства пры каралю. Пазней права прадстаўніцгва атрымалі гарады (у Леоне з 1188, Каталоніі з 1218, Кастылй з 1250, Партугаліі з 1254, Арагоне з 1274, Навары з 1300). Вял. ролю адыгрывалі ў 13—14 ст., садзейнічалі росту ўплыву гарадоў і абмежаванню самавольства феадалаў. 3 усталяваннем абсалютызму страцілі сваё значэнне. 2) У Партугаліі да 1911, у Іспаніі сучасная назва парламента.
КАРУ (Karroo), паўпустынныя плато і міжгорныя ўпадзіны ў Паўд. Афрыцы, на Пд ад р. Аранжавая (пераважна ў Паўд.Афрыканскай Рэспубліцы). Адрозніваюць: Малое К. (выш. 300—600 м) — падоўжная даліна ў Капскіх гарах; Вялікае К. (450—750 м) — упадзіна паміж Капскімі гарамі і Вял. Уступам; Верхняе К. (1000—1500 м) — плато паміж Вял. Уступам і р. Аранжавая. Складзена з пясчанікаў і сланцаў. Сухі субтрапічны клімат. Ападкаў да 400 мм за год. Хмызняковая расліннасць, участкі стэпаў.
КАРЎЗА (Caruso) Энрыка (25.2.1873, г. Неапаль, Італія — 2.8.1921), італьянскі спявак (тэнар); адзін з выдатных прадстаўнікоў стылю бельканта. Вучыўся ў Г.Верджыне і В.Ламбардзі. У 1894— 1920 спяваў у буйнейшых оперных трах свету. У 1903—20 саліст тра «Метраполітэнопера» (НьюЙорк). Валодаў голасам незвычайнай прыгажосці. Яго выкананне спалучала мяккі лірызм і агністы тэмперамент. Выступаў у рознахарактарных партыях (каля 80), з якіх каля 30 лічыліся лепшым выкананнем: Манрыка, Герцаг, Радамес («Трубадур», «Рыгалета», «Аіда» Дж.Вердзі), Кавара
9. Каруза ў ролі Герцага.
досі, Рудольф («Тоска», «Багема» Дж.Пучыні), Каніо («Паяцы» Р.Леанкавала), Турыду («Сельскі гонар» П.Масканьі), Федэрыка («Арлезіянка» Ф Чылеа), Лорыс («Федора» УДжардана), Фауст («Мефістофель» А.Бойта), Надзір, Хазэ («Шукальнікі жэмчугу», «Кармэн» Ж.Бізэ), Ліянель («Марта» Ф.Флотава). Адзін з лепшых выканаўцаў неапалітанскіх песень.
Літ:. ЛаурнВольпм Дж. Вокальные параллелн: Пер. с лтал. Л., 1972.
КАРУМЫ, скопішчы глыб горных парод, гл. Курумы.
КАРЎН. рака ў Іране, левы прыток р. ШатэльАраб. Даўж. 820 км, пл. бас. каля 60 тыс. км. Вьгтокі ў гарах Загрос, верхняе і сярэдняе цячэнні ў цяснінах і міжгорных катлавінах, ніжняе — па Месапатамскай нізіне. Веснавое разводдзе, летнія дажджавыя паводкі, асеннезімовая межань. Сярэдні расход вады 770 м³/с. Выкарыстоўваецца дая арашэння, частка сцёку па тунелі паступае ў Ісфаханскі аазіс. Суднаходная да г. Ахваз.
КАРЎНАЧНІЦЫ (Tingitidae), сямейства насякомых атр. клапоў. Каля 2000 відаў. Пашыраны ўсюды. Пераважна шкоднікі раслін. На Беларусі найб. вядома К. грушавая (Stephanitis ругі). Жывуць на пладовых дрэвах (груша, яблыня), ліпах.
Даўж. 1—10 мм. Крылаў 2 пары, пярэднія з перапончатым верхам, аснова крыла цвёрдая, скурыстая. Надкрылы і пярэдняспінка ячэйкавыя або карункавыя (адсюлв назва). Ротавыя органы колючасысучыя. Кормяцца сокам лісця.
КАРЎНД (ад санскр. курувінда — рубін), мінерал падкласа простых аксідаў, аксід алюмінію, АІ2О3. Прымесі хрому, жалеза, тытану і інш. Крьшггалізуецца ў трыганальнай сінганіі. Крышталі бочкападобныя, таблггчастыя, слупкаватыя,
Карунд.
цыпірамідальныя. Агрэгаты сярэдне і тонказярністыя. Колер белы, шэры, сіні, чырвоны, жоўты, зялёны. Бляск алмазны да шклянога. Цв. 9. Шчыльн. каля 4 г/см³. Паходжанне метамарфічнае, метасаматычнае; намнажаецца ў россыпах. Абразіўны матэрыял; сумесь К. (60—70%) з магнетытам, гематытам і шпінэллю — наждак. Празрыстыя разнавіднасці — каштоўныя камяні (рубін. сапфір). Сінт. К. з дабаўкамі Cr³⁺, Fe³^ атрымліваюць у прамысл. маштабах для квантавай электронікі, гадзіннікавай, ювелірнай прамсці і інш.