• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 8

    Беларуская энцыклапедыя Т. 8


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 576с.
    Мінск 1999
    1210.73 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 18
    Беларуская энцыклапедыя Т. 18
      Літ.: А н у ш к н н А. На заре кннгопечатання в Лнтве. Впльнюс, 1970. С. 80—112.
    Л. С.Іванова.
    
    КАРЦЕЧ (польск. kartecza ад італьян. cartoccio літар. скрутак, патрон), 1) артылерыйскі снарад для паражэння жывой сілы праціўніка на адлегласці да 300 м. У 14—16 ст. запаўняўся дробнымі камянямі і кавалкамі жалеза, у 17— 19 ст. — сферычнымі чыгуннымі або свінцовымі кулямі, укладзенымі ў жалезны ці кардонны корпус. Выцеснена шрапнеллю. 2) Буйны (дыяметрам больш за 5 мм) шрот для паляўнічага ружжа.
    
    КАРЦЕЧНІЦА, агнястрэльная зброя 2й пал. 19 ст. Інтэнсіўнасць стральбы (да 600 стрэлаў за мінуту) дасягалася за кошт павелічэння колькасці ствалоў (да 25) і паскарэння працэсу зараджання праз ужыванне унітарнага патрона. Прататып К. — арган выкарыстоўвалі ў 16—18 ст. у Еўропе, у т.л. на Беларусі. Розныя сістэмы К. ствараліся і меліся
    
    
    
    
    Карцечніца канструкцыі Р. Гатлінга. 1861.
    
    на ўзбраенні ў ЗША (у час грамадз. вайны 1861—65), у Францыі, Швецыі, Расіі і інш. Іх калібр ад 11—12 да 25,4 мм, маса 25ствольнай К. дасягала 800 кг. Былі папярэдніцамі аўтаматычнай зброі, але іх механізмы зараджання і стральбы прыводзіліся ў дзеянне мускульнай сілай чалавека. Зняты з узбраення ў сувязі з вынаходніцтвам і распаўсюджаннем кулямёта.
    
    КАРЦІНА, твор станковага жывапісу, які мае самаст. маст. значэнне, вылучаецца завершанасцю, адзінствам формы і зместу. У адрозненне ад інш. відаў жывапісу К. непасрэдна не звязана з пэўным інтэр’ерам, сістэмай дэкарыравання ці культавым прызначэннем. Складаецца з асновы (дрэва, палатно, кардон, метал і інш.), грунту, фарбавага слоя. Некалькі К., аб’яднаных адной тэмай, у залежнасці ад іх колькасці складаюць дыпціх, трыпціх, паліпціх. Часам тэрмін «К.» ўжываюць як сінонім паняцця жанр. З’явілася ў Стараж. Грэцыі ў 4 ст. да н.э. У еўрап. мастацгве вядома з 12 ст., на Беларусі — з 16 ст.
    
    КАРЦІНА ў т э а т р ы, закончаная частка акта ў драме. оперы, балеце. Аддзяляюцца адна ад адной кароткім перапынкам, у час якога апускаецца заслона, гледачы застаюцца на месцах, a на сцэне адбываецца змена дэкарацый.
    
    
    110 КАРЦІННАЯ
    
    У некат. сцэнічных творах К. з’яўляецца асн. адзшкай падзелу дзеяння.
    КАРЦІННАЯ ГАЛЕРЙЯ, мастацкі музей, у якім сабраны выключна (ці пераважна) творы жывапісу. К г. наз. таксама раздзелы жывапісу ў вял. музеях (напр., у Эрмітажы, Луўры і інш.), залы для збору карцін у палацах, некат. прыватныя зборы. У стараж. часы К.г. наз. пінакатэкамі. Першыя К.г. і «музеікабінеты» ўзніклі ў Еўропе ў 16 ст. Сярод найбуйнейшых — Баварскія дзяржаўныя зборы карцін, Дрэздэнская карцінная галерэя, Нацыянальная галерэя ў Лондане, галерэі Піці і Уфіцы ў Фларэнцыі, a таксама Траццякоўская галерэя ў Маскве, Карцінная галерэя Арменіі.
      На Беларусі першы «музейкабінет» быў створаны М.Радзівілам Чорным у Нясвіжскім палацы ў 16 ст. К.г. партрэтнага жывапісу існавала ў 17—18 ст. у Ружанскім палацы Сапегаў. Частка яе, а таксама новыя творы леглі ў аснову К.г. Г.СапегіЯбланоўскай у маёнтку Сямяцічы на Гродзеншчыне, дзе ў 2й пал. 18 ст. быў заснаваны т. зв. «Кабінет натуральнай гісторыі». У 1787 быў адкрыты музей з К.г. пры Полацкім калегіуме езуітаў. Назву К.г. меў да 1957 Нацыянальны мастацкі музей Беларусі. Дзейнічаюць Гурынская карцінная галерэя, Полацкая карцінная галерэя і інш.
    КАРЦІННАЯ ГАЛЕРЭЯ АРМЕНІІ, Дзяржаўная карцінная галерэя Арменіі. Засн. ў Ерэване ў 1921 як аДдзел Дзярж. музея Арменіі, з 1931 аддзел Культурнагіст. музея Арменіі, з 1935 Музей выяўл. мастацтва, з 1948 сучасная назва. У калекцыі каля 16 тыс. твораў выяўл. і дэкар.прыкладнога арм., рус., зах.еўрап. і ўсх. мастацтва. У аддзеле арм. мастацтва творы І.Айвазоўскага, С.Агаджаняна, Э.Шаіна, М.Сар’яна, С.Сцепаняна, А.Саркісяна, М.Асламазян, Э.Ісабекяна, А.3ардарана і інш.; у аддзеле рус. мастацтва работы К.Брулова, І.Рэпіна, В.Сярова, К.Сомава, А.Бенуа, С.Канёнкава, К.ПятроваВодкіна, В.Кандзінскага, М.Шагала і інш.; у аддзеле зах.еўрап. мастацтва карціны П.П.Рубенса, Ф.Друэ, Ж.А.Фраганара, Г.Курбэ і інш.
      Літ.\ Государственная картннная галерея Арменнн. Ереван, 1965.
    КАРЦЫНАЛбгіЯ (ад грэч. karkinos рак + ...логія), раздзел заалогіі, які вывучае ракападобных.
      На Беларусі даследаванні вядуцца з 1920 (агляд фауны галінаставусых ракападобных Віцебскай, Гродзенскай і Мінскай губ.), паглыбленыя — з 1950х г. у БДУ, Інце заалогіі Нац. АН Беларусі, Бел. н.д. і праекінаканструктарскім інце рыбнай гаспадаркі, Віцебскім унце. Вывучаецца фауна ракападобных, іх біял. асаблівасці, энергетыка і функцыян. роля ў водных экасістэмах, стан і перспектывы промыслу рачных ракаў, развіццё і станаўленне фауны ракападобных вадасховішчаў, колькасныя
    
    заканамернасці жыўлення і росту. У Браслаўскіх азёрах выяўлены і даследаваны рэлікты ледавіковага перыяду — лімнакалянус, мізіда рэлікгавая, палазея, понтапарэя. Распрацаваны пыганні аквакультуры прэснаводных крэветак, інтрадукаваны субтрапічныя крэветкі ў вадаёмыахаладжальнікі ДРЭС, новыя для Беларусі віды мізід і інш.
    Н.М.Хмялёва.
    
    КАРЦЬЕ (Cartier) Жак (1491, СентМало, Францыя — 1557), французскі мараплавец. У 1534 здзейсніў 3 плаванні ў Паўн. Амерыку; зрабіў здымку і даследаваў ваў Ньюфаўндленд, узбярэжжа Лабрадора, пралівы БельІль і Кабата, зал. Св. Лаўрэнція і р. Св. Лаўрэнція, авы Антыкосты і Прынца Эдуарда.
    
    КАРЦЭВІЧЫ, вёска ў Нясвіжскім рне Мінскай вобл., каля р. Уша. Цэнтр сельсавета і калект. с.г. прадпрыемства. За 6 км на ПдЗ ад г. Нясвіж, 118 км ад Мінска, 20 км ад чыг. ст. Гарадзея. 278 ж., 129 двароў (1998). Сярэдняя школа, Дом культуры, бка, аддз. сувязі.
    
    КАРЦЙЯ, возера ў Шаркаўшчынскім рне Віцебскай вобл., у бас. р. Дзісна, за 11 км на У ад г.п. Шаркаўшчына. Пл. 0,25 км², даўж. 900 м, найб. шыр. 700 м, даўж. берагавой лініі 2,5 км. Пл. вадазбору 3,75 км². Схілы катлавіны выш. да 2 м, месцамі разараныя. Выцякаюць ручаі ў рэкі Паловіца і Стуканаўка.
    
    КАРЧАВАЛЬНІК, навясное абсталяванне да гусенічнага трактара для карчавання пнёў, хмызняку і камянёў або прычапная машына для суцэльнага карчавання пнёў і схаванай драўніны, пагрузкі іх у трансп. сродкі ці ўкладкі ў валок. Можа выкарыстоўвацца і для рыхлення шчыльных грунтоў (гл. Карчавальныя машыны). Таксама ёсць К. сцёблаў бавоўніку — машына для выдалення сцёблаў пасля ўборкі бавоўнысырцу. Адрозніваюць К.вал
    
    
    Схема работы карчавальніка: 1 — пры суцэльным карчаванні хмызняку і драбналесся; 2 — пры ўборцы камянёў.
    
    каўкладчыкі (збіраюць сцёблы ў суцэльны валок або ў невял. копы) і К.здрабняльнікі (здрабняюць сцёблы і раскідваюць іх па лолі або загружаюць у трансп. сродкі).
    
    КАРЧАВАЛЬНЫЯ МАШЫНЫ, трактары і аднакаўшовыя экскаватары са спец. абсталяваннем і прыстасаваннямі для выдалення пнёў, дрэў, камянёў і хмызняку. Выкарыстоўваюцца пры асваенні новых зямель, расчыстцы трас у меліярац. і дарожным будве.
      Вьшускаюцца: карчавальнікі з пярэдняй і задняй навескай рабочага органа (рамы з рухомымі і нерухомымі ікламі ці зубамі) або з прычапным карчавальным ротарам; к а р ч a вальнікізбіральнікі з навясным абсталяваннем на гусенічны трактар (рамай з адвалам і ікламі, механізмам падрэзкі каранёў) для карчавання, зграбання і пагрузкі ў трансп. сродкі пнёў, камянёў, хмызняку пры выкананні буд. і культуртэхнічных работ; карчавальныя б арон ы — навясныя рамы са здымнымі карчавальнымі зубамі для карчавання пнёў, хмызняку і драбналесся; карчавальныя агрэгаты ў
    
    
    a
    
    Карчавальныя машыны: a — карчавальны агрэгат (1 — карчавальнік, 2 — трактар, 3 — гідрацыліндр кіравання карчавальнай бараной 4); б — карчавальнікзбіральнік (1 — карчавальнае прыстасаванне з клыкамі; 2, 3, 5, 6 —гідрацыліндры; 4 —трактар; 7 —механізм падрэзкі каранёў).
    
    Карчага. 12 ст.
    
    КАРША Ш
    
    складзе карчавальніка, карчавальнай бараны і кустсвых грабель або асобнага агрэгата з вібрацыйным рабочым органам для карчавання хмызняку і драбналесся, асобных пнёў і дрэў і зграбання іх у валкі. Гл. таксама Каменяўборачныя машыны, Кустарэз. І.ІЛеановіч.
    КАРЧАГА, ганчарны выраб, вял. гліняная пасудзіна ддя захоўвання і транспарціроўкі прадуктаў. На Беларусі вядомы вузкагорлыя і шыракагорлыя К. Вузкагорлыя былі пашыраны ў 10 — 1й пал. 13 ст. ў час гандлю з візант. гарадамі паўн. і зах. ўзбярэжжа Чорнага м. і выкарыстоўваліся для дастаўкі вадкіх прадуктаў (алею, віна і інш.). Формай былі падобныя на ант. амфары (якія таксама наз. К.) з пукатым тулавам, 2 вертыкальна выгнутымі ручкамі, вострым, закругленым або амаль плоскім дном. Рэшткі К. знойдзены пры раскопках амаль ва ўсіх бел. гарадах. Аздабляліся лінейным арнаментам; часта на К. трапляюцца літары і словы. Шыракагорлыя паліваныя К. былі пашыраны з 14—16 ст. Мелі масіўнае пукатае тулава з плоскім дном з 2 дугападобнымі ручкамі. У іх трымалі соленыя грыбы, агуркі, зерне і інш. У наш час К. выйшлі з ужытку. С.А.Мілючэнкаў.
    КАРЧАГІНААЛЕКСАНДРОЎСКАЯ
    Кацярына Паўлаўна (23.12.1874, г. Кастрама, Расія — 15.1.1951), руская актрыса. Нар. арт. СССР (1936). Акцёрскую дзейнасць пачала ў 1887, выступала ў розных гарадах Рас. імперыі, у тл. ў Магілёве. 3 1904 у Пецярбургу: у трах В.Камісаржэўскай, Літ.маст. тва, з 1915 у Александрыйскім (цяпер Тэатр драмы імя Пушкіна). На правінцыяльнай сцэне сыграла каля 400 роляў у п’есах А.Астроўскага, М.Гогаля, А.Грыбаедава і інш. Выканаўца характарнабыт. роляў. Стварыла галерэю вобразаў рус. жанчын. Сярод лепшых: Уліта, Ефрасіння Патапаўна, Домна Панцялеўна («Лес», «Беспасажніца», «Таленты і паклоннікі» Астроўскага), Хрысціна Архіпаўна («Платон Крэчат» А.Карнейчука), Дзямідзеўна («Нашэсце» Л.Лявонава) і інш. Здымалася ў кіно: Уліта («Іудушка Галаўлёў» паводле «Паноў Галаўлёвых» М.СалтыковаШчадрына, 1934). У створаных ёй вобразах камедыйнасць спалучалася з глыбокім драматызмам. Аўгар
    
    кн. «Старонкі жыцця» (выд. 1955). Дзярж. прэмія СССР 1943.
    
    КАРЧМА, харчэўня, заезны дом, дзе спыняліся, харчаваліся, начавалі падарожнікі. Былі пашыраны на Беларусі, Украіне, у Полыпчы. На Беларусі вядомы з часоў Кіеўскай Русі, найб. пашыраны ў 14 — пач. 20 ст. Ставілі іх на гандл. плошчах, гал. вуліцах гарадоў і мястэчак, у вёсках і фальварках, на гандл. шляхах, каля рачных перапраў, пры млынах і інш. 3 16 ст. размяшчэнне і парадак дзейнасці К. рэгламентаваліся Статутамі ВКЛ, велікакняжацкімі і каралеўскімі прывілеямі, з канца 18 ст. — законамі Рас. імперыі. Падзяляліся на заезныя (тыпу гасцініцы) і шынковыя (тыпу харчэўні). Заезныя К. складаліся з вял. хатышынкоўні, дзе размяшчаліся каморы, гасціныя пакоі, і «заезду» — стайні, дзе распрагалі і кармілі коней, і вазоўні, дзе ставілі вазы і тавары. Шынковыя К. мелі простую арх.планіровачную струкгуру і складаліся з 2 ці 3камернага жылля з мураванай печчу для гатавання ежы, са сталамі і лавамі. У шынках і сенцах адасабляліся каморы для карчомнай маёмасці, прадуктаў, святліцы для заможных наведвальнікаў. Харчэўні, у якіх не дазвалялася гандляваць спіртным, наз. К. пакутнымі («тайнымі»), Вял. К. наз. аўстэрыямі.