• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 8

    Беларуская энцыклапедыя Т. 8


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 576с.
    Мінск 1999
    1210.73 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 18
    Беларуская энцыклапедыя Т. 18
    
    КАРУНКІ, тэкстыльны выраб без тканай асновы, у якім ажурны арнамент і выявы атрымліваюцца ў выніку перапляцення нітак (ільняных, шаўковых, метал. і інш.); від дэкаратыўнапрыкладнога мастацтва. Вызначаюцца тонкасцю, лёгкасцю, эластычнасцю, узо
    
    
    Да арт Карункі. Падзор. Салігорскі раён Мінскай вобл.
    
    Да арт. Карункі Пакрывала. Чашніцкі раён Віцебскай вобл.
    
    рыстасцю, зліццём ажурных узораў і сеткі фону або кантрастам шчыльнага ўзору (часам рэльефнага) і ажурнага фону, разнастайнымі рытмічнымі пабудовамі ўзору, выяўленнем колеру, бляску і факгуры нітак. Выкарыстоўваюцца для аздобы адзення, бялізны ў выглядзе тасьмы або ўставак і як самаст. вырабы (сурвэткі, пакрывалы, абрусы і інш.). Паводле тэхнікі выканання бываюць ручныя (плеценыя на каклюшках — точаных палачках; шытыя іголкай, вязаныя кручком або пруткамі) і машынныя.
      Періныя К. (шыгыя) вядомы з канца 15 — пач. 16 ст. ў Італіі. 3 канца 16 ст. з’явіліся ў
    
    
    108          КАРУПЦЫЯ
    
    Фландрыі (напачатку шытыя, пазней плеценыя «бенш», «валавсьен», з канца 17 — пач. 18 ст. цюлевыя «малін», «англетэр», «дзюшэс», «брабанцкія»), У Італіі (Венецыя, Мілан, Генуя) пашырыўся гіпюр. 3 1й пал. 17 ст. выраб К. вядомы ў Расіі (валагодскія карункі, галіцкія, таржкоўскія, растоўскія і інш.), з сярэдзіны 17 ст. — у Францыі (седанскі гіпюр і алансон, цюлевы «аржанг», чорныя шаўковыя К. з Шантыльі і інш ). У 18 ст. цэнтрамі вытворчасці К. сталі Фландрыя і Францыя. У 19 ст. чорныя шаўковыя К. з залатымі ніткамі выраблялі ў Іспаніі, вязаныя кручком — у Ірландыі. 3 1930х г. пашырыўся машынны выраб танных К. на цюлі з баваўняных нітак і інш., ручны спосаб ператварыўся ў нар. маст. промысел.
      На Беларусі вядомы з 16 ст. на адзенні духавенства, магнатаў, пшяхты і гар. знаці. Першапачаткова іх прывозілі з Францыі і Германіі, з 18 ст. пры манастырах і ў маёнтках стваралі майстэрні па вырабе К. з залатых і сярэбраных ні
    
    ныя карункавыя вырабы (карзінкі, кошыкі, вазы). Шырока выкарыстоўваюцца мастакаміпрафесіяналамі для тэатр. касцюмаў, аздаблення вопраткі і бялізны. Бытуюць як нар. маст. промысел. Вырабляюць К. на фках маст. вырабаў і ў хатніх умовах.
      Літ.: Беларускае народнае мастацтва. Т. 1. Мн., 1951; Бнрюкова Н.Ю. Западноевропейское кружево XVI—XIX вв. в собраннм Эрмнтажа. Л., 1959.
    
    КАРУІІЦЫЯ (ад лац. corruptio подкуп), злачынная дзейнасць у сферы палітыкі або дзярж. кіравання, якая выяўляецца ў карыслівым выкарыстанні службовымі асобамі нададзеных ім правоў і ўладных паўнамоцтваў для асабістага ўзбагачэння.
      Найб. гыповыя праяўленні К. — подкуп службоўцаў і грамадскапаліт. дзеячаў, хабарніцтва за законнае і незаконнае наданне даброт і прывілеяў, пратжцыякізм. К. вельмі пашырана ва ўмовах разрастання бюракратыі і пераўгварэння яе ў асаблівы сац. слой, які валодае ўладнымі прывілеямі, становіцца не
    
    алегарычнымі танцамі і тэатр. прадстаўленнямі на гіст. сюжэты. Найб. пашырыўся ў Італіі і Францыі ў 17 ст., у Расіі вядомы ў 18 ст. К. у цырку — рух па арэне груп коней насустрач адна адной.
    КАРУСЕЛЬНАЯ ПЕЧ, прамысловая печ, у якой вырабы награваюцца на дыскавым вярчальным подзе. Апальваецца газам або вадкім палівам з дапамогай гарэлак ці фарсунак. Выкарыстоўваецца ў масавай вытвсці для награвання дробных метал. загатовак перад каваннем.
    КАРУСЁЛЬНЫ СТАНбк, металарэзны такарны станок з верт. шпіндэлем і гарыз. планшайбай, якая разам з вырабам, што апрацоўваецца, верціцца ці перыядычна паварочваецца вакол верт. восі. Бываюць аднастоечныя (з верт. і бакавым супартамі) і двухстоечныя (з 2 верт. і 1 або 2 бакавымі супартамі). На адным з верт. супартаў устанаўліваюць паваротнае інструментальнае прыстаса
    
    Да арт. Карункі. Валан французскага гіпюру. Пач. 18 ст.
    
    Да арт. Карункі. Валан рэльефнага гіпюру. Ільняныя ніткі, шыццё іголкай. Італія. Сярэдзіна 17 ст.
    
    Валагодскія карункі. В. Е л ь ф і н а. Пано «Лета». 1979.
    
    так, пазней з шаўковых і баваўняных. У 2й пал. 18 ст. ў Гарадніцы (прадмесце Гродна) існавала мануфактура, дзе выраблялі К. па замежных узорах. 3 сярэдзіны 19 ст. пашырыліся машынныя К. На Беларусі найб. вязалі і шіялі К. драўлянымі, пазней метал. кручкамі. Быў вядомы стараж. спосаб пляцення на каклюшках — «вылічальны», заснаваны на паўторы аднаго малюнка з дапамогаю вылічэння нітак без гатовага ўзору. Вылічальныя К. з роўнымі краямі выраблялі сяляне для ўпрыгожвання адзення, ручнікоў і інш. Узоры нар. К. блізкія да ўзораў нар. тканін і вышывак. Бел. К. харакіэрны геам. («ромбы», «шахматы», «палоскі») і раслінныя («кветкі», «зорачкі», «сняжынкі» і інш.) узоры. 3 сярэдзіны 20 ст. вядомы аб’ём
    
    ад’емным элементам і ўмовай функцыянавання ценявой эканомікі, сац. расслаення грамадства, адной з гал. прычын дэградацыі эканам. і паліт. жыцця, падзення грамадскіх нораваў. Карумпіраванне работнікаў дзярж., адм. і праваахоўных органаў стварае сітуацыю, халі пры павелічэнні эканам. і інш. злачыннасці змяншаецца прыцягненне правапарушальнікаў да крымін. адказнасці, актывізуюцца мафіёзныя структуры грамадства (гл. Мафія).
    
    КАРУСЁЛЬ (франц. carrousel), 1) збудаванне для язды па крузе на сядзеннях (у выглядзе конікаў, лодак і інш.), якія верцяцца вакол нерухомай восі. Звычайна ярка расфарбавана і ўпрыгожана. У Расіі вядома з пач. 18 ст. 2) Від коннага спаборніцтва, які замяніў рыцарскія турніры. Найчасцей суправаджаўся
    
    ванне (рэвальверную галоўку). На К.с. апрацоўваюць вырабы вял. масы (да 500 т), дыяметр якіх значна перавышае іх даўжыню (тыпу дыскаў).
    КАРФАГЕН (ад фінікійскага Картадашт — літар. новы горад), старажыгны гораддзяржава ў Паўн. Афрыцы, у 7—2 ст. да н.э. найбуйнейшая дзяржава. Засн. выхадцамі з фінікійскага г. Тыр у 825—814 да н.э. на ПнУ сучаснай дзяржавы Туніс. Быў цэнтрам пасрэдніцкага гандлю паміж Усх. і Зах. Міжземнамор’ем. Развіццё гандлю спрыяла заснаванню К. калоній уздоўж узбярэжжа і на авах Зах. Міжземнамор’я. Паступова пашырыў свае зямельныя ўладанні ў бас. р. Баград, дзе ўзніклі латыфундыі з працай рабоў і мясц. насельнштва.
    
    КАРЦІНА 109
    
    Меў алігархічную форму праўлення: уладу ўзначальвалі асобныя групы гандл.рамеснай арыстакратыі; заканад. ўлада належала савету 10 (з сярэдзіны 5 ст. да н.э. савет 30) і савету старэйшын (з сярэдзіны 5 ст. да н.э. колькасць чл. павялічана з 100 да 300). На чале выканаўчай улады былі 2 суфеты (перавыбіраліся йггогод). У К. развіваліся сельская гаспадарка і рамёствы; у прыватных майстэрнях разам з рабамі працавалі і свабодныя грамадзяне, у дзяржаўных — дзярж. рабы. Фінікійскія калонй, якія ўваходзілі ў склад К. (Утыка, ЛептысМагна, ЛептысМінор. Гіпон і інш.), мелі блізкую да яго сац. і паліт. структуру, карысталіся аўтаноміяй, плацілі К. падатак (гандл. пошліну). У саюзе з этрускамі К. разграміў грэкаў у бітве пры Алалй (534 да н.э.), знішчыў Тартэс, замацаваў сваё панаванне ў Зах. Міжземнамор’і. Паражэнне ў бітве каля Гімеры (каля 480 да н.э.) спыніла экспансію К. ў Грэцыю. У сярэдзіне 5 ст. да н.э.
    
    
    
    
    Да арт. Карусельны станок. Такарнакарусельны станок: 1 — планшайба; 2 — станіна з вертыкальнымі накіравальнымі; 3 — рэвальВерная галоўка; 4,6 — вертыкальны і бакавы супарты; 5, 7 — каробкі перадач супартаў; 8 — разцатрымальнік.
    
    дзяржава, створаная К., уключала Паўн. Афрыку, Зах. Сіцылію, Паўд. Іспанію, Сардзінію. Каля трох стагоддзяў К. намагаўся захапіць грэч. калоніі на пве Сіцылія. Імкненне К. да гегемоніі прывяло да Пунічных войнаў 264—146 да н.э. з Рымам. У выніку 3й Пунічнай вайны 149—146 К. захоплены і разбураны рымлянамі. У 1 ст. да н.э. адноўлены, у нерыяд Рым. імперыі адзін з буйных гарадоў Міжземнамор’я, у 5—7 ст. н.э. пад уладай вандалаў, Візантыі. У 698 разбураны арабамі.
       Мастацтва К., фінікійскае па паходжанні, зазнала ўплывы Стараж. Егіпта і Грэцыі (антрапаморфныя саркафагі 4—з ст. да н.э., маўзалей Атэбана ў г. Дуга, 200 да н.э., дойлід Абарыш) і мела змешаны характар (кантакты з мастац
    
    
    
    твам этрускаў, ібераў, лівійцаў). К. складаўся з Верхняга горада (цытадэль Бірса з храмам бога Эшмуна), Ніжняга горада і сельскага прадмесця Мегара; быў абкружаны ровам і 2 магутнымі мурамі з вежамі. У 7—2 ст. да н.э. знойдзены ювелірныя і бронз. вырабы, гліняныя свяцільні, пасудзіны, статуэткі, рытуальныя і партрэтныя маскі. Захаваліся вапняковыя, радзей мармуровыя прымітыўныя стэлы, прысвечаныя фінікійскім багам Таніг і ВаалуАмону. Мастацгва рым. перыяду (2—3 ст.) вызначаецца імкненнем да раскошы і грандыёзнасці. Была створана прамавугольная сетка вуліц, на ўзгорку Бірса пабудаваны капітолій, замест храма Эшмуна — храм Эскулапа, у горадзе — тэатр, адэон, амфітэатр, тэрмы з мазаікамі, мармуровымі абліцоўкамі і статуямі. У жыллёвым будве пераважаў эліністычнарым. перыстыльны тып дома, прыстасаваны да афр. клімату, з басейнамі, невял. свяцілішчамі. Інтэр'еры аздабляліся фрэскамі і мазаікамі. Была пашырана пераважна дэкар. і надмагільная скулытгура.
    
    КАРХЕМЫШ, К а р х е м і ш, старажытны горад на правым беразе р. Еўфрат у паўн. Сірыі (каля сучаснага г. Джэраблус). Існаваў з 4—3га тыс. да н.э. У часы Хамурапі (18 ст. да н.э.) знаходзіўся пад месапатамскім культ. уплывам, у 15 ст. да н.э. — у васальнай залежнасці ад Егіпта, пазней — да 12 ст. да н.э. — ад Хецкага царства. У 12—8 ст. да н.э. цэнтр самастойнага царства. У 717 да н.э. заваяваны Сарганам II. У 605 да н.э. пры К. адбылася бітва, у якой вавілонскі цар Навухаданосар II разбіў егіп. фараона Hexa II і асірыйскага цара Ашурубаліта II, што прывяло да ліквідацыі асірыйскай дзяржавы. Раскопкамі 1876, 1878—81, 1908—19 у К. адкрыты абарончыя збудаванні, фундаменты і арх. дэталі палацаў, храмаў і інш. пабудоў, клінапісныя і іерагліфічныя надпісы.
    КАРЦАН Ян (Joannes Veliconsis; ? — каля 1611), друкар і кнігавыдавец ВКЛ. Друкарскаму майстэрству вучыўся ў Кракаве. 3 1576 друкар Лоскай друкарні (каля Маладзечна). Выдаў 7 (або 8) кніг на польск. і лац. мовах, у т.л. трактаты «Пра найважнейшыя палажэнні хрысціянскай веры» С. Буднага (1576), «Аб удасканаленні Рэчы Паспалітай» А.МаджэўскагаФрыча (1577), творы М.Чаховіца, Я.Палеалога. У 1580—1611 уладальнік друкарні ў Вільні, дзе выдаў больш за 100 кніг на польск., лац. і грэч. мовах, у т.л. свецкія творы Цыцэрона, Іосіфа Флавія, Геліядора, Эразма Ратэрдамскага, «Масковія» А.Пасевіна (1586), «Апафегматы» Б.Буднага (1599), «Арэх валоскі» Я.Казаковіча (1603), навук.вучэбныя і мед. кнігі. календары і інш. Кнігі вылучаліся высокім узроўнем друкарскага мастаптва. Прадаўжальнікам справы К. стаў яго сын Іосіф, які прыняў каталіцтва і змяніў выдавецкую тэматыку.