• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 8

    Беларуская энцыклапедыя Т. 8


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 576с.
    Мінск 1999
    1210.73 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 18
    Беларуская энцыклапедыя Т. 18
    
    легенда і ўмоўныя знакі. У адносінах да сучаснасці старыя гіст. карты становяцца гіст. крыніцамі. Назва «Русь» і абазначэнне некат. бел. гарадоў упершыню змешчаны на карце Ідрысі (12 ст). Першым узорам карты новага тыпу стала карта Еўропы Мікалая Кузанскага (15 ст.), дзе пазначана Русь Белая. Па ініцыятыве М.Радзівіла Сіроткі ў 1603 у Нясвіжы Т.Макоўскім выдадзена буйнамаштабная карта ВКЛ, але бальш дакладнай стала карта ВКЛ Г.Баплана (1652). У пач. 18 ст. выканана першая рас. карта Беларусі. У гіст. плане тэр. Беларусі адлюстравана на асобных картах, створаных кЛялевелем, М.Балінскім, Я.Тапальніцкім. Асобныя тэмы бел. гісторыі (народанасельніцтва, адм. падзел і інш.) даволі падрабязна раскрыты ў картаграфічных працах рас. вучоных 2й пал. 19 ст. П.М.Бацюшкава, М.К.Любаўскага, Р.Ф.Эркерга. На мяжы 19—20 ст. польск. гісторыкі і картографы пачалі выданне падрабязных карт Рэчы Паспалітай 16 ст., якія павінны былі скласці гіст. атлас. 3 сярэдзіны 20 ст. ў Полыпчы выдаецца серыя буйнамаштабных гіст. карт, якія ўваходзяць у шматгомны гіст. атлас. У СССР надрукаваны «Рускі гістарычны атлас» К.В.Кудрашова (1928), «Атлас гісторыі СССР» К.В.Базілевіча, І.АГалубцова і М.А.Зіноўева (ч. 1—3, 1948—50), «Атлас карт і схем па рускай ваеннай гісторыі» Л.Р.Бяскроўнага (1946) і інш. У Беларусі картаграфічныя матэрыялы па гісторыі выдаюцца з 1950х г., у т.л. ў комплексным атласе БССР (1958). Розныя па тэматыцы гіст. карты ўвайшлі ў шэраг энцыклапедычных і інш. выданняў выдва «Беларуская Энцыклапедыя». 3 1992 праца па складанні гіст. карт вядзецца ў аддзеле спец. гіст. навук Інта гісторыі Нац. АН Беларусі. Рыхтуюцца да друку «Вялікі гістарычны атлас Беларусі» ў 5 т. з камплектам стараж. карг, гіст. нарыс «Беларусь на ваеннатапаграфічных картах» і інш. выданні. Карты стараж. Беларусі прадстаўлены на старонках час. «Падарожнік».
      Літ.: ПостннковАВ. Развмтне картографнн н вопросы нспользовання старых карт. М., 1985; Шнряев Е.Е. Беларусь: Русь Белая, Русь Черная н Лнтва в картах. Мн., 1991; Казлоў Л.Р. Беларусь на сямі рубяжах. Мн., 1998.      Л.Р.Казлоў.
    
    КАРТАДРУКАВАННЕ, комплекс тэхнал. працэсаў па стварэнні картаграфічнай прадукцыі. Уключае работы: рэдакцыйнападрыхтоўчыя, картаскладальныя, падрыхтоўкі карты да друку, картавыдавецкія.
      Рэдакцыйнападрыхтоўчыя р а б о т ы — гэта збор, сістэматызацыя і навук. абагульненне картаграфічных матэрыялаў, выбар маіптабу і картаграфічных праекцый, пабудова макета кампаноўкі, вызначэнне спосабаў адлюстравання і ўмоўных адзнак, стварэнне ўзору фарбавага афармлення, пабудова картаграфічнай (пры неабходнасці каардынатнай) сеткі, нанясенне пунктаў дзярж. геадэзічнай сеткі і інш. Картаскладальныя работы — графічная пабудова арыгінала карты 1 перанос картаграфічнага відарыса з зыходных матэрыялаў на падрыхтаваную аснову. Перанос ажыццяўляюць спосабамі камп’ютэрнага картаграфавання ці
    
    традыцыйнымі: оіггыкамеханічным пры дапамозе фотарэпрадуцыравання, фотатрансфармавання; праектыўным — праз эпідыяскоп або аптычныя рысавальныя прылады; графамеханічным з выкарыстаннем пантографа, перспектографа і інш. Пры камп’ютэрным картаграфаванні выкарыстоўваюць спец. графічныя сістэмы на базе персанальных камп’ютэраў з адпаведным праграмным забеспячэннем (фотаграмметрычныя, картаграфічныя, графічныя і тэкставыя праграмы). Адначасова з графічнай пабудовай зместу карты робяць фарбавае афармленне і наносяць подпісы назваў. Падрыхтоўка д а д р у к у ўключае выраб штрыхавых выдавецкіх арыгіналаў гравіраваннем на пласцінах мех., хім., тэрмаэл.. лазерным спосабамі або вычэрчваннем на лластычнай ці папяровай аснове. У вьшіку гравіравання атрымліваюць арьпінал з негатыўным відарысам элементаў. Фарбавы арыгінал і макеты (неабходныя пры стварэнні дыяпазітываў фонавых элементаў карты) робяць акварэльнымі фарбамі ад рукі. Картавыдавецкія п р а ц э с ы ўключаюць рэпрадукцыйныя, рэтушорныя, святлокапіравальныя, друкарскія і пераплётнабрашуровачныя работы. Пры камп’ютэрнай тэхналогіі колерадзяленне і фотавывад дыяпазітываў карты ажыццяўляюць на электронным фотанаборным аўгамаце, дзе атрымліваюць фотаформы штрыхавога і растравага тонавага відарыса на фотаадчувальным матэрыяле (плёнцы, паперы) пры экспаніраванні яго лазерным промнем. Пры традыцыйнай тэхналогіі выкарыстоўваюцца чорнабелыя ппрыхавыя, паўтонавыя, фонавыя і каляровыя арыгіналы на маладэфармавальнай арміраванай аснове. Вычарчаныя на ватмане арыгіналы фатаграфуюць і з негатываў робяць столькі дыяпазітываў, колькі на карце выкарыстана фарбаў; паўгонавыя арыгіналы рэпрадуцыруюць з дапамогай праекцыйных або кантактных растраў; фонавыя вырабляюцца ўручную або метадам здымнага слоя з выкарыстаннем залівак або сетак; каляровыя ўзнаўляюцца электроннымі сканіруючымі прыладамі або рэпрадуцыруюцца з дапамогай свяглафільтраў і колеракарэкціруючых аптычных прыстасаванняў. Са створаных дыяпазітываў на фотапалімерных алюмініевых пласцінах пазітыўным кантактным святлокапіраваннем атрымліваюць друкарскія формы плоскага (афсетнага) друку. Тыраж друкуецца на ратацыйных ліставых друкарскіх машынах (у асн. 2 і 4фарбавых).
       На Беларусі К. на прамысл. узроўні вядзецца з 1939 на Мінскай картаграфічнай фцы (цяпер дзярж. прадпрыемства «Мінская друкарская фабрыка»), з 1947 таксама на Бел. картоірафагеадэзічным прадпрыемстве (цяпер Бел. картаграфічнае аб’яднанне «Белгеадэзія»). 3 1990х г. існуюць і прыватныя картаграфічныя выдвы і прадпрыемствы («Трывіум», «Артыфекс», «Квадроіраф», «Еўраферлаг»), якія шырока выкарыстоўваюць камп’ютэрнае абсталяванне і высокія сучасныя тэхналогіі. Гл. таксама Геаграфічныя карты, Картаграфія.
       Літ.: Бнлнч Ю.С., Васмут AC. Проектнрованве я составленне карт. М., 1984; Справочннк по картографнн. М., 1988; Язданяе карт: [Справ.]. М., 1995.
    В.М.Пейхвасер.
    КАРТАДЫЯГРАМА (ад карта + дыяграмаў карта, на якой дыяграмнымі фігурамі адлюстроўваюць сумарную велічыню або струкгуру і дынаміку якойн.
    
    104
    
    КАРТАЁ
    
    з’явы (з’яў) у межах пэўнай тэр. адзінкі, нанесенай на карту. Дыяграмныя фігуры бываюць: лінейныя (слупкі, палоскі), плошчавыя (квадраты, кругі),
    
    
    аб’ёмныя (кубы, шары). Віды дыяграмнш фігур выбіраюцца ў залежнасці ад колькаснай харакгарыстыкі картаграфаваных паказчыкаў і іх адрознення паміж крайнімі велічынямі. Выкарыстоўваюцца ддя харакгарыстыкі зямельных угоддзяў і іх структуры, насельніцтва і яго складу, валавой прадукцыі прамсці, сельскай гаспадаркі і інш.
    Р.А.Жмойдзяк.
    КАРТАЁ (Cortaillod), паселішча на палях у Швейцарыі на беразе Неўшатэльскага воз. (каля 3га тыс. да н.э.). Насельнііггва жыло ў прамавугольных слупавых дамах, займалася пераважна жывёлагадоўляй, часткова земляробствам. Вырабляла паўсферычныя і вастрарэбрыя чашы, мехападобныя пасудзіны, посуд з акруглым тулавам і высокай шыйкай. Вядомы драўляны посуд. Знойдзены галечныя шліфаваныя клінападобныя сякеры, крамянёвыя скрэблы, нажы, наканечнікі стрэл, гарпуны і сякеры з рогу, падвескі, пранізкі і пацеркі з рогу і косці. К. дало назву археал. культуры эпохі сярэдняга неаліту (4е тыс. да н.э.) ПнЗ і 3 Швейцарыі і У Францыі.
    
    КАРТАМЕТРЫЯ, раздзел картаграфіі, які вывучае спосабы вымярэнняў па картах каардынат, вышыні (глыбіні), даўжыні, плошчы, аб’ёмаў, напрамкаў і інш. характарыстык геагр. аб’ектаў. Картаметрычныя вымярэнні шырока выкарыстоўваюцца ў фіз. геаграфіі, геамарфалогіі, гідралогіі, акіяналогіі, глебазнаўстве, эканам. геаграфіі, дэмаграфіі і інш. Да задач К. адносіцца таксама ацэнка дакладнасці вымярэнняў з улікам маштабу і картаграфічных праекцый. Пры картаметрычных работах ужываюць розныя картаграфічныя прылады. Р.А.Жмойдзяк.
    
    КАРТАСАР (CortAzar) Хуліо (26.8.1914, Брусель — 12.2.1984), аргенцінскі пісьменнік. Вучыўся ва унце БуэнасАйрэса. 3 1951 жыў у Парыжы. Дэбютаваў
    
    
    як паэт зб. санетаў «Прысутнасць» (1938), як празаік — апавяд. «Захоплены дом» (1946). У раманах «Экзамен» (1950, выд. 1986), «Выйгрышы» (1960), «Гульня ў класікі» (1963), «62. Мадэль для зборкі» (1968), «Апошні раунд» (1969), «Кніга Мануэля» (1973), збках апавяд. «Бестыярый» (1951), «Канец гульні» (1956), «Сакрэтная зброя» (1959), «Гісторыя пра хранопаў і фамаў» (1962), «Усіх агнёў агонь» (1966), «Памеас і меопас» (1971), «Васьміграннік» (1974), «Хтосьці, хіо побач з намі» (1977) тэмы чалавека і цывілізацыі, твару і маскі, мастака і мастацгва. Аўтар драм. паэмы ў прозе «Каралі» (1949), публіцыст. кніг «Па 80 светах за адзін дзень» (1967), «Нікарагуа, неўтаймаваная і пяшчотная» (1984) і інш. Яго творы з рысамі постмадэрнізму насычаны сімваламілейтматывамі, жанравастылявым поліфанізмам, літ. гульнёй, парадыйнасцю і гратэскавасцю, спалучэннем будзённапразаічнага з фантастычным. Паводле яго апавядання «Фотапавелічэнне» зняты аднайм. фільм (1967, рэж. М.Антаніёні).
       Тв.: Рус. пер. — Собр. соч. Т. 1—4. М., 1992: Экзамен. М., 1990.
       Літ:. Кутейіднкова В.Н., Осповат Л.С. Новый латнноамернканскнй роман, 50—70е гг.: Лнт.крнтнч. очеркн. 2 нзд. М., 1983; Мамонтов С.П. Йспаноязычная лмтература стран Латннской Амермкм XX в. 2 пзд. М., 1983. Е.А.Лявонава.
    КАРТАСХЁМА, спрошчаная карта, звычайна без картаграфічнай сеткі. Дазваляе атрымаць у нагляднай форме агульнае ўяўленне пра пэўную з’яву (падзею), вылучыць яе найб. істотныя рысы. Выкарыстоўваюць як картаграфічныя ілюстрацыі да тэкстаў у навук.папулярнай лры, падручніках, у якасці асновы для геагр. карт, на якіх абагульнена (схематычна) падкрэсліваецца пэўны змест і інш. РА.Жмойдзяк.
    КАРТАТгЖА (ад карта + грэч. theke умяшчальня, сховішча, скрыня), сістэматызаваная сукупнасць пэўнай колькасці картак — носьбітаў інфармацыі з даведачным апаратам, уліковымі і інш. данымі. Аб’ядноўваюцца і размяшчаюцца ў пэўным парадку, напр., па алфавіце, тэмах, тэрмінах. К. наз. таксама скрынка або шафа для захоўвання такіх каргак.
    КАРТАХЕНА (Cartagena), горад на ПдУ Іспаніі, у аўт. вобласці Мурсія. 176 тыс. ж. (1990). Вузел чыгунак і аўтадарог. Порг на Міжземным м. У К. і яе прыгарадах — суднабудаванне (у тл. ваеннае), выплаўка свінцу і цынку, нафтаперапр., харч. (пераважна плодакансервавая) прамсць. Арх. помнікі: рэшткі стараж. некропаля, гатычны сабор (13 ст.), барочны касцёл СантаМарыя дэ Грасія (17—18 ст.).