• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 8

    Беларуская энцыклапедыя Т. 8


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 576с.
    Мінск 1999
    1210.73 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 18
    Беларуская энцыклапедыя Т. 18
    КАРПІЛАЎ Рыгор Хацкелевіч (18.6.1891, Мінск — 13.2.1949), бел. вучоны ў галіне атарыналарынгалогіі. Д р мед. н., праф. (1938). Скончыў 2гі Маскоўскі унт (1923). 3 1927 у БДУ і Мінскім мед. інце, з 1934 у Віцебскім, з 1944 у Мінскім мед. інтах. Навук працы па анатоміі, пытаннях клінікі, лячэння склеромы і інш. хвароб вуха, горла і носа.
    КАРІПЛОВІЧ Юрый Улалзіміравіч (н. 2.4.1934, Мінск), бел. канструктар і вучоны ў галіне вылічальнай тэхнікі. Канд. тэхн. н. (1984), праф. (1990). Скочныў БПІ (1957). 3 1958 на Мінскім здзе ЭВМ, у 1974—94 гал. інжынер Аб’яднання выліч. тэхнікі, адначасова з 1976 у Бел. унце інфарматыкі і радыёэлектронікі. Удзельнічаў у распрацоўцы, стварэнні і асваенні ЭВМ тыпу «Мінск» і «АС», персанальных камп’ютэраў і сродкаў тэлекамунікацый. Дзярж. прэмія СССР 1970, Ленінская прэмія 1983. М.П.Савік.
    
    КАРПІНІ (Сагріпі) Джавані дэ Плана (1182, г. Перуджа, Італія — 1252), італьянскі падарожнік, манахфранцысканец. У 1245 па даручэнні папы Інакенція IV здзейсніў падарожжа з г. Ліён
    
    
    (Францыя) у Манголію з мэтай устанаўлення з ёй дыпламат. зносін. Яго шлях прайшоў праз Чэхію, Кракаўскае ваяв., Кіеў, нізоўі Волгі, узбярэжжа Аральскага м., Сямірэчча, пустьші і горы Цэіпр. Азіі. У творы «Гісторыя манголаў» апісаў прыроду, гаспадарку, гісторыю і дзярж. лад краін, якія наведаў. КАРПІНСКІ Аляксандр Пятровіч (7.1.1847, г. Краснатур’інск Свярдлоўскай вобл., Расія — 15.7.1936), расійскі геолаг, заснавальнік рускай геал. навук. школы. Акад. AH СССР (акад. Пецяр
    
    
    А.П.Карпінскі.
    
    В.П.Карповіч.
    
    
    бургскай АН з 1896), Акад. АН Беларусі (1928) Чл. многіх замежных акадэмій і навук. таварыстваў. Скончыў Горны інт у Пецярбургу (1866), дзе выкладаў у 1869—96. Адзін з арганізатараў (1882) і дырэкгар Геал. кта (1885—1903). Першы выбарны прэзідэнт Pac. АН (1917—25), прэзідэнт AH СССР (з 1925). Навук. працы па стратыграфіі і палеанталогіі, тэктоніцы і палеагеаграфіі, петраграфіі, генезісе рудных радовііпчаў і інш. Стварыў агульную наменклатуру стратыграфічігых падраздзяленняў, склаў зводныя геал. і тэктанічныя карты Еўрапейскай ч. СССР, Урала і Зах. Еўропы. Прэзідэнт Мінералагічнага тва (1899—1936). Імем К. названы горад у Свярдлоўскай вобл., вулкан на вве Парамушыр (Курыльскія авы), гара на Паўн. Урале.
       Тв:. Собр. соч. Т. 1—4. М.; Л., 1939—49.
    
    КАРШНСКІ (Karpinski) Францішак (4.10.1741, в. Галаскоў ІванаФранкоўскай вобл., Украіна — 16.9.1825), польскі паэт, адзін з пачынальнікаў польск. сентыменталізму; асветнік. Скончыў езуіцкую акадэмію ў Львове (1762). Жыў у Вене, Варшаве. 3 1793 на Беларусі. Аўтар ідылій, лірычных вершаў, абразкоў і перакладаў, сабраных у «Забаўках вершам і прозай» (т. 1—7, 1782—87), камедыі «Чынш» (1790). У аўтабіягр. «Дзённіках» (1822, вьггрымалі 6 выданняў) апісаў жыццё на Беларусі. Матывы бел. фальклору выкарыстаў у творах «Падарожжа па зачараванай краіне», «Свецкія песні». Дэмакратычнаасветніцкі светапогляд К. з ухілам да эмацыянальнамаральных дамінантаў выявіўся ў фіпас.этычным творы «Размова Платона са сваімі вучнямі» (1802) і інш. Творчасць К. паўплывала на В. Дуніна М арцінкевіча.
       Тв.: Dziela. Т. 1—4. Warszawa, 1806; Pamiftniki. Warszawa, 1898; Historia mcgo wieku i ludzi, z ktorymi 2ylem. Warszawa, 1987.
    
    
      Pim.: Sobol R. Franciszek Karpinski. Warszawa, 1807.
    КАРП6 (Carpeaux) Жан Батыст (11.5.1827, г. Валансьен, Францыя — 11.10.1875), французскі скульптар і жывапісец; прадсгаўнік рамаптызму. Вучыўся ў Ф.Руда (з 1844), у Школе прыгожых мастацтваў (з 1848) у Парыжы, у Італіі (1854—61), дзе зазнаў уплывы творчасці Данатэла і Мікеланджэла. Аўтар манум. рэльефаў і статуй, якія вызначаюцца дынамікай, блізкай да пластыкі 18 ст., экспрэсіяй, пачуццёвай грацыяй фігур, гульнёй святлацені. Сярод твораў: скулып'. групы «Угаліна і яго дзеці» (1857—60), «Чатыры часткі свету» дая фантана ў Люксембургскім садзе (1867—72), гарэльефы «Трыумф Флоры» дая павільёна ў садзе Цюільры (1863—66), «Танец» на фасадзе «ГрандАпера» (1865—69) — усе ў Парыжы, і інш. У жывапісе капіраваў творы старых ігальян. і флам. майстроў, ЭДэлакруа і Т.Жэрыко.
    
    
    Ж.Б Карпо. Танец. Скульптурная група на фасаазе «ГрандАпера» ў Парыжы. 1865—69.
    
    
    КАРПбВІЧ Алесь (1908, Гродзенская вобл. — 27.11.1992), бел. кампазітар, музыкант, музыказнавец. Скончыў Маскоўскую кансерваторыю (1937), выкладаў у Бел. кансерваторыі (1937— 41). У Вял. Айч. вайну друкаваў артыкулы па гісторыі бел. музыкі ў «Беларускай газэце». 3 1944 у Германіі, друкаваўся ў бел. эмігранцкіх выданнях. Аўтар навук. працы «Імпрэсіянізм у музыцы» (1932—37), манаграфій пра творчасць бел. кампазітараў АБагатырова, МАладава, А.Туранкова, Я.Цікоцкага, П.Падкавырава, М.Равенскага і інш. Асн. муз. творы: музыка да балета «Саламея» (1932—37), рамансы на вершы Ф.Багушэвіча, Я.Купалы, Я.Коласа, М.Багда
    
    
    КАРПУСКУЛЯРНА 97
    
    новіча, НАрсенневай, Л.Геніюш, М.Сяднёва, М.Кавыля і інш., струнныя квартэты, санатнае алегра (1932—37), п’еса для фп., апрацоўкі бел. нар. песень (1937—41), прэлюдыі, тарантэла (1941—44), вальс (1945—52).
    С.Б. Сачанка.
    КАРПОВІЧ Вікенцій Паўлавіч (20.1.1914, пас. Калодзішчы Мінскага рна — 12.4.1996), Герой Сав. Саюза (1942). Скончыў Мінскі пед. інт нац. меншасцей (1937), Барысаглебскую ваен. авіяц. школу лётчыкаў (1938), Ваен.паветр. акадэмію каманднага і іптурманскага саставу ВПС (1944). У Чырв. Арміі з 1938. У Вял. Айч. вайну з 22.6.1941 на Паўд., 2м Укр. франтах. Лётчыкзнішчальнік, нам. камандзіра знішчальнага авіяпалка. Удзельнік абароны Малдавіі, Украіны, г. РастоўнаДоне, баёў за Берлін, вызвалення Прагі. Зрабіў 263 баявыя вылеты, правёў 35 паветр. баёў, збіў 8 самалётаў праціўніка. 16.3.1942 цяжка паранены прывёў самалёт на свой аэрадром. Да 1960 у Сав. Арміі, палкоўнік.
    КАРІібвІЧ Лявонцій (свецкае шя Лонгін, Логвін; 1580, г. Пінск Брэсцкай вобл. — вер. 1620), бел. праваслаўны дзеяч, пісьменнік. Адзін з пачынальнікаў айч. сістэматычнага багаслоўя. Вучыўся, верагодна, у Віленскай брацкай школе. He пазней 1610 пастрыгся ў манахі, потым прыняў сан святара. Заснавальнік і першы архімандрыт Віленскага брацкага Святадухаўскага манастыра. Рэкгар брацкай школы, рэфармаванай пры яго ўдзеле на ўзор класічнай 2ступеннай. Узначальваў навуч. і выдавецкую дзейнасць віленскага праваслаўнага брацтва. Выступаў у абарону праваслаўя, супраць Брэсцкай уніі 1596. Быў духоўным настаўнікам царк. дзеячаў М.Сматрыцкага, Іосіфа Бабрыковіча, Сільвестра Косава і інш. За выданне антыуніяцкай кн. М.Сматрыцкага «Трэнас» у 1610 зняволены на 2 гады. Аўтар твораў «Казаяне двое...» («Казанне на Праабражэнне» і «Казанне на Успенне Багародзіцы», Еўе, 1615), «Казанне на пахаванне князя В.В.Галіцына» (Вільня, 1619; захавалася ў аўтарскім перакладзе на польск. мову) і «Казанне ў нядзелю перад Раством Хрыстовым» (верагодна, 1619; захавалася ў рукапісным збку). Аўтар шматлікіх глыбока эмацыянальных пропаведзяў, прадмовы да кн. Фікарыя Святагорца «Вертаград душэўны» (1620) і інш. Памяці К. прысвечаны
    
    «Казанне на чэснае пахаванне... Лявонція Карповіча» М.Сматрыцкага і паэма «Лямант на смерць Лявонція Карповіча» (1620).
       Літ:. Молчанов Н. Леонтяй Карповнч, церковный внтня православной югозападной Русн в XVII ст. н два его слова // Православное обозренне. М., 1880. Т. 3; Л е в ш у н Л.В. Некоторые прннцнпы мспользовання текстов Свяіценного Пнсанмя в «Казанье на Преображенье» Леонтня Карповнча // Начало: Сб. работ молодых ученых М., 1990.                   Л.В.Ляўшун.
    КАРПбвіЧ Пётр Уладзіміравіч (15.10.1874, г. Гомель ? — 13.4.1917), удзельнік бел. і рас. рэв. руху. Вучыўся ў Гомельскай і Слуцкай гімназіях, Маскоўскім (1895—96), Тартускім (1898— 99), Берлінскім (1899—1901) унтах. У 1896—98 вёў рэв. агітацыю ў Гомелі і Нясвіжы. Адзін з арганізатараў Гомельскага кта РСДРП. У лют. 1901, калі даведаўся пра рашэнне рас. улад аддаць у салдаты студэнтаў Кіеўскага і Пецярбургскага унтаў, якія ўдзельнічалі ў студэнцкіх хваляваннях, смяротна параніў міністра асветы М.П.Багалепава; асуджаны на 20 гадоў катаргі. У 1907 уцёк, уступіў у Пецярбургу ў Баявую аргцыю партыі эсэраў, стаў пам. Е.Ф.Азефа. Пасля выкрыцця Азефа (1908) адышоў ад парт. спраў, эмігрыраваў у Вялікабрытанію. Загінуў пры вяртанні ў Расію на судне, патопленым герм. падводнай лодкай у Паўн. моры. КАРПбВІЧ Святаслаў Яўгенавіч (н. 15.3.1949, в. Глоўсевічы Слонімскага рна Гродзенскай вобл.), бел. вучоны ў галіне дакладнай механікі. Др тэхн. н., праф. (1997). Скончыў Бел. політэхн. інт (1971). 3 1977 у Бел. унце інфарматыкі і радыёэлекгронікі. Навук. працы па аналітычнай механіцы. Распрацаваў тэарэт. асновы канструявання прэцызійнага абсталявання вытвсці электроннай тэхнікі, прынцыпы аналізу і сінтэзу праграмных рухаў шматкаардынатных сістэм з негаланомнымі сувязямі.
      Te.: Mechanika teoretyczna і podstawy teorii mechanizmow i robotow, T. 1—3. Bialystok 1993 (y сааўт.).          А.І.Болсун.
    КАРПУК Андрэй Андрэевіч (н. 24.9.1944, в. Акцябр Кобрынскага рна Брэсцкай вобл.), бел. матэматык Канд. фіз.матэм. н. (1974), праф. (1993). Скончыў Брэсцкі пед. інт (1966). 3 1967 у Брэсцкім інж.буд. інце, з 1972 у Бел. унце інфарматыкі і радыёэлектронікі. Навук. працы па матэм. фізіцы.
    
    Аўтар падручнікаў і дапаможнікаў для ВНУ.
       Тв.: Высшая математнка. 14. 1—2.] Мн., 1992—93 (разам з Р.М.Жаўняком).
    
    КАРПЎК Міхаіл Андрэевіч (н. 5.3.1930, в. Мыкшыцы Камянецкага рна Брэсцкай вобл.), бел. мастак кіно і тэлебачання, графік, жывапісец. Скончыў Мінскае маст. вучылішча (1956), Маск. паліграф. інт (1962). 3 1956 працаваў на Бел. студыі тэлебачання (у 1959—65 гал. мастак), у 1972—83 на кінастудыі «Беларусьфільм». Аформіў тэлепастаноўкі «Будка № 27» (1956), «Суд» (1957), «Песня музыкі» (1958), тэлеспектаклі «Сымонмузыка» (1958), «Сэрца на далоні» (1964), «Ткачы» (1969), тэлефільмы «Уся каралеўская раць» (1970—71), «Парашуты на дрэвах» (1972—73), «Апошняе лета дзяцінства» (1974—75), «Спытай сябе» (1975—76), маст. фільм «Канец бабінага лета» (1983) і інш. У станковых творах пераважаюць лірычныя панарамныя пейзажы, якім уласцівы кампазіцыйная завершанасць і тонкая мадэліроўка дэталяў: ірафічньія аркушы «Партрэт бацькі» (1969), «Навагрудскае замчышча» (1981), «Восеньская раніца» (1984), «Навальніца» (1996); серыя «Па мясцшах радзімы Хруцкага» (1997—98); карціны «Дняпроўскія далі» (1989—91), «Жніво» (1994); Чарнобыльскі трыпціх (1996) і інш.