• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 8

    Беларуская энцыклапедыя Т. 8


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 576с.
    Мінск 1999
    1210.73 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 18
    Беларуская энцыклапедыя Т. 18
    
    КАРНУСКУЛЯРНАХВАЛЕВЫ ДУАЛІЗМ, уласцівасць мікрааб’ектаў (напр., электронаў, нейтронаў, фатонаў), паводле якой іх свабодны рух адбываецца на законах распаўсюджвання хваль, a ўзаемадзеянне — па законах сутыкнення часціц (карпускул).
      Устаноўлены для святла ў канцы 19 — пач. 20 ст.: доследы па інтэрферэнцыі, дыфракцыі і палярызацыі святла сведчылі аб яго хвалевай прыродзе. Вывучэнне асаблівасцей узаемадзеяння святла з рэчывам (фотаэфект, Комптана эфект і інш.) паказала, што святло выяўляе ўласцівасці патоку часціц з пэўнымі значэннямі энергіі і імпульсу. Доказы існавання хвалевых уласцівасцей электронаў (гл. Хеалі дэ Бройля) атрыманы ў 1927 амер. вучоным К.Дэвісанам і Л.Джэрмерам пры назіранні інтэрферэндыйнай карціны адбіцця электронаў ад монакрышталяў нікелю. Выяўлены інтэрферэнцыйныя эфекты пратонаў, нейтронаў, атамных лучкоў гелію, малекул вадароду і інш. Л.М. Тамільчык.
    
    
    М.Карпук. Чарнобыльскі трыпціх. 1996.
    
    4. Зак. 404.
    
    98 карпуць
    
    КАРПУЦЬ Іван Мацвеевіч (н. 1.1.1938, в. Даўбянкі Бераставіцкага рна Гродзенскай вобл.), бел. вучоны ў галіне ветэрынарыі. Чл.кар. Акадэміі агр. навук Беларусі (1992). Др вет. н. (1977), праф. (1979). Скончыў Віцебскі вет. інт (1961). 3 1964 у Віцебскай акадэміі вет. медыцыны (з 1979 заг. кафедры, з 1989 прарэктар). Навук. працы па патамарфалогіі, кроваўтварэнні, імуннай рэактыўнасці здаровых жывёл і хворых на незаразныя, пратазойныя, бактэрыяль
    
    
    І.М.Карпуць А.Н Карпюк.
    
    ныя і вірусныя хваробы, па пытаннях аховы навакольнага асяроддзя, імуналогй размнажэння, лапацыі, вітаміна і антыбіётыкатэрапіі.
       Тв.: Мммунная реактмвность свнней. Мн., 1981; Мнкроэлементозы сельскохозяйственных жнвотных. Мн., 1986 (у сааўт ); Незаразные болезнм молодняка. Мн., 1989 (у сааўт.); Внутреннме незаразные болезнм сельскохозяйственных жмвотных. М., 1991 (у сааўт.); Нммунологня н нммунопатологня болезней молодняка. Мн., 1993.
    КАРПЎШКА Фёдар Уладзіміравіч (н. 22.4.1947, в. Брэдзева Міёрскага рна Віцебскай вобл.), бел. фізік. Др фізікаматэм. н. (1986). Скончыў БДУ (1968). 3 1991 у Аддзеле аптычных праблем інфарматыкі Нац. АН Беларусі (у 1992— 97 нам. дырэктара), з 1997 працуе ў Англіі. Навук. працы па лазерных крыніцах выпрамянення, метадах і сродках аптычнай апрацоўкі інфармацыі. Адкрыў аптычную бістабільнасць у паўправадніковых матэрыялах (1977), эксперыментальна даказаў існаванне эфектаў прасторавага гістэрэзісу і папярочных хваль пераключэння (1983).
    С.П.Апанасевіч.
    КАРПЮК Аляксей Нічыпаравіч (14.4.1920, в. Страшава Беластоцкага ваяв., Польшча — 14.7.1992), бел. пісьменнік. Засл. работнік культ. Беларусі (1980). Скончыў Гродзенскі пед. інт (1949), Вышэйшыя літ. курсы ў Маскве (1961). Удзельнік нац.вызв. руху ў Зах. Беларусі. У 1949—59 на пед. і журналісцкай рабоце, у 1977—81 дырэктар Рэсп. музея атэізму і гісторыі рэлігіі ў Гродне. У 1978—92 сакратар Гродзенскага абл. аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі. Першы твор — аповесць «У адным інстытуце» (1953). Асн. тэматыка творчасці — жыццё працоўных Зах. Беларусі, змены, што адбыліся ў іх
    
    
    свядомасці і псіхалогіі, падзеі вайны, маральнаэтычныя праблемы сучаснасці: аповесці «Данута» (1959), «Пуіпчанская адысея» (1964), «Сучасны канфлікг» (1983), «Рэквіем» і «Белая Дама» (абедзве 1991). Аўтар раманабьші «Вершалінскі рай» (1972), збкаў аповесцей і апавяданняў «Дзве сасны» (1958), «Свежая рыба» (1978), «Партрэт» (1983), кніг нарысаў «Мая Гродзеншчына» (1960), «Чаго мы варты» (1970), «След на зямлі» (1972), «Вольга Корбут» (1977; у сааўт.). Для яго твораў характэрна насычанасць рэальнымі фактамі, абвостранасць канфлікгаў, публіцыстычнасць, рамантычнасць. За кн. прозы «Сучасны канфлікт» (1985) Літ. прэмія імя І.Мележа 1986.
      Тв:. Выбр. творы Т. 1—2. Мн., 1980; Выбр. творы. Т. 1—2. Мн., 1991.
    КАРС (Kars), горад на ПнУ Турцыі. Адм. ц. іля Карс. 70 тыс. ж. (1985). Цэнтр раёна малочнай жывёлагадоўлі і авечкагадоўлі. Харч. прамсць. Вьпвсць буд. матэрыялаў. Ручное ткацтва. У 10—11 ст. цэнтр незалежнага арм. Карскага царства. 3 16 ст. турэцкая крэпасць. У 1878—1918 у складзе Расіі. Арх. помнікі: арм. царква (10 ст.), перабудаваная ў мячэць (цяпер музей), арм. цытадэль (10 ст., перабудавана ў 12 і 16 ст.), мост (17 ст.).
    КАРСІВІН Леў Платонавіч (13.12.1882, С.Пецярбург — 20.7.1952), рускі філосаф, гісторыкмедыявіст; адзін з ідэолагаў еўразійства. Брат 'Т.П.Карсавінай. Скончыў Пецярбургскі унт (1906), з 1918 яго прафесар. У 1922 высланы за мяжу. Жыў у Берліне, Парыжы; з 1928 праф. унтаў у Каўнасе і Вільні. У 1949 арыштаваны па абвінавачанні ў антысав. дзейнасці, прыгавораны да 10 гадоў зняволення. Памёр у лагерным шпіталі ў Комі АССР. Імкнуўся стварыць цэласную сістэму хрысц. светапогляду пад уплывам раннехрысц. вучэнняў і рус. рэліг. філасофіі 19 ст. Катэгорыю ўсеадзінства (уведзена У.С.Салаўёвым) дапоўніў паняццем трыадзінства (быццё як адлюстраванне боскай траістасці і адначасова як дыялекгычны працэс: «першаадзінства» — «самараз’яднанне»— «самаўз’яднанне»). Падобны падыход характэрны і для яго вучэння пра асобу. Свет, паводле К., гэта ўсеадзіная сімфанічная асоба (уяўляе сабой адзінства індывід. быцця і іншабыцця), або іерархічнае адзінства сімфанічных асоб рознага парадку. Кожная сімфанічная сац. асоба (сям’я, народ, культура) — гэта недасканалае выражэнне вышэйшай боскай асобы. Сэнс і прызначэнне асобы бачыў у пераадоленні недасканаласці праз яднанне з боскай рэчаіснасцю як носьбітам адзінства. Сярод прац: «Каталіцтва» (1918), «Усход, Захад і руская ідэя» (1922), «Аб пачатках (Вопыт хрысц. метафізікі)» (1925), «Пра асобу» (1929). Як гісторык даследаваў еўрап. сярэдневякоўе; з’яўляецца адным з першых рус. папярэднікаў т. зв. гіст. антрапалогіі — кірунку ў сучаснай еўрап. гіст. навуцы: «Культура сярэдніх вякоў» (1914), «Асновы сярэдневяковай
    
    рэлігійнасці...» (1915), «Гісторыя еўрапейскай культуры» (т. 1—5, 1931—36).
       Тв.: Рслнпіознофйлософскхе сочннення. Т. 1. М., 1992; Монашество в среднме века. М., 1992; Фнлософня нсторнм. СПб., 1993; Малые сочвнення. СПб., 1994.
       Літ:. В память о Л.П.Карсавмне. Брюссель, 1990; Нсторнкмедневнст — Л.П.Карсавмн (1882—1952). М., 1991. Н.К.Мазоўка.
    
    КАРСАВІНА Тамара Платонаўна (9.3.1885, С.Пецярбург — 26.5.1978), руская артыстка балета. Сястра Л.П.Карсавіна. Скончыла Пецярбургскае тэатр. вучылішча (1902, педагогі П.Герт, К.Горскіу. У 1902—18 у Марыінскім тры; у 1909—29 выступала ў
    
    
    Т.Карсавіна ў балеце «Шапэніяна> Мастак С.Сорьш.
    
    Рускіх сезонах і ў Рускім балеце Дзягілева. 3 1918 у Лондане. У 1929—31 у трупе «Бале Рамбер». У 1930—55 віцэпрэзідэнт Каралеўскай акадэміі танца (Вялікабрытанія). Яе творчасці ўласцівы эмацыянальнасць, вьгганчанасць, прыгажосць поз і рухаў. Пастаянная партнёрка і паплечніца наватарскіх пошукаў М.Фокіна. Выступала ў дуэце з В.Ніжынскім. Сярод партый: Дзяўчына («Прывід ружы» на муз. К.Вебера), Балерына, Жарптушка («Пятрушка», «Жарптушка» І.Стравінскага), Шамаханская царыца («Залаты пеўнік» на муз. М.РымскагаКорсакава), 11ы вальс («Шапэніяна» на муз. Ф.Шапэна), Жызэль («Жызэль» ААдана), Адэта—Адылія, Маша, Аўрора («Лебядзінае возера», «Шчаўкупок», «Спячая прыгажуня» П.Чайкоўскага), Раймонда («Раймонда» АГлазунова), Фея лялек («Фея лялек» І.Баера), Кітры, Нікія («Дон Кіхот», «Баядэрка» Л.Мінкуса), Каламбіна («Арлекіцада» Р.Дрыга). Распрацоўвала новыя спосабы запісу танца. Аўгар артыкулаў, мемуараў, метадычнага дапаможніка йа класічным танцы.
      Тв:. Рус. пер. — Театральная улнца. Л., 1971.
    
    
    КАРСКІ                  99
    
       Літ.: Светлов В. Т.П.Карсавнна // Русскнй балет. СПб., 1913;Красовская В. Русскяй балетный театр начала XX в. [Ч.] 2. Танцовнінкл. Л., 1972.
    КАРСАК (Vulpes corsac), млекакормячае роду лісоў сям. сабачых. Пашыраны ў стэпах і пустынях Еўразіі. Жыве ў норах.
       Падобны на звычайнага ліса, але драбнейшы. Даўж. цела да 60 см, хваста да 35 см, выш. ў карку каля 30 см. Морда вострая, вушы вялікія. Афарбоўка рыжаваташэрая, канец хваста цёмны. Манагам. Нараджае ад 2 да 16, звычайна 3—6 лісянят. Драпежнік, корміцца дробнымі грызунамі, птушкамі, паўзунамі, насякомымі. Аб’ект палявання.
    Э.Р. Самусенка.
    
    Карсак
    
    
    КАРСАКАВІЧЫ, вёска ў Барысаўскім рне Мінскай вобл. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 45 км на ПнЗ ад горада і 43 км ад чыг. ст. Барысаў, 121 км ад Мінска. 442 ж., 174 двары (1997). Сярэдняя школа, Дом культуры, бка, аддз. сувязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.
    
    КАРСАРЫ (італьян. corsaro), ранейшая назва (прыбл. з 14 ст.) марскіх разбойнікаў; тое, што піраты (гл. Пірацтва) і каперы (гл. Каперства).
    КАРСЕКА Раман Міхайлавіч (н. 1.5.1936, в. Ахрэмавічы Стаўбцоўскага рна Мінскай вобл.), бел. вучоныэканаміст. Канд. эканам. н. (1967), праф. (1992). Скончыў Бел. інт нар. гаспадаркі (1957; цяпер Бел. дзярж. эканам. унт), працуе ў ім з 1965 (з 1979 прарэктар, з 1991 рэкгар). Даследуе праблемы эканомікі і арганізацыі гандлю, развіцця вышэйшай эканам. адукацыі. Аўгар навук. дапаможнікаў для ВНУ «Арганізацыя гандлю» (1985), «Кіраванне працэсамі працы на прадпрыемствах гандлю» (1993, з М.І.Кабуіпкіным) і інш.
    КАРСКАГА Я.Ф. МЕМАРЫЯЛЬНЫ МУЗЁЙ. Адкрыты ў 1964 на радзіме Я.Ф.Карскага ў в. Лаша Гродзенскага рна пры сярэдняй школе. Больш за 1,1 тыс. экспанатаў (1998): дакументы і матэрыялы, звязаныя з жыццёвым і творчым шляхам вучонага. Сярод іх асабістыя рэчы, прадметы хатняга ўжытку, скулытг. партрэты, фотаздымкі, аўтографы, фотакопй рукапісаў, карты, выданні яго навук. прац, а таксама кнігі з аўтографамі бел. пісьменнікаў і вучоных, мікрафільм аднаго з дакладаў Карскага, дасланы з Пражскай АН, успаміны родных і знаёмых (дачкі Н.Я.БаркоўскайКарскай, унучкі Т.С.Карскай,
    
    рус. мовазнаўца акад. AH СССР В.І.Баркоўскага) і інш.
    
    КАРСКАЕ МОРА, ускраіннае мора Паўн. Ледавітага ак., паміж авамі Новая Зямля, Зямля ФранцаІосіфа і Паўн. Зямля. На 3 пралівамі Карскія Вароты і Матаччын Шар злучаецца з Баранцавым м., на У Вількіцкага прапівам і пралівамі паміж авамі Паўн. Зямля — з м. Лапцевых. Пл. 883 тыс. км². Размешчана пераважна на шэльфе, які на Пн перарэзаны глыбакаводнымі жалабамі Вароніна і Св. Ганны (глыб. да 600 м). Паміж імі — Цэнтр. Карскае ўзв. (глыб. да 50 м). На ПдЗ Новазя