• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 8

    Беларуская энцыклапедыя Т. 8


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 576с.
    Мінск 1999
    1210.73 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 18
    Беларуская энцыклапедыя Т. 18
       У старажытнасці горад наз. Новы Карфаген, засн. каля 228 да н.э. палкаводцам Гасдрубалам як ваен. база карфагенян для заваявання Іспаніі. У 209 да н.э. — 5 ст. н.э. пад уладай Стараж. Рыма. Росквіту К. садзейнічала распрацоўка сярэбраных і алавяных руднікоў паблізу горада. Заваявана ў 425 вандаламі, у 534 Візантыяй, у 7 ст. вестготамі, у 711 ара
    
    бамі. У 1243 у ходзе Ржанкісты далучана да Кастыліі. Пасля ўмацавання порта Філіпам II (1570) гал. база ісп. ваен. флоту. Цэнтр кантанальнага паўстання 1873.
    КАРТАХЕНА (Cartagena), горад на Пн Калумбіі, на Карыбскім м., на 3 ад вусця р. Магдалена. Адм. ц. дэпартамента Балівар. 564 тыс. ж. (1990). Вузел аўтаіарог. Буйны марскі порт (вываз нафты і нафтапрадукгаў, скур, золата, кавы). Міжнар. аэрапорт. Прамсць: нафтаперапр. і нафгахім., цэм., гарбарнаабутковая, тэкст., харч. (у т.л. рыбакансервавая). Унт. Арх. помнікі 16—18 ст. (умацаванні, цэрквы, кляштары). Порт, крапасныя ўмацаванні і гіст.арх. ансамбль старога горада ўключаны ЮНЕСКА у спіс Сусветнай спадчыны.
      Засн. ў 1533 ісп. канкістадорам Педра дэ Эрэдыя на месцы індзейскага паселішча. 3 17 ст. буйны гандл. порт (у Іспанію вывозілі каштоўныя камяні і металы), гал. ісп. крэпасць у Лац. Амерыцы. Ha К. шмат разоў нападалі франц. і антл. піраты (у 1585 спалены Ф.Дрэйкам). У 1811 першая з гарадоў Калумбіі абвясціла незалежнасць ад Іспаніі (у 1815—21 зноў пад ісп. калан. уладай).
    КАРТАЧНАЯ СІСТЭМА забеспячэння насельніцтва, форма прамога рэгулявання забеспячэння насельніцтва шляхам устанаўлення нарміраванага водпуску тавараў па картках. Упершыню ўведзена ў Парыжы ў 1793 у час франц. рэвалюцыі. Пашыранай была ў гады 1й сусв. вайны 1914—18 (у агульнадзярж. маштабе яе выкарыстала Германія, у Расіі была ўведзена мясц. гар. ўправамі ў пач. 1916). У Сав. Расіі існавала ў 1918—21, у СССР у 1928— 36, у гады Вял. Айч. вайны і ў часы пасляваеннага аднаўлення нар. гаспадаркі. У снежні 1947 у СССР была праведзена грашовая рэформа і адменены карткі на харч. і прамысл. тавары. 3 канца 1980х у СССР, у 1990х гг. у некаторых рэгіёнах Беларусі ўжываліся элементы К.с.: водпуск харч. тавараў па картках (талонах) і інш.
    КАРТАШЙВІЧ Анатоль Мікалаевіч (н. 11.2.1949, г. Слуцк Мінскай вобл.), бел. вучоны ў галіне аўтатракгарабудавання. Др тэхн. н. (1993), праф. (1994). Скончыў БСГА (1971), дзе і працуе (з 1996 першы прарэктар). Навук. працы па паляпшэнні эксплуатацыйных харакгарыстык рухавікоў упутр. згарання, па актуальных праблемах аграрнай адукацыі. Распрацаваў сістэмы аховы рухавікоў ад цеплавых і мех. перагрузак, прынцыпы павышэння экалагічных і эканам. паказчыкаў работы дызеляў.
    КАРГБЛАНШ (франц. carte blanche літар. чысты ліст), чысты бланк пэўнага дакумента, падпісаны асобай, якая дае інш. асобе права запоўніць гэты бланк тэкстам. У пераносным сэнсе — прадаставіць камун. неабмежаваныя паўнамоцтвы, поўную свабоду дзеянняў.
    KAPTJII, гістарычная вобласць ва Усх. Грузіі ў сярэднім цячэнні р. Кура. У ант. і візант. крыніцах вядома пад назвай Іберыя. 3 канца 4 ст. пад уладай Сасанідаў, ад якой вызвалілася (акрамя г. Тбілісі) да канца 6 ст. 3 пач. 7 ст. пад
    
    КАРТЭЗІЯНСТВА
    
    105
    
    уплывам Візантыі, саюзнікі якой хазары ў 627 захапілі Тбілісі, дзе знаходзіўся сасанідскі гарнізон. Да 730х г. К. заваяваны арабамі, панаванне якіх працягвалася тут да 1122, калі цар Давід Будаўнік знішчыў Тбіліскі эмірат. 3 канца 10 ст. К. — ядро адзінай груз. дзяржавы. Пасля распаду гэтай дзяржавы ў 2й пал. 15 ст. К. вылучылася ў самаст. Картлійскае царства, якое аб’ядналася ў 1762 з Кахеты ў КартлійскаКахецінскае царства (з 1801 у складзе Расіі).
    КАРТЛІЙСКАЕ ЦАРСТВА, дзяржава ва Усх. Грузіі на тэрыторыі гіст. вобласці Картлі ў 2й пал. 15—18 ст. Узнікла ў выніку распаду адзінага Груз. царства. Сталіца — г. Тбілісі. Аснова эканомікі — натуральная гаспадарка. Падзялялася на паўсамаст. адзінкі — сатавада. У канцы 17 — пач. 18 ст. перажывала пэўны эканам. і кулы. ўздым. У 16—18 ст. К.ц. пад кіраўніцтвам Луарсаба I, Георгія Саакадзе, Вахтанга VI і інш. супраціўлялася іранатур. агрэсіі. У 1723 К.ц. авалодалі туркі, у 1735 — іранцы. У 1744 аднавіла незалежнасць. Існавала да 1762, калі пад уладай кахецінскага цара Іраклія ІІбыло аб’яднана з Кахеты ў адзінае КартлійскаКахецінскае царства са сталіцай у Тбілісі, якое ў 1801 далучана да Расіі.
    КАРТбГРАФАГЕАДЭЗІЧНАЕ АБ’ЯДНАННЕ «БЕЛГЕАД^ЗІЯ», вытворчае аб’яднанне па забеспячэнні Рэспублікі Беларусь тапаграфічнымі здымкамі, геадэзічнымі і картаграфічнымі матэрыяламі. Засн. ў 1947 у сістэме Гал. ўпраўлення геадэзіі і картаграфіі СССР пад назвай Зах. аэрагеадэзічнае прадпрыемства, у 1962—90 — Прадпрыемства № 5 ГУГК СССР. 3 1997 у падпарадкаванні Дзяржкамітэта па зямельных рэсурсах, геадэзіі і картаграфіі Рэспублікі Беларусь. У складзе аб’яднання 3 тапографагеад. экспедыцыі ў Мінску (№ 81, 82, 83), Гомельскі і Полацкі геад. цэнтры, 4 цэхі камеральных работ і інфарм.выліч. цэнтр у Мінску. Ажыццяўляе комплекс мерапрыемстваў па стварэнні і аднаўленні дзярж. геад. сеткі, стварае тапагр. карты маштабу ад 1:10000 да 1:1000000, планы гарадоў у адпаведнасці з патрэбамі суб’ектаў гаспадарання, навукі і абароны краіны. Праводзіць тапографагеад. работы для зямельнага кадастру, пры праектаванні і будве, рэжымныя назіранні пры эксплуатацыі асабліва важных аб’ектаў, паўторныя нівеліроўкі ўсёй тэр. Беларусі або на асобных палігонах (гл. Геадынамічны палігон). Стварае каргы адкрытага выкарыстання шырокай тэматыкі, у т.л. для вучэбных мэт, і лічбавыя для выкарыстання на ЭВМ. М.Ф.Віняцкі.
    КАРТРАЙТ (Cartwright) Эдмунд (24.4.1743, Манхэм, каля Лінкальна, Вялікабрытанія — 30.10.1823), англійскі вынаходнік, стваральнік механічнага (з нажным прыводам) ткацкага станка. Скончыў Оксфардскі унт (1764). Быў вясковым святаром. У 1785 атрымаў патэнг на ткацкі станок, які ўдасканаліў у 1786. Пабудаваў фабрыку на 20 станкоў.
    
    у 1789 устанавіў на ёй паравую машыну для прывядзення станкоў у дзеянне. Пасля ўдасканаленняў інш. вынаходнікамі станкі К. пачалі шырока выкарыстоўвацца ў ткацкай прамсці.
    
    КАРГУЗ, мужчынскі летні галаўны ўбор з казырком. Шылі найчасцей з чорнага
    
    
    Саламяны картуз. Гродзешпчына. Пач. 20 ст.
    
    сукна. На Беларусі пашыраны з сярэдзіны 19 ст. У канцы 19 — пач. 20 ст. пераважалі К. накшталт вайсковых шапак з шырокім каляровым аколышкам і цвёрдым, часам лакіраваным казырком. На Панямонні і ў Цэнтр. Беларусі традыц. К. рабілі з саломы з палатнянай падшэўкай, аздобленыя 2 разеткамі, вышьпымі чырвонымі баваўнянымі ніткамі.
    
    КАРТЎЗБЯРбЗА, назва да 1940 г. Бяроза.
    
    КАРТУШ (франц. cartouche ад італьян. cartoccio літар. скрутак, мяшочак), скулыггурнае ці графічнае ўпрыгожанне ў выглядзе дэкаратыўна акаймаванага шчыта або паўразгорнутага скрутка, на якім адлюстраваны герб, эмблема, надпіс. Адзін з найб. пашыраных дэкар. матываў у еўрап. мастацтве 15—19 ст. На Беларусі вядомы з 16 ст. У ліку першых К. гравюры з відамі Гродна Г.Адэльгаўзера, Нясвіжа і Клецка — Т.Макоўскага і інш.
      Найчасцей выкарыстоўвалі ў арх. дэкоры (змяшчалі над параднымі ўваходамі ў палацы.
    
    
    
    Картуйі.
    
    дзе часта падтрымліваліся або фланкіраваліся скульпт. выявамі пуцці, анёлаў, звяроў, гггушак, над уязнымі брамамі і інш ), надмагіллях, мэблі, ювелірных вырабах, дакументах, геагр. картах і інш. Выраблялі з розных матэрыялаў (камень, дрэва, метал, стук) і ў розных тэхніках
    
    КАРТЫЗбн, стэроідны гармон пазваночных, які выпрацоўваецца карой наднырачнікаў. Адносіцца да групы глюкакартыкоідаў, рэгулюе вугляводны абмен, выклікае павелічэнне глюканеагенезу (змяншае распад вугляводаў і стымулюе распад бялкоў). Mae процізапаленчыя, антьггаксічныя і антыалергічныя ўласцівасці. Выкарыстоўваецца ў медыцыне.
    
    КАРТЫНГ (англ. carting), гонкі на картах — мікрааўтамабілях без падвескі. Узнік у 1930я г. ў ЗША. Першыя спарт. карты пабудаваны ў ЗША (1956). Сучасныя карты падзяляюць на 6 міжнар. класаў, на Беларусі да іх далучаны 2 нацыянальныя. Трасы К. вызначаюцца складанай канфігурацыяй з вял. колькасцю паваротаў пераважна малых радьгусаў. Першы чэмпіянат свету адбыўся ў Рьгме (1964). Камандныя першынствы Еўропы праводзяцца з 1963. На Беларусі спаборніцтвы па К. праводзяцца з 1964. Бел. федэрацыя К. заснавана ў 1993. Бел. спартсмены, пераможцы і прызёры міжнар. і рэсп. спаборніцтваў: А.Ю.Кавалік, М.К.Маеўскі, М.В.Рудзько, ІАУгольнік, ААШымакоўскі; Дз.В.Цвірко —чэмпіён Беларусі 1995—97.
    
    КАРГЭЖ (франц. cortege ад ггальян. corteggio), урачыстае шэсце, выезд (напр., вясельны К., урадавы К.).
    
    КАРТЭЗІЯНСТВА (Cartesius ад латынізаванага імя Дэкарта—Картэзій), кірунак у філасофіі і прыродазнаўстве 17— 18 ст., тэарэт. крыніцай якога былі ідэі франц. філосафа V.Дэкарта. Дуалістычнае адзінства матэрыяліст. і ідэаліст. ідэй у філасофіі Дэкарта прывяло да раздзялення яго паслядоўнікаў на матэрыялістаў (Ж.Раго, П.Рэжы, Б.Фантэнель, ЭЛеруа, ЖЛаметры) і ідэалістаў (І.Клаўберг, А.Гейлінкс, Н.Мальбранш). Матэрыялісты адстойвалі ідэю матэрыяльнасці свету і магчымасці яго аб’ектыўнапачуццёвага пазнання, паўплывалі на фарміраванне ідэй франц. Асветніцтва, на развіццё навук. фізіялогіі, шэрагу фіз. і матэм. ідэй. Ідэалісты адстойвалі ідэю перманептнага ўмяшання Бога ў свет матэрыяльных і духоўных з’яў (аказіяналізм). Дэкартаўскае вучэнне пра метад пазнання атрымала сваё развіццё ў працах Б.Паскаля, які схіляўся да янсенізму і вагаўся паміж рацыяналізмам і скептыцызмам, ставіў веру вышэй за розум. Лагічныя ідэі Дэкарта развіты ў вучэннях А.Арно і П.Ніколя («Логіка, ці Мастацтва мысліць», 1662). У сучаснай філасофіі ідэі К. сустракаюцца ў фенаменалогіі, экзістэнцыялізме і некрых плынях рацыяналіст. філасофіі. А.М.Е/ісукоў.
    
    
    106            КАРТЭЛЬ
    
    КАР1ЭЛБ (франц. cartel ад італьян. cartello ад carta папера, дакумент), форма аб’яднання вытворцаў і спажыўцоў на аснове пагаднення аб кватаванні аб’ёмаў вытвсці, умовах збыту прадукцыі, размежаванні рынкаў, найме рабочай сілы, узроўні аплаты працы, выкарыстанні патэнтаў і інш. Прадпрыемствы, якія ўваходзяць у К., юрыдычна самастойныя. Збьгт прадукцыі ажыццяўляюць на асове дагавораў паміж прадпрыемствамі. Часцей К. ўтвараюцца ў рамках адной галіны (нафтавы, с.г. К.). АдрозніваюцьК. ўнутраныя (у межах адной краіны), э к с п а р т н ы я (складаюцца з нац. прадпрыемстваўэкспарцёраў, часам з уключэннем філіялаў замежных фірм), м і ж н a р о д н ы я (інтэгрыруюць фірмыэкспарцёры і фірмыімпарцёры некалькіх краін).