Беларуская энцыклапедыя Т. 8
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 576с.
Мінск 1999
Планіроўка К., яе канструкцыя і маст. вырашэнне набліжаны да нар. жылля. Кампактныя, пераважна прамавугольныя ў плане будьшкі з дрэва, цэглы, у тэхніцы «прускага муру» завяршалі дахі, накрытыя саломай, чаротам, драніцай, гонтамі (вёскі Нача Воранаўскага, Міхалішкі Астравецкага рнаў Гродзенскай вобл.). У некат. К. жылыя пакоі размяшчаліся на 2м паверсе або ў мезаніне, вылучаліся падчэюші. Манум. выгляд мелі мураваныя К. са складанай планіроўкай, багатым вонкавым аздабленнем, насычаным пластыкай інтэр’ерам (напр., корчмы ў Гродне). Гар. К. маглі аб’ядноўвацца з крамамі, мець 2 шынкі. У 2й пал. 18—19 ст. на аснове К. сфарміраваліся гасцініцы, паштовыя станцыі, заезныя дамы і інш.
Літ.: Я к і м о в і ч Ю.А Драўлянае дойлідства Беларускага Палесся. XVII—XIX стст. Мн., 1978. С.А.Сергачоў. КАРЧбВА, вёска ў Баранавіцкім рне Брэсцкай вобл., каля р. Сэрвач. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 35 км на Пн ад
Будьшак былой карчмы ў вёсцы Нача Воранаўскага раёна Гродзенскай вобл.
г. Баранавічы, 236 км ад Брэста, 35 км ад чыг. ст. БаранавічыЦэнтральныя. 523 ж., 203 двары (1998). Сярэдняя школа, Дом культуры, бка, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў. Каля вёскі помнік архітэктуры — Туганавіцкі парк і геал. помнік прыроды — Камень «філарэтаў».
КАРЧЭЎСКІ Вінцэнт (Вікенцій Восіпавіч; 1789, Гродзеншчына — 1832), бел. астраном, матэматык і асветнік, прадстаўнік Віленскай астр. школы. Вучыўся ў Віленскім унце (1807—11). У 1814—18 і ў 1826—31 працаваў у ім і адначасова ў 1811—18 у Віленскай астранамічнай абсерваторыі. Навук. працы па астраноміі (даследаванне яркасці зорак, назіранні планет, камет, астэроідаў і інш.). Аўтар падручнікаў па астраноміі і матэматыцы. Прытрымліваўся матэрыялістычных поглядаў, прыхільнік вучэння Каперніка і асветніцкіх ідэй. Пераклаў на польскую мову і выдаў працы франц. астраномаў Ж.Мале «Навука аб небе» (1824) і П.Лапласа «Гісторыя астраноміі» (1825).
Тв:. Astronomia. Wilno, 1821; Traktat о kometach. Wilno, 1826.
Літ.: Очеркн мсторнн фнлософской н соцнологнческой мыслн Белорусснн (до 1917 г.). Мн„ 1973. С. 238.
КАРЧЙЎСКІ Мікалай Фёдаравіч (1824—1900), бел. архітэктар. Скончыў Пецярбургскае буд. вучылішча (1844). Працаваў губ. архітэктарам гарадоў КамянецПадольскі (Украіна; 1848), Віцебск (1870—85), Разань (Расія; 1885— 90). У Віцебску перабудаваў будынак б. паліцэйскага аддзялення пад гар. тр (1870я г.) і жылы дом — пад публічную бку (1883); паводле яго праектаў і пад яго кіраўніцтвам узведзены будынкі мужчынскай гімназіі (1880), бальніцы (1884), Віцебскага акруговага суда будынак, праведзена добраўпарадкаванне Замкавай гары (1881).
КАРЧЭЎСКІ Юльян Юзафавіч (снеж. 1806, в. Казяны Ашмянскага рна Гродзенскай вобл. — студз. 1833), бел. жывапісец. Скончыў фт маральных і паліт. навук Віленскага унта (1824), дзе адначасова займаўся жывапісам у Я.Рустэма. У 1824—26 вывучаў права ў Пецярбургскім унце. У 1826—29 удасканальваў майстэрства жывапісу ў Францыі, потым у Англіі і Італіі. Створаныя ім жанравыя кампазіцыі вызначаюцца тэхн. дасканаласцю, вастрынёю характарыстык, дакладнай перадачай нац. тыпажу; «Руская хуткая поптта», «Яўрэйскае пахаванне», «Яўрэйскі фурман у літоўскай карчме» і інш. 3 1829 у Рыме, дзе напісаў шэраг пейзажаў і жанравых сцэн. Карціны К. «Ян ІП пад Венай», «Турак на кані» і інш. ў 2й пал. 19 ст. зберагаліся ў галерэі А.Храптовіча ў Шчорсах (Навагрудскі рн Гродзенскай вобл.).
КАРША (ад санскр. karscha адзінка вагі ў 9,33 г), самая дробная манета Індыі,
112 КАРШАК
якой ішло 80 на 1 фанам, 3360 на 1 пагаду. У 16 ст. распаўсюдзілася па ўсёй Усх. Азіі. У сярэдзіне 19 ст. ў Кітаі ўсе тыпы мясц. бронз. манет з адтулінай называліся К. 1 рупія роўная 533 К., 1 долар — 1200 К. Пасля 1й сусв. вайны ў Кітаі спыніўся выраб літых К. ОстІндская кампанія выпускала для Індыі, Малаі, Барнео, Суматры і каланіяльных уладанняў у паўд.ўсх. Азіі манеты ў 40, 20, 15, 10, 5, 2 '/2 і 1 К. з гербам кампаніі на адным і шалямі — на другім баку.
КАРШАК Васіль Уладзіміравіч (9.1.1909, с. Высокае Чарнігаўскай вобл., Украіна — 14.6.1988), савецкі хі
В.У. Каршак.
мік. Акад. AH СССР (1976, чл.кар. 1953). Скончыў Маскоўскі хімікатэхнал. інт (1931), дзе і працаваў, адначасова ў 1938—54 у Інце арган. хіміі, з 1954 у Інце элементаарган. злучэнняў AH СССР. Навук. працы па хіміі палімераў. Устанавіў асн. заканамернасці працэсу полікандэнсацыі. Адкрыў нераўнаважную полікандэнсацыю і інш. рэакцыі сінтэзу палімераў. Даказаў уплыў прасторавых факгараў на полімерызацыю ненасычаных злучэнняў. Сінтэзаваў валокнаўтваральныя поліаміды (1940, разам з С.Р.Рафікавым), карбін (1961), шэраг тэрмаўстойлівых палімераў: поліпіразолаў, полібензімідазолаў, поліімідаў і інш. Ленінская прэмія 1986. Дзярж. прэміі СССР 1949, 1951.
Літ.: В.В.Коршак. М., 1982.
КАРШАКЁВІЧ Аляксандр Уладзіміравіч (н. 6.4.1959, Мінск), бел. спартсмен (гандбол). Майстар спорту СССР міжнароднага класа (1980). Засл. майстар спорту (1982). Чэмпіён XXIV (1988, Сеул) і сярэбраны прызёр XXII (1980, Масква) Алімп. гульняў. Чэмпіён свету сярод юніёраў (1979), сярод дарослых (1982), сярэбраны прызёр чэмпіяната свету (1990). Уладальнік Кубка еўрап. чэмпіёнаў (1987—89), Кубка кубкаў (1983, 1985), Суперкубка (1989). Чэмпіён СССР (1981, 1983—84, 1987—89). 3 1996 старшы трэнер маладзёжных зборных каманд Беларусі.
КАРШАЧОК. птушка, гл. Сокалкаршачок.
КАРШУКбЎ Яўген Іванавіч (н. 1.1.1932, в. Давыдавічы Калінкавіцкага рна Гомельскай вобл.), бел. пісьменнік. Скончыў БДУ (1956). 3 1959 праца
ваў у раённых газетах Гомельшчыны, на Гомельскай студыі тэлебачання. 3 1971 у газ. «Літаратура і мастацтва», час. «Вожык», у 1980—89 гал. рэдактар выдва «Юнаіггва», з 1989 у апараце СП Беларусі. Друкуецца з 1955. Аўтар збкаў гумарэсак і апавяданняў «У дарогу» (1963), «Не без таго...» (1967), «Сустрэча» (1969), «Бывай, кампанія!» (1977), «Перад Новым годам» (1980), «Пісьмо жонцы», «I надыходзіць дзень» (абодва 1982), «Надвячоркам» (1992), кн. для дзяцей «Змоўшчыкі» (1975), «Пасланне нашчадкам» (1987) і інш. Перакладае з славацкай мовы (збкі апавяд. «Апошні вераснёвы дзень», 1982, «Соль зямлі», 1992; раман Р.Морыца «Выбух», 1984).
КАРІІГУНЫ (Milvus), род драпежных птушак сям. ястрабіных. 2 віды: К. чорны (М. korchun; пашыраны ў Еўразіі, Афрыцы, Паўн. Аўстраліі) і К. чырвоны (М. milvus; у Зах. Еўропе, Паўн. Афрыцы, Пярэдняй Азіі). Пералётныя птушкі. Жывуць у лясах, стэпах і паўпустынях, паблізу вадаёмаў. На Беларусі гняздуюць абодва віды. К. чырвоны занесены ў Чырв. кнігу Беларусі.
Даўж. да 70 см, маса да 1400 г. Крылы доўгія і шырокія, хвост доўгі, з выемкай. Апярэнне бурае ў К. чорнага або чырв.бурае ў К. чырвонага. Гнёзды на дрэвах, скалах, абрывах. Нясуць 2—4 яііцы. Здабычу выглядаюць, лунаючы ў паветры. Кормяцца дробнымі грызунамі, паўзунамі, земнаводнымі, мярцвячынай, часам дробнымі птушкамі і рыбай.
1
Каршуны: 1 — чырвоны, 2 — чорны.
КАРШЫНСКІ стэп, хвалістая раўніна ва Узбекістане. Паніжаецца ад 500 м да 200 м з У на 3 ад перадгор’яў Зераўшанскага і Гісарскага хрыбтоў да пяскоў Сундуклі. Арашаецца р. Кашкадар’я і Каршынскім магістральным каналам. Характэрна палыновасалянкавая расліннасць. Пасевы збожжавых і бавоўніку. Ва ўсх. ч. раўніны — г. Каршы.
КАРЫ, лесавозы, сані для перавозкі лесу і буд. матэрыялаў. Рабілі з масіўных, часцей натуральна выгнутых палазоў, якія трывала злучалі паміж сабой
Кары.
па капылах дубовымі вязамі, брускамі ці патоўшчанымі на канцах калодкамі. Спосаб укладкі бярвён залежаў ад даўжыні, канструкцыі К., мясц. тыпаў запрэжкі. Былі пашыраны да сярэдзіны 20 ст. Выйшлі з ужытку. В. С.Цітоў.
КАРЫ, старажытны горад на ПнЗ Месапатаміі (цяпер г. Харан, Турцыя), паблізу якога 9.5.53 да н.э. адбылася бітва паміж рым. войскам М.Краса (больш за 40 тыс. чал.) і парфянскім войскам пад камандаваннем Сурэны. Перавага парфян у конніцы прывяла да разгрому рым. авангарда і адступлення рымлян у К. 10 мая Крас забіты ў час перагавораў, а рэшткі рым. арміі (12— 14 тыс. чал.) адступілі за р. Еўфрат.
КАРЫБА (Kariba), Э л і з а б е т, вадасховішча ў Замбіі і Зімбабве, на р. Замбезі. Пл. 4450 км², аб’ём 160,3 км³, даўж. 300 км. Створана ў 1958—63 з мэтай энергетыкі (ГЭС Карыба), ірыгацыі, суднаходства і барацьбы з паводкамі.
КАРЫБСКАЕ МОРА (Caribbean Sea), Караібскае мора, паўзамкнёнае мора Атлантычнага ак., паміж Цэнтр. і Паўд. Амерыкай і Вялікімі і Малымі Антыльскімі авамі. Абмывае берагі дзяржаў; Мексіка, Беліз, Гватэмала, Гандурас, Нікарагуа, КостаРыка, Панама, Калумбія, Венесуэла, Трынідад і Табага, Куба, Гаіці, Дамініканская Рэспубліка, Ямайка, Дамініка, СентВінсент і Грэнадзіны, СентКітс і Невіс, Грэнада, а таксама ўладанні ЗША, Вялікабрытаніі, Францыі і Нідэрландаў.
КАРЫБСКІ 113
На ПнЗ злучана Юкатанскім прал. з Мексіканскім зал., на ПнУ і У — пралівамі паміж Антыльскімі авамі з Атлантычным ак., на ПдЗ — пггучным Панамскім каналам з Ціхім ак. Пл. 2777 тыс. км². Найб. глыб. 7090 м. Берагі месцамі гарыстыя, на асобных участках нізінныя; на 3 і каля Антыльскіх авоў акаймаваны каралавымі рыфамі. Берагавая лінія моцна парэзаная; на 3 і Пд залівы Гандураскі, Дар’енскі, Венесуэльскі. Найб. астравы: Куба, Гаіці, Ямайка, ПуэртаРыка. Клімат трапічны, знаходзіцца пад уплывам пасатнай цыркуляцыі. Тра вады зімой 25 °C, летам 28 °C. Салёнасць каля З6°/Оо Прылівы няправільныя, паўсутачныя (да 1 м). Водзяцца акулы, лятучыя рыбы, марскія чарапахі і ініп., трапляюцца кашалоты і гарбатыя кіты, на вве Ямайка — цюлені і ламанціны. Праз К.м. і Панамскі канал праходзіць найб. кароткі марскі шлях з Атлантычнага ў Ціхі ак. Гал. парты: Маракайба, ЛаГуайра (Венесуэла), Картахена (Калумбія), Лімон (КостаРыка), Калон (Панама), СантаДамінга (Дамініканская Рэспубліка), Сант’ягадэКуба (Куба).
КАРЫБСКАЯ БІЯГЕАГРАФІЧНАЯ
ВОБЛАСЦЬ. Займае Вялікія Антыльскія (Куба, Гаіці, ПуэртаРыка, Ямайка), Багамскія, Малыя Антыльскія авы, Трынідад; уваходзіць у біягеаграфічнае царства Неагею. Флора прадстаўлена пераважна трапічнымі лясамі, ёсць і інш. фармацыі расліннасці. Фауна тыповая для астравоў. Наземных млекакормячых мала (6 родаў). Эндэмічнае сям. пічыліназубаў з 2 відамі. 3 грызуноў нутрыевыя і загуці. Трапляюцца астраўны апосум і янот. Многа рукакрылых (24 роды, з іх 4 эндэмічныя): вампіры (14 родаў), пладаедныя, рыбаедныя, лісцяносыя, лістабародыя і інш. У арнітафауне 150 родаў, з іх 38 эндэмічных, у т.л. сям. тодзі (пляскатадзюбы) з атр. ракшападобных. Сярод калібры, трагонаў, зязюль, тыранаў і інш. каля 25% эндэмікаў. Найбольш эндэмікаў на Ямайцы. Сярод паўзуноў некалькі відаў чарапах, 2 віды кракадзілаў (адзін эндэмічны на Кубе), шматлікія япічаркі (22 роды, з іх 7 эндэмічных, у т.л. рыючыя амфісбены), змеі (19 родаў з 4 эндэмічнымі відамі). 3 амфібій трапляюцца жабы (5 родаў, у тл. квакйіы, паўднёваамер. свістуны і кароткагаловыя жабы — эндэмікі Кубы). Сярод прэснаводных рыб — панцырны шчупак (на Кубе), хромісы, жывародныя і яйцародныя карпазубыя (на Гаіці і Кубе), гамбузія. Разнастайнасць насякомых невялікая. Шмат наземных малюскаў, паходжанне якіх мае сувязі з афр. і азіяцкімі відамі. Натуральныя ландшафты вобласці моцна парушаны дзейнасцю чалавека, таму многія віды жывёл зніклі або на мяжы знікнення.