Беларуская энцыклапедыя Т. 8
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 576с.
Мінск 1999
КАРЫЯЛІСА ПАСКАРЭННЕ, частка поўнага паскарэння цела, якое рухаецца адносна сістэмы адліку, што вакол нерухомай восі. К.п. = (ё? х vf, дзе to* — вуглавая сістэмы адліку, v*— адносная
вершцца
^кар ⁼ скорасць
цела. Выклікае ўзнікненне Карыяліса сілы. Названа ў гонар Г.Г.Карыяліса. Гл. таксама Адносны рух.
КАРЫЯЛІСА СІЛА, адна з сіл інерцыі, абумоўленая ўплывам вярчальнага руху сістэмы адліку на рух цела адносна гэтай сістэмы. К.с. / кар = тдкар, дзе т — маса цела, oLp — Карыяліса паскарэнне. Наяўнасць К.с. вядзе да таго,
што цела пры сваім руху. адхіляецца ў напрамку, перпендыкулярным да яго адноснай скорасці, або дзейнічае на сувязі механічныя, што перашкаджаюць такому адхіленню. К.с. праяўляецца пры руху масіўных цел (напр., балістычных ракет, цяжкавагавых паяздоў), вял. мас паветра і вады (гл. Бэра закон) і інш. Названа ў гонар Г.Г.Карыяліса.
КАРЫЯЛбГІЯ (ад карыя... + ..логія), навука пра будову і функцыі, эвалюцыю і асобныя струкіуры клетачнага ядра (храмасом, ядзерка, ядзернай абалонкі); раздзел цыталогіі. Даследуе мікраскапічную і субмікраскапічную будову і паводзіны ядзерных структур пры розных формах дзялення ядра клеткі (амітоз, мітоз, меёз, эндамітоз) і ў прамежку паміж дзяленнямі (інтэрфаза), будову і заканамернасці рэпрадукцыі (гл. Рэдуплікацыя храмасом). Выкарыстоўваюць метады аптычнай і электроннай мікраскапіі, цытахіміі, аўтарадыяграфіі, морфаметрыі. К. ўзнікла ў канцы 19 — пач. 20 ст. пасля выяўлення вядучай ролі ядра клеткі ў спадчыннасці. На Беларусі даследаванні па К. праводзяцца з 1960х г. У БДУ на кафедры генетыкі вывучаюць механізмы дзялення клетак пры мітозе і меёзе, у Інце генетыкі і цыталогіі Нац. АН Беларусі вядуць работы па К. культурных раслін
і ракавых клетак жывёл, у Бел. НДІ жывёлагадоўлі — па К. с.г. жывёл, у Мінскім мед. інце — па К. чалавека.
А. СЛеанцюк.
КАРЫЯМА, горад у Японіі, на У вва Хонсю, у прэфектуры Фукусіма. 320 тыс. ж. (1992). Вузел чыгунак і аўтадарог. Прамсць: тэкст. (баваўняная, шаўковая), элекграмаш.буд„ алюмініевая, хім., харч., дрэваапрацоўчая. У гар. парку музей гпушак.
КАРЫЯПЛАЗМА (ад карыя... + плазма), карыялімфа, нуклеаплазма, ядзерны сок, асноўная частка змесціва клетачнага ядра, якая ўгварае ўнугрыклетачнае рэчыва (матрыкс). Складаецца з бялковых фібрыл (таўшчыня 2—3 нм), іігго ўтвараюць сеткападобны каркас, у якім лакалізаваны храмацін, ядзеркі, унутрыядзерныя гранулы, поравыя комплексы ядз. абалонкі і інш. структуры. У жывых клетках К. гамагенная, аднародная, пры фіксацыі мае сеткападобную структуру. Мяркуецца, што К. ствараецца пры кожнай целафазнай рэканструкцыі ядра (у пач. мітозу пры растварэнні ядз. абалонкі К. пераходзіць у цытаплазму, што акружае ядро, і паніжае яе вязкасць).
КАРЫЯТ (у хрышчэнні М і х а і л; каля 1306 — паміж 1358 і 1366), князь у ВКЛ. Сын вял. кн. ВКЛ Гедзіміна і княгіні Еўны, дачкі полацкага кн. Івана Усеваладавіча. Ад бацькі атрымаў г. Новагародак і Новагародскую зямлю. У прыпісцы 1329 у Лаўрышаўскім евангеллі названы вял. князем. У 1345 прысягнуў Альгерду як вял. князю ВКЛ. У 1349 пасланы ў Арду з мэтай арганізаваць кааліцыю супраць Маскоўскага княства. Пасольства было няўдалым, К. быў выдадзены вял. князю маскоўскаму, у 1350 адпушчаны на радзіму. Пры К. ў г. Новагародак актыўна вялося будва, горад стаў цэнтрам правасл. Літоўскай мітраполіі.
КАРЫЯТАМІЯ (ад карыя...+ грэч. tome адсячэнне), ядзерная ф р а г ментацыя, няправільнае дзяленне клетачнага ядра на 2 і болей ч. аднолькавай ці рознай велічыні, якое не суправаджаецца падзелам храмасом і ўтварэннем верацяна дзялення. Напр., амітозы ў высокадыферэнцыраваных і старых тканках (без наяўнасці дэфектных анафаз).
КАРЫЯТЬІДА (грэч. karyatides літар. жрыцы храма Артэміды ў Карыях Стараж. Грэцыі), скульптурная выява жанчыны ў поўны рост, якая служыць апорай бэлькі ў арх. збудаванні ці вобразна выяўляе гэту функцыю. К. звычайна прылягаюць да сцяны ці выступаюць з яе. Пашырана ў ант. (храм Эрэхтэён у Афінах) і еўрап. архггэктуры 17—19 ст. На Беларусі трапляюцца з канца 19 ст. КАРЫЯТЬІП (ад карыя... + тып), храмасомны набор, сукупнасць адзнак храмасом (іх колькасць, памер, форма), характэрных для дадзенага віду. Нязменнасць К. падтрымліваецца заканамернасцямі дзялення ядра
КАРЭЙСКАЕ
119
клеткі (мітозам — для аднаго арганізма і меёзам — у межах віду). Змена адбываецца праз геномныя і храмасомныя мутацыі. Дакладна ідэнтыфікавана каля 1500 генаў чалавека (1—5% ад іх агульнай колькасці). Апісанне храмасомнага набору ўключае падлік колькасці храмасом, марфаметрыю, ідэнтыфікацыю цэнтрамеры, ядзерцавага арганізатара, спадарожніка і інш. Параўнальны аналіз К. выкарыстоўваецца ў сістэматыцы.
Э.В.Крупнова.
КАР& (франц. саггё літар. квадрат), 1) са старажытнасці да 2й пал. 19 ст. баявы парадак пяхоты ў выглядзе квадрата (прамавугольніка), кожны бок якога складаў разгорнуты строй або калону. Вядома ўжо ў стараж. Грэцыі і Рыме, найб. пашырана ў арміях еўрап. краін у часы панавання т.зв. лінейнай такгыкі (17—19 ст.). Магло весці наступленне, ці, спыніўшыся, імгненна перайсці да абароны і адбіваць атакі праціўніка (пераважна конніцы) адначасова з усіх бакоў. Нярэдка мела конніцу і артылерыю. Утворанае з цэлай арміі К. было маларухомым, яго прарыў вёў да поўнага разгрому войск. Рас. палкаводзец П.А.РумянцаўЗадунайскі ўпершыню ўвёў больш эфекгыўныя дывізійныя і палкавыя К., а яго паслядоўнік AB.Qвораў — батальённыя і ротныя. Перастала выкарыстоўвацца ў сувязі з масавым аснашчэннем войск скарастрэльнай наразной зброяй; у рас. арміі адменена ў 1881. 2) Форма пастраення войск паза боем для правядзення розных мерапрыемстваў і воінскіх рытуалаў, аналагічная баявому К., пры якой складаючыя яго страі стаяць на месцы і павернуты тварам унутр квадрата (прамавугольніка).
КАР§ДЖА [Correggio; сапр. А л е г р ы (Allegri) Антоніо; каля 1489 ці 1494, Карэджа, каля г. Мадэна, Італія — каля 15.3.1534], гіальянскі жывапісец Высокага Адраджэння. Працаваў у Карэджы і Парме. Зазнаў уплывы АМантэньі, Леанарда да Вінчы, Рафаэля, Мікеланджэла. Работы ранняга перыяду блізкія да маньерызму («Юдзіф і служанка», «Раство», каля 1513—14). Пазней ства
Карыятыды ў
“1 к Э кх k я й йэ
L н с ТХ Ч оэ ІІ е
с т П пх 4 ЙОЭ II йе
5 Л(Р) 3 X X о U ве
□ м 11 КК 1L ё ТІ ві
Ы п СС тт т у 4 ый
A с UH пп 1Т ю ва
о HI Д СС ы н воэ
X ч Ж чч I і 1Н вэ
X чх 1 a Н э HI ве
Да арт. Карэйскае пісьмо. Карэйскі алфавіт.
раў выдатныя па каларыце дынамічныя кампазіцыі са свабодным размяшчэннем фігур, поўньгх пачуццёвасці і грацыі. Творы К. адлюстроўваюць паступовы адыход ад гераізаваных рэнесансавых ідэалаў і пераход да новых маст. прынцыпаў. Паклаў пачатак тыпу плафоннай размалёўкі з фігурамі ў аблоках, пададзенымі ў эфекгных ракурсах, што стварала ілюзію прарыву купала і папярэднічала манум. жывапісу барока 17— 18 ст. Аўтар размалёвак манастыра СанПаала (паміж 1517—20), царквы Сан
Карзджа. Мадонна са свягым Іеранімам («Дзень»), Фрагмент. 1527—28.
Джавані Эванджэліста (1520—23) і сабора (1526—30) у Парме, алтарных карцін «Мадонна са святым Іеранімам» (т. зв. «Дзень», 1527—28), «Пакланенне пастухоў» («Ноч», каля 1530) і інш., твораў на міфалагічныя тэмы («Даная», каля 1526).
КАРЙЕЎ Мікалай Іванавіч (6.12.1850, Масква — 18.2.1931), расійскі гісторык. Чл.кар. Пецярбургскай АН (1910), ганаровы чл. AH СССР (1929), др гіст. н. (1884). Праф. Варшаўскага (1879—84) і Пецярбургскага (1890—99, 1906—17) унтаў. Скончыў Маскоўскі унт (1873). Вучань У.Х.Гер’е. У 1886—99 выкладаў усеаг. гісторыю на Вышэйшых жаночых курсах. У 1899—1917 кіраўнік Гіст. тва пры Пецярбургскім унце. Дэп. 1й Дзярж. думы (1906), выступаў за наданне ўсім народам Рас. імперыі свабоды нац. самавызначэння, супрацоўнічаў з партыяй кадэтаў. Спачатку прыхільнік пазітывізму, з 1880х г. імкнуўся да сацыялагічнага абагульнення факгаў грамадскага жыцця (распрацаваў прынцып арган. адзінства гісторыі і сацыялогіі, канцэпцыю «агульных тыпаў», або «цывілізацый», аб’яднаных агульнасцю паходжання і гіст. лёсу). Аўтар прац «Сяляне і сялянскае пытанне ў Францыі ў апошняй чвэрці XVIII ст.» (1879), «Асноўныя пытанні філасофіі гісторыі» (т. 1—3, 1883—90), «Пстарычны нарыс Польскага сейма», «Падзенне Польшчы» ў гістарычнай літаратуры» (абедзве 1888), «Гісторыя Заходняй Еўропы ў новы час» (т. 1—7, 1892—1917), «Старыя і новыя эцюды аб эканамічным матэрыялізме» (1896), «Уводзіны ў вывучэнне сацыялогіі» (1897) і інш., падручнікаў і дапаможнікаў па ўсеаг. гісторыі.
Те.: Основы русской соцнологнн. СПб., 1996.
Літ.: Золотарев В.П. йсторнческая концепцня Н.М.Кареева: Содержанме н эволюцня. Л., 1988.
КАРЭЙСКАЕ ШСЬМб, фанетычнае літарнаскладовае пісьмо для запісу тэкстаў на карэйскай мове. 3 першых стагоддзяў н.э. да канца 19 ст. асн. афіц. пісьмом было кітайскае пісьмо. Стварэнне К.п. датуецца 1444 і прыпісваецца правіцелю Седжону і групе прыдворных вучоных. Эдыкгам Седжона «Хунмін чаным» («Настаўленне народу аб правільным вымаўленні», 1446)
120 КАРЭЙСКАЯ
быў уведзены кар. алфавіт з 28 літар для уніфікацыі чьгтання кіт. іерогліфаў і запісу кар. мовы. 3 2й пал. 15 ст. ўзнікла змешанае (кіг.кар.) пісьмо (знамянальныя словы пісаліся іерогліфамі, службовыя словы і грамат. паказальнікі — кар. лгтарамі). 3 1949 у КНДР ужываецца толькі К.п., у Паўд. Карэі — змешанае. У сучасным кар. алфавіце 40 графем (24 простыя і 16 складаных). Літары камбінуюцца ў графічныя склады (лігатуры) у выглядзе квадратаў. Мінім. склад — «нямая» літара ў выглядзе кружка і літара для галоснай. Кірунак радка зверху ўніз і справа налева (кіт. тып), пашыраны і запіс тэксту злева направа і зверху ўніз (еўрап. тып). Асн. прынцып арфаграфіі (пасля рэформы 1933) — этымолагамарфал., у Паўд. Карэі з 1989 тэндэнцыя да фанет. напісання.
Літ.: Хунмнн чоным («Насгавленне народу о правнльном пронзношенмн»), М., 1979.
КАРбЙСКАЯ ВАЙНА 1950—53, баявыя дзеянні на Карэйскім пве паміж войскамі Кар. Нар.Дэмакр. Рэспублікі (КНДР, Паўн. Карэя) пры падтрымцы Кітая і СССР з аднаго боку і ўзбр. сіламі Рэспублікі Карэя (РК, Паўд. Карэя) пры падтрымцы ЗША і 15 інш. краін пад эгідай Савета Бяспекі ААН з другога. Падставай дая вайны паслужылі пагран. канфлікгы на лініі падзелу Карэі па 38й паралелі паўн. ш., якая склалася пасля 2й сусв. вайны. 25.6.1950 войскі КНДР (каля 10 дывізій, 250 танкаў і інш.), перайшлі дэмаркацыйную лінію, да пач. жн. разбілі паўд.кар. часці (каля 8 дывізій), занялі да 90% тэр. Паўд. Карэі. 25.6.1950 Савет Бяспекі асудзіў дзеянні КНДР як агрэсію супраць РК і 27 чэрв. ў адсутнасць прадстаўніка СССР вырашыў (7 і 14 ліп. пацвердзіў) накіраваць для абароны Паўд. Карэі сілы ААН (пераважна з вайскоўцаў ЗША, якіх спачатку паслана каля 200 тыс., потым да 1 млн. чал.; камандуючы з