Беларуская энцыклапедыя Т. 8
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 576с.
Мінск 1999
Высадаа амерыканскіх войск у Інчхоне ў пачатку Карэйскай вайны 1950—53.
7.7.1950 да 11.4.1951 ген. Д.МакартурУ 15.9.1950 ЗША і іх саюзнікі высадзілі дэсант (60 тыс. чал.) у тыле войск КНДР у раёне г. Інчхон і на наступны дзень разгарнулі паспяховае наступленне з раёна г. Пусан, у ходзе якога ў кастр. наблізіліся да межаў Кітая і СССР. У кастр. 1950 у вайну ўступілі кітайскія «добраахвотнікі» (12 дывізій, каля 200 тыс. чал.; камандуючы Пэн Дэхуай), якія разам з войскамі КНДР і партызанамі адкінулі праціўніка за 38ю паралель, 6 снеж. занялі Пхеньян, a 4.1.1951 сталіцу РК г. Сеул (пакінулі яго 14.3.1951). 3 ліст. 1950 (факгычна з вясны 1951) у баях на баку КНДР удзельнічаў сав. 64ы асобы знішчальнаавіяц. корпус пад камандаваннем ген.лейт. Г.А.Лобава (22 лётчыкам, у т.л. грамадзянам Беларусі Я.М.Стэльмаху, Л.К.Шчукіну прысвоена званне Героя Сав. Саюза). Пазней вайна ішла з пераменным поспехам і з чэрв. 1951 стала пазіцыйнай. 3 10.7.1951 вяліся мірныя перагаворы, якія 27.7.1953 завяршыліся падпісаннем двухбаковага перамір’я. У асноўным была захавана даваен. дэмаркацыйная лінія, да КНДР адышоў г. Кэсон, а да РК некалькі населеных пунктаў на ўсх. узбярэжжы паўвострава. У вайне загінула ад 3 да 5 млн. чал., значна разбураны гарады і гаспадарка.
Літ.: Мсторня Корен. М., 1974. Т. 2. С. 223—224; Пэн Дэхуай. Мемуары маршала: Пер. с кнт. М., 1988; Л о б о в Г. В небе Северной Корем // Авнацмя н космонавтнка. 1990. № 10—12; 1991. № 1—5; К а ч у к Н. Покрышкнн нз нашего города // Армня. 1996. № 1. Ю.В.Бажэнаў. КАРЭЙСКАЯ мбВА, мова карэйцаў, верагодна, адна з алтайскіх моў. Пашырана ў Карэі (КНДР, Рэспубліка Карэя), Кітаі (Яньбянь — Кар. аўт. акр.), Японіі, ЗША, таксама ва Узбекістане, Казахстане, Рас. Федэрацыі і інш. Mae 6 дыялектаў: паўн.ўсх, паўн.зах., цэнтр., паўд.ўсх., паўд.зах., дыялекг вва Чэджудо.
К.м. аглюцінатыўная (з элементамі фузіі)
У фанетыцы перавага галосных і дыфтонгаў, наяўнасць 3 радоў шумных зычных, націск сілавы або музычны; у марфалогіі адсугнасць асабовых форм дзеяслова, адносных займеннікаў, катэгорыі грамат. роду, наяўнасць развітога разраду прэдыкатываў; у сінтаксісе іпырокае ўжыванне дзеепрыметнікаў, дзеепрыслоўяў, інфінітываў, прэпазіцыя залежных слоў, адсутнасць дапасавання. Шмат запазычанняў з санскрьгту, кіт., яп., манг., a таксама з рус., англ. і інш. еўрап. моў. Першыя кар. эпіграфічныя помнікі на ханмуне датуюцца пач. 5 ст. (гл. Кітайскае пісьмо). 3 сярэдзіны 15 ст. развіваецца літ. К.м. (гл. Карэйскае niMMO).
Літ.: Мазур Ю.Н. Корейскнй язык. М., 1960.
КАРЙЙСКАЯ НАР6ДНАДЭМАКРАТЬІЧНАЯ РЭСПЎБЛІКА, гл. Карэя Паўночная.
КАР9ЙСЖІ АРХПІЕЛАГ. аб’ядноўвае прыблізна 3,5 тыс. астравоў і скал у Жоўтым м. і пралівах Карэйскім і Чэджу, каля паўд. і паўд.зах. берагоў Карэйскага пва. Найб. авы Каджэдо, Намхэдо, Чындо (Рэспубліка Карэя); пл. 300 км² і больш. Берагі моцна парэзаныя, шмат бухтаў. У рэльефе пераважаюць узгоркі і нізкагор’і. Выш. да 786 м (на вве Намхэдо). Клімат субтрапічны мусонны. Вечназялёныя лясы і хмызнякі. Прылівы (да 3 м) ствараюць паміж астравамі магутныя прыліўнаадліўныя цячэнні (да 17 км/гадз), што перашкаджае мараплаванню. Рыбалоўства, лоў малюскаў.
КАРЙЙСКІ ПАЎвбсТРАЎ, паўвостраў на У Азіі, паміж Японскім м. на У, пралівамі Карэйскім і Чэджу на Пд і Жоўтым м. на 3. Злучаны з мацерыком Карэйскім перашыйкам. Пл. каля 150 тыс. км². Даўж. каля 600 км, пераважная шыр. 200 км. Усх. ўзбярэжжа стромкае, слабарасчлянёнае; на 3 і Пд берагі моцна парэзаныя, шмат заліваў і бухтаў. Рэльеф пераважна гарысты, на У і Пд Усх.Карэйскія горы (выш. да 1915 м, г. Чырысан); восевая ч. нізкагорная; на 3 прыбярэжныя ўзгорыстыя раўніны, нізіны. Рэкі паўнаводныя, найб. Амнакан (Ялуцзян), Туманган (Тумыньцзян), Тэданган, Кымган і інш. Радовішчы вальфраму, графіту, магнезіту. Клімат умераны мусонны, на Пд — субтрапічны. Сярэднія тры студз. ад 21 °C на Пн да 4 °C на Пд, ліп. адпаведна ад 22 °C да 26 °C. Ападкаў 900—1500 мм за год. Лістападныя іпыракалістыя лясы змяняюцца на Пд субтрапічнымі вечназялёнымі, вышэй за 900 м — мяшанымі лясамі з карэйскім кедрам. Нац. паркі: Ханро, Чырысан, Сараксан і інш. (Рэспубліка Карэя); рэзерваты Хвангпо, Янгам і інш. (КНДР). Раўніны апрацаваны (рыс, соя, бавоўнік). На К.п. дзяржавы: асн. ч. КНДР і Рэспубліка Карэя.
КАРбЙСКІ ПЕРАШЫЕК, паўночная звужаная да 160 км частка Карэйскага пва ў КНДР, паміж Зах.Карэйскім і Усх.Карэйскім залівамі. На 3 — нізінная раўніна, у цэнтры — лясісты хр. Пукгэбон (выш. да 1833 м), на У — Вансанская раўніна.
КАРЭЛІЦКІ 121
КАРЭЙСКІ ПРАЛІЎ, праліў паміж Карэйскім пвам і авамі Японскага архіпелага (Ікі, Кюсю і паўд.зах. канцавой ч. Хонсю). Злучае Японскае і Усх.Кітайскае моры. Даўж. 324 км, найменшая шыр. 180 км, найменшая глыб. на фарватэры 73 м. Авамі Цусіма падзяляецца на 2 праходы: Усходні і Заходні. У час рус.яп. вайны ў К.п. ў 1905 адбылася Цусімская бітва.
КАРЭЙЦЫ (саманазва к a р о с a рам, часон сарам, ханчук с a р а м), нацыя, асн. насельніцтва Рэспублікі Карэя (44 млн. чал.) і Карэйскай Нар.Дэмакр. Рэспублікі (22,5 млн. чал.). Агульная колькасць 70,2 млн. чал. (1992). Жывуць таксама ў KiTai (2 млн. чал.), Японіі (1,6 млн. чал.), ЗША (0,5 млн. чал.), Узбекістане (183,3 тыс. чал.), Рас. Федэрацыі (107 тыс. чал.), Казахстане (103,3 тыс. чал.), Кыргызстане і інш. Гавораць на карэйскай мове. Вернікі пераважна будысты, канфуцыянцы, хрысціяне (прэсвітэрыяне).
КАРЙКТНАСЦЬ (ад лац. correctus выпраўлены, палепшаны), 1) тактоўнасць у абыходжанні з людзьмі, ветлівасць (часта ў значэнні «падкрэсленая ветлівасць»), пачцівасць, далікатнасць. 2) Дакпаднасць, правільнасць, выразнасць (напр., К. аргументацыі, доказаў, К. перакладу).
КАРЭКТНЫЯ I НЕКАРЭКТНЫЯ ЗА
ДАЧЫ, класы матэм. задач, якія адпавядаюць пэўным умовам вызначанасці іх рашэнняў.
Задача наз. карэкгнай, калі яе рашэнне існуе, пры гэтым яе рашэнне адзінае і ўстойлівае. Задача, якая не задавальняе гэтым умовам, наз. некарэктнай. Напр., сістэма алг. ураўненняў з нулявым дэтэрмінантам некарэктная, з ненулявым — карэктная. Некарэктнымі з’яўляюцца многія задачы геафізікі, аэра, тэрма і электрадынамікі, аптымальнага кіравання і асабліва адваротныя задачы матэм. фізікі, у якіх харакгарыстыкі фіз. працэсаў выяўляюцца па выкліканым імі эфекце. Некарэктныя задачы доўгі час лічыліся пазбаўленымі фіз. сэнсу. У 1960я г. А.М.Ціханаў абгрунтаваў набліжаныя метады рашэння такіх задач.
На Беларусі тэорыя некарэктных задач распрацоўваецца ў Інце матэматыкі Нац. АН з 1965 і ў БДУ з 1972.
Літ:. Т н х о н о в AH., А р с е н н н В.Я. Методы решення некорректных задач. 3 язд. М., 1986; Лаврентьев М.М., Case л ь е в Л.Я. Лннейные операторы н некорректные задачн. М., 1991; Лнсковец О.А Варнацнонные методы решення неустойчнвых задач. Мн., 1981. А.А.Ліскавец.
КАРЭКТУРА (ад лац. correctura выпраўленне), праверка і выпраўленне друкарскага набору, з дапамогай якіх у паліграфіі ўзнаўляюць тэкст і графічныя выявы. Таксама пробны адбітак з друкарскай формы, які звераны ці які трэба зверыць з арыгіналам. У К. неабходна выявіць памылкі і недакладнасці набору і паказаць сістэмай карэктарскіх знакаў, як іх паправіць ў друкарскіх формах.
КАРЭЛ I ЧЙШСКІ. гл. Карл IV.
КАРЭЛА (саманазва — кар’яла), племя, нашчадкамі якога з’яўляюцца сучасныя карэлы, што жывуць у Карэліі, Цвярской, Наўгародскай, Ленінградскай, Яраслаўскай і інш. абласцях Расй. К. як асобны прыбалтыйскафінскі этнас сфарміраваўся на аснове мясц. неаліт. плямён. У складванні стараж. К. прынялі ўдзел 2 этнічныя кампаненты: ям і волхаўская чудзь. У 9 ст. К. засялілі Карэльскі перашыек, потым Паанежжа і тэр. на Пн ад яго. 3 пачаткам распаўсюджвання тут хрысціянства К. рассяліліся ў цэнтр. Фінляндыі і ва ўсх. вобласці Хяме да берага Батнічнага заліва. Першае ўпамінанне К. ў рус: летапісах адносіцца да 1143. У 13 ст. К. насялялі правінцыю Фінмара і дасягнулі берагоў Паўн. Ледавітага акіяна, асвойвалі ўзбярэжжа Паўн. Дзвіны, дзе склалі частку насельніцтва вобл. Біярмія. І.М.Язэпенка.
КАРУІІ (Corelli) Арканджэла (17.2.1653, Фузіньяна, каля г. Равена, Італія — 8.1.1713), італьянскі скрыпач, кампазітар, педагог. Вучыўся ў Балонні і Рыме. 3 1670 чл. Балонскай філарманічнай акадэміі. Працаваў скрыпачом царк. капэл, тэатр. аркестраў, кіраваў муз. ансамблямі. У 1687—1712 узначальваў кардынальскую капэлу. Скрыпачвіртуоз і буйнейшы педагог, стварыў т.зв. рымскую школу, якая знаменавала пачатак росквіту італьян. скрыпічнага мастацтва. Класік скрыпічнай музыкі ў жанрах трыосанаты, санаты для скрыпкі сола з суправаджэннем, канчэрта гроса. Сярод твораў: 4 зб. трыосанат (па 12 у кожным; 1681, 1685, 1689, 1694), 12 санат для скрыпкі і баса кантынуа (1700), 12 канчэрта гроса (1714). Сярод вучняў Ф.Джэмініяні, П.Лакатэлі, Дж.Соміс.
КАРЙЛІКАВА Валянціна Фёдараўна (н. 18.3.1954, в. Целяшы Гомельскага рна), бел. выканаўца на нар. муз. інструментах. Засл. арт. Беларусі (1984). Скончыла Гомельскае муз. вучылішча імя Н.Сакалоўскага (1973), Бел. кансерваторыю (1978, клас Г.Асмалоўскай). 3 1974 артыстка фальклорнахарэаграфічнага ансамбля «Харошкі», выконвала сола ў многіх пастаноўках (у т.л. «Мітусь», «Лянсей», «Весялуха», «Субота»). 3 1988 у фалькл. ансамблі «Жывіца» (з 1990 «Бяседа») Бел. тэлебачання і радыё. Яе выкананню ўласцівы артыстызм, жыццярадаснасць, сцэн. тэмперамент.
КАР&ЛІН Андрэй Восіпавіч (16.7.1837, с. Селезні Тамбоўскага рна, Расія — 13.8.1906), расійскі фотамастак. Скончыў Пецярбургскую AM (1864). Адкрыў фотаатэлье ў Кастраме, потым у Ніжнім Ноўгарадзе. Разглядаў фатаграфію як частку выяўл. мастацтва, у жанравых кампазіцыях (сцэнахпастаноўках) ішоў па шляху жывапісцаўперасоўнікаў. Прыўнёс шмат новага ў фотамастаіцва (пабудова мізансцэн, эфекты асвятлення) і тэхніку фатаграфавання (вывучэнне оіггыкі).
КАРЭЛІН Васіль Мікалаевіч (15.8.1897, г. Кіржач Уладзімірскай вобл., Расія —
1974), бел. вучоны ў галіне заатэхніі. Др с.г. н. (1960), праф. (1963). Скончыў Маскоўскую с.г. акадэмію імя Ціміразева (1924). 3 1959 у Бел. НДІ жывёлагадоўлі, у 1962—71 у БДУ. Навук. працы па селекцыі с.г. жывёл.
Тв.: Значенне нскусственного осеменення в жнвотноводстве. Мн., 1961; Соверіпенствованме породы крупного рогатого скота методом разведення по лннням. Мн., 1962; Органмзацня контрольасснстентской службы в молочном скотоводстве. Мн., 1968.