Беларуская энцыклапедыя Т. 8
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 576с.
Мінск 1999
КАРЬІНФСКІ Апалон Апалонавіч (10.9.1868, г. Ульянаўск, Расія — 12.1.1937), рускі паэт, перакладчык. Рэдагаваў час. «Север», супрацоўнічаў у «Правгаельственном вестннке» (1895— 1904). Друкаваўся з 1886. Аўтар гіст. балад, лірычных і пейзажных вершаў. Апяваў прыроду, «чыстую прыгажосць»; «Гімн прыгажосці» (1899), «Народная Русь» (1901), «Славянскія бывальшчыны» (1914) і інш. Яго паэзія вызначаецца сузіральнасцю, рацыяналістычнасцю, асобныя вершы — яркай вобразнасцю і вял. эмацыянальнасцю. Пасля 1917 амаль не пісаў. Пераклаў асобныя творы П.Беранжэ, С.Т.Колрыджа, АМіцкевіча, Ю.Славацкага. Быў знаёмы з Я.Купалам, пераклаў на рус. мову 16 яго вершаў, напісаў біягр. даведку пра яго (час. «Педагогмческнй лмсток», 1914, № 1). Беларусі прысвяціў верш «Літоўскімі палямі».
Літ.: Малютнна А Янка Купала н Аполлон Корннфскнй // Неман. 1961. № 1.
КАРЫНФСКІ ЗАЛІЎ (Korinthiakos kolpos), заліў Іанічнага м., аддзяляе паў Пелапанес ар асн. ч. Грэцыі. Даўж. 130 км, шыр. каля ўвахода 3 км, макс. — каля 35 км, глыб. да 935 м. Паўн. гарыстыя берагі расчлянёны шматлікімі залівамі і бухтамі. Злучаны Карынфскім каналам з Эгейскім морам.
КАРЫЦКІЯ 117
КАРЫНФСКІ КАНАЛ. у Грэцыі, цераз Карынфскі перашыек злучае.Эгейскае і Іанічнае моры. Даўж. 6,3 км, глыб. 8 м. Пракапаны ў 1881—93. Скарачае шлях ад зах. да ўсх. узбярэжжаў Грэцыі больш як на 200 км. На паўд. беразе — порт Карынф.
КАРЫНФСКІ бРДЭР, адзін з трох асн. грэчаскіх арх. ордэраў. Склаўся ў 2й пал. 5 ст. да н.э. ў Стараж. Грэцыі (карынфская калона ў храме Апалона ў Басах на Пелапанесе, каля 430 да н.э.) як больш насычаны дэкорам варыянт іанічнага ордэра. Вызначаецца высокай капітэллю, упрыгожанай стылізаванымі лістамі аканта і завіткамі; мадульёны або больш развітыя кансолі пад увянчальнай плітой карніза замяняюцца дэнтыкуламі або выкарыстоўваюцца ў спалучэнні з імі. Ад інш. ордэраў адрозніваецца большай лёгкасцю прапорцый, насычанасцю дэкорам. Атрымаў пашырэнне ў архітэктуры элінізму і асабліва
Стараж. Рыма. На Беларусі быў пашыраны ў архітэктуры класіцызму з характэрнай для бел. дойлідства гладкай паверхняй ствала калоны. Выкарыстоўваўся ў архітэктуры 1950х г.
В. Ф.Валошын.
КАРЫСНЫХ ВЙКАПНЯЎ КАРТЫ, карты дзённай або пахаванай (палеа) паверхні, што паказваюць размяшчэнне радовішчаў карысных выкапняў, а таксама іх прыкметы — пункгы мінералізацыі, рудапраяўлення, пошукавыя прыкметы карысных выкапняў, межы рудных раёнаў і інш. Складаюцца для характарыстыкі і ацэнкі мінер. рэсурсаў раёна, у розных маппабах, на спец. аснове — спрошчанай геал. карце, якая адлюстроўвае рэльеф паверхні, геал. межы, разрыўныя парушэнні, індэксы стратыграфічных падраздзяленняў і інш. Суправаджаюцца легендай, схемамі мінерагенічнага раянавання, элементамі прагнозу і інш. У.Я.Бардон.
КАРЫСНЫЯ ВЫКАПНІ, прыродныя мінер. ўгварэнні зямной кары, якія могуць быць эфектыўна выкарыстаны ў сферы матэрыяльнай вытвсці. Фарміруюцца ў ходзе геал. гісторыі пад уплывам экзагенных і эндагенных працэсаў. Вылучаюць цвёрдыя (вугалі выкапнёвыя, руды, неметал. карысныя выкапні), вадкія (нафта, падземныя воды) і газападобныя (газы прыродныя). Паводле складу і асаблівасцей выкарыстання адрозніваюць гаручыя, метал. і неметал. выкапні. Залягаюць у радовішчах, якія аб’ядноўваюць у раёны, правінцыі і басейны. Гл. таксама Мінеральнасыравінныя рэсурсы, Запасы карысных выкапняў.
КАРЫСЦЬ (к а р ы с л і в ы н а м е р), у крымінальным праве адзін з матываў злачынства, які выяўляецца ў імкненні да нажывы, абагачэння праз учыненне злачынства. Адносіцца да абцяжваючых адказнасць акалічнасцей (напр., у выпадку забойства).
КАРЬІТНАЕ, вёска ў Асіповіцкім рне Магілёўскай вобл. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 21 км на ПдУ ад г. Асіповічы, 154 км ад Магілёва, 13 км ад чыг. ст. Ясень. 546 ж., 198 двароў (1998). Сярэдняя школа, Дом культуры, бка, амбулаторыя, аіггэка, аддз. сувязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.
КАРЫФЁЙ (ад грэч. koryphaios правадыр, кіраўнік), 1) у старажытнагрэчаскай траі'едыі кіраўнік хору, яго найб. кваліфікаваны ўдзельнік. Выконваў меладэкламацыйныя рэчытатывы, вёў дыялогі з гал. героямі. 2) Вядучы танцоўшчык (танцоўшчыца) кардэбалета, які выступае ў першай лініі і выконвае асобныя невял. танцы. У сучаснай балетнай тэрміналогіі выкарыстоўваецца рэдка. 3) У пераносным сэнсе — выдатны дзеяч у якойн. галіне ведаў, звычайна ў навуцы ці мастацтве.
КАРЫЦА, высушаная кара галінак карычных дрэў роду карычнік. Матаважоўгабурага колеру, з тонкім пахам. Таўшчыня слоя 0,5 мм. Mae эфірны алей (1—2%), крухмал, гумі, цукар, дубільныя рэчывы. Лепшыя гатункі К. з кары цэйлонскага і кіт. карычных дрэў. Выкарыстоўваецца ў кандытарскай прамсці, кулінарыі, медыцыне, фармакалогіі і парфумерыі (карычны алей).
КАРЫЦЕНСКІ МОХ. гідралагічны заказнік на тэр. Гарадоцкага рна Віцебскай вобл. Засн. ў 1981 як заказнік рэсп. значэння для захавання ў натуральным стане балотных масіваў К.М . і Чысцік1 з характэрнай расліннасцю. Пл. 1350 га (1998). Знаходзіцца ў межах Суражскай нізіны. Рэльеф тэрыторыі азёрнамарэнны. Балоты вярховага тыпу, тарфяныя паклады таўшчынёй да 3,7 м. У балотнай расліннасці пераважаюць хваёвахмызняковасфагнавыя фітацэнозы, на мінер. «астравах» — бярозавыя, яловыя, асінавыя і альховыя лясы.
КАРЬІЦКІ Міхал (7.9.1714, в. Дзітрыкі Лідскага рна Гродзенскай вобл. — 10.3.1781), паэт, педагог, прыхільнік класіцызму. Магістр філасофіі і вольных навук (1745), др філасофіі (каля 1750). Вучыўся ў школе Бабруйскай езуіцкай рэзідэнцыі. Скончыў Слуцкую семінарыю (1733), Віленскую акадэмію (1736). 3 1730 чл. ордэна езуітаў. Выкладаў у калегіумах Варшавы, Мінска, Драгічына, у Віленскай акадэміі. 3 1773 рэкгар Мінскай ваяводскай школы. Імкнуўся надаць сістэме адукацыі больш свецкі харакгар. Пісаў на лац. мове. Найб. вядомая паэма «Птушыны сейм» — сатыра на мясц. шляхту і магнатаў Рэчы Паспалітай. Аўтар сатыр. твораў («Казка», «Ападосіс» і інш.), элегій («Да Касакоўскага», «Да брата Караля»), прыродаапісальнай оды «Да Зімы», вершаў (пры жыцці апубл. 25), панегірыкаў Кацярыне II, пасланняў пісьменнікам і грамадскім дзеячам (І.Красіцкаму. М.ПачобутАдляніцкаму, Р.Пацёмкіну і інш.), пародый. Паэт. спадчына К. выдадзена Полацкай езуіцкай акадэміяй пад назвай «Песні» (1817). Яго творам уласціва жывасць і лёгкасць мовы, багатая фантазія. Паэзія К. паўплывала на лацінамоўную паэзію Беларусі, Польшчы, Літвы і Украіны эпохі Асветніцгва.
Літ.: Ж л у т к о А Міхал Карыцкі: Песні камэны // ЦІляхам гадоў. Мн., 1990; П a рэцкі Я.І. Міхаіл Карьшкі. Мн., 1991.
А.В.Мальдзіс.
КАРЫЦКІ Сяргей Дзям’янавіч (5.11. 1913, в. Мудроўка Мінскага рна — 20.9.1944), Герой Сав. Саюза (1945). Скончыў Варонежскі зоатэхн. інт (1938). Працаваў у Смаленскай вобл. У Вял. Айч. вайну з чэрв. 1941 на Паўд.Зах., 1м Укр. франтах. Удзельнік вызвалення Луцка, Бродаў, Перамышля.
Камандзір кав. эскадрона, ст. лейт. К. вызначыўся пры выхадзе на чэхаславацкую граніцу 19—20.9.1944, калі яго эскадрон захапіў 2 варожыя батарэі, 7 аўтамашын, знішчыў больш за 70 гітлераўцаў. Загінуў у гэтым баі.
КАРЫЦКІЯ, княжацкія татарскія роды ў ВКЛ. Прозвішча ад назвы маёнтка Карыца ў Навагрудскім ваяв. На пач. 16 ст. маёнтак належаў сям’і князёў УланаўАсанчуковічаў. У 17 ст. адна галіна Уланаў насіла прозвішча К. 3 гэтай сям’і паходзіў кн. Ахмет Шчэнснавіч
118 КАРЫЧНАЕ
УланК., уладальнік часткі Карыцы, ротмістр казацкай харугвы войск ВКЛ. Магчыма, галіной гэтага роду з’яўляецца сям’я князёў К., якая на пач. 17 ст. перасялілася ва ўладанні Радзівілаў і на працягу некалькіх пакаленняў узначальвала татар, якія жылі на землях Клецкай ардынацыі. Яе родапачынальнік кн. Януш К. быў ротмістрам татарскай харугвы Клецкай ардынацыі, гатую ж пасаду займалі яго нашчадкі. Да 20 ст. прадстаўнікі роду былі дробнымі землеўладальнікамі ў Ардзе, Асмолаве, Іванаве. Яшчэ адзін род меў тытул мурза (у 19 ст. ператварыўся ў радавую мянушку) і паходзіў ад палкоўніка татарскай харугвы Самуэля К. Паводле каралеўскіх прывілеяў за К. і яго нашчадкамі захоўвалася спадчыннае камандаванне харугвай татар, якія атрымалі зямлю ў тых жа сёлах і былі абавязаны служыць асабіста каралю. Існаваў аднайменны каталіцкі шляхецкі род у Падляшскім ваяв., які паходзіў з Кароны Польскай і быў вядомы з 16 ст., а таксама К., што паходзілі з Мазавецкага ваяв.
КАРЫЧНАЕ ДРЭВА, трапічныя дрэвы з роду карычнік (Cinnamomum) сям. лаўровых, з кары якіх вырабляюць карыцу. Найб. каштоўныя 2 віды К.д.: цэйлонскае (С. zeylanicum) і кітайскае (С. cassia, С. aromaticum), якія культывуюць у Паўд. і Паўд.Усх. Азіі, Паўд. Амерыцы, на Чарнаморскім узбярэжжы Каўказа.
Вечназялёныя дрэвы або вял. кусты. Лісце скурыстае. Кветкі дробныя, жаўтаватазялёныя ці белаватыя, сабраныя ў мяцёлкі. Плод — ягада. Выкарыстоўвасцца ў будве (драўніна), медыцыне, харч. прамсці, парфумерыі.
КАРЬІЧНЕВЫЯ ГЛЁБЫ, тып глеб, што ўгвараюцца ў горных раёнах пад покрывам сухіх вечназялёных лясоў і хмызнякоў ва ўмовах папераменнавільготнага суб'грапічнага клімату. Маюць карычневую афарбоўку, якая ўнізе паступова святлее. Асн. падтыпы: вышчалачаныя, тыповыя і карычневыя карбанатныя. Пашыраны ў Паўд. Еўропе, Азіі, Закаўказзі, Паўн. Афрыцы, Амерыцы.
Харакгарызуюцца непрамыўным тыпам воднага рэжыму, значным агліненнем (на 30—60 см), насычанасцю кальцыем, нейтральнай рэакцыяй. Магутнасць гумусавага гарызонта 30—40 см. Выкарыстоўваюцца пад пасевы збожжавых, сады.
КАРЫЯ... (ад грэч. karyon арэх, ядро арэха), першая састаўная частка складаных слоў, якая ўказвае на іх адносіны да клетачнага ядра, напр., карыялогія, карыяплазма.
КАРЫЯКІНЕЗ, тое, што мітоз.
КАРЫЯЛІС (Coriolis) Густаў Гаспар (21.5.1792, Парыж — 19.9.1843), французскі фізік і інжынер. Чл. Парыжскай АН (1836). Вучыўся ў Полігэхн. школе, дзе і працаваў з 1816 (з 1838 дырэкіар). Навук. працы па механіцы. Незалежна
ад інш. увёў паняцце работы і сфармуляваў тэарэму аб кінетычнай энергіі (1826). Пры даследаванні складанага руху цела (1829) выявіў наяўнасць Карыяліса сілы і Карыяліса паскарэння, на аснове чаго пабудаваў тэорыю адноснага руху (1831—35). Яго даследаванні спрыялі стварэнню дынамікі машын.