• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 8

    Беларуская энцыклапедыя Т. 8


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 576с.
    Мінск 1999
    1210.73 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 18
    Беларуская энцыклапедыя Т. 18
    КАР9ЛІЦКАЯ ЦУКРЙВАЯ МАНУФАКТУРА. Дзейнічала ў 1833—62 у мяст. Карэлічы Навагрудскага пав. (цяпер г.п. Карэлічы Гродзенскай вобл.). Выпускала цукар з уласнай сыравіны. Мела агнявыя рухавікі. У 1850 абсталявана 16 фільтрамі, 4 гідраўлічнымі прэсамі, 1 таркай; працавала 150 чал.; выпушчана 2,4 тыс. пудоў цукру.
    КАРЭЛІЦКІ РАЁН На У Гродзенскай вобл. Утвораны 15.1.1940 як Валеўскі (з цэнтрам у в. Валеўка), з 25.11.1940 — Карэліцкі; 25.12.1962 скасаваны, 6.1.1965 адноўлены. Пл. 1,1 тыс. км². Нас. 31,7 тыс. чал. (1998), гарадскога 32,8%. СярэдняЯ шчыльн. 29 чал. на 1 км². Цэнтр — г.п. Карэлічы; г.п. Мір, 159 сельскіх нас. пунктаў, Мірскі пасялковы Савет і 9 сельсаветаў: Варанчанскі, Жухавіцкі, Красненскі, Луцкі, Малюшыцкі, Райцаўскі, Турэцкі, Цырынскі, Ярэміцкі.
       Пераважная частка раёна занята Нёманскай нізінай і Стаўбцоўскай раўнінай, на 3 ад р. Сэрвач — схілы Навагрудскага ўзвышша. Паверхня раўнінная і дробнаўзгорыстая. Пераважаюць вышыні 150—200 м, найвыш. пункт 261,7 м (каля в. Малюшычы). Карысныя выкапні: жал. ільменітмагнетытавыя руды, мел, вапнякі, гліны, пясчанажвіровы матэрыял, буд. няскі, торф. Сярэдняя тра студз. 6,6 °C, ліп. 17,5 °C. Ападкаў 695 мм за год. Вегет. перыяд 189 сут. Гал. рака Нёман, яго левыя прьпокі Уша (з Міранкай) і Сэрвач (з Нёўдай і Рутай). Найб. пашыраны дзярновападзолістыя
    
    
    
    122 КАРЭЛІЦКІ
    
    (61,6%) і тарфянабалотныя (14,1%) глебы. Пад лесам 21% тэр. раёна (буйны масіў Графская пушча на крайнім ПнУ), пераважаюць хваёвыя, яловыя, бярозавыя і дубовыя лясы. Балоты займаюць 1,8% тэрыторыі, асушана 16 078 га. Найб. балотныя масівы Карэлічы (Галае балота), Зарэчча, Воўчае балота. Рэсп. гідралагічны заказнік Міранка. Помнікі прыроды: парк «Мір», каштан васьмітычынкавы ў в. Райца, геал. агаленне Цімошкавічы.
      Агульная плошча с.г. угоддзяў 73,8 тыс. га, з іх асушаных 15,4 тыс. га. На 1.1.1998 у раёне 12 калгасаў, племзавод «Карэлічы», ггтушкафабрыка «Чырвонаармейская», 11 фермерскіх гаспадарак. Мясамалочная жывёлагадоўля (буйная par. жывёла, свінагадоўля), ільнаводства, бульбаводства. Пасевы збожжавых і кармавых культур. Прадпрыемствы харчовай прамсці (вытвсць масла, сыру, мясных вырабаў, спірту), буд. матэрыялаў, ільнозавод. Па тэр. раёна праходзяць аўтадарогі Навагрудак—Карэлічы—Мір—Стоўбцы, Навагрудак—Нясвіж, Карэлічы—Малюшычы—Наваельня. У раёне 14 сярэдніх, 9 базавых, 9 пач., 4 муз., дзіцячаюнацкая спарт. школы, 2 прафес.тэхн. вуч., 17 дашкольных устаноў, 14 дамоў культуры, 25 клубаў, 42 бкі, 5 бальніц, 24 фельч.ак. пункгы, 2 паліклінікі, 5 амбулаторый. Помнікі архпэкгуры: палацавазамкавы комплекс (16—18 ст.) у г.п. Мір; Казанская царква (2я пал. 19 ст.) у в. Беражна; будынак бровара (канец 18 ст.) і касцёл Ганны (1773) у в. Варонча; царква Ушэсця (пач. 19 ст.) у в. Вял. Мядзведка; Петрапаўлаўская царква (1745) у в. Вял. Жухавічы; Усясвяцкая царква (1935) у в. Дольная Рута; царква (канец 18 — пач. 19 ст.) у в. Заполле; сядзібны дом (2я пал. 19 ст.) у в. Кальчычы; Успенская царква (пач. 20 ст.) у в. Любанічы; царква Іаана Прадцечы (19 ст.) у в. Мал. Жухавічы; Міхайлаўская царква (пач. 19 ст.) у в. Міратычы; сядзіба (KaHeu 19 — пач. 20 ст.) у пас. Першамайскі; жылы і сядзібны дамы (19 ст.) у в. Райца; капліца (канец 19 ст.) у в. Сэрвач; Пакроўская царква (1888) у в. Турэц; капліца і царква Ушэсця (2я пал. 19 ст.) у в. Ярэмічы. Выдаецца газ. «Полымя». С.І.Сідор.
    КАРЭЛІЦКІ РАЁННЫ КРАЯЗНАЎЧЫ МУЗЁЙ «ЗЯМЛЙ I лібдзі» Засн. ў 1970 у г.п. Карэлічы Гродзенскай вобл., адкрыты ў 1974. Пл. экспазіцыі 184 м², больш за 5 тыс. адзінак асн. фонду (1997). Сярод экспанатаў археал. знаходкі з раскопак г.п. Мір і Мірскага замка і інш. помнікаў раёна, скарб медных солідаў 17 ст., рукапісныя кнігі 18—20 ст., калекцыя рэчаў сял. побыту і дэкар.прыкладнога мастацтва 19—20 ст. Вял. экспазіцыя прысвечана падзеям часоў Вял. Айч. вайны і партыз. руху на тэр. раёна. У экспазіцыі матэрыялы пра славугых землякоў Я.Брыля, І.Дамейку, А.Дзеркача, В.Іпатаву, Б.Кіта, спевака
    
    П.Конюха, Р.Тармолу, Я.Чачота і інш. Экспануюцца творы бел. жывапісцаў, графікаў, скулыггараў. Філіял — музей Героя Сав. Саюза У.З.Царука ў в. Ярэмічы.
    КАРЙЛІЦКІ ТЭАТРАЛІЗАВАНЫ ПА
    КАЗ 1912, літаратурнамузычны і сцэнаграфічны спектаклькампазіцыя ў «жывых карцінах» («абразах») на тэму пораў года ў прац. жыцці і ўяўленнях селяніна. Адбыўся ў пач. 1912 у адным з сялянскіх двароў каля г.п. Карэлічы Гродзенскай вобл.
      Прадстаўленне складалася з уступу, 4 частак (4 пораў года) і заключэння. Развівалася чаргаваннем сцэн. карцін, сэнс якіх удакладняўся дэкламацыяй вершаў Я.Купалы, Я.Коласа і інш., нар. песнямі. Адбывалася ў муз. суправаджэнні. У афармленні выкарыстаны элементы нескладанай бутафорыі, натуральныя рэчы (рэквізіт), шумавыя прыёмы (вецер, гром), светлавыя эфекты ўсіх колераў: чырвоны — колер агню, блакітны — месяца, жоўгы — сонца і інш. Усе кампаненты («карціны», кампазіцыйныя пераходы, вобразыалегорыі, тэксты, спевы, дэкламацыі) былі аб’яднаны ў вобразным адзінстве фалькл. сцэн. відовішча.
    КАРЭЛІЦКІЯ ШПАЛІРЫ, вырабы ткацкай мануфактуры Радзівілаў у г.п. Карэлічы Гродзенскай вобл. ў 2й пал. 17 — 1й пал. 19 ст. Ткалі шпалеры пе
    
    Да арт. Карэліцкія шпалеры. Фрагмент шпалеры «Уціхамірванне бунтаў пад Славечнам». 2я пал. 18 ст.
    
    раважна жонкі прыдворных па кардонах прыдворных мастакоў К.Д. і Ю.К.Гескіх, Скажыцкага, Андрэя і Канстанціна (прозвішчы не вядомы). Сюжэты і кампазіцыі пераносілі з карцін А. ван Вестэрфельда, Дэль Бенэ, дэ Воза і інш. Мануфактура дасягнула росквіту ў сярэдзіне 18 ст. Найб. вядома серыя высокамаст. шпалер, выкананых паводле загаду (1752) М.К.Радзівіла Рыбанькі для ўслаўлення свайго роду: «Мікалай Радзівіл Чорны ў 1560 годзе прымае ад імя караля Жыгімонта Аўгуста пашану ад цэсарскіх паслоў», «Прысяга на вернасць каралю Жыгімонту Аўгусту і яго шлюб з Барбарай Радзівіл», «Наданне тытула князя Свяшчэннай Рымскай імперыі Мікалаю Радзівілу Чорнаму імператарам Карлам V у 1547 годзе», «Каранацыя Барбары Радзівіл», «Пацвярджэнне княжацкага тытула Радзівілаў на сейме ў Петрыкаве», «Бітва князя Януша Радзівіла пад Кіевам», «Баталія з Турцыяй пад Хоцімам Міхаіла Казіміра, польнага гетмана», «Уціхамірванне бунтаў пад Славечнам», «Агляд войск пад Заблудавам», «Узяцце ў палон Станіслава Міхаіла Крычэўскага пад Лоевам у 1649 годзе». Былі вытканы партрэты Радзівілаў: Януша, Крыштофа і шш. К.ш. вызнача
    
    КАРЭЛІЯ              123
    
    ліся мяккімі колеравымі спалучэннямі і высокай тэхнікай выканання, даволі вял. памерамі (349 х 329 см і падобныя). На некат. выяўлены меткі — прозвішчы ткачых Настассі Маркевіч і Марыі Кулакоўскай. Упрыгожвалі парадныя залы Нясвіжскага палаца.
      Літ:. Т р ы з н а Дз.С. Беларускія дываны і габелены. Мн., 1981. Дз.С.Трызна КАР&ЛІЧЫ, Галае балота, Бар к і, балота на ПнУ Навагрудскага, Пн Карэліцкага, Пд Іўеўскага рнаў Гродзенскай вобл. і ПнЗ Стаўбцоўскага рна Мінскай вобл., у вадазборы р. Нёман і яго прытокаў — р. Сэрвач, каналаў ЖоўгаНёманскі і ШубінаНёманскі. Нізіннага тылу. Пл. 17,5 тыс. га, у межах прамысл. пакладу 8,7 тыс. га. Глыб. торфу да 4,5 м, сярэдняя 1,7 м. Ёсць сапрапель. Асушаная ч. выкарыстоўваецца пад ворыва і сенажаць. На неасушаных землях пераважаюць балотныя алешнікі і бярэзнікі, месцамі драбналессе з хвоі, на глебе асокі і сфагнавыя імхі. Паўн. ч. балота ў межах Налібоцкіх лясоў.
    КАР&ЛГЧЫ, гарадскі пасёлак, цэнтр Карэліцкага рна Гродзенскай вобл., на р. Рутка. На аўтадарозе Навагрудак— Мінск. За 185 км ад Гродна, 42 км ад чыг. ст. Гарадзея на лініі Мінск—Баранавічы. 7,8 тыс. ж. (1998).
      У пісьмовых крыніцах упамінаецца з 1395. У 15 ст. двор вял. князёў ВКЛ у Навагрудскім пав. У 1505 разрабаваны крымскімі татарамі. 3 1594 вядомы як мястэчка. 3 2й чвэрці 17 ст. ўладанне кн. Радзівілаў. 3 2й пал. 17 ст. ў К. дзейнічала шпалерня (гл. Карэліцкія шпалеры). У 1655 у час вайны ІІІвецыі з Рэччу Паспалітай разбураны шведамі. У 1706 у час Паўн. вайны 1700—21 зноў спалены шведамі. 3 1795 у Рас. імперыі. У 19 ст. мястэчка, цэнтр воласці Навагрудскага пав. Мінскай губ. У 1833—62 дзейнічала КарэліцкаЬ цукровая мануфактура. У 1897 — 2559 ж., школа, царква, сінагога, лячэбніца, гасцініца, паштовая станцыя. У 1ю сусв. вайну моцна разбураны, акупіраваны герм. войскам. У 1921—39 у складзе Польшчы, цэнтр гміны Навагрудскага пав. 3 1939 у БССР, з 1940 цэнтр Карэліцкага раёна, вёска. У Вял. Айч. вайну з 26.6.1941 да 8.7.1944 акупіраваны ням. фашыстамі, якія загубілі ў К. і раёне 3747 ж. 3 30.4.1958 rap. пасёлак. У 1962—65 у Навагрудскім рне. У 1971 —3,7 тыс. жыхароў.
      Ільнозавод. Прадпрыемствы харч. прамсці. Сярэдняя, базавая і муз. школы, Дом культуры, бка, бальніца, аптэка, паліклініка, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Карэліцкі раённы краязнаўчы музей «Зямля і людзі». Вайсковыя могілкі, Мемар. комплекс сав. воінам і партызанам, помнік землякам. Помнік архітэктуры — Петрапаўлаўская царква (19 ст.).
    
    КАРЭЛІЯ, Рэспубліка К а р э л і я, у складзе Расійскай Федэрацыі. Мяжуе на 3 з Фінляндыяй, на У абмываецца Белым м., на Пд Ладажскім і Анежскім азёрамі. Пл. 172,4 тыс. км². Нас. 795 тыс. чал. (1997), гарадскога 75%. Сярэдняя шчыльн. 4,6 чал. на 1 км². Жывуць карэлы (10%), рускія (74,3%), беларусы (7%), украінцы (3,6%), фіны (2,3%), вепсы (0,8%) і інш. Сталіца — г. Петразаводск. Найб.
    
    гарады: Кондапага, Сегежа, Костамукша, Сортавала, Беламорск, Кем, Мядзведжагорск.
      Прырода. Размешчана на ПнЗ еўрап. ч. Расіі. Паверхня К. — узгорыстая раўніна, якая сфарміравалася ў выніку дзейнасці ледавіка; прымеркавана да Балтыйскага шчыга. Шматлікія грады і ўзгоркі чаргуюцца з нізінамі і западзінамі. На ПнЗ хрыбет Манселькя (выш. да 576 м), з Пн на Пд цягнецца ЗаходнеКарэльскае ўзв. (да 417 м), на Пд — Алонецкае ўзв. (да 313 м). Узбярэжжы Белага м., Ладажскага і Анежскага азёр заняты нізінамі. Карысныя выкапні: тытанамагнетьгтавыя і жал. руды, граніт, мармур, слюда, кварцыты, пегматыты, даламігы, палявы шпат, торф. Клімат пераходны ад марскога да кантынентальнага: мяккая працяглая зіма, халаднаватае кароткае лета. Сярэдняя тра студз. ад 9 °C да 13 °C, ліп. 14— 16 °C. Колькасць ападкаў павялічваецца з Пн на Пд ад 400 да 600 мм за год. Para парожыстыя, кароткія, з быстрым цячэннем, багатыя гідраэнергіяй. Гал. рэкі — Кем, Водла, Выг, Суна, Шуя. На р. Суна — вадаспад Ківач. Больш за 40 тыс. азёр (18% тэрыторыі). Буйныя азёры: Ладажскае, Анежскае, Тапвозера, Сегвозера, Пявозера, Выгвозера і