Беларуская энцыклапедыя Т. 8
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 576с.
Мінск 1999
Тэатр. У 1918—22 у Петразаводску працаваў рус. тр (Нац. тр драмы). У 1920—30я г. паявіліся шматлікія самадз. рус., фін. і карэльскія драм. гурткі, аматарскія тры («Карэльская сцэна» і інш.). У 1929 створаны тр рус. драмы, у 1932 — фін. драм. тр (заснавальнік Р.Нюстрэм), які ставіць спектаклі сусв., у тл. фін. і рус., класікі, творы сучасных драматургаў. Працуюць таксама драм. тр Карэліі, Рус. драм. тр, Тр лялек і інш. Сярод тэатр. дзеячаў: Л.Томберг, Д.Карпава, Т.Ланкінек, Т.Ромпайнен, В.Суні, В.Тамашэўская, С.Туарыла, В.Фінагеева, Ю.Хумпі, П.Чаплыгін, А.Шыбуева.
Літ:. Плотннков В.Н. Нзобразмтельное мскусство Советской Карелпн. Л., 1961; Смнрнова Э.С. Жпвопнсь Обонежья XIV—XVI вв. М., 1967; Савватеев Ю.А Рмсункн на скалах. Петрозаводск, 1967; Орф м н с к п й В.П. Деревянное зодчество Карелнн. Л., 1972; Православные храмы Карелмн. М., 1998; Музыкальное нскусство Карелмм: Сб. науч. тр. Л., 1983.
С.І. Сідор (прырода, гаспадарка).
КАРЭЛЬСКАЯ БЯРбЗА тое, што чачотка.
КАРЙЛЬСКАЯ КУЛЬТУРА, археалагічная культура плямён паляўнічых і рыбаловаў канца 3 — канца 1га тыс. да н.э. (позняга неаліту, бронзы і ранняга жалеза) на тэр. сучаснай Карэліі. У перыяд неаліту для яе харакгэрны грубыя прылады са сланцу і кварцу, мясцовая таўстасценная кераміка тыпу «сперынгс» і ямкаваграбеньчатая кераміка волгаокскага тыпу. У 2м і 1м тыс. да н.э. распаўсюджваецца танкасценная кераміка з дамешкамі азбесту ў гліне. Выраб Медных прылад вядомы з сярэдзіны 2га тыс. да н.э., жалеза — з 4—3 ст. да н.э. Заснавальнікамі К.к. былі плямёны, што ўгварыліся ў выніку змяшэння мясц. насельніцгва (продкаў саамаў) з протауграфінамі, якія праніклі сюды ў 6—3м тыс. да н.э. з Пд і ПдЗ.
І.М.Язэпенка.
КАР^ЛЬСКАЯ мбВА, адна з фінаугорскіх моў (прыбалтыйскафінская група). Пашырана ў Карэліі, Цвярской, часткова Ленінградскай і Наўгародскай абласцях (Расія). Mae 3 дыялекгы: уласна карэльскі, лівікоўскі (ці аланецкі) і людзікоўскі.
К.м. аглюцінатыўная. Для фанетыкі характэрны проціпастаўленне кароткіх і доўгіх галосных, наяўнасць дыфтонгаў, сінгарманізм, у сінтаксісе ўжыванне прыназоўнікаў і паслялогаў. Стараж. пісьмовыя помнікі адносяцца да 13 ст. Збераглася багатая вусная нар. творчасць (эпас «Калевала» і інш.). У 1930я г. існавала пісьменнасць на аснове рус. алфавіта, з 1940х г. К.м. ўжьшалася ў вуснай форме. 3 канца 1980х г. пісьменнасць на аснове лац. графікі.
Літ:. Основы фннноугорского языкознанмя: Прнбалг.фнн., саамскнй н мордовскнй языкп. М., 1975.
КАРЭЛЬСКІ ПЕРАШЬІЕК Паміж Фінскім зал. Балтыйскага м. і Ладажскім воз., у Ленінградскай вобл. Расіі. Сярэдняя выш. да 50 м, найболыпая — да 173 м (Лембалаўскае ўзв.). Пераважае градавы рэльеф. Складзены на Пн з гранітаў і гнейсаў, у цэнтры і на Пд — з ледавіковых і азёрналедавіковых адкладаў. Пераразае р. Вуокса; ціматлікія азёры ледавіковага паходжання. Пераважаюць хваёвыя лясы. На К.п. — гарады Выбарг, Прыазёрск, Усевалажск; на ўзбярэжжы Фінскага зал. — дачныя пасёлкі і курорты. Турызм.
3 канца 9 ст. К.п. — частка тэр. Русі. У пач. 17 в. захоплены Швецыяй. У 1721 адышоў да Расіі. У 1918—40 большая яго ч. ў складзе Фінляндыі. Пасля сав.фінл. вайны 1939—40 паводле мірнага пагаднення ад 12.4.1940 адышоў да СССР.
КАРЭЛЯЦЫЙНЫ АНАЛІЗ, раздзел матэматычнай статыстыкі, які аб’ядноўвае практычныя метады даследавання карэляцыйнай сувязі (гл. Карэляцыя ў матэм. статыстыцы) паміж дзвюма ці болей выпадковымі адзнакамі або фактарамі. Асн. прыёмы: пабудова карэляцыйнага поля і састаўленне карэляцыйнай табліцы, вылічэнне выбарачных каэфіцыентаў карэляцыі або карэляцыйных адносін, праверка стат. гілотэзы значнасці сувязі. Метады К.а. шырока
выкарыстоўваюцца ў эканоміцы (напр., пры распрацоўцы розных нарматываў на прадпрыемствах, у аналізе попыту і спажывання), у сацыялогіі і інш.
КАРЭЛЯЦЫЯ (ад позналац. correlatio суадносіны) у б і я л о г і і, узаемазалежнасць у зменлівасці паміж марфал., фізіял., біяхім. прыкметамі раслінных ці жывёльных арганізмаў; узаемасувязь паміж біял. працэсамі са складаным перакрыжаваннем розных прычын, узаемных уплываў і іх вынікаў. Паняцце К. ўведзена франц. заолагам Ж.Кюўе, распрацоўвалася сав. біёлагамі АМ.Северцавым і І.І.Шмальгаўзенам. Адлюстроўвае ўзаемную адпаведнасць будовы і функцый клетак, тканак, органаў і сістэм арганізма, якая выяўляецца ў працэсе яго развіцця і жыццядзейнасці. Бывае дадатная (прамая залежнасць паміж прыкметамі) і адмоўная (залежнасць адваротная). Стат. мера ўзаемасувязі развіцця прыкмет — каэфіцыент К.
Адрозніваюць некалькі форм К.: г е н о м н у ю, якая абумоўлена дзеяннем сукупнай колькасці спадчынных фактараў (плеятрапія) і дзеяннем звязаньп паміж сабой генаў (храмасомная К.); морфагенетычную — узаемазалежнасць ва ўнугр. фактарах індывід. развіцця (пры гэтым разглядаецца сувязь паміж двума або многімі морфагенет. працэсамі). Філагенетычная, або філетычная, К. — суадносная змена органаў у працэсе эвалюцыі. А. С.Леанцюк.
КАРЭЛЯЦЫЯў матэматычнай статыстыцы, статыстычная ці імавернасная залежнасць паміж велічынямі, з’явамі, падзеямі, якая не мае строга функцыянальнага харакгару. Выкарыстоўваецца ў імавернасцей тэорыі, кібернетыцы і інш., а таксама для выяўлення стат. і імавернасных заканамернасцей у фізіцы, хіміі, тэхніцы.
Узнікае, калі залежнасць адной прыкметы ад другой ускладняецца наяўнасцю звычайна невядомых выпадковых фактараў, напр., пры стат. апісанні дьшамічнай сістэмы. У тэорыі імавернасці К. паміж 2 выпадковымі падэеямі выяўляецца ў тым, што імавернасць адной з іх пры наяўнасці другой адрозніваецца ад безумоўнай імавернасці. Колькаснай мерай К. з’яўляецца каэфіцыент карэляцыі (для выпажовых велічынь) ці карэляцыйная функцыя (для выпадковых працэсаў). Гл. таксама Матэматычная статыстыка.
КАРЭЛЯЦЫЯ ў мовазнаўстве, узаемасувязь і ўзаемаабумоўленасць моўных элементаў, у аснове якой частковыя адрозненні матэрыяльных або функцыян. уласцівасцей струкгурных элементаў мовы. Выкарыстоўваецца на ўсіх моўных узроўнях. Найб. распрацавана фаналагічная К. Гэта сістэма проціпастаўленняў, што апіраюцца на адну дыферэнцыяльную (карэляцыйную) прыкмету. У бел. мове сістэма зычных фанем апіраецца на К. цвёрдыхмяккіх, глухіхзвонкіх, шыпячыхсвісцячых, выбухныхафрыкатыўных зычных.
Найб. эначнымі з’яўляюцца К. ц в ё р дыхмяккіх (14 nap): «пп’», «бб’», «мм’», «вв’», «фф’», «тц’», «ддз’», «сс’», «3з’», «нн’», «лл’», «кк’», «гг’», «хх’» («пат
126 КАРЭМІЙ
п’а», «[б]ыць[б’]іць», «ко[н]ко[н’]») і г л у хіхзвонкіх (11 nap): «бп», «б’п’», «дт», «дз’ц’», «зс», «з’с’», «жш», «джч», «гх», «gк», «дзц» («бас—пас», «біць—піць», «каса—каза»), К. шыпячыхсвісцяч ы х складаюць «сш», «с’ш», «зж», «з’ж», «цч», «дздж» («сыр—шыр», «[з']аць—жаць», «чараваць—цараваць»). К. выбухныхафрыкатыўных грунтуюцца на проціпастаўленні спалучэнняў «rcц», «тшч» («а[тш]умець—а[ч]умець», «па[тс]адзіць— па[ц]адзідь»), У пэўных фанет. умовах чл. карэляцыйных радоў нейтралізуюцца — супадаюць у адным элеменде пары. Напр., у канцы слоў глухіязвонкія прадстаўлены толькі глухімі: «каса—каза—[кос]» (у арфаграфіі «кос» і «коз»), Большасць фанем бел. мовы ўваходзіць у некалькі К. (напр., фанема «з» ёсць у К. глухіхзвонкіх, цвёрдыхмяккіх, шыпячыхсвісцячых).
Літ.. Трубецкой Н.С. Основы фонолопш: Пер. с нем. М., 1960; Крывіцкі АА, Падлужны АІ. Фанетыка беларускай мовы. Мн., 1984. А.І.Падлужны. КАРбМІЙ (ад грэч. когёта мятла) у г р ы б о ў, шчыльны пучок канідыяносцаў, на верхавінках якіх утвараюцца споры бясполага размнажэння — канідыі. З’яўляецца найпрасцейшай формай агрэгацыі канідыяносцаў. Характэрны для сям. стыльбелавых (Stilbellaceae) парадку гіфаміцэтаў і некат. пеніцылаў.
КАРЭНІШЧА падземны парастак шматгадовых раслін. У адрозненне ад кораня мае спец. лускападобнае дробнае лісце, пупышкі, прыдаткавыя KapaHi без каранёвага чэхліка і каранёвых валаскоў. Штогод нарастае і ўтварае з верхавінкавых ці пазушных пупышак надземныя парасткі. Асн. функцыі К.: назапашванне пажыўных рэчываў, вегетатыўнае аднаўленне і размнажэнне (гл. Карэнішчавыя расліны).
КАРЭНІШЧАВЫЯ РАСЛІНЫ, шматгадовыя расліны з падземнымі відазмененымі сцёбламі — карэнішчамі. На Беларусі найб. вядомыя сярод агароднінных (рэвень, спаржа, хрэн), лек. (аер, валяр’ян, гарычка, купена, ландьпп, мыльнік), дэкар. (армерыя, ворлікі, канна, касач, півоня, фіялка, флёкс), дубільных (вадзяная грэчка, дуброўка), фарбавальных (дзівасіл высокі, маруна), кармавых (асака, каласнец, каласоўнік, купкоўка, метлюжок, цімафееўка), ядавітых (варанец, мудранка, цыкута, чамярыца) раслін, цяжкавынішчальнага пустазелля (хвошч, пырнік, свінакроп). Некат. К.р. (напр., каласнец) выкарыстоўваюць для замацавання сыпкіх пяскоў.
КАРЭННАЕ НАСЁЛЬНІЦТВА, этнічныя супольнасці, якія сфарміраваліся на пэўнай тэрыторыі (гл. Абарыгены) ці насяляюць гэтую тэрыторыю на працягу многіх пакаленняў і звязаны з ёй трывалымі эканам., сац., культ. і інш. адносінамі. Фарміруецца на працягу многіх соцень гадоў. Блізкае паняцце — аўтахтоннае (спрадвечнае) насельніцтва. Беларусы — К.н. Беларусі.
КАРЭНН.АЕ РАДОВІШЧА. паклады карысных выкапняў у карэнных горных пародах, якія не падвергліся прыроднаму мех. разбурэнню або хім. раскладанню (напр., пласты каменнага вугалю і фасфарытаў, штокі выкапнёвых солей, рудныя жылы). На Беларусі да К.р. адносяцца пласты калійнай і каменнай солей, выкапнёвых вуглёў, паклады торфу і інш. Гл. таксама Россыпныя радовішчы.
КАРбННАЯ ГІАРОДА ў геалог і і — горныя пароды, якія залягаюць на месцы ўтварэння і мала зменены працэсамі выветрывання. У г е a марфалогіі — пароды, якія з’яўляюцца больш стараж., чым рэльеф, утвораны пры іх удзеле (напр., неагенавыя пароды — К.п. ў адносінах да чацвярцічных форм рэльефу і адкладаў, што складаюць гэтыя формы).
КАРЭР (Каггег) Паўль (21.4.1889, Масква — 18.6.1971), швейцарскі хімікар
П. Карэр. X. Карэрас
ганік. Скончыў Цюрыхскі унт (1911). 3 1918 праф. гэтага унта (у 1950—52 рэктар), адначасова з 1919 дырэктар Хім. інта (г. Цюрых). Навук. працы па даследаванні караціноідаў, флавінаў і вітамінаў. Устанавіў будову і сінтэзаваў шэраг пігментаў, вітамінаў (A, Bj, Е, Кі), алкалоідаў. Даказаў сувязь паміж вітамінам А і Вкарацінам. Нобелеўская прэмія 1937.