• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 8

    Беларуская энцыклапедыя Т. 8


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 576с.
    Мінск 1999
    1210.73 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 18
    Беларуская энцыклапедыя Т. 18
    
    
    
    Да арт. Карэя. Невядомы мастак. Партрэт Лі Даксу. 18 ст.
    
    Да арт. Карэя. С і н Ю н б о к. Жаночы час візіту. Канец 18 — пач. 19 ст.
    
    1930х г. узніклі аматарскія і прафес. тэатр. калектывы: «Мачхі», «Тэатр будучыні» ў Пхеньяне, «Вулічны тэатр» у Тэгу, «Масавы тэатр» у Кэсоне, тры «Чханбок», «Новае будаўніцтва», «Мегафон», «Новае мастацтва», якія ставілі кар. класіку і творы сучасных кар. драматургаў Сон Ёна, Нам Гунмана, рус, класіку. Дзейнічала Тва драм. мастацтва ў Масане. 3 сярэдзіны 1930х г. кар. тры закрываліся, акцёрам дазвалялася выступаць у яп. рэпертуары і пад яп. прозвішчамі; спекгаклі ставіліся на яп. мове.
      Кіно. Першы фільм «Клятва пры месяцы» зняты ў 1921 рэж. Юн Бэнамам. У 1923—24 у Пусане пад кіраўніцтвам Юн Бэнама працавала тва «Пусан Часон кінема», дзе ён паставіў фільм «Першаадкрывальнікі» (1924). Кінагрупа кінасекцыі Кар. федэрацыі пралет. мастацтва (створана ў 1925) выпусціла некалькі рэаліст. стужак пра жыццё К. пад яп. прыгнётам, у т.л. «Бадзяга» (1927), «Змрочная вуліца», «Цёмны шлях» (абедзве 1928). Выходзілі фільмы і інш. рэжысёраў: «Бык без рагоў» рэж. Кім Тхэджына (1927), «Арыран» (1926), «У пошуках кахання» (1928), «Паром без кахання» (1932) рэж., сцэнарыста і акцёра На Унгю. 3 сярэдзіны 1930х г. у К. стала пашырацца яп. кінапрадукцыя, пачалі дэманстравацца ням., італьян. фільмы.
      Літ.: Нсторня Корен. Т. 1—2. М., 1974; Еременко Л., М в а н о в а В. Корейская лмгература: Краткмй очерк. М., 1964; Т э н АН. Траднцпм реалнзма в корейской класснческой ллтературе. АлмаАта, 1980; Корейское класснческое нскусство: Сб. ст. М., 1972; Глухарева О.Н. Нскусство Корем с древнейшнх времен до конца XIX в М., 1982.
      С.В.Логіш (літаратура), Я.Ф.Шунейка (выяўленчае мастацтва), Г.У.Шур (кіно). КАРЙЯ Паўднёвая, Рэспублік a К а р э я (РК, кар. Тэхан мінгук), дзяржава ва Усх. Азіі, займае паўд. ч. Карэйскага паўвострава і суседнія астравы, у тл. Карэйскі архіпелаг. На Пн аддзяляецца дэмаркацыйнай лініяй ад Кар. Нар.Дэмакр. Рэспублікі (гл. Карэя
    
    Паўночная), на 3 абмываецца Жоўтым, на У — Японскім морамі, на Пд — Карэйскім пралівам. Пл. 99,3 тыс. км². Нас. 45 948 тыс. чал. (1997). Дзярж. мова — карэйская. Сталіца — г. Сеул. Падзяляецца на 9 правінцый і 6 гарадоў цэнтр. падпарадкавання. Нац. святы: Дзень абвяшчэння Рэсгтублікі (15 жн.), Дзень заснавання дзяржавы (3 кастр.). Гл. карту да арт. Карэя.
      Дзяржаўны лад. К. — рэспубліка. Паводле канстытуцыі 1988 кіраўнік дзяржавы і ўрада — прэзідэнт, які выбіраецца насельніцтвам на 5 гадоў (паводле канстытуцыі не можа быць перавыбраны на другі тэрмін). Вышэйшы заканад. орган — аднапалатны Нац. сход (299 дэпутатаў, тэрмін паўнамоцтваў 4 гады). Вышэйшы выканаўчы орган — Дзярж. савет, у які ўваходзяць прэзідэнт (стар
    
    
    Да арт. Карэя. Бронзавы посуд. 17 ст.
    
    Да арт. Карэя. Бронзавы посуд. 17 ст.
    
    
    шыня), прэм’ерміністр (нам. старшыні) і члены савета (ад 15 да 30). Прэм’ерміністра, членаў савета, губернатараў правінцый, мэраў гарадоў і інш. высокапастаўленых службоўцаў мясц. улады назначае прэзідэнт. Вышэйшы суд. орган — Вярх. суд на чале з яго старшынёй, дзейнічае 6 гадоў (старшыню і членаў суда назначае прэзідэнг). Дзейнічае Канстытуцыйны суд. У суд. сістэму ўваходзяць апеляцыйныя, раённыя і сямейныя суды.
      Прырода. Пераважна горная краіна. Горы і перадгор’і займаюць 80% тэры
    
    
    КАРЭЯ 131
    
    торыі. На У Усх.Карэйскія горы (г. Сараксан, 1708 м), на Пд і ПдЗ Паўд.Карэйскія горы (г. Чырысан, 1915 м). Раўнінныя і нізінныя ўчасткі на 3 і Пд. Разнастайны рэльеф і на астравах. На найб. вве Чэджудо вулкан Халасан — найвыш. ітункт краіны (1950 м). 3 карысных выкапняў вылучаюцца вальфрамавыя руды (запасы адны з найбуйнейшых у свеце), ёсць радовішчы бурага вугалю, антрацыту, жал., свінцовацынкавых, медных, залатых, сярэбраных, малібдэнавых руд. Клімат умераны (на Пн) і субтрапічны (на Пд), мусонны. Зімовы мусон прыносіць халаднаватае сухое кантынент. паветра, летні — цёплае і вільготнае з акіяна. Тра паветра ў студз. ад 0°С да 4°С, у жн. каля 25—26° С. Аладкаў ад 800 мм на У і ў цэнтры да 1400 мм на Пд і 3; 70% ападкаў выпадае ў ліп.—верасні. Летам (чэрв.—вер.) бываюць тайфуны. Рэкі горныя, выкарыстоўваюцца для будва ГЭС і арашэння; найб. з іх Кымган, Нактанган, Ханган. Лясы займаюць каля 7 млн. га, пераважна ў гарах. Растуць таполя, некалькі відаў хвоі і вярбы, піхта, граб, ціс. На Пд субтрапічныя лясы з бамбукам. Жывёльны свет (горны мядзведзь, плямісты алень і інш.) захаваўся ў гарах. Мора багатае рыбай і морапрадуктамі. Нац. паркі — Ханро, Чырысан, Сараксан і інш.
      Насельніцтва. Амаль усё насельніцтва — карэйцы. Вернікі пераважна хрысціяне (48,6%, католікі, англікане і інш.) і будысты (47,4%), ёсць канфуцыянцы і інш. Сярэднегадавы прырост каля 1,1%. Сярэдняя шчыльн. 463 чал. на 1 км². Найб. густа заселены раўніны і ўзбярэжжы на 3 і Пд (да 1000 чал. на 1 км²). У гарадах больш за 80% насельніцтва (1997). Найб. гарады (тыс. ж., з прыгарадамі, 1997): Сеул — 11 609, Пусан — 4038, Тэгу — 2432; у гарадах Інчхон, Кванджу і Тэджон больш за 1 млн. ж. У прамсці занята 27% працаздольнага насельніцгва, у сельскай і лясной гаспадарцы, марскіх промыслах — 21%, у транспарце, сувязі і будве — 9%, у гандлі і паслугах — 21%.
      Гісторыя. Рэспубліка Карэя абвешчаніі 15.8.1948. На працягу наступных 40 гадоў у краіне захоўваўся дыктатарскі рэжым. Прэзідэнт Лі Сын Ман (з 1948, скінуты ў крас. 1960) устанавіў цесныя сувязі з ЗША (дагавор 1948 аб эканам. дапамозе і дагавор 1950 аб ваен. дапамозе). Пасля заканчэння Карэйскай
    
    вайны 1950—55 РК заключыла з ЗША дагавор аб узаемнай абароне (1953), паводде якога на яе тэр. размешчаны амер. базы. У выніку ваен. перавароту 1961 да ўлады прыйшоў ген. Пак Чжон Хі (прэзідэнт з 1961, з 1972 — пажыццёва), які напачатку праводзіў рэпрэсіўную палітыку, але пазней распачаў працэс пэўнай лібералізацыі эканам. і паліт. жыцця. На рэферэндуме 1972 прынята новая канстытуцыя; у гэтым жа годзе пачаліся перагаворы з Паўн. Карэяй па пьпанні аб’яднання краіны. У 1974—79 у РК адбыліся масавыя дэманстрацыі супраць ваен. дыкгатуры. Пасля забойства Пак Чжон Хі (1979) да ўлады прыйшоў ген. Чон Ду Хван (з 1980 прэзідэнт), які працягваў рэформы свайго папярэдніка і паступова змякчаў паліцэйскі рэжым. Яго пераемнік ген.
    
    
    
    Герб і сцяг Карзі (Рэспубліка Карэя).
    
    Ро Дэ У (прэзідэнт з 1988) япічэ больш спрыяў лібералізацыі паліт. жыцця. У 1988 увайшла ў дзеянне дэмакр. канстытуцыя (прынята на рэферэндуме), адбыліся свабодныя парламенцкія выбары. У 1990 РК устанавіла дыпламат. адносіны з СССР і інш. краінамі сацыяліст. блока. У снеж. 1991 абедзве карэйскія дзяржавы заключылі мірны да
    
    
    
    гавор, скасаваны РК у лют. 1992 зза супрацьдзеяння Паўн. Карэі міжнар. кантролю за яе ядз. аб’екгамі.’ У 1992 адбыліся дэмакр. парламенцкія і прэзідэнцкія выбары; прэзідэнтам краіны стаў Кім Ен Сам — першы цывільны палітык, які выступае з антыаўтарытарных пазіцый.
      У краіне існуе шматпарт. сістэма; найб. ўплыў маюць Партыя новай Карэі, Дэмакр. партыя, Аб’яднаная нар. партыя. РК — чл. ААН (з 1991). Дыпламат. адносіны з Рэспублікай Беларусь устаноўлены ў лют. 1992.
      Гаспадарка. РК — індустрыяльнаагр. краіна. Яна займае адно з вядучых месцаў сярод т.зв. «азіяцкіх тыграў» — новых індустр. краін. Тэмпы росту былі максімальныя ў 1980я г. і дасягалі 10% за год. Характэрны экспартны кірунак эканомікі. Валавы ўнутр. прадукт у 1995 склаў 591 млрд. дол. (каля 13 тыс. дол. на 1 чал.). Прамысловасць працуе пераважна на імпартнай сыравіне, дае каля 45% нац. даходу. Здабыча каменнага вугалю меншае зза вычарпання запасаў; у 1980 здабьпа 18,6 млн. т, у 1994 — 7,4 млн. т. Здабываюць таксама руды вальфраму (каля 1 млн. т ппогод), золата (каля 10 т), серабро (каля 215 т), буд. матэрыялы, цэм. сыравіну, каалін, каменную соль, графіг. Энергетыка заснавана на выкарыстанні мясц. вугалю, імпартаваных нафты і ядз. паліва (6 АЭС даюць палавіну элекграэнергіі краіны). Вытвсць элекграэнергіі 186 млрд. кВт • і'адз (1995). Вытвсць чыгуну 22,6 млн. т, сталі 36,6 млн. т (1995). Выпускаюцца розныя гатункі сталі (8е месца ў свеце), трубы, рэйкі і інш. Металургічны комплекс у г. Пхахан — 2і па магутнасці ў свеце. У 1995 атрымана (тыс. т): вальфраму 4,7, медзі рафінаванай 233, свінцу 102, цынку 270. РК займае адно з першых месцаў у свеце па вьпвсці сталі, суднаў, аўтамабіляў, выпуску электронікі і электратэхнікі. Вядуцца распрацоўкі ў галіне аэракасм. прамсці, біятэхналогіі, геннай інжынерыі, лазераў, кампазіцыйных матэрыялаў і інш. Машынабудаванне дае каля 27% аб’ёму прамсці і 40% экспарту. Цяжкае машынабудаванне спецыялізуецца на вытвсці металаапр. станкоў, канвеернага абсталявання, хім. машынабудавання, машын дая апрацоўкі гу
    
    Да арт. Карэя Паўднёвая. Марское ўзбярэжжа каля горада Пусан.
    
    Да арт. Карэя Паўднёвая. Рака Ханган у цэнтры горада Сеул.
    
    132 КАРЭЯ
    
    мы і пластмас, экскаватараў, мех. прэсаў. Самыя значныя прадпрыемствы аўтамабілебудавання належаць фін.прамысл. групоўкам «Хёндэ», «Дэу», «Кія» і інш. У 1995 выпушчана 1756 тыс. легкавых, 491 тыс. грузавых машын і аўтобусаў; гал. цэнтры — Сеул, Пусан, Чханджу. РК належыць 2е месца ў свеце па валавым выпуску элекгроннай прадукцыі, 3е — па выпуску паўправаднікоў. У краіне вырабляецца каля 40% сусв. вытвсці быт. электронных вырабаў. У 1995 выпушчана 15 956 тыс. тэлевізараў, 3585 тыс. халадзільнікаў і маразільнікаў. Выпускаюцца таксама тэлефонныя апараты, відэамагнітафоны, мікрахвалевыя печы, камп’ютэры, кінакамеры і інш.; іал. цэнтры — Сеул, Пусан, Інчхон. Суднабудаванне спецыялізуецца на будве кантэйнеравозаў, суднаў для перавозкі звадкаванага газу і
    
    
    Да арт. Карэя Паўднёвая. Панарама Сеула.
    
    
    рыбалоўных, марскіх буравых платформаў; найбуйнейшыя верфі ў Пусане, Інчхоне, Ульсане, Масане. У 1995 пабудавана суднаў агульнай грузападымальнасцю 6,2 млн. брута рэг. т. Па вытвсці хім. прадукцыі (штучныя ўгнаенні, лестыцыды, гумавыя вырабы, аўтапакрышкі — 53,5 млн. ў 1995, лакі, фарбы і інш.) краіна займае 10е месца ў свеце. У 1994 атрымана сінт. і штучных валокнаў 1,7 млн. т, пластмас 6,6 млн. т, сінт. каўчуку 340 тыс. т. Буйныя нафтаперапр. зды ў Пусане, Ульсане, Інчхоне. Развіты фармацэўтычная,