• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 8

    Беларуская энцыклапедыя Т. 8


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 576с.
    Мінск 1999
    1210.73 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 18
    Беларуская энцыклапедыя Т. 18
    І.В.Загарэц (прырода, насельніцтва, гаспадарка), Р. ЧЛянькевіч (узброеныя сілы), А.М.Міхеева (тэатр), Т.У.Шур (кіно).
    
    134
    
    КАРЭЯ
    
    КАРЭЯ Паўночная, К а р э й ская Н а р о д н a  Д э м а кр ат ы ч ная Рэспубліка (КНДР, кар. Часон мінджуджуый інмін канхвагук), дзяржава ва Усх. Азіі, якая займае паўн. ч. Карэйскага паўвострава і прылеглую ч. мацерыка. На Пн мяжуе з Расіяй і Кітаем, з 3 абмываецца Жоўтым, з У — Японскім морамі. На Пд аддзяляецца дэмаркацыйнай лініяй ад Рэспублікі Карэя (гл. Карэя Паўднёвая). Пл. 122,8 тыс. км². Нас. 23,9 млн. чал. (1996). Дзярж. мова — карэйская. Сталіца — г. Пхеньян. Падзяляецца на 9 правінцый і 3 гарады цэнтр. падпарадкавання. Нац. святы: дзень нараджэння Кім Чэн Іра (16 лют.), Дзень незалежнасці (9 верасня), Дзень канстытуцыі (27 студз.). Гл. карту да арт. Карэя.
      Дзяржаўны лад. К. — нар. рэспубліка. Дзейнічае канстытуцыя 1972. Кіраў
    
    
    Герб і сцяг Карэі (Карэйская НароднаДэмакратычная Рэспубліка).
    
    Да арт. Карэя Паўночная. Порт Начжын на ўзбярэжжы Ялонскага мора.
    
    нік дзяржавы — прэзідэнт, які выбіраецца насельніцтвам на 4 гады. Вышэйшы заканад. орган — аднапалатны Вярх. Нац. сход (ВНС), выбіраецца насельнііггвам на 4 гады. У перыяд паміж сесіямі ВНС дзейнічае яго Пастаянны савет. ВНС выбірае вышэйшы кіруючы орган — Цэнтр. нар. камітэт (ЦНК), які ўзначальвае прэзідэнт. ЦНК стварае ўрад рэспублікі — Адм. савет на чале з прэм’ерміністрам. На месцах функцыі ўлады ажыццяўляюць нац. сходы правінцый і гарадоў цэнтр. падпарадкавання, нар. сходы паветаў, гарадоў і раёнаў.
      Прырода. КНДР пераважна горная краіна. На Пн —Паўн.Карэйскія горы (г. Пэктусан, 2750 м), на Пд ад іх — менш высокія Усх.Карэйскія. Раўнінныя ўчасткі (каля 20% тэр. краіны) пераважна на 3, па ўзбярэжжы Жоўтага м. Карысныя выкапні: антрацьп і буры вугаль, жал. руда, каляровыя металы (вальфрам, свінец, цынк, золата, нікель, малібдэн), магнезіт, графіт і інш. Клімат умераны мусонны. Зімой халодныя патокі паветра з кантынента прыносяць сухое марознае надвор’е. Летам тэрьпорыя знаходзіцца пад уплывам акіянічных паветр. мас, якія прыносяць ападкі. Тра паветра ў студз. каля 11°С, у ліл. каля 23 °C. Ападкаў ад 600 мм на ПнЗ да 1100—1400 мм на астатняй тэрыторыі. Рэкі горныя, багатыя гідраэнергіяй. Найб. з іх Тэданган, Амнакан, Туманган. Лясы займаюць пл. каля 9 млн. га, пераважна ў гарах. Растуць даурская лістоўніца, карэйскі кедр, аянская елка, чырвоная хвоя. 3 лек. раслін найб. вядомы жэньшэнь. Жывёльны свет захаваўся ў гарах. Мора багатае рыбай, трэпангамі, кальмарамі і інш. Рэзерваты — Хвангпо, Янгам і інш.
       Насельніцтва. Амаль усё насельніцтва — карэйцы. Вернікі пераважна анімісты, будысты і канфуцыянцы. Сярэднегадавы прырост каля 2%. Сярэдняя шчыльн. 198 чал. на 1 км . Найб. густа заселены раўніны і ўзбярэжжы (да 300—400 чал. на 1 км²). У гарадах больш за 70% насельнінтва (1997). Найб. гарады (тыс. ж., 1997): Пхеньян — 2600, Хамхын — 775, Чханджын — 755. Больш за 300 тыс. ж. у гарадах Нампхо, Хэджу, Сіныйджу, Вансан. У прамсці занята каля 30% працаздольнага насельніцтва, у сельскай,
    
    лясной гаспадарцы і марскіх промыслах — каля 46%.
      Гісторыя. У жн. 1948 у Паўн. Карэі адбыліся выбары ў Вярх. нар. сход, які 9.9.1948 абвясціў стварэнне КНДР, прыняў канстытуцыю і сфарміраваў урад на чале з Кім Ір Сенам. Імкнучыся да пашырэння сацыяліст. сістэмы на ўсёй тэр. Карэі, улады КНДР пачалі Карэйскую вайну 1950—53, пасля заканчэння якой Кім Ір Сен усталяваў у краіне аўтарытарны рэжым. 3 пач. 1970х г. паміж КНДР і Паўд. Карэяй ажыццяўляюцца кантакты з мэтай урэгулявання ўзаемаадносін і ўз’яднання краіны. У снеж. 1991 падпісана Пагадненне аб прымірэнні, ненападзе, супрацоўніілве і абменах, у лют. 1992 — Сумесная дэкларацыя аб дэнуклеарызацыі Карэйскага пва (скасаваны ў 1992 Паўд. Карэяй у сувязі з адмовай КНДР ад міжнар. інспекцыі яе ядз. аб’екгаў). Пасля смерці Кім Ір Сена (1994) афіц. пераемнікам стаў яго сын Кім Чэн Ір (прэзідэнт з
    
    
    Да арт. Карзя Паўночная. Горны ландшафт на поўначы краіны.
    
    1998). КНДР — чл. ААН (з 1991), Руху Недалучэння (з 1975). Дыпламат. адносіны з Рэспублікай Беларусь устаноўлены ў лют. 1992.
      Кіруючай і правячай партыяй у КНДР з’яўляецца Прац. партыя Карэі (ППК). У Аб’яднаны дэмакр. айчынны фронт уваходзяць ППК, С.д. партыя Карэі, Партыя маладых сяброў рэлігіі нябеснага шляху, масавыя грамадскія аргцыі.
    Гаспадарка КНДР — індустрыяльнаагр. краіна параўнальна нізкага ўзроўню развіцця. Эканоміка краіны носіць замкнёны харакгар, характарызуецца гіпертрафіраваным развіццём пераважна цяжкай і ваеннай прамсці, тэхн. адсталасцю, нізкім узроўнем вытвсці спажывецкіх тавараў. Валавы нац. прадукі у 1995 склаў 21,5 млрд. дол. ЗША, каля 900 дол. на 1 чал. (прыкладна 114е месца ў свеце). У апошнія гады адзначаны вял. цяжкасці ў асноўным зза спынення дапамогі б. сацыяліст. краін, імпарту нафты з Расіі і агульнага
    
    
    КАРЭЯ 135
    
    крызісу гаспадаркі. Наліўнаэнергет. прамсць у значнай ступені базіруецца на ўласных рэсурсах. Здабыча вугалю 71,5 млн. т (1994). Імпартуюцца нафта і вугаль для каксавання. Электраэнергетыка выкарыстоўвае гідрарэсурсы (найб. Супхунская ГЭС на р. Амнакан) і каменны вугаль. Вытвсць электраэнергіі 35,2 млрд. кВт ■ гадз (1995). Буйнейшыя прадпрыемствы чорнай металургіі — металургічны камбінат у Чханджыне, зды ў Саніме і КімЧхэку. Выплаўка сталі каля 4 млн. т штогод. Развіта каляровая металургія на мясц. сыравіне. Асн. вьпворцамі цынку (200 тыс. т, 1994), свінцу, медзі, нікелю, кобальту, кадмію, ртуці, малібдэну з’яўляюцца зды ў Нампхо, Хамхыне і Хэджу, алюмінію — зд у Пукчане. Ёсць вытвсць золата, серабра, рэдкіх металаў. Машынабудаванне і металаапрацоўка мае больш за 400 розных прадпрыемстваў. Развіты станкабудаванне (Рэксон, Хічхон, Танчхон, Тэан), аўіамабілебудаванне (Танчхон, Пхеньян), с.г. машынабудаванне (Хэджу, Ыйджу, Хамхын, Чханджын, Кіян), вытвсць рухомага саставу для чыгунак (Пхеньян, Вансан), суднаў (Чханджын), абсталявання для хім., металургічнай, горназдабыўной прамсці. Хім. прамсць уключае вьпвсць хім. валокнаў, пластмас, мінер. угнаенняў (у т.л. азотных — 630 тыс. т, 1995), гербіцыдаў, соды, карбіду кальцыю, салянай кты; асн. цэнтры Хамхьш, Хынам, Сунчхон, Хэджу. Вылучаецца нафтаперапр. і фармацэўтычная прамсць. Развіта вытвсць буд. матэрыялаў: цэменту (каля 8—10 млн. т штогод), вогнетрывалай цэглы, аконнага шкла, жалезабетонных вырабаў. Лясная і дрэваапр. прамсць спецыялізуецца на вытвсці фанеры, цэлюлозы, паперы, мэблі (Кімджу, Хесан, Пхеньян). Сярод галін лёгкай прамсці вядучае месца належыць тэкст. (Пхеньян, Кэсон, Хамхын і інш.), абутковай і швейнай. 3 галін харч. прамсці вылучаюцца рысаачышчальная, алейная, мукамольная, рыбная. Сельская гаспадарка дае каля 20% нац. даходу. Пл. с.г. угоддзяў складае каля 2,4 млн. га, у тл. каля 2 млн. га пад ворывам. Каля 1,4 млн. га арашаецца. У сувязі з крызіснымі з’явамі ў сельскай гаспадарцы ў апошнія гады абвастрылася харч. праблема. У краіне ўведзена сістэма забеспячэння насельніцгва харч. прадуктамі па выключна нізкіх нормах. Вядучая галіна сельскай гаспадаркі — раслінаводства, якое дае 75% усёй валавой прадукцыі і спецыялізуецца пераважна на вытвсці збожжавых. Гал. культура — рыс (пасяўная пл. 680 тыс. га, валавы збор 2,8 млн. т, 1996). Вырошчваюць таксама кукурузу (пасяўная пл. 600 тыс. га, валавы збор 2 млн. т, 1996), гаалян, copra, пшаніцу, ячмень, авёс, сою, батат, агародніну. Пад бульбай 140 тыс. га, валавы збор 1,6 млн. т (1996). Тэхн. культуры: тытунь, бавоўнік, цукр. буракі, лён, жэньшэнь. Садоўніцтва і шаўкаводства. Пагалоўе буйн. par. жывёлы — 1 шн. галоў, пераважае рабочая, толькі 10% складаюць каровы. Сві
    
    на і птушкагадоўля. Марское рыбалоўства — 1,85 млн. т рыбы (1995). Аснова трансп. сістэмы — чыгункі (каля 90% грузаабароту, каля 70% пасажыраабароту). Даўж. чыгунак больш за 8 тыс. км, каля 70% электрыфікавана. Аўтадарог больш за 21 тыс. км. Марскі і паветр. транспарт абслугоўвае знешнія сувязі. Гал. парты Нампхо, Чханджын, Хэджу, Хынам, Вансан. Знешнегандл. сувязі развіты слаба, эхспартны патэнцыял абмежаваны. У 1995 экспарг склаў 590 млн. дол., імпарт — 1,5 млрд. долараў. На сусв. рынак КНДР пастаўляе чорныя і каляровыя металы, жал. руду і яе канцэнтраты, тальк, графіт, магнезіт, хім. прадукты, рыбапрадукты, фрукты, лекі. Каля 50% імпартнай прадукцыі складаюць нафта і нафтапрадукты, вугаль для каксавання, марганцавыя і храмітавыя руды. Імпартуюцца таксама машыны і абсталяванне, трансп. сродкі, харч. прадукты. Краіна мае вял. даўгі, асабліва Расіі, як пераемніцы СССР (больш за 3,2 млрд. руб.), і Кітаю. Гал. гандл. партнёры: Расія, Кітай, Японія, Германія, Індыя, Інданезія і інш. Грашовая адзінка — вона КНДР.
      Узброеныя сілы. Складаюцца з рэгулярных узбр. сіл (сухап. войскі, ВПС, BMC) і ваенізаваных фарміраванняў. Агульная колькасць (1997) рэгулярных узбр. сіл 1,055 млн. чал., ваенізаваных фарміраванняў 189 тыс. чал., рэзерву 4,7 млн. Вярх. галоўнакамапдуючы — прэзідэнт. Камплектаванне па прызыве. У сухап. войсках 923 тыс. чал., на ўзбраенні 3,5 тыс. танкаў, 2,5 тыс. бронетранспарцёраў, каля 8 тыс. гармат, 8,1 тыс. мінамётаў, 7,8 тыс. гармат зенітнай артылерыі, больш за 10 тыс. пераносных зенітнаракетньгх комплексаў, 2,6 тыс. рэапыўнш сістэм залпавага агню і інш. У ВПС 85 тыс. чал., 607 баявых самалётаў і 30 баявых верталётаў. У BMC 47 тыс. чал., 26 падводных лодак, 31 баявы карабель (пераважна тральшчыкі) і 7 дапаможных суднаў, каля 680 баявых катэраў (пераважна дэсантных, тарпедных і патрульных).
      Ахова здароўя. Сярэдняя працягласць жыцця мужчын 67,5, жанчын 73,9 года.
    
    Смяротнасць — 5 на 1 тыс. чал. Забеспячэнне бальнічнымі ложкамі — 1 на 74 чал., урачамі — 1 на 370 чал. Узровень нараджальнасці — 22 на 1 тыс. чал. Натуральны прырост 1,7%. Дзіцячая смяротнасць — 25 на 1 тыс. нованароджаных (1997).
       Асвета, навуковыя ўстановы. Сучасная сістэма нар. адукацыі ўключае дашкольныя ўстановы (да 3 гадоў — яслі, пасля 3 — сад з аднагадовым абавязковым курсам перадшкольнай падрыхтоўкі), агульнаадук. школу, прафес.тэхн. і вышэйшыя навуч. ўстановы. Кіраванне нар. адукацыяй цэнтралізаванае, праводзіцца Ктам адукацыі пры Адм. савеце. Усе выдаткі на адукацыю аплачвае дзяржава. У 1975 уведзена абавязковая 11гадовая адукацыя з 5гадовага ўзросту: дашкольны клас і 10гадовая школа, якая ўключае 4гадовую пач. і 6гадовую сярэднюю школу. Прафес. падрыхтоўку на базе абавязковай школы даюць тэхнікумы і вышэйшыя тэхн. школы (існуюць з 1960 пры здах, фках і буйных прадпрыемствах). Іх выпускнікі атрымліваюць права працаваць па спецыяльнасці і працягваць вучобу ў ВНУ. У пач. 1990х г. у КНДР было больш за 50 вышэйшых тэхн. школ і каля 500 тэхнікумаў. Вышэйшая адукацыя пачала развівацца пасля засн. ў Пхеньяне ў 1946 унта. У 2й пал. 1940х г. адчынены с.г., пед., настаўніцкія, мед. і політэхн. інты. Існуюць розныя формы адукацыі дарослых без адрыву ад вьпвсці (вячэрнія агульнаадук. і тэхн. школы, завочныя і вячэрнія тэхнікумы і інты). У Пхеньяне знаходзяцца Дзярж. цэнтр. бка (з 1945), Бка АН КНДР (з 1952), Цэнтр. гіст. музей (з 1928), Музей этнаграфіі (з 1956), Цэнтр. музей прыгожых мастацтваў (з 1954) і інш. Навук. даследаванні праводзяцца ў АН (з 1952, у яе складзе каля 40 н.д. інтаў і філіял у Хамхыні), у Акадэміі с.г. навук (з 1963), АМН (з 1963), Акадэміі грамадскіх навук (з 1952; да 1964 у складзе АН), Акадэміі лесаводства, у Цэнтры