• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 8

    Беларуская энцыклапедыя Т. 8


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 576с.
    Мінск 1999
    1210.73 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 18
    Беларуская энцыклапедыя Т. 18
    
    
    138 КАСАБУЦКІ
    
    раць Германіі, Італіі і Японіі да іх безагаворачнай капітуляцыі.
    КАСАБЎЦКІ Іван Сцяпанавіч (19.3.1895, г. Сянно Віцебскай вобл. — 15.11.1974), генераллейтэнант (1944). Скончыў Ваен. акадэміі імя Фрунзе (1930) і Генштаба (1940). У гады грамадз. і сав.польскай 1920 войнаў змагаўся на тэр. Беларусі: камандзір палка,
    
    
    брыгады. У 1921—38 камандзір брыгады, корпуса, нам. нач. штаба ваен. акругі. 3 1939 выкладчык Ваен. акадэміі Генштаба. У Вял. Айч. вайну на Паўн.Зах., Паўд.Зах. і 3м Укр. франтах: камандзір корпуса, нам. камандуючага войскамі фронту. Удзельнік вызвалення Днепрапятроўска, Крывога Рога, фарсіравання Паўд. Буга, Днястра, ЯскаКішынёўскай аперацыі. У 1946—53 на выкладчыцкай рабоце ў Ваен. акадэміі Генштаба.
    КАСАБЎЦКІ Леанід Антонавіч (н. 7.7.1929, Мінск), бел. вучоны ў галіне мікрабіялогіі і імуналогіі. Др мед. н. (1976), праф. (1977). Скончыў Мінскі мед. інт (1953). 3 1960 у Гродзенскім мед. інце. 3 1978 ва Укр. інце ўдасканалення ўрачоў (г. Харкаў). Навук. працы па выяўленні і лячэнні рыкетсіёзаў, выдзяленні бакгэрыяфагаў, тыпіраванні мікабакгэрый, вакцынацыі. Стварыў музей атыпічных мікабакгэрый (г. Гродна).
       Тв.: Фагн мнкобактернй. 1. Морфологня н антагенные свойства некоторых млкофагов // Журн. мпкроблологнн, эпвдемнологмн н нммунобнологнн. 1971. № 1.
    КАСАВОКАСЦЬ. стан вачэй, пры якім зрокавая лінія аднаго вока адхіляецца ад сумеснай кропкі фіксацыі (у бок носа — сыходная К., да скроні — разыходная К., радзей уверх ці ўніз). К. прыводзіць да страты бінакулярнага зроку. Адрозніваюць садружную і паралітычную К.
       Пры садружнай К. захоўваецца поўны аб’ём рухаў вочнага яблыка, вугал К. пастаянны, дваенне адсутнічае. Бывае ад паніжэння зроку аднаго вока, анамалій рэфракцыі, ад парушэння акамадацыі і канвергенцыі, функцыян. слабасці мышцаў вока, спадчыннай схільнасці да К. Часта пры К. ўзнікае паніжэнне зроку ці слепата на адно вока. Пры паралітычнай К. абмежаваны ці адсутнічае рух вочных мыш
    
    цаў, назіраецца дваенне адлюстравання (дыплапія), змена вугла К. Бывае ад паралічу або парэзу вочных мышцаў пры інфекц. хваробах і хваробах нерв. сістэмы. Лячэнне: пры садружнай К. — акуляры, спец. пракгыкаванні, хірург.; пры паралітычнай — ліквідацыя асн. хваробы, хірургічнае. Л.М.Марчанка. КАСАДб (Cassado) Гаспар (30.9.1897, г. Барселона, Іспанія — 24.12.1966), іспанскі віяланчэліст, кампазітар. Вучыўся ў Д.Марча і ў кансерваторыі «Лас
    
    
    І.С. Касабуцкі.
    
    А.М. Касаеў.
    
    П. Касальс.
    
    
    Мерседэс» у Барселоне. Удасканальваўся ў П.Касальса. Выступаў з 9 гадоў. Жыў у Парыжы, Барселоне, Фларэнцыі. 3 1918 гастраліраваў як саліст і ансамбліст з буйнейшымі аркестрамі і інструменталістамі ў многіх краінах свету. 3 1947 выкладаў у Акадэміі Кіджана ў Сіене (Італія), з 1958 — у Вышэйшай муз. школе ў Кёльне. Аўтар «Каталонскай рапсодыі» для арк., канцэрта для віяланчэлі з арк., «Санаты ў старадаўнім іспанскім стылі» для віяланчэлі з фп., сюіты для віяланчэлі сола, камернаінстр. ансамбляў, шматлікіх транскрыпцый для віяланчэлі. 3 1969 у Фларэнцыі раз у 2 гады праводзяцца міжнар. конкурсы віяланчэлістаў імя К.
    КАСАЕЎ Асман Мусаевіч (11.10.1916, аул Хурзук Карачаеўскага рна, КарачаеваЧэркесія — 18.2.1944), удзельнік партыз. руху ў Магілёўскай вобл. ў Вял. Айч. вайну, Герой Сав. Саюза (1965). Скончыў Кіеўскае артыл. вучылішча (1939). 3 пач. вайны на Зах. фронце, з жн. 1941 у партызанах — камісар групы, атрада, камандзір атрада, 121га партыз. палка, які пасля гібелі К. названы яго імем. Вёска Сярмяжонка Бялыніцкага рна перайменавана ў АсманКасаева, у г.п. Бялынічы ўстаноўлены яго бюст.
    
    КАСАІ (Kasai), рака ў Анголе і Дэмакр. Рэспубліцы Конга (часткова — мяжа паміж імі), буйнейшы левы прыток р. Конга. Даўж. каля 2000 км, пл. басейна 880,2 тыс. км². Пачынаецца на плато Лунда, спускаецца з яго паўн. схілаў ва ўпадзіну Конга, утварае парогі і вадаспады. У ніжнім цячэнні наз. Ква. Гал. прытокі: Лулуа, Санкуру (справа), Кванга (злева). Жыўленне пераважна дажджавое. Паводка з вер.—кастр. да красавіка. Сярэдні гадавы расход вады ў нізоўі каля 10 тыс. м³/с. Суднаходная на 790 км ад вусця. Рыбалоўства. У бас. К. — буйная здабыча алмазаў. 3 ГЭС.
    
    
    Буйная прыстань — Ілеба (Дэмакр. Рэспубліка Конга).
    КАСАКбЎСКІ Шыман Марцін (1741, в. Шылы Ковенскага пав., Літва — 25.4.1794), дзяржаўны дзеяч ВКЛ. Брат Ю.Касакоўскага. У 1767 як сакратар дэлегацыі ад Радамскай канфедэрацыі выязджаў у Маскву для пошуку падтрымкі ў барацьбе супраць рэформ у Рэчы Паспалітай. Адзін з кіраўнікоў Барскай канфедэрацыі. Пасля разгрому яе змяніў паліт. арыентацыю на карысць Расіі. Ў 1792 пасля абвяшчэння Таргавіцкай канфедэрацыі прымаў удзел у ваенных дзеяннях Расіі супраць Рэчы Паспалітай. Пасля захопу Вільні прызначыў сябе польным гетманам ВКЛ. Адстойваў аўтаномію ВКЛ у складзе Рэчы Паспалітай. У час паўстання 1794 прылюдна павешаны паўстаўшымі ў Вільні.
    КАСАКбЎСЫ Юзаф (16.3.1738, в. Шылы Ковенскага пав., Літва — 9.5.1794), дзяржаўны дзеяч ВКЛ. Брат Ш.М.Касакоўскага. Біскуп інфлянцкі з 1781. На Чатырохгадовым сейме 1788—92 узначальваў Канстытуцыйную дэпутацыю, выступаў за абмежаванне рэформ і супраць Канстытуцыі 3 мая 1791. Разам з братам быў факгычным кіраўніком Таргавіцкай канфедэрацыі. Адзін з аўтараў Акга Генеральнай канфедэрацыі ВКЛ 1792. Карыстаўся падтрымкай рас. паслоў у Рэчы Паспалітай. Аўтар аповесцей, камедый, мемуараў. У час паўстання 1794 павешаны паўстаўшымі ў Варшаве.
    КАСАЛАПАЎ Якаў Ягоравіч (1.5.1934, г. Орша Віцебскай вобл. — 8.7.1982), бел. кампазітар. Скончыў Бел. кансерваторыю (1966, клас А..Багатырова). 3 1966 выкладаў у Віцебскім муз. вучылішчы. Яго творчасці характэрна актыўная распрацоўка муз. фальклору Віцебшчыны. Сярод твораў: вак.сімф. паэма «Белавежа» на словы Я.Пушчы (1966), кантата «Нараджэнне дзяржавы» на словы П.Макаля, М.Калачынскага, М.Хведаровіча, А.Бачылы (1967); «Беларуская уверцюра» (1966), п’еса «Успенская горка» (1968) для сімф. арк.; фантазія на тэму бел. нар. песні для камернага арк. (1971); «Беларуская уверцюра» для арк. нар. інструментаў (1971); дывертысмснт для ансамбля скрыпак і фп. (1968); сюіта (1970) і цыкл апрацовак бел. нар. песень «Аршанскі вяночак» (1979) для фп.; канцэртная фантазія для цымбалаў і фп. (1973); хары, песні, музыка да драм. спектакляў.
    Т.Б.Варфаламеева.
    КАСАЛЬС, К а з а л ь с (Casals) Пабла (29.12.1876, Вендрэль каля г. Тарагана, Іспанія — 22.10.1973), іспанскі віяланчэліст, дырыжор, кампазітар. Вучыўся ў Барселонскай і Мадрыдскай (з 1891) кансерваторыях. 3 1901 гастраліраваў у многіх краінах свету (у 1905—13 у Расіі як саліст і ў ансамблях з С.Рахманінавым, А.Гальдэнвейзерам і інш., у фп. трыо з А.Карто і Ж.Цібо). Арганізатар (1920) і дырыжор (да 1936) 1га ў Барселоне сімф. аркестра, Рабочага муз. тва (кіраўнік у 1924—36), муз. школы, ча
    
    сопіса. 3 1939 у Францыі, з 1956 у СанХуане (ПуэртаРыка), дзе заснаваў сімф. аркестр (1959) і кансерваторыю (1960). Аўтар араторыі «Яслі» (1943), «Гімна міру» ддя арк. (1971), сімф., хар., камернаінстр. і інш. твораў. 3 1957 праводзяцца міжнар. конкурсы віяланчэлістаў імя К. (1ы ў Парыжы) і ў гонар К. (у Будапешце).
      Літ.'. Гмнзбург Л. Пабло Казальс. 2 нзд. М„ 1966; Blum D. Casals and the art of interpretation. London, 1977.
    КАСАЛЯНКА, П e p a г o н к a, рака ў Слаўгарадскім рне Магілёўскай вобл. і Кармянскім рне Гомельскай вобл., правы прыток р. Сож (бас. р. Дняпро). Даўж. 34 км. Пл. вадазбору 352 км². Пачынаецца каля паўд.зах. ускраіны в. Малая Зімніца Слаўгарадскага рна. Цячэ па паўд.зах. ускраіне АршанскаМагілёўскай раўніны. Даліна ў верхнім цячэнні невыразная, ніжэй трапецападобная, шыр. 900 м — 1,5 км. Пойма ў вярхоўі забалочаная, ніжэй сухая, двухбаковая, шыр. 200—900 м. Рэчышча каналізаванае на працягу каля 18 км ад вьпоку, далей слаба меандруе, шыр. paid ў межань у сярэднім цячэнні 8—10 м, у ніжнім 3—5 м.
    КАСАНДРА, у старажытнагрэчаскай міфалогіі прарочыца, дачка траянскага цара Прыяма і Гекубы. Агрымала прароцкі дар ад Апалона, які дамагаўся яе кахання, але, адвергнуты ёю, зрабіў так, што яе прароцгвам перасталі верыць. Траянцы не паверылі словам К. пра тое, што выкраданне Парысам спартанскай царыцы Алены прывядзе г. Трою да пагібелі, пгто нельга ўводзіць у горад драўлянага каня і інш. Пасля падзення Троі К. трапіла да Лгамемнана і разам з ім з рэўнасці была забіта яго жонкай Клітэмнестрай.
    «КАСАРЙ», «К а с е ц », бел. нар. танец. Муз. памер перыядычна пераменны 2/4 або 3/4. Тэмп умераны. Танцоры імітавалі рухі касцоў, рэзка ўзмахваючы рукамі. Выконваўся пад песню. Зафіксаваны ў 19 ст. на Гомельшчыне і Гродзеншчыне. У некат. рэгіёнах быў вядомы як карагод з адным салістам — «касцом» — у цэнтры, які выбіраў сабе дзяўчыну. Падобны танец існуе таксама ў Літве і Малдове.
       Літ.: Алексютовнч Л.К. Белорусскме народные танцы, хороводы, мгры. Мв., 1978. С. 44—45, 272—273.
    КАСАТКА (Orcinus orca), адзіны від роду марскіх млекакормячых сям. дэльфінаў. Пашырана ўсюды, часцей трапля
    
    
    Касатка.
    
    ецца ва ўмераных і палярных шыротах.
      Даўж. да 10 м, маса да 8 т. Цела чорнабелае, кантрастнае, буйнаплямістае. Грудныя плаўнікі тупыя і шырокія, спінны плаўнік высокі (да 1,7 м у самцоў і да 1 м у самак). Зубы масіўныя, па 10—13 пар уверсе і ўнізе. Нараджае 1 дзіця раз у 3 гады. Драпежнік, корміцца рыбай, галаваногімі малюскамі, нападае на марскіх млекакормячых (дэльфіны, цюлені і інш.). Можа развіваць скорасць да 55 км/гадз. У няволі лёгка прыручаецца і абучаецца. Э.Р.Самусенка.
    
    KACATK1H Мікалай Аляксеевіч (25.12.1859, Масква — 17.12.1930), рускі жывапісец. Правадз. чл. Пецярбургскай AM (1903). Hap. маст. Рэспублікі (1923). Вучыўся ў Маск. вучылішчы жывапісу, скульптуры і дойлідства (1873—83) у В.Пярова, выкладаў там у 1894—1917. Член Тва перасоўных маст. выставак (з 1891), Асацыяцыі мастакоў рэв. Расіі (з 1922). У ранні перыяд ствараў познаперасоўніцкія жанравыя карціны («Саперніцы», 1890; «Паклёп», 1893). Адзін з першых звярнуўся да тэ
    
    
    М. Касаткін. Збор вугалю беднымі на выпрацаванай шахце. 1894.
    
    
    мы побьггу і працы рус. рабочых: «Шахцёрка», «Збор вугалю беднымі на выпрацаванай шахце» (абедзве 1894), «Вуглякоіш. Змена» (1895) і інш. Аўтар работ, прысвечаных рэв. 1905—07: «Ра5очыбаявік» (1905), «Атака завода раоотніцамі» (1906). Пісаў карціны на гісгорыкарэв. тэмы, імкнуўся да стварэння вобраза сав. чалавека: «За вучобу. Піянерка з кнігамі» (1926), «Селькорка» (1927).