• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 8

    Беларуская энцыклапедыя Т. 8


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 576с.
    Мінск 1999
    1210.73 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 18
    Беларуская энцыклапедыя Т. 18
       Літ.: С е р о в а Г. Н.АКасаткнн. Л., 1970.
    
    КАСАТЫНА Людміла Іванаўна (н. 15.5.1925, с. Новае Сяло Вяземскага рна Смаленскай вобл., Расія), расійская актрыса. Засл. арг. Расіі (1956), нар. арг. СССР (1975). Скончыла Дзярж. інт тэатр. мастацтва (1947), у 1982—94 выкладала ў ім (з 1986 праф.). 3 1947 акгрыса Цэнтр. тра Рас. Арміі. Стварыла больш за 60 рознахарактарных вобразаў: Мар’я Антонаўна («Рэвізор» М.Гогаля), Марфінька («Абрыў» паводле І.Ганчарова), Анечка («Акіян» А.Штэйна), Савіна («Элегія» П.Паўлоў
    
    
        КАСАТКІНА 139
    
    скага), Ніла Сніжко («Барабаншчыца» А.Салынскага), Кавалёва («Кавалёва з правінцыі» І.Дварэцкага), Кручыніна («Без віны вінаватыя» А.Астроўскага), каралева Лізавета («Ваша сястра і палонніца» Л.Разумоўскай). Знялася ў Kina і тэлефільмах: «Утаймавальніца тыграў» (1955), «Выклікаем агонь на сябе» (1964), «Помні імя сваё» (1975, Дзярж. прэмія Расіі 1976), «Утаймаванне свавольніцы» (1961, 1ы прыз «Залатая німфа» на 2м Міжнар. фестывалі тэлефільмаў у МонтэКарла), «Маці Марыя» (1982), «Дарогі Ганны Фірлінг» (1985).
      Літ..: Чеботаревская Т.А Людммла Касаткнна. М., 1972.
    
    КАСАТКІНА Наталля Дзмітрыеўна (н. 7.6.1934, Масква), расійская артыстка балета, балетмайстар, сцэнарыст. Нар. арт. Расіі (1984). Скончыла Маскоўскае
    
    
    харэаграфічнае вучылішча (1953). У 1954—76 у Вял. тры; харакгарная танцоўшчыца. Сярод партый: Апантаная («Вясна свяшчэнная» І.Стравінскага), Лёс («Кармэнсюіта» Ж.Бізэ—Р.Шчадрына), Індыйская лялька («Шчаўкунок» П.Чайкоўскага), Мерседэс («Дон Кіхот» Л.Мінкуса), Фані («Сцежкаю грому» К.Караева); характарныя танцы ў многіх балетах. Здымалася ў кіна і тэлефільмах. Яе танец вылучаўся пластычнасцю, псіхал. пранікнёнасцю. 3 1960х г. працуе з У.Васілёвым як балетмайстар і сцэнарыст, з 1977 маст. кіраўнік і гал. балетмайстар Дзярж. тра класічнага балета (з Васілёвым). Для іх спекгакляў харакгэрны востраканфлікгная драматургія, сталая рэжысура, спалучэнне класічнага танца і сучаснай гоіастыкі. Сярод пастановак; «Стварэнне свету» А.Пятрова (1971), «Аповесць пра Рамэо і Джульету» (1980) і «Папялушка» (1993) С.Пракоф’ева, «Лебядзінае возера» (1988) і «Шчаўкунок» (1994) Чайкоўскага, «Пацалунак феі» Стравінскага
    
    
    140 КАСАЦЫЙНЫ
    
    (1989), «Дама з камеліямі» на муз. Дж.Вердзі—П.Сальнікава (1995), «Цудоўны мандарын» Б.Бартака (1996). Дзярж. прэмія СССР 1976.
    КАСАЦЬІЙНЫ ТРЫБУНАЛ п р ы Ц В К Б С С Р, орган нагляду за дзейнасцю Рэв. трыбунала рэспублікі ў 1921—22. Разглядаў у касацыйным парадку скаргі і пратэсты на прыгаворы трыбунала па справах аб контррэвалюцыйных і інш. небяспечных злачынствах. У склад К.т. ўваходзілі старшыня (звычайна нар. камісар юстыцыі рэснублікі) і 2 члены — заг. суд. аддзела Наркамюста і адзін з членаў Рэв. трыбунала (які не прымаў удзел у разглядзе справы па 1й інстанцыі). Скасаваны 1.9.1922, яго функцыі перададзены Вышэйшаму касацыйнаму суду.
    ГА.Мааіыка.
    КАСАЦЫЯ (ад лац. cassatio адмена, знішчэнне), 1) абскарджанне і апратэставанне суд. рашэнняў і прыгавораў, якія не набылі законнай сілы. 2) Праверка вышэйстаячым судом законнасці і абгрунтаванасці рашэнняў і прыгавораў суда, іпто не набылі законнай сілы. Робіцца на аснове матэрыялаў, якія знаходзяцца ў справе або прыведзены дадаткова. 3) Перагляд, адмена суд. рашэння ніжэйшай інстанцыі вышэйстаячай пры парушэнні ніжэйшай інстанцыяй законаў або невыкананні ёю правіл судаводства. Парадак разгляду спраў па К. рэгламентуецца крымін.працэсуальным заканадаўствам. Э.І.Кузьмянкова.
    КАСАЧ (Iris), род кветкавых раслін сям. касачовых. Каля 250 відаў і 30 тыс. сартоў, якія ўзніклі ў выніку скрыжавання шэрагу відаў, аб’яднаных пад назвай К. гібрыднага садовага (I. hybrida hort). Пашыраны ва ўмераных паясах Паўн. паўшар’я. Трапляюцца ў стэпах, утвараюць касачовыя стэпы. На Беларусі 3 дзікарослыя віды К.: бязлісты (I. aphylla); сібірскі (I. sibirica, нар. назвы дзікія агуркі, калацец), абодва занесены ў Чырв. кнігу; жоўты (I. pseudacorus, нар. назвы косіца, кошыц, касарыкі,
    
    
    Касачы.
    
    вужачкі). Трапляюцца па хмызняках у рачной пойме, на заліўных лугах, ускрайках балот. Сарты К. гібрыднага садовага: Крысмес Тайм (белы), Блю Сапфаер (блакітны), Уан Дэзайр (ружовы), Віта Файр (чырв.), Лаймлайт (жоўты), Аметыст Флейм (бэзавы), Вебеш (двухколерны) і інш.
       ІПматгадовыя травяністыя карэнішчавыя расліяы з адзіночнымі або некалькімі сцёбламікветаносамі выш. 30—150 см. Лісце лінейна ці ланцэтнамечападобнае, часта па 5—10 (12) лістоў у веерападобным прыкаранёвым пучку. Кветкі буйныя, правільныя, з доўтай трубкай і 6раздзельным вяночкападобным яркаафарбаваным адгінам. Для К. харакУэрна пратэрандрыя. Плод — 3гранная каробачка. Фарбавальная і лек. расліна. 3 карэнішчаў некат. К. атрымліваюць духмянае рэчыва ірон для парфумерыі. Адзін з найб. папулярных дэкар. мнагалетнікаў, вядомы ў культуры з пач. 17 ст.
    
    КАСАЧ Павел Мікалаевіч (20.11.1887, в. Рогава Маладзечанскага рна Мінскай вобл. — 7.12.1977), бел. дзеяч самадзейнага мастацгва, кампазітар. Засл. дз. культуры Беларусі (1957). Скончыў Магілёўскі пед. інт (1938). Творчы шлях пачаў у капэле Цз.АгрэневаСлавянск.ага ў 1907. У 1912—56 настаўнічаў. У 1946 арганізаваў хор студэнтаў у Нясвіжскім пед. вучылішчы, у 1952—64 узначальваў хор сельскага клуба в. Лявонавічы (Нясвіжскі рн Мінскай вобл.), які пад яго кіраўніцтвам дасягнуў значнага выканальніцкага майстэрства, атрымаў званне народнага. Аўтар шэрагу песень (у тл. «Хораша вясною ходзіцца», «Мой Нёман», «Беларусь мая», «Цімох», «Выйдзі, дзяўчына», «Кланялася жыта»), апрацовак бел. нар. песень («Жніўная», «Ой, сівы конь бяжыць» і шш.).
    
    КАСАЧбЎ Іван Міхайлавіч (н. 13.1.1948, в. Шаўцова Веткаўскага рна Гомельскай вобл.), бел. вучоны ў галіне аўгаматычнага кіравання. Др тэхн. н. (1991). Скончыў Мінскае вышэйшае інж. зенітнае ракетнае вучылішча ППА (1973), дзе і працаваў з 1989. У 1993 у Ваеннай акадэміі Беларусі. Навук. працы па тэорыі аўтаматычнага кіравання, тэорыі дынамічных сістэм з выпадкова зменнай струкгурай, сістэм аўтаматыза
    
    
    ванага праеюгавання, тэорыі выпрабаванняў і ацэньвання эфекгыўнасці ўзбраення войск ППА, зенітных ракетных комплексаў і сістэм.
       Тв.: Аналнтнческое моделнрованне стохастнческнх сйстем. Мн., 1993 (разам з М.Г.Ерашэнкавым).
    
    КАСЕКАНС [новалац. cosecans ад co(mplementi) secans секанс дапаўнення], адна з трыганаметрычных функцыіг, абазначаецца cosec. К. вострага в у г л а прамавугольнага трохвугольніка — дзель гіпатэнузы на катэт, які ляжыць насупраць дадзенага вугла.
    КАСЕЛЬ (Kassel), горад у цэнтры Германіі, на р. Фульда, зямля Гесен. Засн. ў 10 ст. 193 тыс. ж. (1990). Вузел чыгунак і аўтадарог. Прамсць: трансп. машынабудаванне (лакаматывы, вагоны, аўтамабілі), інструментальная, хім. (у т.л. вытвсць хім. валокнаў), эл.тэхн., тэкст., харч., паліграфічная. Арх. помнікі і ансамблі 13—18 ст. Дзярж. маст. збор (у палацы Вільгельмсхёэ). Музей зямлі Гесен, Новая галерэя.
    КАСЕМ, К а с і м Абдэль Керым (Абд альКарым; 1914, Баідад — 9.2.1963), іракскі ваен. і дзярж. дзеяч. Брыгадны генерал (1955). Удзельнік 2й сусв. вайны (змагаўся супраць брыт. войск у 1941), арабаізраільскай вайны 1948— 49. 14.7.1958 узначаліў антыманархічны ваен. пераварот (гл. Іракская рэвалюцыя 1958 ) і 27.7.1958 абвясціў Ірак рэспублікай. У 1958—63 прэм’ерміністр і адначасова міністр абароны Ірака, устанавіў у краіне дыктатарскі рэжым; падкрэсліваў іракскую самабытнасць і самастойнасць, uno выклікала канфлікг з панараб. сіламі. У лют. 1963 скінуты ў выніку ваен. перавароту 1 расстраляны.
    КАСЁТА (ад франц. cassette скрыначка), узаемазамяняльнае прыстасаванне, якое забяспечвае аптымальныя ўмовы апрацоўкі, транспартавання і захоўвання дэталей, матэрыялаў і інш. Да іх адносяць скрыні для цэментацыі, паддоны для награвання, падвескі для гальванічных ваннаў і інш. Існуюць таксама фатаграфічныя і магнітафонныя К.
      Фатаграфічная К. — святлонепранікальнае прыстасаванне, у якое змяшчаюць святлоадчувальны матэрыял (кіна і фотаплёнку, фотапласцінку) для правядзення фота або кіназдымкі. Бываюць адзінарныя, падвойныя і паўгарачныя (здвоеныя). М a г нітафонная К. — прыстасаванне ў выглядзе закрытай плоскай скрыначкі, унутры якой змяшчаецца магнітная стужка для магнітафона ці відэамагнітафона (відэакасета).
    КАСЁЦКІЯ ПЁСНІ, невялікая група песень летняга цыкла каляндарнаабрадавай паэзіі. Вядомы ў многіх земляробчых народаў свету. Спяваліся ў час касьбы і ўборкі сена. Перадаюць атмасферу касавіцы, клопат селяніна пра тое, каб своечасова ўправіцца з работай на сенажаці К.п. пераважна лірычнага характару, у іх трапляюцца элементы рамант. ўспрымання касецкай працы («Касары косяць, вецер павявае, // Шаўкова трава на касу палягае»), паказаны яе размах («Пакосяць усе горы і даліны»), чуецца скарга касцоў на пана
    
    КАСІНІ                   141
    
    прыгонніка, цяжар працы («Ой, да бокам, хмарачка, бскам»). Тэматыка К.п. уключае і любоўныя матывы («Зажурылася маладая ўдовушка», «Ветрык вее, сонейка грэе»), закранае сямейныя адносіны («На балоце касец косіць»), Некат. з іх маюць жартоўную афарбоўку. Для паэтыкі К.п. характэрна выкарыстанне вобразаў прыроды (дуброва, луг, скошаная трава, лёгкі ветрык, сонца, хмара і інш.), якія ствараюць натуральны фон працы касцоў. Мелодыка асобных К.п. набліжаецца да жніўных песень. А. С.Ліс.
    
    КАСІГА (Cossiga) Франчэска (н. 26.7.1928, г. Сасары, Італія), італьянскі паліт. і дзярж. дзеяч. Праф. у галіне канстытуцыйнага права ва унце г. Сасары. Чл. Хрысц.дэмакр. партыі (ХДП, 1945—85). Дэп. парламента (з 1958) і адзін з кіраўнікоў парламенцкай групы ХДП (з 1963). У 1966—74 дзярж. сакратар у шэрагу мінваў, у 1974—75 міністр па рэформе сістэмы кіравання, у 1975—78 міністр унутр, спраў (рэарганізаваў паліцыю, стварыў падраздзяленні па барацьбе з тэрарызмам); падаў у адстаўку пасля забойства «чырвонымі брыгадамг» А.Мора. У 1979—80 прэм’ерміністр, у 1983—85 старшыня сената. У 1985—92 прэзідэнт Італьян. Рэспублікі.
    
    КАСІЙ Лонгін Гай (Gaius Cassius Longinus; ?—42 да н.э.), старажытнарымскі ваен. і паліт. дзеяч. 3 плебейскага роду Касіяў. Нар. трыбун (49), прэтар (44). Удзельнік парфянскага паходу ІІіцынія Краса (53). У пач. грамадз. вайны 49—45 прыхільнік Гнея ІІампея, пасля бітвы пры Фарсале (48) спыніў супраціўленне, памілаваны Цэзарам. У 44 да н.э. адзін з арганізатараў забойства Цэзара. Пасля ўгварэння 2га трыумвірату (43) аб’яднаўся з М.Брутам супраць трыумвіраў. Пасля паражэння ў бітве пры Філіпах (42) скончыў самагубствам.