Беларуская энцыклапедыя Т. 8
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 576с.
Мінск 1999
Да арт. Карэя Паўночная. Упрытожанне з палявых кветак. Традыцыйны жываліс.
136 КАРЭЯ
атамных даследаванняў (з 1952), на кафедрах ВНУ і інш. н.д. установах.
Друк, радыё, тэлебачанне. Перыяд. выданні выходзяць на кар., англ., франц., яп., рус. і кіт. мовах. Найб. тыраж маюць штодзённая газета «Надон сінмун» («Газета Праца», орган ЦК Прац. партыі К., з 1945) і «Надок чханён» («Працоўная моладзь», орган ЦК Саюза сацыяліст. прац. моладзі К., з 1946). Працуе Цэнтр. тэлегр. агенцтва К. (ЦТАК, з 1946). Дзейнасць Цэнтр. радыёстанцыі К. і Пхеньянскай радыёстанцыі, а таксама Цэнтр. тэлебачання К. і Кэсонскага тэлебачання падпарадкаваны дзяржаве. Перадачы радыё і тэлебачання вядуцца па агульнанац. і мясц. праграмах на кар., англ., рус., франц., кіт. і інш. мовах.
Літаратура. Гал. тэмы лры КНДР — сац. пераўтварэнні ў вёсцы (раман «Зямля», 1948—60, Лі Гіёна), станаўленне рабочага класа (аповесці Лі Букмёна, Хван Гона, Юн Седжуна), працяг традыцый пралет. паэзіі (Чо Гічхон і інш.). У 1946 створана Асацыяцыя работнікаў лры і мастацтва Паўн. К. Вайна 1950—53 паклала пачатак гераічнай і патрыят. тэматыцы: ваен. публіцыстыка Кім Сарана, апавяданні Хван Гона, Юн Седжуна, Чхон Себона, франтавыя вершы Чо Гічхона, Мін Бёнпона. У 1950—60я г. з’явіліся буйныя гіст. творы: «Рака Туманган» Лі Гіёна, «Бацька Сасан» Чхве Мён’іка, «Гісторыя няшчасцяў» Чхон Себона і інш., пашыралася мемуарная лра (серыя «Сярод людэей» і інш.). У 1970я г. вылучыліся творы калекгываў аўтараў паводле п’ес перыяду антыяп. барацьбы ў 1930я г.: «Мора крыві», «Лёс вартаўніка» і інш. У сучаснай лры вядучымі застаюцца тэмы працы, аб’яднання краіны; асаблівая ўвага аддаецца ваен. тэматыцы (раманы Кім Джэпо, Пён Хігына). 3 1953 дзейнічае Саюз пісьменнікаў К. На бел. мове асобнымі выданнямі выйіплі «Карэйскія казкі» (1954) і казка «Ластаўкі» (1957) у перакладзе АЯкімовіча, асобныя вершы кар. паэтаў пераклаў М.Аўрамчык. На кар. мове выдадзены зб. Я.Коласа «У старых дубах» (1959).
Да арт. Карэя Паўночная.
Дзікія гусі месяцовай ноччу. Вышыўка.
Архітэктура, выяўленчае мастацтва. 3 1950х г. інтэнсіўна развівалася горадабудаўніцтва, якое вырашала праблемы рацыянальнага размяшчэння жылых і прамысл. раёнаў, забеспячэння гарадоў сеткай культ.быт. устаноў, добраўпарадкавання і азелянення (арх. Кім Джанхі, Лі Хён, Пак Ікхван, Сін Сунгён, а таксама замежныя спецыялісты). У 1945—53 распрацаваны генплан Пхеньяна (арх. Кан Чахван і інш.), адноўлены і рэканструяваны гарады Хамхын, Вансан, Сарывон, Кэсон, Нампхо і інш. У пабудовах 1950—60х г. даміну
Да арг. Карэя Паўночная. Пасудзіна дая мёду. Пемза.
юць формы сярэдневяковай архітэктуры (Пхеньянскі Вял. тр, 1960, арх. Кім Чанхі, Сін Сунгён і інш.). 3 1960х г. пашыраюцца новыя буд. канструкцыі і матэрыялы, узводзяцца будынкі з рацыянальнай лланіроўкай, лаканічныя па форме (Дзярж. унт імя Кім Ір Сена ў Пхеньяне, 2я чарга, 1970я г.). Жыллёвае будва вядзецца па тыпавых праектах з захаваннем нац. асаблівасцей добраўпарадкавання (напр., ацяпляльная сістэма пад падлогай). Сярод пабудоў 1980х г. гасцініца на гары Мёхян, будынкі Міжнар. дома культуры і комплексу культ.быт. абслугоўвання ў Пхеньяне. У вайну 1950—53 ствараліся маст. лістоўкі, плакаты. У тэхніцы нац. жывапісу тушпіу і вадзянымі фарбамі
(«часанхва») у спалучэнні традыц. сюжэтаў з актуальнай тэматыкай працуюць мастакі Чха Дэдо (майстар адлюстравання кветак слівы мэ), Лі Сакхо (жанр «кветкіптушкі»). У алейным жывапісе працавалі Кім Джанам, Пак Мёнхун, Пхё Седжон, Мун Хаксу. Развіваюцца графіка (ілюстрацыя, эстамп, плакат; мастакі Кім Ганджун, Пэ Унсон, Пак Сынхі), станковая і манум. скульптура (Мун Сако, Хан Ёнсік, Чо Гюбон), якія сінтэзуюць традыцыі еўрап. і ўсх. мастацтва. Стараж. традыцыі захоўваюцца ў дэкар.прыкладным мастацтве: вытвсць керамікі і фарфору, разьба па косці і дрэве, пляценне з валокнаў бамбуку і травы, ткацгва, вышыўка, выраб лакавых рэчаў. Створана Асацыяцыя работнікаў лры і мастацгва Паўн. К. з Саюзам дзеячаў выяўл. мастацтва (засн. ў 1946), у 1953 засн. Саюз кар. мастакоў, у 1954 — Саюз кар. архітэктараў.
Музыка. Пасля 1945 у паўн. ч. краіны ствараюцца навуч. ўстановы еўрап. Tuny, развіваюцца музыказнаўства і муз. фалькларыстыка, фарміруецца нац. кампазітарская школа. Сярод кампазітараў: Лі Мёнсан, Сін Дасон, Мун Гёнок, Кім Ёнпо, Чо Гільсок, музыказнаўцы Пак Тансіль, Кім Гігон, Юн Дансу. Сярод выканаўцаў спевакі Кім Вану, Сін Юкгун, Кім Дынгук (у зах. стылі), Ан Хеён, Кім Дэнхва, Пак Бансек (традыц. стыль), інструменталісты Ан Гіёк, Чха Хакчхоль (чатэ), Ю Дзябок (хэгым), Гі Мансу (камунга), Пэк Насан (скрыпка), Пэк Унбок (фп.). Працуюць: Кар. філармонія (1955), Маст. тр у Пхеньяне (1948), Вял. сімф. аркестр і хор, Нар. маст. тр (1952), шматлікія муз.драм. трупы, ансамблі песні і танца Кар. нар. арміі, песні і танца «Мансудэ» (1969), нац. інструментаў у Пхеньяне. Штогод праводзіцца Міжнар. веснавы муз. фестываль (Пхеньян). У 1953 засн. Саюз кампазітараў.
Тэатр. У 1947—49 у Пхеньяне адкрыты Дзярж. тр (пазней Дзярж. драм. тр «Чхаліма»), Дзярж. нар. маст. тр (цяпер Пхеньянскі гар. тр), пачалі працаваць трупы пры мінвах транспарту і ўнутр. слраў, Кар. нар. арміі. У вайну 1950—53 дзейнічалі франтавыя трупы, якія ўяўлялі сабой невял. перасоўныя тры. У 1950—60я г. створаны новыя трупы, у • Пхеньяне пабудаваны тр «Маранбон», адкрыты Вял. тр (1960), тры кінаакцёра, лялечны і дзіцячы. У рэпертуары траў КНДР гіст. спектаклі, п’есы, прысвечаныя нац.вызв. руху ў гады яп. акупацыі, творы сучаснай тэматыкі, а таксама рус. і сав. драматурпя. Сярод рэжысёраў Хан Пэкнам, Ан Ёніль, Лі Енім, Кім Ін, Пён Гёнхван, сярод акцёраў Лі Дан, Хан Чжынсоп, Лі Чжэдок, Тхэ Ільмін, Ко Хванчхоль. 3 1959 працуе Пхеньянскі інт тэатра і кіно.
Кіно. У 1946 створаны першыя дакумент. фільмы. У 1947 арганізавана кінастудыя Паўн. Карэі (з 1948 дзярж.), на базе якой створаны кінастудыі маст. і дакумент. фільмаў. Першы маст.
КАСАБЛАНКСКАЯ 137
фільм зняты ў 1949 («Мая Радзіма», рэж. Кан Хансік). У вайну 1950—53 выходзілі фільмы пра барацьбу супраць амер. агрэсіі («Юныя партызаны», рэж. Юн Ёнпо; «Зноў на фронт», рэж. Чхон Данмін). Пасля вайны пашырыўся іх жанравы і тзматычны дыяпазон, зняты першыя каляровыя фільмы: «Сказанне пра крэпасць Садо» (1956, рэж. Чон Джунчхэ), кар.сав. фільм «Браты» (1957, рэж. І.Лукінскі і Чхон Санін). Здымаліся фільмы на ваен. і гіст.рэв. тэматыку, прысвечаныя актуальным нраблемам сучаснасці: «Дрэвы каля дэмаркацыйнай лініі» (1961, рэж. Пак
Да арт. Кярэя Паўночная. Сольны танец э барабанам.
Хак), «Чырвоная кветка» (1963, Чхон Санін), «Пяць братоўпаргызан» (1969, рэж. Ом Гільсон). Шырока выкарыстоўваўся жанр паліт. дэтэкгыва (20серыйны фільм «Невядомыя героі», 1970—80, рэж. Ю Хасон, Чхве Намсон). Экранізаваны стараж. кар. эпас «Сказанне пра Чхунхян» (Ю Ванджун, Юн Ёнпо), гіст. раман Хон Мёнхі «Сказанне пра Ім Какчона» (аднайменны 5серыйны фільм, 1989). Сярод інш. фільмаў 1980х г.: «Тальме і Памдары» (Ван Рангпон), «Лес піуміць» (Цян Енбок), «Соль», сав.кар. «Секунда на подзвіг» (1985, Э.Уразбаеў, Ом Гільсон),
Да арт. Кярэя Паўночная. Гасцініца на гары Мёхян.
«Кветка званочак» і інш. У КНДР 6 кінастудый: маст., дакумент. фільмаў, Дзярж. імя 8 лютага (з 1959), Кар. нар. арміі, навук.папулярных фільмаў. У 1961 створаны Саюз кар. кінематаграфістаў.
П.І.Рогач (прырода, насельніцгва, гаспадарка), Р. ЧЛянькевіч (узброеныя сілы), Я. Ф.Шунейка (архітэктура, выяўленчае мастацтва), Г.У.Шур (кіно).
КАСА (італьян. cassa ад лац. capsa ёміпіча, скрыня), 1) грашовая наяўнасць прадпрыемства, аргцыі, установы. 2) Рахунак бухгалтарскага ўліку, на якім адлюстроўваецца рух ірашовых сродкаў.
Да арт. Карэя Паўночная. Міжнародны дом культуры ў Пхеньяне. 1988.
01
3) Падраздзяленне банкаў, некаторых прадпрыемстваў і аргцый, якія ажыццяўляюць аперацыі з наяўнымі грашамі і інш. каштоўнасцямі. 4) Крэдытныя ўстановы. 5) Спец. памяшканне для прыёму, захавання і выдачы грошай.
КАСА ў геамарфалогіі, нізкая і вузкая намыўная паласа сушы ў берагавой зоне ракі, возера або мора, у якой адзін канец злучаны з берагам, а другі заканчваецца ў межах акваторыі. Складзена з пяску, галькі, ракушачніку. Утвараецца ў выніку перамяшчэння наносаў хвалямі і хвалевымі цячэннямі ўздоўж берага і акумуляцыі на ўчастку зніжэння энергіі хвалі пры абгінанні выступу берага.
КАСАБЛАНКА (араб. ДарэльБейда, літар. — белы дом), горад на 3 Марока. Адм. ц. прэфектуры Касабланка. Засн. ў 16 ст. 3,1 млн. ж. (1997). Вузел чыгунак і аўтадарог. Порт на Аілантычным ак. Міжнар. аэрапорт. Гал. эканам. цэнтр Марока. Прамсць: металаапр., маш.буд. (у т.л. аўтазборка і суднабудаванне), харчасмакавая (у тл. рыбакансервавая), тэкст., швейная, гарбарнаабутковая, хім., паліграфічная. Унт. Штогадовыя міжнар. кірмашы.
Вакол старога горада — медыны (16 ст.; магчыма, на месцы стараж. г. Анфа; часткова захаваліся сцены), што прымыкае да порта (докі, 1916, франц. арх. А.Перэ), паўкрутам разросся сучасны горад з няправільнай сеткай вуліц, вял. плошчамі, шматпавярховымі жылымі, канторскімі, кулыавымі будынкамі, у т.л. царква СакрэКёр (1930—52, арх. П.Турнон, П.Буске), палацавы будынак Махакмапашы (1941—52, арх. П.Кадэт; аналагічны ісп.маўрыганскаму палацу Альгамбра), «Лібертэ» (1950, арх. Л.Марандзі; вьпп. 78 м). На гал. плошчы ансамбль ратушы, Палаца суда, тра, паштамта, агляднай вежы з гадзіннікам, фантан колерамузыкі. На ўскраіне кварталы 1павярховай традыц. забудовы з унутр. замкнёнымі дварамі, рынкамі. мячэцямі (Новая медына, АйнШок). На ПдЗ — раён віл, пляжаў, на ПнУ — прамысл. зона.
КАСАБЛАНКСКАЯ КАНФЕРЙНЦЫЯ 1943, нарада прэзідэнта ЗША Ф.Рузвельта, нрэм’ерміністра Вялікабрытаніі У.Чэрчыля і вышэйшых ваен. кіраўнікоў абедзвюх краін па распрацоўцы сумеснай палітыкі і стратэгіі ў ходзе 2й сусв. вайны. Адбылася 14—24.1.1943 у г. Касабланка (Марока). Абмеркаваны перспектывы ваен. аперацый саюзнікаў на 1943, дасягнута дамоўленасць пра высадку саюзных войск у Сіцыліі з наступным развіішём баявых дзеянняў супраць фаш. Італіі (пасля завяршэння кампаніі ў Паўн. Афрыцы), прыняты план сумесных ваен. аперацый у Паўн. Бірме (прадугледжваў выгнанне яп. войск з Рангуна), разгледжаны пытанні аб франц. калан. адміністрацыі ў Паўн. Афрыцы (абмяркоўваліся пры ўдзеле запрошаных франц. генералаў Ш. дэ Голя і А.Жыро), аб пазіцыі Турцыі ў вайне, аб лёсе калоній у пасляваен. перыяд і інш. На выніковай прэсканферэнцыі 24.1.1943 Рузвельт падкрэсліў, што саюзнікі будуць весці вайну суп