• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 8

    Беларуская энцыклапедыя Т. 8


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 576с.
    Мінск 1999
    1210.73 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 18
    Беларуская энцыклапедыя Т. 18
    
    КАСІК’ЙРЭ (Casiquiare), рака на Пд Венесуэлы. Даўж. 410 км, пл. басейна 45 тыс. км². Прымае частку сцёку (каля ўз) р. Арынока на ўчастку верхняга цячэння, у раёне г. СанКарлас злучаецца з р. РыуНегру (бас. р. Амазонка). Сувязь дзвюх вял. рэк Паўд. Амерыкі — класічны прыклад біфуркацыі рж. Злучэнне К. з р. Арынока адбываецца пры дапамозе «канала» — натуральнага рэчышча даўж. каля 30 км (з падзеннем да 5 м), які служыць вадаскідам з р. Арынока ў бас. РыуНегру.
    
    КАСІЛКА, машына для скошвання сеяных і прыродных траў і інш. раслін. Бываюць: трактарныя (навясныя, паўнавясныя, прычапныя), самаходныя, конныя і ручныя малагабарытныя матарызаваныя; 1, 2, 3 і 5брусавыя (захоп аднаго бруса 2,1 м); з сегментнапальцавым і ратацыйнадыскавым рэжучым апаратам. Прыводзяцца ў дзеянне ад вала адбору магутнасці трактара або ад хадавых колаў.
      Уласна К. скошваюць траву і ўкладваюць яе ў пракос або збіраюць у валкі. Шырыня захопу да 10 м, прадукцыйнасць да 9,7
    
    
    га/гадз. К.здрабняльнікі скошваюць траву, нізкасцябловую кукурузу і інш. сіласныя культуры, адначасова здрабняюць іх і падаюць атрыманую масу ў бункер ці прычэп для транспартавання. Могуць выкарыстоўвацца для скошвання бацвіння бульбы і коранеклубняплодаў. Агрэгатуюцца з трактарамі «Беларусь» і інш. Прадукцыйнасць да 45 т/гадз. К.плюшчылкі (самаходныя або прычапныя) адначасова скошваюць, расплюшчваюць сцёблы сеяных бабовых траў і ўкладваюць іх у валок ці рассцілаюць на ржьшічы. Расплюшчванне сцёблаў паскарае іх суіпку і садзейнічае захаванню лістоў — найб. пажыўнай ч. раслін. Плюшчыльны апарат — вальцы з гладкай, фігурнай або рабрыстай паверхняй. Шырьшя захопу да 5 м, прадукцыйнасць да 5 га/гадз.
    
    
    Касілкі: 1 — трохбрусавая прычапная; 2 — касілказдрабняльніх ротарная прычапная; 3 — касілкаплюшчылка самаходная.
    
    КАСІЛЬ Леў Абрамавіч (10.7.1905, г. Энгельс Саратаўскай вобл., Расія — 21.6.1970), расійскі пісьменнік. Чл.кар. АПН СССР (1965). Вучыўся ў Маск. унце. Друкаваўся з 1925. Творы пераважна для дзяцей і юнацтва, тэматычна разнапланавыя — падзеі 1917 і Вял. Айч. вайны, людзі спорту і мастацтва, этычная праблематыка: аўтабіягр. аповесці «Кандуіт» (1930) і «ІПвамбранія» (1933), аповесці «Чарамыш, брат героя»
    
    
    
    (1938), «Вялікае процістаянне» (ч. 1—2, 1941—47), «Вуліца малодшага сына» (1949, з М.Паляноўскім; Дзярж. прэмія СССР 1951; экранізацыя «Беларусьфільмам» 1962), «Будзьце гатовы, Ваша вялікасць!» (1964), «Так было» (з Паляноўскім, 1970), раманы «Варатар рэспублікі» (1938), «Ход белай каралевы» (1956), «Чаша гладзіятара» (1961). Аўтар публіцыст. кн. «Твае абаронцы» (1942), дарожных нататак, кніг пра У.Маякоўскага, С.Міхалкова і інш. Творчасць адметная разуменнем дзіцячага светаўспрымання, аптымізмам, спалучэннем лірызму з гумарам і сатырай, трапнасцю мовы. На бел. мову асобныя яго творы пераклалі АВольскі, А.Якімовіч, Я.Васілёнак.
      Тв.: Собр. соч. Т. 1—5. М., 1965—66; Бел. пер. — Турэцкія буцы. Мн., 1937; Кандуіт і Швамбранія, Мн., 1939; Дарагія мае хлапчукі. Мн., 1947; Выбуховы груз і іншыя апавяданні. Мн., 1947; Пра жыццё зусім добрае. Мн., 1962.
      Літ.: Жнзнь н творчество Льва Кассмля. М„ 1979.
    
    КАСІМАЎ. горад у Расіі, раённы цэнтр у Разанскай вобл., на левым беразе р. Ака. Засн. ў 1152, да 1471 ГарадзецМяшчэрскі, з сярэдзіны 15 ст. да 1681 цэнтр Касімаўскага царства (у складзе Рус. дзяржавы). 37,9 тыс. ж. (1996). Прыстань. Аэрапорт. Чыг. станцыя (за 8 км ад К.). Сеткавязальная і аўчыннафутравая фкі; суднарамонтны, халадзільнага машынабудавання і інш. зды. Краязнаўчы музей. Мінарэт (15 ст.), мусульм. маўзалеі (16—17 ст.), цэрквы і сабор (пач. 18—19 ст.).
    
    КАСІМАЎСКАЕ ЦАРСТВА, удзельнае княства ў Расіі ў 15—17 ст. Створана каля 1450—56 вял. князем маскоўскім Васілём П Цёмным для тат. ханаў, што перайшлі ў маскоўскае падданства. Займала тэрыторыю ўздоўж р. Ака (цяпер паўн.ўсх. ч. Разанскай вобл.), населеную мешчарой, мардвой і часткова татарамі. Цэнтр — г. ГарадзецМяшчэрскі, перайменаваны ў гонар першага ўладальніка — казанскага царэвіча КасімХана — у Касімау (адсюль назва). «Цары» і «царэвічы» прызначаліся маскоўскім урадам. Страціла ваен.паліт. значэнне пасля далучэння да Расіі Казанскага ханства (1552) і стала фактычна кіравацца маскоўскімі ваяводамі. Скасавана ў 1681.
    
    КАСІНЕРЫ. сялянепаўстанцы, узброеныя вертыкальна асаджанымі косамі. Назва замацавалася за сялянамідобраахвотнікамі з першых паўстанцкіх атрадаў (батальёнаў) паўстання 1794. К. ўдзельнічалі ў бітвах каля в. Паляны, Ліпнішкі, Солы, Крупчыцы і інш. Яны складалі каля уз агульнай колькасці паўстанцкіх атрадаў. К. называлі і ўзброеных косамі ўдзельнікаў паўстанняў 1830—31 і 1863—64. У.П.Емяльянчык.
    
    КАСІНІ (Cassini) Д ж а в а н і Д а м е н і к а (Жан Дамінік) (8.6.1625, Перынальда, каля г. Ніца, Францыя —
    
    
    142 КАСІНІ
    
    14.9.1712), французскі астраном італьян. паходжання. Чл. Парыжскай АН (1669), першы дырэкгар Парыжскай астр. абсерваторыі (з 1669). Адкрыў вярчэнне Юпігэра і Марса (1665—66), 4 спадарожнікі Сатурна (1671—84). Выявіў цёмны прамежак у кольцах Сатурна (т.зв. дзяленне, або шчыліна К.), даследаваў лібрацыю Месяца, даў першае надзейнае вызначэнне паралакса Сонца. Імем К. названа аўтам. міжпланетная станцыя.
    «КАСІНІ» (Cassini), аўіаматычная міжгоіанетная станцыя НАСА і Еўрапейскага касм. агенцтва. Запушчана 15.10.1997 з мэтай даследавання планеты Сатурн і яе спадарожніка Тытана. «К.» мае арбігальны апарат (маса 5300 кг) і спускальны модуль «Гюйгенс» (маса 350 кг), які ўвойдзе ў атмасферу Тытана. Працягласць пералёту 6 г. 7 мес. Першыя вынікі даследаванняў чакаюцца ў 2004—2006. На арбіце Сатурна «К.» будзе знаходзіцца да 2008. Названа ў гонар Цж.Ц.Касіні.
    КАСІНСКІ Крыштоф (?—май 1593), кіраўнік сял.казацкага паўстання 1591— 93 на Украіне. У 1580я г. гетман рэестравых казакоў у Запарожскай Сечы. У снеж. 1591 узначаліў выступленне казакоў, якое перарасло ў нар. паўстанне (ахапіла Кіеўшчыну, Брацлаўшчыну, Валынь і ч. Падоліі). У 1592 паўстанцы захапілі гарады Белая Царква, Пераяслаў, Трыполле, але пасля паражэння каля мяст. Пяткі (Жытомірская вобл.) адступілі ў Запарожжа. К. ўступіў у перагаворы з рас. урадам, крымскімі татарамі і Турцыяй. У маі 1593 на чале двухтысячнага войска выступіў пад Чаркасы, дзе разбіты войскамі кн. А.Вішнявецкага. Загінуў у баі (па інш. звестках забіты паводле загаду Вішнявецкага).
    КАСІРЭР (Cassirer) Эрнст (28.7.1874, г. Вроцлаў, Полыігча — 13.4.1945), ням. філосаф, прадстаўнік марбургскай школы неакантыянства. Праф. (1919—33) і рэктар (1930—33) Гамбургскага унта. 3 1933 у эміграцыі. Даследаваў праблемы гісторыі філасофіі, гнасеалогіі і філасофіі культуры. У створанай ім тэорыі паняццяў аспрэчваў аб’ектыўны змест навук. абстракцый, сцвярджаў, што існуе адзіны «свет культуры», у якім матэрыяльная рэчаіснасць падпарадкоўваецца шэрагу прынцыпаў «чыстага мыслення»; апошнім надаваў значэнне канстытуцыйных, г.зн. стваральных пачаткаў усяго, што існуе. Адмаўляў аб’екгыўны сэнс катэгорый прасторы і часу, а прычынныя сувязі паміж рэчамі і з’явамі прадстаўляў у якасці функцыянальных залежнасцей. Суб’ектыўныя па сваёй прыродзе стваральныя пачаткі К. называў «сімвалічнымі функцыямі» і ўзводзіў іх на ўзровень вышэйшых капгтоўнасцей. Паводле К., чалавек стварае сімвалы, таму навук. і пазнавальная дзейнасць людзей з’яўляецца адной з
    
    форм «сімвалічнага мыслення», якое распаўсюджваецца і на інш. «сімвалічныя формы» (мову, міфы, рэлігію, мастацтва, гісторыю, філасофію). Разнастайныя галіны культуры К. разглядаў як самастойныя і незалежныя. Даследаваў філасофію Г.Лейбніца, І.Канта, Р.Дэкарта, філас. ідэі Адраджэння, Асветніцтва і інш. Аўтар прац: «Праблема пазнання ў філасофіі і навуцы новага часу» (т. 1—4, 1906—57), «Філасофія сімвалічных форм» (т. 1—3, 1923—29) і інш.
       Тв.: Рус. пер. — Жнзнь н ученне Канта. СПб., 1997. В.І.Боўш.
    
    КАСІТЫ, к а с е і, к і с і і (акадскае кашы), старажытныя плямёны, якія жылі ў гіст. вобласці Лурэстан (ПдЗ сучаснага Ірана) у 2—1м тыс. да н.э. Этн. прыналежнасць дакладна невядома. Часткова насялялі дзяржаву Элам. 3 сярэдзіны 18 ст. да н.э. рабілі набегі на Вавілонію, да пач. 16 ст. заваявалі, у 1518—1157 да н.э. правілі ў ёй (т.зв. ка
    
    
    Касітэрыт.
    
    сіцкая дынастыя; найб. вядомы помнік архітэкгуры гэтага перыяду — храм 15 ст. да н.э. цара Караіндаіпа ва Уруку).
    
    
    
    Касія вастралістая.
    
    Апошняга цара касіцкай дынастыі Элільнадзінааху [1159—57 да н.э.] скінуў цар Элама ШутрукНахунтэ I, які заваяваў Вавілонію і падпарадкаваў К. У ант. крыніцах у апошні раз К. згадваюцца ў 324 да н.э. пры Аляксандру Македонскім.
    
    КАСІТЭРЫТ (ад грэч. kassiteros волава), алавяны камень, мінерал класа аксідаў, дыяксід волава SnOj. Mae прымесі жалеза, ніобію, танталу, тытану, вальфраму, селену і інш. Крышталізуецца ў тэтраганальнай сінганіі. Крьшггалі дыпірамідальныя, слупкаватьгя, ігольчастыя. Агрэгаты зярністыя, радыяльнапрамянёвыя. Колер карычневы розных адценняў, чорны, шэры. Бляск алмазны. Цв. 6—7. Шчыльн. каля 7 г/см³. Радовішчы гідратэрмальныя, грэйзенавыя, пегматытавыя, россыпныя. Важнейшая алавяная руда.
    У.Я.Бардон.
    
    КАСІЯ (Cassia), с е н н а, род кветкавых раслін сям. бабовых. Каля 600 відаў. Пашырана ў трапічных і цёплаўмераных паясах (акрамя Еўропы). К. вастралістая (С. acutifolia) і вузкалістая (С. angustifolia) культывуюцца ў Афрыцы, Сярэдняй Азіі, на Каўказе.
       Шматгадовыя травы, кусты і невял. дрэвы. Лісце складанае, парнаперыстае, з 5—10 парамі вузкіх лісточкаў. Кветкі жоўтыя, радзей белыя або чырванаватыя, у гронках. Лек., інсектыцыдная і дэкар. расліна.
    
    КАСІЯН Васіль Ільіч (1.1.1896, г. Сняціна ІванаФранкоўскай вобл., Украіна — 26.6.1976), украінскі графік. Нар. маст. СССР (1944). Правадз. чл. AM СССР (1947). Герой Сац. Працы (1974). Скончыў Пражскую AM (1926). 3 1927 (з перапынкам) праф. Кіеўскага маст. інта. Творы вызначаюцца экспрэсіяй штрыха, рамантычнай прыўзнятасцю вобразаў: «Арсенальцы» і «Герой Перакопа» (абедзве 1927), «Тарас Шаўчэнка» (1922—23, 1926, 1960); серыі «Днепрабуд» (1932—34), «Арцём» (1936), «У.І.Ленін і Украіна» (1947); ілюстрацыі да твораў Т.Шаўчэнкі, І.Франко, М.Кацюбінскага, Л.Украінкі і інш.; плакаты.