Беларуская энцыклапедыя Т. 8
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 576с.
Мінск 1999
148 КАСМАЧЭЎСКАЕ
кулінскія ўзгоркі», «Белавежская пушча», «Верасень», «Рабіны» (усе 1966—76). Аўгар твораў, прысвечаных помнікам стараж. архітэкгуры Беларусі («Нясвіж. Замак», «Мірскі замак», «Слуцкая брама», усе 1967; «Ускраіна Лагойска», 1968; «Белая вежа. Сакавік», 1974) і Расіі («Пскоў. Грымучая вежа», «Масква. Крэмль», «Загорск. Троіцкі сабор», усе 1968). Сярод графічных работ аўтапартрэт, партрэты маці (усе 1969), дзяўчыны (1981), Я.Коласа (1983) і інш.
Літ:. Ганчароў М.І. Касмачоў К.М. Мн., 1970; Д р о 6 о в Л.Н. Жлвопнсь Советской Белорусснн (1917—1975 тт.). Мн., 1979.
К. Касмачоў. Белая вежа. Сакавік. 1974.
КАСМАЧ^ЎСКАЕ вбЗЕРА, у Талачынскім рне Віцебскай вобл., у бас. р. Еленка (выцякае з возера), за 23 км на ПдЗ ад г. Талачын. Пл. 0,54 км², даўж. 1,3 км, найб. шыр. 500 м, даўж. берагавой лініі каля 3,3 км. Схілы катлавіны выш. да 2 м, параслі лесам і хмызняком. Берагі нізкія, месцамі забалочаныя, сплавінныя. Злучана ручаём з Сярэднім воз.
КАСМАЧЙЎСКІ Вячаслаў Вікгаравіч (15.2.1887, Ташкент — ?), бел. вучоны ў галіне інфекц. хвароб. Др мед. н. (1941), праф. (1938). Скончыў Юр’еўскі унт (1914; г. Тарту). У 1934—50 у Мінскім мед. інце, з 1945 у Бел. інце ўдасканалення ўрачоў, з 1955 у Ленінградскім сан.гігіенічным інце. Навук. працы па патагенезе, клініцы, дыягностыцы, прафілактыцы інфекц. хвароб, праблемах алергіі.
Тв.: Прырода інфекцыйных хвароб і мерапрыемствы па барацьбе з імі. Мн., 1952.
КАСМЁТЫКА (ад грэч. kosmetike майстэрства ўпрыгожваць), комплекс гігіенічных, лячэбных і дэкар. мерапрыемстваў па падтрыманні прыгажосці цела чалавека ці ліквідацыі касметычных дэфектаў. Адрозніваюць К. ўрачэбную (кансерватыўную і хірург.) і дэкаратыўную.
Урачэбную кансерватыўную К. падзяляюць на прафілакт. (гігіенічную) і лячэбную.
Прызначэнне прафілакт. — барацьба з праявамі старэння арганізма (вяласць скуры, маршчыны). Выкарыстоўвае касметычныя сродкі (ваду, мыла, крэмы, ласьёны). Прызначэнне кансерватыўнай лячэбнай К. — знііпчаць вугры, хлаазмы, лячыць ад выпадзення і тлустасці валасоў, празмернага іх росту, ачышчаць скуру івару. Ужывае фізіятэрапеўг. сродкі, вігамінныя і адбельвальныя маскі, масаж і ініп. Хірург. К. аперацыйна выпраўляе набытыя або прыроджаныя дэфекпя скуры, форму носа, вушэй, узроставыя заганы. Дэкаратыўная К. маскіруе недахопы скуры, валасоў, вейкаў, броваў з выкарыстаннем пудры, румян, крэмаў, фарбаў.
КАСМІНСКІ Яўген Аляксеевіч (2.11.1886, Варшава — 24.7.1959), расійскі гісторыкмедыявіст. Чл.кар. (1939) і акад. (1946) AH СССР, правадз. чл. АПН РСФСР (1945), засл. дз. нав. РСФСР (1947), др гіст. н. (1936), праф. (1919). Скончыў Маскоўскі унт (1910). У 1912 выкладаў на Варшаўскіх жаночых курсах. 3 1915 на навук.пед. працы ў Маскве: у Маскоўскім унце (1915— 31, 1934—49), Інце філасофіі, лры і гісторыі (1931—33), Інце гісторыі АН СССР (1936—52), Інце метадаў навучання АПН РСФСР (1944—48). Навук. працы па агр. гісторыі Англіі 11—15 ст., Англ. рэвалюцый 17 ст., гісторыі Візангыі і дыпламатыі, гістарыяграфіі сярэдневякоўя. Адзін з аўтараў «Гісторыі дыпламатыі» (т. 1, 1941, Дзярж. прэмія СССР 1942), падручнікаў па гісторыі сярэдневякоўя для ВНУ і сярэдніх школ.
КАСМІЧНАЕ ЗЕМЛЯЗНАЎСТВА, сукупнасць даследаванняў Зямлі з космасу з дапамогай аэракасмічных метадаў і вЬуальных назіранняў. Уключае вывучэнне струкгуры і зменлівасці атмасферы, гідрасферы, літасферы, біясферы і праяўленні гасп. дзейнасці чалавека. Цесна звязана з касм. картаграфіяй, геалогіяй, акіяналогіяй, гідралогіяй і інш. Асн. мэта К.з. — пазнанне заканамернасцей геагр. абалонкі, вывучэнне прыродных рэсурсаў для іх аптымальнаіа выкарыстання, ахова навакольнага асяроддзя, забеспячэнне прагнозаў надвор’я і інш. К.з. пачало развівацца на пач. 1960х г. пасля запуску першых сав. і амер. ШСЗ. Інфармацыю са спадарожнікаў і касм. караблёў атрымліваюць з выш. ад 250—500 км (адкуль разам з касмічнай здымкай праводзяцца візуальныя назіранні) да 100 тыс. км і больш (гл. Дэшыфраванне аэрафотаздымкаў). На Беларусі К.з. займаюцца картографагеад. аб’яднанне «Белгеадэзія», ВА «Белгеалогія», Навук.вытв. комплекс «Космааэрагеалогія», Рэсп. навук.тэхн. цэнтр дыстанцыйнай дыягностыкі прыроднага асяроддзя «Экамір» і інш. Ф.Е.Шалькевіч.
КАСМІЧНАЕ ПРАВА міжнародн а е, сукупнасць юрыд. прынцыпаў і норм, якія рэгулююць адносіны паміж дзяржавамі ў працэсе даследавання і выкарыстання касмічнай прасторы і нябесных цел і вызначаюць іх прававы рэжым. Засноўваецца на агульньгх міжнар.прававых прынцыпах, уключаючы прынцыпы Статуга ААН. Асн. дакумент
у галіне К.п. — Дагавор аб прынцыпах дзейнасці дзяржаў па даследаванні і выкарыстанні касм. прасторы, у тл. Месяца і інш. нябесных цел (1967). Прадугледжвае свабоду даследавання касм. прасторы і нябесных цел, мірнага выкарыстання Месяца і інш. нябесных цел, іх поўную дэмілігарызацыю.
КАСМІЧНАЕ РАДЫЁВЫПРАМЯНЁННЕ, выпрамяненне радыёхваль рознымі аб’ектамі Метагалактыкі. Бывае неперарыўнае і дыскрэтнае; цеплавое (інтэнсіўнасць вызначаецца трай выпрамяняльнага аб’екіа) і нецеплавое (сінхратроннае; выпрамяняецца рэлятьшісцкімі элекгронамі пры іх руху ў касм. магн. палях). Вывучаецца ў радыёастраноміі.
Адкрыта ў 1932 амер. вучоным К.Янскім; у 1942 выяўлена радыёвьшрамяненне Сонца, у 1945 ■— Месяца, у 1946 — ад крыніцы ў сузор’і Лебедзя. Паверхні Зямлі дасягае К.р. ў дыяпазоне ад дэкаметровых да міліметровых радыёхваль (астатняе К.р. паглынаецца ў атмасферы Зямлі). Неперарыўны спектр К.р. маюць нармальныя галактыкі і радыёгалактыкі, квазары, пульсары, рэшткі звышновых зорак і інш. Дыскрэтнае К.р. звязана з халоднымі і шчыльнымі міжзорнымі воблакамі, дзе ідуць працэсы зоркаўгварэння. Найб. інтэнсіўна выпрамяняюць нейтральны вадарод (даўжыня хвалі 21 см), гідраксільная група (18 см), вада (1,35 см), вуглякіслы газ (2,6 мм). Гл. таксама Рзліктавае выпрамяненне.
А.АШымбамў.
КАСМІЧНАЕ ТЭЛЕБАчАННЕ. касмабачанне, перадача і прыём адлюстравання і гукавога суправаджэння з борта касм. апарата, які знаходзіцца ў касм. прасторы або на паверхні інш. планеты. Сігналы ад бартавой апаратуры касм. станцыі прымаюцца наземнымі пункгамі радыёсувязі і перадаюцца на тэлецэнтр, адкуль рэтрансліруюцца па сетках тэлевізійнага вяшчання. Касм. тэлевізійная апаратура надзейна працуе ў шырокім дыяпазоне тр, у касм. вакууме і вытрымлівае вял. мех. перагрузкі.
КАСМІЧНАЯ БІЯЛбгіЯ, комплекс біял. навук, які вывучае жыццядзейнасць зямных арганізмаў ва ўмовах касм. прасторы і на касм. лятальных апаратах; біял. сістэмы жыццезабеспячэння на касм. караблях і станпыях; наяўнасць, распаўсюджанне, асаблівасці і эвалюцыю жывой матэрыі ў Сусвеце (экзабіядогія). Выкарыстоўвае дасягненні розных раздзелаў біялогіі, астраноміі, геафізікі, радыёэлекгронікі і інш. У К.б. вылучаюцца: гравггацыйная біялогія, касм. мікрабіялогія, фізіялогія, генетыка, біятэхналогія. Ў эксперыментах па К.б. выкарыстоўваюць больш за 60 відаў біял. аб’ектаў (ад вірусаў да млекакормячых).
У 1834 Е.Я.Еерцзліус даследаваў вугляродзістыя сляды ў каменных метэарытах. Праблема заселенасці Сусвету асвятлялася ў працах УІ.Э.Цыялкоўскага. Ў 1940—60х г. уведзены навук. тэрміны «астрабіялогія» і «астрабатаніка» (ГАЦіхаў), «экзабіялогія» (Дк.Ледэрберг). Практычная работа па К.б. ў СССР пачалася з адпраўкі паветранымі шарамі (1935), ракетамі (1949) у стратасферу, ШСЗ (1957) у космас эксперым. блокаў з
КАСМІЧНАЯ 149
жывёламі (мышы, пацукі, трусы, сабакі і інш). Біял. даследаванні ў касм. прасторы праводзяць ЗША, Францыя, Германія, Італія, Японія, Індыя і інш.
На Беларусі даследаванні па праблемах стварэння і выпрабавання новых субстратаў для выроіпчвання раслін у кантралюемых умовах праводзяць у Інце фіз.арган. хіміі Нац. АН Беларусі, Інце эксперым. батанікі Нац. АН Беларусі.
Літ.: Грнгорьев Ю.Г. Космнческая раднобнологня. М., 1982; Бнологнческне нсследовання на орбнтальных станцнях «Салют». М., 1984; Аллен Дж., Нельсон М. Космнческне бносферы: Пер. с англ. М., 1991; Мелешко Г.Н., Ш е п е л е в Е.Я. Бнологнческне снстемы жнзнеобеспечення (замкнутые экологнческне снстемы). М., 1994; Танрбеков М.Г. Гравнтацнонная бнологня клеткн. М., 1997. В.П.Трыбіс. КАСМІЧНАЯ ЗБРЙЯ, коміілекс устройстваў і сродкаў для вырашэння ваен. задач у космасе і з космасу, у т.л. з размяшчэннем асобных сістэм на Зямлі і інш. нябесных целах. Уключае касмічныя комплексы, розныя сродкі паражэння, а таксама выяўлення, суправаджэння, навядзення, баявога кіравання і энергет. забеспячэння. Да сродкаў паражэння адносяцца: прамянёвая зброя (лазерная), пучковая зброя, кінетычная і ЭМВзброя (пучкі хваль міліметровага дыяпазону або моцнатокавы пучок зараджаных часціц, які выпраменьвае ў шырокім спектры частот). Найб. перспектыўнай і эфектыўнай лічаць лазерную зброю наземнага базіравання. Эфектыўнасць К.з. значна ўзрасла з выкарыстаннем шматразовых трансп. касм. караблёў тыпу «Шатл» (ЗША). У цяперашні час даследаванні і распрацоўка К.з. перанесены з стратэгічных сістэм у тактычныя, у т.л. ў сістэмы проціракетнай абароны тэатра ваен. дзеянняў (3IUA, Ізраіль і інш.).
Літ.: Космнческое оружне: Днлемма безопасностн. М., 1986; Борчев М.А. Околоземный космос как возможная сфера вооруженной борьбы // Военная мысль. 1998. № 3.
Р Ч.Лянькевіч, УУЯзэпчык.
КАСМІЧНАЯ ЗДЫМКА, мегад атрымання інфармацыі аб Зямлі, інш. пла
Да арт. Касмічная эдымкя. Фрагмент касмічнага здымка паўвострава Камчатка.
нетах Сонечнай сістэмы, нябесных целах, туманнасцях і розных касм. з’явах пры дапамозе здымачных сістэм. Заснавана на вымярэнні і рэгістрацыі ўласнага ці адбітага эл.магн. выпрамянення Зямлі (гл. Аэракасмічныя метады). Здымачныя сістэмы звычайна размешчаны на ШСЗ, касм. станцыях і караблях. Першыя здымкі з космасу атрыманы ў 1946 з ракет, у 1960 з ШСЗ, у 1961 з касм. карабля (Г.С.Цітовым). Здымкі зямной паверхні, атрыманыя шляхам К.з., маюць вял. аглядальнасць (маштаб іх 1:1 000 000 — 1:10 000 000), даюць магчымасць вывучаць асн. структурныя, рэгіянальныя, занальныя і глабальныя асаблівасці атмасферы, літасферы, гідрасферы, біясферы і ландшафты планеты. К.з. праводзіцца з геасінхронных (выш. 150—950 км) або з геастацыянарных (36 тыс. км) арбіт. Выкарыстоўваюць розныя віды К.з.: фатаграфічную, фотатэлевізійную, інфрачырвоную, радыёлакацыйную, лазерную, спекграметрычную, геафізічную і інш. Шырока выкарыстоўваецца шматзанальная здымка. Вывучэнне Зямлі з дапамогай К.з. спрыяла развіццю касмічнага землязнаўства. Ф.Е.Шалькевіч.