Беларуская энцыклапедыя Т. 8
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 576с.
Мінск 1999
КАСПЯРбВІЧ Галіна Іванаўна (н. 8.3.1948, г. Чашнікі Віцебскай вобл ), бел. этнограф. Канд. гіст. н. (1982). Скончыла БДУ (1971). 3 1974 у Інце мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору Нац. АН Беларусі. Даследуе этнакульт. гісторыю беларусаў 20 ст., асн. тэндэнцыі, заканамернасці і перспектывы развіцця традыц.быт., маст. культуры, самасвядомасці бел. народа, сучасныя этнадэмаграфічныя, этнасац. і этнакульт. працэсы. Аўтар манаграфіі «Міграцыя насельніцтва ў гарады і этнічныя працэсы» (1985), сааўтар прац «Этнічныя працэсы і спосаб жыцця» (1980), «Помнікі этнаграфіі» (1981), «Этнаграфія беларусаў: Гістарыяграфія, этнагенез, этнічная гісторыя» (1985), «Святы і абрады ў Беларускай ССР» і «Палессе. Матэрыяльная культура» (абедзве 1988), «Грамадскі быт і культура сельскага насельніцтва Беларусі» (1993), «Славянскія культуры: гістарычны вопыт і сучасныя праблемы» (1996).
КАСПЯРОВІЧ Мікалай Іванавіч (22.5.1900, в. Ізабалёва Пухавіцкага рна Мінскай вобл. — 26.12.1937), бел. краязнавец, лексікограф, мастацтвазнавец і літаратуразнавец. Вучыўся ў Мінскім бел. пед. інце (1918—20), БДУ (1921— 22). Скончыў Мінскі інт нар. асветы (1921). У 1917—21 настаўнічаў у Ігуменскім пав., у 1919—20 інструктар Часовага бел. нац. кта і Цэнтр. бел. Школьнай рады, арганізатар і 1ы старшыня ігуменскіх павятовых бел. нац. кта і йцсольнай рады. Член аргцый
Л.К. Каспорская. M l Каспяровіч.
«Маладая Беларусь», Мінскага тва гісторыі і старажытнасцей, партыі бел. эсэраў (у 1918—24). 3 1921 інструктар Наркамасветы БССР, 3 1922 інспектар Слуцкага, з 1924 — Віцебскага аддзелаў нар. асветы. 3 1926 навук. сакратар Цэнтр. бюро краязнаўства пры Інбелкульце, сакратар краязнаўчага час. «Наш край». У 1930 арыштаваны, асуджаны на 5 гадоў. 3 1935 выкладаў у Новасібірску. У 1937 зноў арыштаваны, расстраляны. Рэабілітаваны ў 1958 і 1960. Пісаў пра гісторыю краязнаўства на Беларусі, яго задачы і методыку, даследаваў гісторыю бел. выяўл. мастацтва, архітэктуру: артыкулы «Беларускае малярства ў Польшчы» (1925), «Асноўныя моманты гісторыі беларускага дойлідства» і «Мшск у графіцы А.М.Тычыны» (абодва 1927) і інш. AyTap нарысаў па гісторыі тэатра, навукі: «Беларуская навука да Кастрычніка і пасля яго» (1927), «Беларуская культура: Да дзесяцігоддзя абвяшчэння БССР» (1928), «Уладзіслаў Галубок» (1929). Склаў бібліяграфію твораў К.Каганца, даследаваў асобныя праблемы развіцця бел. лры: артыкулы «Матывы барацьбы ў творчасці М.Багдановіча» (1927), «Беларуская літаратура ў Латвіі» (1928). Укладальнік першага бел. дапаможніка па тэорыі лры «Узоры для літаратурных гурткоў пры «Маладняку» і гурткоў селькораў» (1927). Выдаў «Беларускарасійскі слоўнічак» (1925), «Віцебскі краёвы слоўнік» і «Слоўнічак уласных найменняў» (1927).
Тв:. Беларуская архітэктура. Віцебск, 1925; Матэрыялы для вывучэння віцебскай краёвай літаратуры і мастацтва Мн., 1927; Краязнаўства. Мн., 1929.
Літ.: Германовіч І.К. Беларускія мовазнаўцы: Нарысы жыцця і навук. дзейнасці. Мн„ 1985. С. 141—162. А.С.Ліс.
КАСТАНЬЁ 153
КАСРАШВІЛІ Маквала Філімонаўна (н. 13.3.1942, г. Кутаісі, Грузія), грузінская і расійская спявачка (лірыкадрам. сапрана). Нар. арт. Расіі (1975), нар. арт. Грузіі (1980), нар. арт. СССР (1986). Скончыла Тбіліскую кансерваторыю (1966). 3 1966 салістка Вял. тра. Валодае моцным рухомым голасам прыгожага тэмбру вял. дыяпазону. Сярод партый: Таццяна, Ліза, Іаланта («Яўген Анеіін», «Пікавая дама», «Іаланта» П.Чайкоўскага), Тоска («Тоска» Дж.Пучыні), Дэздэмона, Леанора, Амелія («Атэла», «Трубадур», «Бальмаскарад» Дж.Вердзі), Наташа Растова, Любка, Паліна («Вайна і мір», «Сямён Катко», «Гулец» С.Пракоф’ева), Тамар («Выкраданне месяца» АТакгакішвілі). У камерным рэпертуары рамансы С.Рахманінава, Чайкоўскага, М. дэ Фалья. 2я прэмія на Міжнар. конкурсе вакалістаў (Манрэаль, 1973). Дзярж. прэмія Грузіі 1983.
Касталом лекавы.
КАСТА (партуг. casta род, пакаленне ад лац. castus чысты), 1) эндагамная група людзей, аб’яднаных адзінствам спадчынных прафесій, строга абмежаваная ў зносінах з інш. сац. групамі. У старажытнасці прыкметы падзелу грамадства на К. сустракаліся ў Кітаі, Іране, Японіі, Егіпце і інш. У Індыі яны сталі пануючай сілай (у 1940я г. было каля 3,5 тыс. К. і падкастаў); эканам. і грамадскую дзейнасць членаў К. кантралявалі каставыя саветы (панчаяты); выгнанне з К. ставіла чалавека паза грамадствам. Паводле Канстытуцыі Індыі (1950) фармальна прызнана раўнапраўе К. Гл. таксама брахманы, варна, «недатыкальныя». 2) У пераносным значэнні К. — замкнёная грамадская групоўка.
КАСТАГРЫЗ Алег Данілавіч (н. 11.8.1960, г. Кабулеты, Грузія), бел. жы
вапісец і графік, прадстаўнік Віцебскай шком акварэлі. Скончыў Віцебскі пед. інт (1986). 3 1989 выкладае ў Віцебскім унце. Яго творам, пераважна на фалькл., міфалагічныя, легендарнаказачныя і анімалістычныя сюжэты, уласцівы філас., часам рамант. скіраванасць, эксперыменты з колерам і фактурай: карціны «Крык пеўня», «Птушка райская Сірын», «Усходняя казка» (усе 1994), «Старая легенда», «Балада», «Час быка», «Шахерызада» (усе 1995), «Выкраданне Еўропы» (1996); афорты «Подых навальніцы» (1993), «Славянская казка» (1995) і інш. МЛ.Цыбульскі. КАСТАЛбм (Cynoglossum), род кветкавых раслін сям. бурачнікавых. Каля 60 відаў. Пашыраны ва ўмераных і субтрапічных паясах, у гарах Паўн. паўшар’я. На Беларусі К. лекавы (С. officinale). Hap. назвы сабачы язык, шалянец. Трашіяецца на засмечаных мясцінах, ярах, па берагах рэк.
Адна, двух і шматгадовыя травяністыя расліны выш. 35—100 см з цёмным тоўсгым верацёнападобным коранем, 2—3 баразнаватымі густааблісцелымі сцёбламі, непрыемным пахам. Лісце суцэльнакрайняе, апушанае. Кветкі паніклыя, бурачырв., у мяцёлчатым суквецці. Плод — 4арэшак з кручкаватымі шыпамі. Ядавітыя, лек, меданосныя і дэкар. раслімы.
КАСТАЛЬСКІ Аляксандр Дзмітрыевіч (28.11.1856, Масква — 17.12.1926), рускі кампазітар, хар. дырыжор, фалькларыст. Вучань П.Чайкоўскага і СТанеева. Скончыў Маскоўскую кансерваторыю (1893). 3 1887 выкладчык, з 1910 дырэкгар маскоўскага Сінадальнага вучылішча, у 1907—10 рэгент Сінадальнага хору. У 1918—23 кіраўнік нар. харавых акадэмій у Маскве і Петраградзе. 3 1922 праф. Маскоўскай кансерваторыі. Буйнейшы дзеяч рус. хар. культуры. У культавых творах імкнуўся адрадзіць стараж. формы знаменнага спеву, умацаваць сувязі царк. музыкі з сял. песенным мастацтвам. Сярод твораў: оперы «Шэры воўк і Іванцарэвіч» (дзіцячая, 1908), «Клара Міліч» паводле І.Тургенева (паст. 1916); рэквіем «Брацкае памінанне герояў...» (1915); «Сельскія работы ў народных песнях» (4 сшыткі, 1920—22), «Чырвоная Русь», «Песня таварышаў Разіна» для хору і аркестра нар. інструментаў; хары a cappella, апрацоўкі рус. нар. песень; музыка да драм. спектакляў. Аўтар даследаванняў «Асаблівасці народнарускай музычнай сістэмы» (1923), «Асновы народнага шматгалосся» (1948) і інш.
Літ.'. Мацкевнч Н.С. АД.Кастальскпй. М., 1969.
КАСТАМАРАЎ Мікалай Іванавіч (16.5.1817, с. Юрасаўка Альхавацкага рна Варонежскай вобл., Расія — 19.4.1885), расійскі і ўкр. гісторык, этнограф, пісьменнік. Чл.кар. Пецярбургскай АН (1876). Праф. Кіеўскага (1846—47) і Пецярбургскага (1859—62) унтаў. Магістр філалогіі (1844). Скончыў Харкаўскі унт (1836). Адзін з арганізатараў і чл. КірылаМяфодзіеўскага таварыства (1846—47), выступаў за стварэнне федэрацыі слав. народаў (са
значнай аўтаноміяй для кожнага) пад кіраўніцтвам Расіі; за ўдзел у дзейнасці тва арыштаваны і сасланы ў Саратаў (1848—56). Адзін з заснавальнікаў і супрацоўнікаў укр. час. «Основа» (1861—62). Складальнікрэдактар Актаў Паўднёвай і Заходняй Расіі, чл . Археаграфічнай камісіі. Даследаваў гісторыю і гіст. асаблівасці рус. і ўкр. народаў пераважна праз іх побыт, нац. псіхалогію, фальклор (этнагр. падыход). Аўтар прац «Аб прычынах і характары уніі ў Заходняй Расіі» (1841, забаронена і знішчана ўладамі). «Барацьба ўкраінскіх казакоў з Польшчай у першую палову XVII ст.» (1856), «Багдан Хмяльніцкі і вяртанне Паўднёвай Русі да Расіі» (1857), «Бунт Сценькі Разіна» (1858), «Апошнія гады Рэчы Паспалітай» (1869), гіст.біягр. партрэтаў гіст. дзеячаў Расіі і Рэчы Паспалітай 16—18 ст., драмы на ўкр. мове «Сава Чалы» (1838), гіст. рамана «Кудзяяр» (1875) і інш.
Тв.: Нсторнческне монографнн н ясследовання. Т. 1—2. М., 1990; Русская нсторня в жнзнемшсаннях ее главнейшмх деятелей. Кн. 1—3, вып. 1—7. М., 1990—92; Мазепа. М., 1992; Старый спор: Последнне годы Речн Посполмтой. М., 1994.
КАСТАНДЗІ Кірыяк Канстанцінавіч (3.10.1852, Адэса, Украіна — 31.10.1921), украінскі жывапісец. Скончыў Пецярбургскую AM (1882). 3 1907 яе акадэмік. Члензаснавальнік Тва паўд.рус. мастакоў (1890; у 1902—19 старіпыня), член Тва перасоўных маст. выставак (з 1897). 3 1885 выкладаў у Адэскім маст. вучылішчы (сярод вучняў І.Бродскі, М.Грэкаў, А.Шаўкуненка і інш.). Пісаў жанравыя карціны, пейзажы, партрэты: «У хворага сябра» (1884), «У людзі» (1885), «Ранняя вясна» (1890), «Старыя» (1891), «Змрок» (1897), «На тэрасе» (1899), «3 птушынага палёту» (1907), «Галкі» (1915) і інш.
КАСТАНЬЕТЫ (ісп. castanetas ад лац. castanea каштан), ударны муз. інструмент. Найб. пашыраны ў Іспаніі, а таксама ў Паўд. Італіі і краінах Лац. Амерыкі. Складаюцца з 2 пар (ббльшая для левай рукі) драўляных ці пластмасавых пласцінак у форме ракавін, змацаваных папарна шнурком, пад які прасоўваюць вял. палец так, каб К. злучаліся асновамі, а канцы іх крыху разыходзіліся. Гук атрымліваюць ударамі ракавін адна аб адну з дапамогай інш. пальцаў. Правай рукой выконваюць рытмічны малюнак, левай — яго апорныя долі. Выкарыстоўваюць К. для суправаджэння танцаў. У еўрап. сімф. аркестрах выкарыстоўваюць аркестравыя К., замацаваныя папарна на канцах спец. дзяржання, пры лёгкім патрэсванні якога здабываецца гук.
КАСТАНЬЁ [Castagno; дакладней А н дрэа дэль Кастаньё (Andrea del Castagno; 1417 або 1419, Кастаньё, каля г. Фларэнцыя, Італія — 19.8.1457], італьянскі жывапісец Ранняга Адра
154 КАСТАНЫНА
джэння; прадстаўнік фларэнційскай школы жывапісу. Зазнаў уплыў Мазачыо, Данатэла, П.Учэла. Працаваў пераважна ў Фларэнцыі, таксама ў Венецыі (1442), магчыма, Рыме (1454). Творчасці ўласцівы майстэрскае валоданне малюнкам, энергічная пластыч