• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 8

    Беларуская энцыклапедыя Т. 8


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 576с.
    Мінск 1999
    1210.73 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 18
    Беларуская энцыклапедыя Т. 18
    
    КАСТРЬІ (Castries), горад, сталіца дзяржавы СентЛюсія. Знаходзіцца на вве СентЛюсія. 13,6 тыс. ж. (1992). Марскі порт. Аэрапорт. Гал. гандл.гасп. цэнтр вострава (вытвсць лімоннага соку, рому, цукру і інш.). Крэпасць МорнФарцюн (17—18 ст.).
    
    КАСТРЫЦА, комплекс археал. помнікаў (гарадзішча 8 ст. да н.э. — 11 ст. н.э., селішча 6—10 ст. і курганны могільнік 11 ст.) каля в. Кастрыца Лепельскага рна Віцебскай вобл. Гарадзішча мае 3 гарызонты: у ніжнім выяўлены сляды жытлаў слупавой канструкцыі, агнішча, рэшткі майстэрні па апрацоўцы жалеза, пасудзіны днепра
    
    
    156          КАСТРЫЧНІК
    
    дзвінскай культуры; у сярэднім — жал. прылады працы, бронзавыя падвескі, фрагменты пасудзін банцараўскай культуры; у верхнім — прылады побыту, ганчарная кераміка і інш. рэчы 10—11 ст. Побач з гарадзішчам у 6—10 ст. існавала селішча, на месцы якога ў 11 ст. ўзнік курганны могільнік (14 насыпаў). Даследаваны 2 курганы з трупапалажэннем. Г.В.ІПтыхаў.
    
    КАСТРЫЧНІК (назва ад кастрыцы — адраўнелай часткі лёну), 10ы месяц каляндарнага года (31 дзень), апошні месяц вегетацыі большасці раслін. 15 К. працягласць дня ў Мінску 10 гадз 38 мін, выш. Сонца над гарызонтам у поўдзень 27,6°. Сярэдняя сума сонечнай радыяцыі за месяц 154 МДж/м², радыяцыйны баланс дадатны 45 МДж/м² На тэр. Беларусі сярэдняя тра паветра 5,3—7,7 °C. У 1й пал. К. амаль штогод' назіраецца прыток цёплага паветра з Пд — «бабіна лета». Частыя замаразкі. У К. адносная вільготнасць складае 82—86%, ападкаў 42—54 мм. Колькасць дзён з ападкамі 12—16. На рэках бываюць паводкі. У К. заканчваецца ўборка садавіны і позніх гатункаў капусты, падрыхтоўка саду да зімы. 3 дрэў і кустоў ападае лісце. Адбываецца пералёт і адлёт птушак, канчаевда лінька пушных звяроў, у рэках і азёрах у глыбокія месцы збіраецца рыба.
    
    «КАСТРЫЧНІЦКАЯ», гасцініца ў Мінску. Пабудавана ў 1980 (арх. Л.Пагарэлаў, Ю.Івахнішын, Т.Лабінская). Складаецца з 8павярховага прамавугольнага ў плане жылога корпуса і прылеглага да яго дваровага фасада 1—2павярховага аб’ёму складанай канфігурацыі. Разлічана на 160 месцаў. Кампазіцыя гал. фасада асн. аб’ёму грунтуецца на верт. рытме трохвугольных эркераў. Гал. ўваход акцэнтаваны пано (мастакі А.Кіпічанка, Т.Кіріпчына). 1ы паверх вырашаны ў выглядзе пастамента. У афармленні інтэр’ераў выкарыстаны граніт, мармур, каштоўныя пароды дрэў, пластмасы, алюміній, шпалеры і інш. аддзелачныя матэрыялы. Складаная канфігу
    
    
    Гасцініца «Кастрычніцкая» ў Мінску.
    
    рацыя аб’ёму ўтварае адкрыты ўнутр. дворык.
    
    КАСТРЬІЧНІЦКАЯ РЭВАЛібцЫЯ 1917, узброенае звяржэнне Часовага ўрада і прыход да ўлады ў Расіі партыі бальшавікоў. У выніку К.р. 1917 устаноўлена савецкая ўлада, пачалася ліквідацыя капіталізму і пераход да сацыялізму. Марудлівасць і непаслядоўнасць дзеянняў Часовага ўрада пасля Лютаўскай рэвалюцыі 1917 у вырашэнні рабочага, агр. і нац. пытанняў, няўдачы ў 1й сусв. вайне прывялі да паглыблення агульнанац. крызісу і стварылі перадумовы для ўзмацнення паргый рэв. дэмакратыі ў цэнтры і нац. партый на ўскраінах Рас. імперыі. Найб. энергічна дзейнічалі бальшавікі, якія абвясцілі курс на сацыяліст. рэвалюцыю. Шляхі барацьбы за пераход ад бурж.дэмакр. рэвалюцыі да сацыялістычнай былі распрацаваны УЛ.Леніным у «Красавіцкіх тэзісах» і адобраны VII Усерас. (Красавіцкай) канферэнцыяй РСДРП [24—
    
    
    
     I» ІшІмміт tarn * Hiwwstnn Coin WmitammWm
    
    
     Кь Гражданамь Россін.
    
      Sjms Ijest ОКШ I«J|f> мш m ірі н p jpa Ьф^МпГйдііяпІІф' ran tasfawM Ьц ствяіцагс ю гй Нкдаагв ра?яа н гарма.
      Мзаюж№ waffle» ш нмж№ mi®, rate яомШ8 Ie ій жййажяііж ж Cota Hirama зто
    
    
     йігатшвжп ішм
    
    Да арт. Кастрычніцкая рэвалюцыя 1917. Адозва ВРК пры Петраградскім Савеце рабочых і салдацкіх дэпугатаў ад 25.10.1917.
    
    29.4(7—12.5).1917], якая пацвердзіла лінію на сацыяліст. рэвалюцыю, мірны пераход улады ў рукі Саветаў, сфармулявала эканам. праграму пераўтварэнняў у Расіі: рабочы кантроль за вьгтвсцю і размеркаваннем прадукцыі, аб’яднанне ўсіх банкаў у адзін агульнанац. і ўстанаўленне над ім кантролю з боку Саветаў, канфіскацыя памешчыцкіх зямель і нацыяналізацыя ўсёй зямлі ў краіне. У нац. пьпанні канферэнцыя прызнала за кожнай нацыяй права на самавызначэнне аж да аддзялення і стварэння самаст. дзяржавы. Красавіцкі, чэрвеньскі і ліпеньскі паліт. крызісы выявілі няздольнасць Часовага ўрада вырашаць супярэчнасці, што існавалі ў краіне. 20—21 крас. (3—4 мая) рабочыя і салдаты Петраграда (каля 100 тыс. чал.) і інш. гарадоў правялі дэманстра
    
    
    цыі з антыўрадавымі лозунгамі. Паліт. сітуацыя ў краіне няспынна абвастралася. 18.6.(1,7).1917 каля 500 тыс. рабочых і салдат Петраграда зноў выйшлі на дэманстрацыю пад заклікамі «Уся ўлада Саветам». 2(15) ліп. ў Петраградзе стыхійна пачалася дэманстрацыя рабочых і салдат, якая па загаду Часовага ўрада бьша расстраляна. Кіраўнііггва балыцавікоў вымушана было пайсці ў падполле. Гэта істотна змяняла паліт. становішча, мірны перыяд рэвалюцыі скончыўся.
       Зыходзячы з росту радыкальных настрояў сярод шырокіх пластоў насельніцтва, Ленін абгрунтаваў курс на ўзбр. паўстанне, як адзіны сродак заваёвы ўлады. Гэты курс адобрыў VI з’езд партыі бальшавікоў [26.7(8.8)— 3(16).8.1917]. Абапіраючыся на рашэнні з’езда, бальшавікі актывізавалі сваю паліт. дзейнасць. Прыхільнікі «парадку» схіляліся да ўстанаўлення ваен. дыктатуры ў краіне. Стаўка была зроблена на Вярх. галоўнакамандуючага ген. ІІХ.Карнілава. Актыўны ўдзел у ліквідацыі Карнілава мяцяжу спрыяў росту ўплыву бальшавікоў. У жн.—кастр. 1917 колькасць членаў РСДРП павялічылася амаль ў 1,5 раза і дасягнула 350 тыс. чал. Да канца жн. — пач. верасня бальшавікі заваявалі большасць у Саветах Петраграда і Масквы і пачалі падрыхтоўку ўзбр. паўстання, прымеркаваўшы яго да адкрыцця Другога Усерасійскага з’езда Саветаў рабочых і салдацкіх дэпутатаў 21 і 22 кастр. (3—4 ліст.). Петраградскі Ваеннарэв. кт [створаны 12(25).10.1917] узяў на сябе кіраўнііігва гарнізонам, замяніў камісараў, прызначаных Часовым урадам 23 кастр. (5 ліст.) на бок балыпавікоў перайшоў гарнізон Петрапаўлаўскай крэпасці. У гэты ж дзень ЦК РСДРП(б) пасля даклада Леніна прыняў рэзалюцыю, якая прызнала паўстанне наспелым і непазбежным і прапанавала ўсім парт. аргцыям кіравацца гэтым рашэннем. У ноч на 25 кастр. (7 ліст.) 1917 бальшавікі пачалі ўзбр. паўстанне, занялі асн. лініі сувязі ў сталіцы, адрэзалі ўрад ад краіны, а ў ноч на 26 кастр. (8 ліст.) узялі Зімні палац, дзе засядаў урад, і арыштавалі яго членаў. Раніцай бальшавікі перадалі захопленую ўладу II Усерас. з’езду Саветаў рабочых і салдацкіх дэпутатаў — органу нар. прадстаўніцтва, які абвясціў аб пераходзе ўлады ва ўсёй краіне да Саветаў рабочых, салдацкіх і сял. дэпутатаў. Партыі меньшавікоўштэрнацыянадістаў, Бунд, эсэраў (за выключэннем левых), асудзілі «ваенную змову» бальшавікоў і пакінулі з’езд. З’езд прыняў дэкрэты аб міры, аб зямлі, сфарміраваў урад — Савет Народных Камісараў (СНК) на чале з Леніным, выбраў заканадаўчы, распарадчы і кантралюючы орган улады — Усерасійскі Цэнтральны Выканаўчы Камітэт (ВЦВК). У яго склад увайшлі 62 бальшавікі, 29 левых эсэраў і прадстаўнікі інш. партый. Гэта азначала, нгго бальшавікі не адмаўлялі магчымасці супрацоўніцтва з рэв.дэмакр. паргыямі. Новы ўрад абяцаў склікаць у ліст.
    
    КАСТРЫЧНІЦКАЯ       157
    
    1917 Устаноўчы сход. Пасля падаўлення ў Петраградзе і Маскве супраціўлення сіл, верных Часоваму ўраду, бальшавікі хутка ўстанавілі кантроль над асн. прамысл. цэнтрамі Расіі. Гал. паліт. праціўнік бальшавікоў — партыя кадэтаў (гл. Канстытуцыйнадэмакратычная партыя), была аб’яўлена паза законам, арыштаваны шэраг яе лідэраў, забаронены апазіц. друк. Нягледзячы на гэта, на выбарах ва Устаноўчы сход (12(25). 11.1917] бальшавікі атрымалі толькі каля 25% галасоў выбаршчыкаў. 5(18).1.1918 Устаноўчы сход, які адмовіўся прызнаць уладу Саветаў, разагнаны бальшавікамі. Гэта прывяло да далейшага расколу краіны. Пачалася Грамадзянская вайна і ваенная інтэрвенцыя 1918—22.
      Перамога ўзбр. паўстання ў Петраградзе прадвызначыла зыход барацьбы за сав. ўладу ў Беларусі. 25.10(7.11)1917 выканком Мінскага Савета, якім кіравалі бальшавікі, выдаў загад № 1 «Да насельніцтва гор. Мінска і яго ваколіц».
    
    аб’ядналіся і на іх аснове разам з прадстаўнікамі прафсаюзаў быў выбраны вышэйшы орган улады Абласны выканаўчы камітэт Саветаў рабочых, салдацкіх і сялянскіх дэпутатаў Заходняй вобласці і фронту (Аблвыкамзах) і створаны выканаўчы орган Савет Народных Камісараў Заходняй вобласці і фронту. Гэтым жа рашэннем быў зацверджаны адм.гасп. статус Беларусі (Заходняй вобласці) у межах Сав. Расіі. Устанаўленне сав. улады ў Беларусі і Зах. фронце прайшло бяскроўна. Адначасова з фарміраваннем новых органаў улады расфарміроўваліся старыя органы кіравання — земскія ўправы, гар. думы і г.д. Ажыццяўлялася нацыяналізацыя прамсці, уводзіўся 8гадз. рабочы дзень, праводзіліся мерапрыемствы па ажыццяўленні Дэкрэта аб зямлі, фабрычназаводскія кты і прафсаюзы ўстанаўлівалі рабочы кантроль над вытвсцю. Паліт. сітуацыя ў Беларусі ўскладнялася нявырашанасцю нац. пы
    
    лорусслл. Мн., 1992; Яго ж. Кастрычніцкая рэвалюцыя на Беларусі: асаблівасці і вынікі. Мн., 1995; Керенсклй АФ. Россмя на лсторлческом повороте: Мемуары: Пер. с англ. М., 1993; Кнорнн В.Г. Нзбранные статьл л речл. Мн., 1990; Ленлн В.Й. 0 Велнкой Октябрьской соцлаллстлческой революцлл. 4 лзд. М. 1987; Яго ж. О соцмаллстлческой революцнм. Т 1—2. 2 лзд. М., 1987; Млнц Н.М. Нсторня Веллкого Октября. Т. 1—3. М., 1977—79; Мллюков П.Н. Воспоммнанля. М., 1991; Нарысы гісторыі Беларусі. Ч. 2. Мн., 1995; Октябрь 1917 л судьбы полмтнческой оппозлцлл. Ч. 1—3. Гомель, 1993; Победа Советской властл в Белорусслл. Мн., 1967; Саладков Й.Н. Болыпевлкл Белоруссмм в перлод подготовкн м проведенля Велнкой Октябрьской соцналлстлческой революцлл (март 1917 — февраль 1918). Мн., 1957; Смольянлнов М.М. Революцлонное сознанле солдат Западного фронта в 1917 г. Мн., 1991; С т а ш кевлч Н.С. Прлговор революцлл: Крушенле антясов. двлженля в Белорусслл, 1917—
    
    Да арт. Кастрычніцкая рэвалюцыя 1917. Чырвонагвардзейцы трамвайнага парка ў Замаскварэччы. Масква. Кастрычнік 1917.
    
    Да арт. Кастрычніцкая рэвалмцыя 1917. Салдацкі мітынг на Заходнім фронце ў кастрычніцкія дні 1917.