• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 8

    Беларуская энцыклапедыя Т. 8


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 576с.
    Мінск 1999
    1210.73 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 18
    Беларуская энцыклапедыя Т. 18
       Агульная плошча с.г. угоддзяў 55,8 тыс. га, з іх асушаных 12,4 тыс. га. На 1.1.1998 у раёне 15 калгасаў, 12 фермерскіх гаспадарак. Асн. галіны сельскай
    
    
    гаспадаркі: мясамалочная жывёлагадоўля, свінагадоўля, бульбаводства; пашыраны пасевы збожжавых і кармавых культур. Прадпрыемствы харч., лёгкай, буд. матэрыялаў (цэмент), метала і дрэваапр. прамсці. Праходзіць чыг. Орша—Унеча, аўтадарогі на Клімавічы, Краснаполле, Хоцімск, Чэрыкаў, Сураж. Адгалінаванне нафтаправода «Дружба» Унеча—Полацк. У раёне 19 сярэдніх, 5 базавых, 4 пачатковыя, дзіцячаюнацкая спарт., маст. школы, 23 дашкольныя ўстановы, 28 клубаў, 29 бк, 4 бальніцы, паліклініка, 5 амбулаторый, 18 фельч.ак. пунктаў. Помнікі архітэктуры: царква СвятаПакроўская (1863) у в. Гаўрьшенка; царква (19—20 ст.) у в. Забычанне; царква (2я пал. 19 ст.), касцёл (19—20 ст.) і бровар (1914) у в. Канічы, СвятаТроіцкая царква (1842) у в. Саматэвічы. Выдаецца газ. «Голас Касцюкоўшчыны» Г.С.Смалякоў.
    КАСЦЮКбВІЦКІ ЦЭМЁНТНЫ ЗА
    ВОД, Беларускі цэментны з а в о д. Размешчаны ў г. Касцюковічы
    
    
    Магілёўскай вобл. Будаўніцтва пачата ў 1987. Першая тэхнал. лінія магутнасцю 1,2 млн. т/год пушчана 11.9.1996. Завод уключае 22 цэхі, кар’ераўпраўленне, фірмы «Цэмбудрамонт» і «Цэментгандаль». Працуе на сыравіне мясц. радовішча мергелю «Камунарскае» (балансавыя запасы 335,75 млн. т). Вьггвсць цэменту вядзецца сухім спосабам. Асн. прадукцыя (1998): партландцэмент высокіх марак: ПЦм — 500 ДО, ПЦм — 550 ДО, ПЦм — 500 Д20, ПЦм — 600 ДО. Прадукцыя рэалізуецца на Беларусі.
    
    КАСЦЮКОВІЧ Пётр Іванавіч (16.8.1923, в. Казекі Аршанскага рна Віцебскай вобл. — 11.2.1982), поўны кавалер ордэна Славы. Працаваў у калгасе. У Вял. Айч. вайну на фронце з 1942. Камандзір мінамётнага разліку сяржант К. вызначыўся: у чэрв. 1944 пры вызваленні Магілёва, у жн. 1944 пры авалоданні крэпасцю Асовец (Польшча), у сак. 1945 у баях за Гданьск і выхад да Балт. мора. Пасля вайны жыў у Оршы, працаваў на льнокамбінаце.
    
    КАСЦЮКбВІЧ Пётр Мікалаевіч (22.11.1937, в. Вяляцічы Барысаўскага рна Мінскай вобл.), бел. гідрагеолаг. Др тэхн. н. (1997), праф. (1998). Скончыў Маскоўскі унт.(1960). 3 1993 у БПА. Навук. працы па дынаміцы падземных вод, тэорыі і метадалогіі атрымання зыходнай інфармацыі аб ваданосных пластах і ўзбуральных свідравінах.
       Тв.: Гндрологнческне основы вертнкального дренажа. Мн., 1979.
    
    КАСЦЮКбвіЧ Сяргей Сцяпанавіч (н. 12.12.1923, г.п. Негарэлае Дзяржынскага рна Мінскай вобл.), бел. вучоны ў галіне машынабудавання. Канд. тэхн. н. (1955), праф. (1984). Засл. работнік вышэйшай школы Беларусі (1975). Скончыў БПІ (1949). 3 1949 у БПА (у 1979— 84 прарэктар). Навук. працы па тэхналогіі машына і прыладабудавання, метралогіі і стандартызацыі, навук.метадычным забеспячэнні праектавання і вытвсці спец. тэхнал. абсталявання. Аўтар навуч. дапаможнікаў для ВНУ.
       Тв:. Точность обработкн глубокнх отверстнй. Мн., 1978 (разам з Э.М.Дзечкам, У.І.Далговым).           Б.Дз.Далгатовіч.
    
    КАСЦЮКОВІЧ Фёдар Трафімавіч (1.3.1902, в. Боркі Барысаўскага рна Мінскай вобл.), бел. вучоны ў галіне лясной і сельскай гаспадаркі. Др с.г. н. (1966), праф. (1967). Скончыў БСГА (1928). У 1967—81 у Бел. інце нар. гаспадаркі. Навук. працы па пытаннях эканомікі лясной і сельскай гаспадаркі, размяшчэння дрэвавых парод, пра ролю лесу і асаблівасці шматгадовых насаджэнняў у сістэме земляробства, ахоўныя лесанасаджэнні.
       Тв.: Вопросы экономнкн н планмровання сельскохозяйственного пронзводства. Мн 1960.
    
    КАСЦЮКОВІЧЫ. горад, цэнтр Касцюковіцкага рна Магілёўскай вобл., на р. Жадунька. За 160 км на ПдУ ад Ма
    
    
    КАСЦЮМ           163
    
    гілёва. Чыг. ст. Камунары на лініі Крычаў—Унеча, вузел аўтадарог на Клімавічы, Хоцімск, Сураж, Краснаполле. 17,4 тыс. ж. (1998).
      Паводле пісьмовых крыніц вядомы з канца 16 ст. як дзярж. ўладанне ў Крычаўскім старостве ВКЛ. 3 1772 у складзе Рас. імперыі, мястэчка ў Клімавіцкім пав. Беларускай, з 1796 — Магілёўскай губ. Маёнтак К. належаў У.Цеханавецкаму. У 1886 цэнтр воласці, 620 ж., 122 двары, вінакурны завод, царк.прыходскае вучылішча, 2 царквы, сінагога, бальніца, аптэка, 8 гарбарняў, млын, 94 крамы, праводзіліся 2 кірмашы на год. У 1897 — 700 ж., каля 340 двароў. У 1924 перададзены з РСФСР у БССР, цэнтр Касцюковіцкага раёна. У 1933 — 3,1 тыс. ж., працавалі гантарэзня, пеньказавод, маслазавод і цагельны зд. 3 27.9.1938 горад. У 1939 — 6,1 тыс. ж., лесапільны зд, электрастанцыя, прадпрыемства па вырабе шпал і брусоў. 3 14.8.1941 да 28.9.1941 акупіраваны ням. фашыстамі, якія ў К. і раёне загубілі 846 чал. У 1959 у К. 8,1 тыс. жыхароў.
      Прадпрыемствы дрэваапр., буд. матэрыялаў (Касцюковіцкі цэментны завод), харч. прамсці. Ільнозавод. Касцюковіцкі краязнаўчы музей. Брацкія магілы сав. воінаў і партызан, магілы ахвяр фашызму.
    КАСЦЮКбЎКА, рабочы пасёлак у Гомельскім рне. Падпарадкоўваецца Чыгуначнаму раённаму Савету г. Гомеля. За 12 км ад Гомеля, чыг. станцыя на лініі Гомель—Жлобін, на аўтадарозе Гомель—Магілёў. 11,1 тыс. ж. (1998).
      Вядома з 1873 як ст. ЛібаваРоменскай чыгункі. 3 1929 пасёлак рабочых Гомельскага шклозавода, з 1935 рабочы пасёлак. У Вял. Айч. вайну ў ноч на 18.8.1941 каля К. адбыўся бой паміж батальёнамі Гомельскага нар апалчэння і ням. танкавай часцю. 3 18.8.1941 па 26.11.1943 акупіравана ням.фаш. захопнікамі. Абсталяванне завода і частка рабочых эвакуіраваны ў Башкірыю, заводскія карпусы і пасёлак у час акупацыі зруйнаваны, у 1943—45 адноўлены.
      Шклозавод, прадпрыемствы тарфяной (зд «Імпульс»), швейнай прамсці. 2 сярэднія школы, школаінтэрнат, школа мастантваў, Палац культуры шклозавода, бка, бальніца, аптэка, паліклініка, спарткомплекс, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў. Помнік работнікам шклозавода.
    КАСЦЙМ тэатральны, спалучэнне памастацку адпаведных кампанентаў адзення і прадметаў, што яго дапаўняюць; састаўная частка тэатральнадэкарацыйнага мастацтва. Разам з гры
    
    камі. 3 развіццём рэаліст. рэжысёрскага мастаіггва ў 19 ст. павялічылася вобразнае значэнне К. як сродку псіхал. характарыстыкі
    
    Горад Касцюковічы.
    Забудова вуліцы Ленінскай.
    
    мам і прычоскай стварае сцэн. вобраз персанажа, вырашаны выяўл. сродкамі, дае яго зрокавую характарыстыку, выяўляе гіст., сац., нац. і індывід. асаблівасці, адлюстроўвае эстэт. ідэалы розных эпох. На яго значна ўплывае сучасная мода — мастак мадэрнізуе гіст. вопратку з улікам сучаснай яму эстэтыкі. У залежнасці ад агульнага стылявога вырашэння спектакля можа мець розную ступень умоўнасці. На яго ўплывае і жанр пастаноўкі (драма, опера, пантаміма і інш.), які вызначае ступень стылізацыі, а ў некат. выпадках (балет, пантаміма) уніфікацыі. У муз. тры ўзмацняецца роля каларыстычнага вырашэння К., што абумоўлена эмацыянальным уздзеяннем на чалавека музыкі і колеру.
      Вытокі тэатральнага К. ў стараж. гульнях і абрадах, у тэатр. відовішчах. Першыя на Русі тэатральныя К. стваралі скамарохі. У класічным тры Усходу меў умоўнасімвалічны характар. У еўрап. тры гэта быў бытавы К. з сімвалічна ўмоўнымі колерам, дэталямі, мас
    
    
    Да арт. Касцюм тэатральны. М. Якунін. Эскіз касцюма Несцеркі да спектакля «Несцерка» В. Вольскага. 1980.
    
    персанажа і элемента агульнага выяўл. вырашэння. У пач. 20 ст. ўзнікла паняцце выяўл. рэжысуры, пабольшала роля К. як кампанента афармлення спектакля (у творчасці АБенуа, Л.Бакста, АЭкстэр, Л.Паповай, В.Мухінай, АВесніна, пазней М.Акімава, С.Вірсаладзе, П.Вільямса, Г.АлексіМесхішвілі, М.Спертале, В.Левенталя, Б.Месерэра, Э.Качаргіна і інш.).
       Бел. К. бярэ пачатак у рытуальным адзенні і атрыбутах удзельнікаў русалляў, скамарохавых ігрышчаў, нар. драм, кірмашовага тра. У прыватнаўласніцкіх трах 2й пал. 18 — 1й пал. 19 ст. К. развіваўся ў рэчышчы тагачаснай еўрап. традыцыі. Новы падыход да яго стварэння акрэсліўся ў пач. 20 ст. і быў звязаны з дэмакратызацыяй і агульным уздымам культуры, павышэннем цікавасці траў да нац. твораў. Этнагр. прынцьш афармлення ўпершыню ўжыты ў пастаноўках І.Буйніцкага і У.Галубка, якія выкарыстоўвалі аўтэнтычны нар.
    
    
    
    Да арт. Касцюм тэатральны. Я. Н і к а л а е ў. Эскіз касцюма сялянкі да спектакля «Лявоніха» П. Данілава. 1960.
    
    
    
    К. і яго характэрныя дэталі. Паступова аўтэнтычны К. саступіў месца памастацку апрацаванаму, у некат. пастаноўках набыў рысы гіст.бытавога, што выявілася ў творчасці К.Елісеева і А.Марыкса для БДТ1. У 1920—30я г. ў працах тэатр. мастакоў выявіліся ўплывы амаль усіх кірункаў, што ўзнікалі ў выяўл. мастацтве, — харакгэрнай для пралеткульту ўмоўнасці, рысы мадэрнізму, канструктывізму, экспрэсіянізму, кубафутурызму. Гэта адбілася на К., створаных С.Тоўбіным, М.Аксельродам у БДТ1, Л.Нікіціным у БДТ2, К.Дзясніцкім і В.Памфілавым у Бел. студыі оперы і балета. У 1930—60я г. замацаваўся рэаліст. падыход да К., што яскрава выявілася ў працах Я.Нікалаева ў тры імя Я.Коласа, Марыкса ўтрах імя
    
    
    
    164 КАСЦЮЧЫК
    
    Я.Купалы і юнага гледача, Л.Кроля ў БДТ2, А.Грыгар’янца ў Дзярж. рус. драм. тры, тры імя Я.Купалы. У муз. тры Беларусі станаўленне і развіццё К. звязана з імем С.Нікалаева. Арганізацыя колеру ў аформленых ім спекгаклях Дзярж. тра оперы і балета стала школай для многіх мастакоў муз. тра. Традыцыі Нікалаева развівалі І.Пешкур, П.Масленікаў і інш. Паступова ў стварэнні К. ўзнікалі ірафічныя тэндэнцыі, найб. выразныя ў творчасці Я.Чамадурава, адметнай імкненнем да чыстага колеру і адкрытых колеравых кантрастаў з падкрэсліваннем выразнага лінеарнага рытму (эскізы К. да опер «Калючая ружа» Ю.Семянякі, 1960, і «Барыс Гадуноў» М.Мусаргскага, 1974; балетаў «Папялушка» («Золушка») С.Пракоф’ева, 1965; «Пер Гюнт» на муз. Э.Грыга, 1966, і «Мара» Я.Глебава, 1970). У 1970—90я г. на аснове сінтэзу канструктыўнага і жывапіснага пачаткаў К. набыў рысы імправізацыйнасці, асацыятыўнасці, выяўл. падтэксту, часам набліжаецца да калажу, служыць акампанементам ці выступае ў ролі асн. вобразнавыяўл. дамінанты (эскізы касцюмаў Б.Малкіна і Ю.Тура да пастановак у Дзярж. рус. драм. тры, А.Салаўёва ў Бел. тры імя Я.Коласа, Я.Волкава ў Гомельскім абл. драм. тры, Я.Лысыка ў Дзярж. тры оперы і балета). У галіне К. працавалі таксама М.Апіёк, Л.Ганчарова, У.Гардзеенка, Э.Гейдэбрэхт, Б.Герлаван, Л.Герлаван, Э.Грыгарук, В.Жалонкіна, У.Жданаў, Б.Казакоў, Т.Карвякова, В.Лесін, З.Марголін, Дз.Мохаў, В.Рачкоўскі, Л.Рулёва, Л.Трубяцкая, М.Якунін і інш. У апошнія дзесяцігоддзі ўзнік новы від маст. К. — К. сцэнічны, які развіваецца пераважна як аўтэнтычны, максімальна набліжаны да нар. ў фактуры тканін, каларыстыцы аздаблення, дакладнасці крою і асн. прапорцый. Вял. ролю ў распрацоўцы сучаснага сцэн. К. адыгралі Л.Баразна, М.Раманюк і інш. На