• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 8

    Беларуская энцыклапедыя Т. 8


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 576с.
    Мінск 1999
    1210.73 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 18
    Беларуская энцыклапедыя Т. 18
      Літ.: Елясеев Й.В. Александр Касьянов. М., 1989.
    
    КАС^Н (Cassin) Рэнэ Самюэль (5.10.1887, г. Баёна, Францыя — 20.2.1976), французскі дзярж. дзеяч, дыпламат, юрыст. Др права (1914). Скончыў Парыжскі унт. У 1920—60 праф. права унтаў ЭксанПраванса, Ліля, Парыжа. У 1924—38 прадстаўнік Францыі ў Лізе нацый. У 1941—43 Ka
    
    
    місар юстыцыі і асветы ва ўрадзе «Свабоднай Францыі» (з 1942 «Змагарная Францыя», знаходзіўся ў эміграцыі ў Лондане). У 1944—60 віцэпрэзідэнт Дзярж. савета і чл. Канстытуцыйнага савета, чл. Акадэміі грамадскіх навук (з 1947). У 1946—68 чл., старшыня Камісіі па правах чалавека ААН. Адзін з заснавальнікаў ЮНЕСКА. Адзін з ініцыятараў стварэння і гал. аўтар Усеагульнай
    
    
    джларацыі правоў чалавека (снеж. 1948). У 1950—60 чл. Міжнар. суда ў Гаазе, у 1965—68 старшыня Еўрап. суда па правах чалавека. Засн. (1969) і ўзначаліў Міжнар. інт правоў чалавека ў Страсбуры, прэзідэнт Яўр. альянсу ў Францыі. Аўтар мемуараў, кніг і артыкулаў на юрыд. тэмы. Нобелеўская прэмія міру 1968. Л.М. Драбовіч.
    
    КАСЯК Іван Іванавіч (1909, в. Горы Вілейскага рна Мінскай вобл. — 13.3.1989), бел. грамадскі дзеяч у эміграцыі, публіцыст. Вучыўся ў Віленскім унце, скончыў політэхн. інт у Львове (1941). Са жн. 1941 у Мінску, супрацоўнічаў з ням.фаш. акупантамі, з кастр. 1941 заг. аддзела культуры Мінскага акр. аддзела Бел. нар. самапомачы. У 1944 акруговы намеснік Бел. цэнтр. рады (БЦР) у Глыбокім. Чл. Бел. навук. тва. Адзін з ініцыятараў абвяшчэння Бел. аўтакефальнай правасл. царквы. Удзельнік 2га Усебел. кангрэса ў Мінску (чэрв. 1944), потым выехаў у Германію, з канца 1940х у ЗША. Удзельнічаў у працы БЦР у эміграцыі, старшыня Бел. кангрэсавага кта Амерыкі (1957— 89). Супрацоўнічаў з час. «Беларуская думка», бел. рэліг.грамадскім цэнтрам у СаўтРыверы. Аўтар даследаванняў па гісторыі Беларусі.
       Тв:. 3 гісторыі праваслаўнай царквы беларускага народу. НьюЙорк, 1956; Беларусь учора і сяньня. Мн., 1993 (разам з Я. Найдзюком).
    
    КАСЯНЧЎК Пётр Якаўлевіч (25.4.1902, в. БудаВалчкоўская Палескага рна Кіеўскай вобл. — 21.1.1945), поўны кавалер ордэна Славы. Беларус. 3 1930 працаваў у саўгасе «Ялава» Чавускага рна Магілёўскай вобл. Удзельнік сав.фіші. вайны 1939—40. У Вял. Айч. вайну з 1941 на Зах., 2м Бел. франтах, камандзір сапёрнага аддзялення. Вызначыўся 20.2.1944 (зрабіў для разведчыкаў праход у мінным полі) і 21.1.1945, калі пад варожым агнём група сапёраў на чале з
    
    
    168          КАТАБАЛІЗМ
    
    К. пабудавала пераправу для палка. К. быў смяротна паранены.
    КАТАБАЛІЗМ (ад грэч. katabole скіданне, разбурэнне), д ы с і м і л я ц ы я, сукупнасць хім. працэсаў у жывым арганізме, якія забяспечваюць раскладанне ў ім уласных і тых, што паступілі з ежай (кормам), складаных арган. рэчываў на больш простыя. Непарыўна звязаны з анабалізмам і абменам энергіі ў арганізме. Суправаджаецца паступовым вызваленнем назапашанай у хім. сувязях буйных малекул энергіі, якая выкарыстоўваецца ў арганізме на сінтэз новых арган. злучэнняў, забеспячэнне працэсаў жыццядзейнасці (скарачэнне мышцаў, правядзенне нерв. імпульсаў, падтрыманне тры цела, асматычнага ціску і інш.) або назапашваецца ў форме багатых энергіяй фасфатных сувязей, пераважна адэназінфосфарнай кіслаты (гл. Акісленне біялагічнае). Цэнтр. месца ў К. займаюць гліколіз, браджэнне і працэс дыхання. Асн. канчатковыя яго прадукты — вуглякіслы газ, вада, аміяк, мачавіна, малочная кіслата. Як правіла, К. забяспечваецца спецыфічным наборам ферментаў. Шэраг прамежкавых прадуктаў, якія пры гэтым утвараюцца (напр. ацэтылкаэнзім А), звязваюць К. і анабалізм у адзінае цэлае, абумоўліваюць іх узаемазалежнасць і ўзаемаабумоўленасць. У высокаарганізаваных арганізмаў у рэгуляцыі К. акрамя ферментаў удзельнічаюць гармоны і інш. біялагічна актыўныя злучэнні, нерв. сістэма (гл. Нейрагумаральная рэгуляцыя). Пата лагічнае павышэнне ўзроўню К. выяўляецца схудненнем, дыстрафіяй і інш. знешнімі прыкметамі і станам арганізма. Многія прырбдныя і сінтэтычныя рэчывы, здольныя павышаць ці паніжаць інтэнсіўнасць К., вьткарыстоўваюць як лек. сродкі ў тэрапіі хвароб абмену рэчываў.
       Літ.: Гл. пры арт. Абмен рэчываў
    Я.В. Малашэеіч.
    КАТАВІЦКАЕ ВАЯВ6ДСТВА (Wojewodztwo Katowickie), бьшая адм.тэр. адзінка на Пд Полынчы. 3 1999 тэр. у складзе Шлёнскага ваяводства.
    КАТАВІЦЫ (Katowice), горад на Пд Польшчы, цэнтр Верхнесілезскай агламерацыі (аб’ядноўвае каля 20 гарадоў). Вядомы з 1598. 369 тыс. ж. (1992). Вузел чыгунак і аўгадарог. Каменнавугальныя шахты; чорная і каляровая металургія; разнастайнае машынабудаванне, харч., фарфорафаянсавая, паліграф. прамсць. Унт, мед., эканам., фіз. выхавання, муз. акадэміі. Вышэйшая духоўная семінарыя. Філіял Польскай АН. Філармонія. Тэатры. Паблізу, на г. Св. Ганны — помнік сілезскім паўстанцам 1919—21.
    КАТАІ'ЕНЁЗ (ад грэч. kata уніз + ... генез), кірунак эвалюцыі, які прыводзіць да агульнага недаразвіцця і спрашчэння будовы арганізма дадзенай групы. Звязаны з пераходам у спрошчанае экала
    
    гічнае асяроддзе (напр., сядзячы спосаб жыцця, паразітызм і інш.). Прыводзіць да агульнага зніжэння морфафізіял. арганізацыі, дэзінтэграцыі, дэгенерацыі і рэдукцыі некат. органаў і іх сістэм (катамарфоз). Абумоўлены экалагічнымі і генет. аспектамі рэгрэсіўнай эвалюцыі. Напр., групы, якія зведалі К.: абалоннікі, імшанкі, калаўроткі, падводныя кветкавыя расліны, тлі, чарвяцы.
    
    KATAEV Валянцін Пятровіч (28.1.1897, г. Адэса, Украіна — 12.4.1986), расійскі пісьменнік. Герой Сац. Працы (1974). Брат Я.П. Пятрова (гл. Ільф I. і Пятроў Я). У 1955—61 гал. рэдакгар час. «Юность». Друкаваўся з 1910. Аўтар раманаў «Востраў Эрэндорф», «Уладар жалеза» (абодва 1924), сатыр. аповесці «Растратчыкі» (1926, аднайм. п’еса 1928), камедыі «Квадратура круга» (1928), раманахронікі «Час, наперад!» (1932). У тэтралогіі «Хвалі Чорнага мора» (ановесці «Бялее ветразь адзінокі», 1936, «Хутарок у стэпе», 1956, «Зімовы вецер», 1960—61, «Катакомбы», 1949, 2я рэд. 1951) героікарэв. тэма, імкненне паказаць гісторыю праз лёс чалавека. За аповесць «Сын палка» (1945, аднайм. кінафільм 1946) Дзярж. прэмія СССР 1946. Аўтар лірыкафілас. мемуарных твораў «Святы калодзеж» (1966), «Трава забыцця» (1967), «Кубік» (1969), «Алмазны мой вянец» (1979), «Ужо напісаны Вертэр» (1980). У «Юнацкім рамане майго старэйшага сябра Сашы Пчолкіна, расказаным ім самім» (1982), апавяданнях і нарысах «Пад Смаргонню», «Наіпы будні», «Пісьмы адтуль» і інш. паказаны падзеі 1й сусв. вайны на Беларусі. Аўтар нарысаў «Па Заходняй Беларусі» (1939). Творы К. вызначаюцца спалучэннем гераічнай патэтыкі і сатыры, лірыкі і гумару. Яго п’есы ставіліся на бел. сцэне (періпая — «Авангард», 1930, БДТ2). Асобныя творы К. на бел. мову пераклалі Н. Тарас, У. КраЎчанка, Л. Салавей.
       Тв.: Собр. соч Т. 1—10. М., 1983—86; Бел. пер. — Сон: Апавяданне. Мн., 1938; Я, сын працоўнага народа. Мн., 1938; Сын палка. Мн_, 1947; Бялее ветразь адзінокі. Мн., 1949.
       Літ.: С к о р м н о Л. Пнсатель н его время: Жвзнь н творчество В П. Катаева. М., 1965; Г а л а н о в Б.Е. Валентнн Катаев: Очерк творчества. М., 1982. Л.В.Календа.
    
    КАТАЕЎ Віталь Віталевіч (н. 23.12.1925, г. Кіраў, Расія), бел. і расійскі дырыжор. Засл. арт. Беларусі (1966). Скончыў Маскоўскую кансерваторыю (1956), з 1971 выкладае ў ёй (з 1992 праф.). 3 1956 дырыжор сімф. аркестра Карэльскага радыё і муз. кіраўнік фінскага драм. тра, з 1960 выкладчык Муз.пед. інта імя Гнесіных. У 1962—71 гал. дырыжор Дзярж. сімф. аркестра Беларусі, адначасова педагог Бел. кансерваторыі. Сярод твораў, выкананых на Беларусі ўпершыню пад яго кіраўніцтвам: 8я і 13я сімфоніі Дз. Шастаковіча, «Вясна свяшчэнная» і «Сімфонія псалмоў» I. Стравінскага, опера «Разумніца» К. Орфа, 10я сімфонія і «Песня аб зямлі» Г. Малера, «Ваенны рэквіем» Б. Брытэна, сцэн. араторыя «Жанна д’Арк на кастры» А. Анегера. Інтэрпрэтаваў сімфоніі
    
    
    Л. Абеліёвіча, М. Аладава, Я Глебава, Дз. Смольскага, кантату «Беларускія песні» і канцэрт для кантрабаса з арк. А. Багатырова, вак.сімф. паэму «Попел» С. Картэса і інш. творы бел. кампазітараў. Дз.М. Жураўлёў.
    
    КАТАКА, К а т а к, горад на У Індыі, каля дэльты р. Маханады, у штаце Арыса. 486 тыс. ж. (1991). Чыг. станцыя, вузел аўтадарог. Рачны порт. Гандл.прамысл. цэнтр с.г. раёна. Тэкст. і харч. прадпрыемствы. Мастацкая разьба па косці, рогу, серабры. Унт. КАТШІЗМ (ад грэч. kataklysmos паводка, патоп), нечаканы разбуральны пераварот у прыродзе або сацыяльным жыцці: катастрофа. Напр., вулканічныя К., рэвалюцыйны К.
    
    КАТАКОМБАВАЯ КУЛЫЎРА, археалаі'ічная культура плямён бронзавага веку, якія ў канцы 3—1й пал. 2га тыс. да н. э. жылі паміж Дняпром і Волгай, пазней — у Прыазоўі, Крыме, на Паўн. Каўказе. Вылучана В.А. Гарадцовым у пач. 20 ст. Назва ад пахавальнага абраду: нябожчыкаў хавалі ў катакомбах — падбоях, выкапаных у сценах магільных ям, скурчанымі, на баку (у пахаваннях трапляецца охра і вугаль у жароўнях і курыльншах), побач клалі посуд, прылады працы, зброю. Пласкадонная кераміка вызначаецца разнастайнасцю форм (данецкай К. к. — кубак з канцэнтрычнымі кругамі, перадкаўказскай — рэпападобныя пасудзіны з наляпнымі валікамі), распаўсюджаны шнуравы арнамент. Вядомы каменныя і бронзавыя сякеры, нажы, упрыгожанні, каменныя булавы, крамянёвыя наканечнікі стрэл. У пахаваннях сустракаюцца драўляныя вазкі. Насельншдва займалася жывёлагадоўляй, матычным земляробствам, бронзаліцейнай вьпворчасцю. У плямён К. к. складваўся бацькоўскі род.
    
    КАТАКОМБЫ (італьян. catacomba ад позналац. catacumba падземная грабніца), падземныя памяшканні прыроднага або пітучнага паходжання. Выкарыстоўваліся ў старажытнасці пераважна для правядзення рэліг. абрадаў (яўрэямі і раннімі хрысціянамі) і пахаванняў. Вядомы ў Італіі у наваколлі Рыма (лабірынты вузкіх галерэй даўж. каля 900 км з невял. заламі 2—4 ст.), у Неапалі, на вве Сіііылія, Егілце (Александрыя),
    
    
    Катакомбы ў Рыме.
    
    КАТАЛІЦЫЗМ          169
    
    Венгрыі, Германіі, Паўн. Афрыцы, Кіеве, на Балканах і інш. Звычайна ўпрыгожваліся размалёўкай. Тэрмін «К.» ўжываецца ў адносінах да спецыфічных пахаванняў бронз. веку (гл. Катакомбавая культура) паўд.рус. стэпаў. К. таксама называюць і пакінугыя б. падземныя каменяломні. Яны выкарыстоўваліся ў час рэв. і ваен. падзей падпольшчыкамі і партызанамі (г. Адэса, Керч на Украіне).