• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 8

    Беларуская энцыклапедыя Т. 8


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 576с.
    Мінск 1999
    1210.73 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 18
    Беларуская энцыклапедыя Т. 18
    
    КАТАЛАЗА, фермент класа аксідарэдуктаз' каталізуе рэакцыю раскладання таксічнага для жывых клетак перакісу вадароду на ваду і кісларод. Малекулярная маса 250 000. Прастэтычная група — гем. Знаходзіцца амаль ва ўсіх клетках і тканках аэробных арганізмаў. 3 аксідазамі амінакіслот ёсць у субклетачных арганоідах — пераксікомах. Вызначэнне акгыўнасці К. ў эрытрацытах выкарыстоўваюць для дыягностыкі ў медыцыне.
    
    КАТАЛАНСКАЯ МОВА, адна з раманскіх моў (іберараманская падгрупа). Пашырана ў Іспаніі (аўг. вобл. Каталонія, Валенсія, Балеарскія авы), Францыі (гіст. вобл. Русільен, дэпартамент Усх. Пірэнеі), Андоры і ў г. Альгера (ваў Сардзінія, Італія). Mae 2 групы дыялектаў: усходнюю (барселонскі, балеарскі, русільёнскі, альгерскі) і заходнюю (лерыданскі, валенсійскі). У фанетыцы складаны кансанантызм, варыятыўнасць фанем, у марфалогіі і лексіцы блізкасць да аксітанскай (правансальскай) мовы. Асаблівасць К. м. — наяўнасць абвеснага ладу (vaig cantar — «Я спяваў»), У сінтаксісе і лексіцы моцны ўплыў ісп. мовы. Першыя помнікі пісьменнасці датуюцца 11—12 ст. 3 сярэдзіны 13 ст. развіваецца літ. мова, у яе аснове барселонскі дыялекг. Пісьменнасць на аснове лац. алфавіта.
    
    КАТАЛАЎНСКІЯ ІІАЛІ, раўніна ў Паўн.Усх. Фрапцыі (каля г. Каталаунум, сучасны г. ШалонсюрМарн), дзе ў чэрв. 451 адбылася буйная бітва ў час Вя.іікага перасялення народаў. Рым. войскі на чале з Аэцыем і іх саюзнікі (вестготы, бургунды, франкі, аланы і інш.) разбілі аб’яднаныя сілы гунаў, остготаў, гепідаў і інш. плямён на чале з Атылам. Бітва на К. п. спыніла нашэсце гунаў у Зах. Еўропу.
    
    КАТАЛЕІІСІЯ (ад грэч. katalepsis захоп, утрыманне), расстройства рухальнай функцыі, якое праяўляецца ў захаванні хворым доўгі час нададзенай яму позы, у т. л. і вельмі нязручнай. Бывае пры Паркінсона хваробе, істэрыі, шызафрэніі. К. можа выклікацца штучна ў стане гіпнозу. Лечаць асн. захворванне ў псіхіятрычным стацыянары.
    
    КАТАЛІЗ (ад грэч. katalysis разбурэнне), змяненне скорасці хім. рэакцыі ці яе ўзбуджэнне пад уздзеяннем рэчываў (каталізатараў), якія прымаюць удзел у рэакцыі, але не ўваходзяць у састаў яе прадуктаў. У залежнасці ад таго, паскараецца ці запавольваецца рэакцыя, адрозніваюць К. дадатны і адмоўны. Звы
    
    
    чайна гэрмін «К.» адносяць да працэсу паскарэння рэакцыі. Рэчывы, што запавольваюць хім. рэакцыю, наз. інгібітарамі хімічнымі. Паскарэнне рэакцыі пад уздзеяннем прадукту рэакцыі ці аднаго з прамежкавых рэчываў наз. а ў т a кaт а л і з а м. Усе каталітычныя рэакцыі — самаадвольныя працэсы (суправаджаюцца памяншэннем свабоднай энергіі сістэмы).
      Адрозніваюць гамагенны К. (рэагуючыя рэчывы і каталізатар знаходзяцца ў адной фазе) і гетэрагенны (кантактавы) К. (рэагуючыя рэчывы і каталізатар знаходзяцца ў розных фазах і маюць мяжу падзелу). Пры гамагенным К. каталізатар рэгенерыруецца ў канцы рэакцыі, а скорасць гамагеннакаталітычнай рэакцыі звычайна прапарцыянальная канцэнтрацыі каталізатара. Гетэрагеннакаталітычныя рэакцыі адбываюцца ў некалькі стадый: дыфузія кампанентаў да паверхні каталізатара, адсорбцыя і хім. пераўтварэнні на паверхні, дэсорбцыя і адваротная дыфузія прадуктаў рэакцыі, кожная э якіх можа лімітаваць скорасць каталітычнага працэсу. Паводле механізму каталітычныя працэсы падзяляюцца на электронныя (радыкальныя), абумоўленыя пераносам элекгронаў (акісляльнааднаўляльныя рэакцыі; напр., гідрагенізацыя) і іонныя (кіслотнаасноўныя; напр., крэкінг). Выкарыстоўваюць у хім. прамсці (адносная доля каталітычных працэсаў складае 80—90%). Адыгрывае выключную ролю ў жывых арганізмах (гл. Біякаталіз)
      Літ.: Гейтс Б., Кетцнр Дж., Ш у й т Г. Хнмня каталнтнческях процессов: Пер. с англ. М., 1981; Б о р е с к о в Г.К. Каталнз: Вопр. теорнн н практнкн. Новоснбнрск, 1987. У.С. Камароў.
    
    КАТАЛІЗАТАРЫ, рэчывы, якія паскараюць хім. рэакцыі ці выклікаюць іх, але не ўваходзяць у састаў прадукгаў рэакцыі. Адрозніваюць К. гамагеннага і гетэрагеннага каталізу. Тыповыя К. для гамагеннага каталізу — пратонныя і апратонныя кты, асновы, некат. комплексы металаў, для гетэрагеннага — металы, аксіды металаў, сульфіды і інш. Біял. К. наз. ферментамі.
      У прамсці выкарыстоўваюць К., якія маюць высокую каталітычную актыўнасць і селектыўнасць, тэрмаўстойлівасць, мех. трываласць, лёгка рэгенерыруюцца, устойлівыя да ўздзеяння каталітычных ядаў — рэчываў, што часткова ці цалкам падаўляюць каталітычную актыўнасць, а таксама маюць працяглы тэрмін выкарыстання. Асн. ўласцівасці К. фарміруюцца ў працэсе іх сінтэзу, вызначаюцца хім. саставам ці ўплывам п р a мотараў — рэчываў, дабаўленне якіх у К. павялічвае яго актыўнасць, селектыўнасць і ўстойлівасць. Атрымліваюць К. асаджэннем з водных раствораў солей з наступным награваннем утвораных алучэнняў, тэрмічным раскладаннем цвёрдых солей, нанясеннем актыўнага камланента на носьбіт, механахім. і інш. метадамі.
      Літ.: Мастерс К. Гомогенный каталнз переходнымн металламн: Пер. с англ. М., 1983; Технологмя каталнзаторов. 3 нзд. Л., 1989. У. С. Камароў.
    
    КАТАЛІЗАТАРЫ БІЯЛАГІЧНЫЯ, тое, што ферменты.
    
    КАТАЛІКбС (ад грэч. katolikos усяленскі, усеагульны), тытул кіраўнікоў Армянскай апостальскай царквы (з 4 ст.), Грузінскай праваслаўнай царквы (з 5 ст.), монафісіцкай царквы (гл. Монафісіц
    
    
    тва) армянкатолікаў. Спалучаецца з тытулам патрыярха і раўназначны яму.
    
    КАГАЛІЦКАЕ ДЗЕЯННЕ, тое, што Акцыя каталіцкая.
    
    КАТАЛІЦКАЯ ЛІГА 1576, палітычны рух франц. католікаў у час рэлігійных войнаў у 1576—95. Створана ў Пікардыі і ўзначальвалася Гізамі. Пад прыкрыццём заклікаў да абароны дзяржавы і рэлігіі імкнулася да аўганоміі правінцыяльных улад і пачала барацьбу з гугенотамі. Пры ваен. падтрымцы Іспаніі спрабавала сарваць пагадненне караля Генрыха ІП з гугенотам Генрыхам Наварскім (пазней кароль Генрых IV) аб прызначэнні апошняга наследнікам трона і прапанавала свайго кандыдата Генрыха Гіза. У 1588 прыхільнікі К. л. захапілі Парыж і прымусілі Генрыха III пакінуць горад. Пасля забойства апошняга (1589) каралём стаў Генрых IV, які ў 1593 перайшоў у каталіцтва. Пасля заключэння ім міру з лідэрамі апазіцыі (1595) К. л. спыніла сваё існаванне.
    Н.К. Мазоўка.
    КАТАЛІЦКІЯ ЦЭРКВЫ УСХбДНЯГА АБРАДУ, цэрквы, якія адышлі ад розных кірункаў усх. хрысціянства (праваслаўя, монафісіцтва, нестарыянства, монафеліцтва) і маюць унію (саюз) з каталіцкай царквой. Прызнаюць вярх. ўладу папы, асн. догматы каталіцызму, захоўваючы сваю традыцыйную абраднасць, царк. аргцыю і літургічную мову. Дзейнічаюць 6 К. ц. у. а.: мараніцкая, грэкакаталіцкая (мелькіцкая), халдзейская (сірахалдзейская, або асірахалдзейская), сіракаталіцкая, армянакаталіцкая, коптакаталіцкая. Прыхільнікі К. ц. ў. а. жывуць пераважна ў краінах Б. Усходу — Ліване, Сірыі, Турцыі, Іарданіі, Ізраілі, Егіпце, але маюць абшчыны ў інш. рэгіёнах (гл. таксама Беларуская грэкакаталіцкая царква).
    
    КАТАЛІЦЫЗМ (грэч. katholikos усеагульны, лац. catholismus галоўны, сусветны), адзін з асн. кірункаў (разам з праваслаўем і пратэстантызмам) у хрысціянстве. Вылучэнне з агульнай плыні хрысціянства пачалося ў сувязі з падзелам у 395 Рым. імперыі на Зах. і Усходнюю; канчаткова аформіўся ў 1054 пасля падзелу цэркваў на зах. (каталіцкую) і ўсх. (праваслаўную). Mae шэраг асаблівасцей ў дагматыцы, кульце, арганізац. струкгуры. Уяўляе сабой моцную цэнтралізаваную царкву, якая кіруецца тэакратычнай дзяржавай — Ватыканам на чале з папам рымскім. Папа лічыцца намеснікам Ісуса Хрыста на Зямлі, пераемнікам апостала Пятра. Крыніцамі веравучэння К. з’яўляецца Свяшчэннае пісанне (Біблія) і Свяшчэннае паданне (традыцыя). У адрозненне ад праваслаўя К. лічыць усе без выключэння тэксты Бібліі кананічнымі. Свяшчэннае паданне — пастановы ўсіх усяленскіх сабораў (а не толькі першых
    
    
    170             КАТАЛОГ
    
    сямі, як у праваслаўных), творы свягых айцоў і рашэнні рым. першасвятароў. Дагматыка К. адрозніваецца ад праваслаўнай, яна ўдакладнялася і дапаўнялася новымі тэалагічнымі прынцыпамі. Так, догмат філіокве, паводле якога Св. Дух зыходзіць не толькі ад Богабацькі, але ад БогаСына, стаў спрэчным пунктам у час падзелу царквы ў 1054. Догмат аб запасе добрых спраў, на падставе якога склалася практыка продажу індульгенцый, быў адной з прычын аддзялення ад К. пратэстантызму ў 16 ст. Істотна большая роля ў К. належыць культу Дзевы Марыі, што складаецца з догматаў аб бязгрэшным зачацці і цялесным узнясенні яе на неба, а таксама з вучэння пра першародны грэх і чысцілішча. Значным лічыцца і прыняты ў 1870 догмат аб непагрэшнасці пап у справах веры і маралі ў час знаходжання іх на кафедры. Сярод кананічных асаблівасцей К. вызначаюцца: цэлібат (зарок бясшлюбнасці не толькі манаства, але ўсіх святароў), недапушчальнасць выхаду з духоўнага сану, інстытут кардыналаў, непарушнасць шлюбу, першынство папы. У К. шануюцца чатырохканцовы крыж, рэліквіі, святыя. Найб. значнае свята — Раство Хрыстова; ёсць і спецыфічныя святы: Цела Гасподняга, Сэрца Ісусавага і інш. Сярод устаноў К. — рымская курыя, калегія кардыналаў (у поўным складзе — кансісторыя) кангрэгацыі і канцылярыі; ордэны манаскія. Існуе ў К. добра арганізаваны грамадскі рух — Акцыя каталіцкая. У сферы ідэалогіі К. кіруецца афіц. філас. дактрынай, абноўленым вучэннем Фамы Аквінскага — неатамізмам. Праяўляецца цікаўнасць і да інш. філас. сістэм, якія больш адпавядаюць патрэбам царквы і часу, напр., да пгэярдызму. Адметная рыса К. — процістаянне мадэрністаў і традыцыяналістаў. Да 2га Ватыканскага сабора (1962—65) каталіцкая імша (богаслужэнне) адбывалася палацінску, цяпер — і на родных мовах. К. найб. пашыраны ў Зах. Еўропе, Лац. Амерыцы, Філілінах, ЗША, некат. краінах Афрыкі. Акрамя рымскакаталіцкай царквы (уласна каталіцкай першапачатковай царквы зах. абраду) К. уключае і шэраг б. правасл. і стараж. усх. цэркваў, якія прызналі ўладу рым. папы і каталіцкую дагматыку пры захаванні сваёй абраднасці і ўнутр аргцый і ператварыліся ва уніяцкія. Гэта цэрквы грэч., арм., копцкага (у Егіпце), мараніцкага (у Ліване) і інш. абрадаў (гл. Каталіцкія цэрквы ўсходняга абраду). На Беларусі К. пашырыўся пасля Крэўскай уніі 1385 у выглядзе рым.каталіцкай царквы, а ў выніку Брэсцкай уніі 1596 створана грэкакаталіцкая (уніяцкая) царква (гл. Беларуская грэкакаталіцкая царква, Рымскакаталіцкая царква на Беларусі).