• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 8

    Беларуская энцыклапедыя Т. 8


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 576с.
    Мінск 1999
    1210.73 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 18
    Беларуская энцыклапедыя Т. 18
      Даўж. ад 7 мм (некат. бычкі) да 7 м (бялуга), маса да 1,5 т. Маюць унутр. касцявы шкілет і акасцяненні ў вонкавым шкілеце; луска пласціністая, касцявая. Дыханне шчэлепнае, зрэдку лёгачнае (у дваякадыхальных). Апладненне вонкавае, зрэдку ўнугранае.
    
    КАСЦЯКОЎ Аляксей Мікалаевіч (28.3.1887, г. Серпухаў Маскоўскай вобл. — 30.8.1957), расійскі вучоны ў галіне меліярацыі. Чл.кар. AH СССР (1933). Акад. УАСГНІЛ (1935). Скончыў Маскоўскі с.г. інт (1912). У 1912—19 арганізаваў першыя ў Расіі доследнамеліярацыйныя даследаванні. Заснавальнік і ў 1923—29 дырэктар
    
    
    166        КАСЦЯЛКОЎСКІ
    
    Інта с.г. меліярацыі, з 1930 у Маскоўскім інце інжынераў воднай гаспадаркі. Навук. працы па арашэнні і тэхніцы паліву с.г. культур, барацьбе са стратамі вады, метадах планавання, праекгавання і будва меліярац. сістэм і інш. Дзярж. прэміі СССР 1951, 1952.
      Тв:. Язбр. труды. Т. 1—2. М., 1961; Основы мелнорацнй. 6 нзд. М., 1960.
    КАСЦЯЛКбЎСКІ (Kosciolkowski) Станіслаў Юльян (24.10.1881, г. Гродна — 2.9.1960), польскі гісторык. Праф. (1927). Скончыў гімназію ў Гродне (1900), Ягелонскі унт у Кракаве са ступенню дра філасофіі (1905). 3 1906 выкладаў у гімназіях Вільні, з 1921 узначальваў кафедру гісторыі Польшчы ў Віленскім унце. Адзін з заснавальнікаў Тва сяброў навук у Вільні (1907), з 1938 яго старшыня. У 1941 арыштаваны і высланы ў Сібір. У жн. 1942 вызвалены, выехаў у Тэгеран, потым у Бейрут. 3 1950 у Англіі. Адзін з кіраўнікоў польск. эмігранцкай аргцыі «Акадэмічная грамадскасць Універсітэта Стафана Баторыя». Аўтар манаграфіі «Антоній Тызенгаўз, нэдворны падскарбі літоўскі» (т. 1—2, 1970—71).
    КАСЦЯН Сяргей Іванавіч (н. 15.1.1941, в. Усохі Клічаўскага рна Магілёўскай вобл.), бел. гісторык, дзярж. дзеяч. Члкар. Міжнароднай Славянскай Акадэміі навук, адукацыі, мастацтваў і культуры (1998). Канд. гіст. н. (1980). Скончыў Мінскі пед. інт (1970). 3 1966 на камсам. і парт. рабоце ў Мазырскім рне. 3 1979 у Мазырскім пед. інце: ст. выкладчык, заг. кафедры гісторыі і паліталогіі, дацэнт (1981). Дэп. Вярх. Савета Рэспублікі Беларусь (1995—96). Дэп. Палаты прадстаўнікоў Нац. Сходу Рэспублікі Беларусь, нам. старшыні камісіі па міжнар. справах і сувязях з СНД (з 1996). Нам. старшыні міжпарламенцкага слав. саюза (з 1998).
      Тв.: Нз нстормн мелнораішм Полесья. Мн., 1994; Комсомольская хроннка. Мозырь, 1995.
    КАСЦЯНЁВІЦКІ БОЙ 1944 Адбыўся паміж партыз. брыгадай імя В.Т. Варанянскага (камандзір В.В. Сямёнаў) і ням.фаш. захопнікамі ў в. Касцяневічы Куранецкага рна Вілейскай вобл. 31.1.1944 у Вял. Айч. вайну. Гарнізон у в. Касцяневічы (каля 140 гітлераўцаў, узброеных 2 мінамётамі, 10 кулямётамі, аўтаматамі) ахоўваў шашу Мінск—Даўгінава і падыходы да чыгункі Маладзечна—Полацк. 30.1.1944 партыз. атрады ў цяжкіх умовах бездарожжа зрабілі 37кіламетровы марш з месца дыслакацыі да в. Касцяневічы. У выніку раптоўнасці налёту праціўнік не здолеў аказаць сур’ёзнага супраціўлення і гарнізон быў захоплены, знішчана шмат гітлераўцаў, захоплена зброя, боепрыпасы, абмундзіраванне і запасы харчавання.
    КАСЦЯНЁВІЦКІ КАСЦЁЛ МАЦІ ьбЖАЙ. помнік архітэктуры позняга барока. Пабудаваны ў сярэдзіне 18 ст. ў
    
    в. Касцяневічы Вілейскага рна Мінскай вобл. Прамавугольны ў плане аб’ём накрыты высокім двухсхільным дахам з вальмай над алтарнай часткай. Сцены апрацаваны плоскімі пілястрамі. Гал. фасад завершаны атыкавым франтонам складанай формы з паўцыркульным аконным праёмам. Франтон упрыгожаны валютамі, пілястрамі, шматслаёвым карнізам. Да ўсх. крыла далучана прыбудова з атыкавым барочным франтонам над уваходам. Падлога касцёла выкладзена каляровай мазаікай. Алтар аздоблены 6 паўкруглымі калонамі з
    
    іанічнымі капітэлямі.
    
    А.Ю. Пятросава.
    
    Касцяневіцкі касцёл Маці Божай
    
    КАСЦЯНЁВІЧЫ, вёска ў Вілейскім рне Мінскай вобл., на аўтадарозе Вілейка—Докшыцы. Цэнтр сельсавета і саўгаса. За 24 км на ПнУ ад г. Вілейка, 95 км ад Мінска, 10 км ад чыг. раз’езда Стражы. 237 ж., 109 двароў (1998). Сярэдняя школа, клуб, бка, бальніца, амбулаторыя, аптэка, аддз. сувязі. У Вял. Айч. вайну ў К. адбыўся Касцяневіцкі бой 1944. Помнік архітэктуры — Касцяневіцкі касцёл Маці Божай (18 ст.).
    
    КАСЦЯНЕЦ (Asplenium), род папарацей сям. аспленіевых. Каля 700 відаў. Пашыраны па ўсіх кангынентах. Растуць на вапнавых скалах.
       Шматгадовыя травяністыя, наземныя, наскальныя ці эпіфітныя расліны выш. да 15 см з кароткім верт. ці паўзучым карэнішчам. У тропіках — буйныя, з перыстым ці суцэльным лісцем даўж. да 2 м, тоўстым карэнішчам і масай зблытаных каранёў, утвараюць падабенства гнёздаў на ствалах і галінах дрэў (гнездавыя эпіфіты). Сорусы лінейныя, уздоўж бакавых жылак ніжняй паверхні ліста, пакрыты плеўкай індузія. Многія віды ўтвараюць на лісці вывадкавыя пупышкі для вегетатыўнага размнажэння. Дэкар. расліны.
    
    
    Касцяніцы камяністыя.
    
    КАСЦЯНЁЎКА, рака ў Шчучынскім рне Гродзенскай вобл., правы прыток р. Лебяда (бас. р. Нёман). Даўж. 21 км. Пл. вадазбору 98 км². Пачынаецца каля в. Калечыцы. Рэчышча каналізаванае на працягу 7 км да вусця. На рацэ створана сажалка.
    
    КАСЦЯНЁЎСКІ КАМАВЫ ЎЗГОРАК, геалагічны помнік прыроды на Беларусі (з 1994). На паўд. ускраіне в. Касцянёва Шчучынскага рна Гродзенскай вобл. Купалападобны ўзгорак выш. 5—8 м, даўж. 100 м, шыр. 70 м. Форма авальная, паверхня нахілена на Пд і абкружана кальцавым валам выш. да 2 м. Ўзнік каля 150 тыс. г. назад пры раставанні дняпроўскага ледавіка. У 10—12 ст. тут існаваў стараж. горад. В.Ф. Вінакураў.
    
    КАСЦЯНІЦЫ (Rubus saxatilis), кветкавыя расліны сям. ружавых. Пашыраны ва ўмеранай зоне Еўразіі, на Беларусі — усюды. Трапляюцца ў лясах, зарасніках хмызняку, на лугавых схілах.
      Шматгадовыя травямістыя расліны выш. да 30 см з прамастойнымі кветаноснымі сдёбламі, укрытымі шыпамі і валаскамі. Ад карэнішча адыходзяць аднагадовыя неквітучыя паўзучыя парасткі (вусы), якія сцелюцца і ўкараняюцца. Лісце чаргаванае, доўгачаранковае, трайчастае, двойчынадрэзанае. Кветкі белыя з 5 вузкімі пялёсткамі ў шчыткападобных суквеццях. Плод — шматкасцянка з яркачырв. сакаўных кіслых плодзікаў. Харч. і лек. расліны.
    
    
    КАСЯНЧУК
    
    167
    
    КАСЦЯНКА, сакавіты плод раслін з рэзкай дыферэнцыяцыяй слаёў каляплодніка. Mae ў сабе тонкі скурысты пазаплоднік, сакавіты міжплоднік і адраўнелы ўнутрыплоднік (эндакарпій), які ўгварае костачку, дзе знаходзіцца семя. Аднакасцянка ў вішні, слівы, міндаля, шматкасцянка ў малін, ажын, крушыны (іх плод складаецца з многіх дробных К., якія знаходзяцца на агульным кветаложы). Вядомы сухія К. са скурыстым (міндаль, грэцкі арэх) ці валакністым (какосавая пальма) міжплоднікам.
    
    
    
    
    Касцянка звычайная.
    
    КАСЦЯНКІ (Lithobiomorpha), атрад губаногіх мнаганожак. Каля 800 відаў. Пашыраны ўсюды, акрамя пустынь. Жывуць пад камянямі, карой пнёў, у парахні, у выьготных мясцінах. На Беларусі найчасцей трапляецца К. звычайная, або мнаганожкакаменялаз (Lithobius forficatus).
      Даўж. да 50 мм. Знешне падобныя да скалапендравых. Цела пляскатае, зверху рыжаватае або карычпевае. Тулава сегментаванае. укрытае цвёрдым хіцінавым покрывам (адсюль назва). Ног 15 пар. Кормяцца дробнымі насякомымі. Раздзельнаполыя, адкладваюць адзінкавыя яйцы Здабычу забіваюць ядам залоз, што знаходзяцца ў нагасківіцах.
    
    КАСЫГІН Аляксей Мікалаевіч (21.2.1904, С.Пецярбург — 18.12.1980), савецкі парт. і дзярж. дзеяч. Двойчы Герой Сац. Працы (1964, 1974). Чл. КПСС (з 1927), яе ЦК (з 1939) і Палітбюро (Прэзідыума) ЦК (1948—52, 1960—80). Скончыў Ленінградскі тэкст. інт (1935). У 1939—40 нарком тэкст прамсці; у 1940—53, 1953—56, 1957— 60 нам. старшыні СНК (CM) СССР, адначасова ў Вял. Айч. вайну ў 1941 — 42 нам. старшыні Савета па эвакуацыі, у 1942 упаўнаважаны Дзярж. кта абароны ў Ленінградзе; у 1943—46 старшыня СНК РСФСР; у 1948 міністр фінансаў, у 1949—53 лёгкай, у 1953 лёгкай і харч. прамсці, у 1953—54 тавараў нар. спажывання СССР. У 1956—57 1ы нам. старшыні Дзяржэканамкамісіі, з 1957 1ы нам. старшыні, у 1959—60 старшыня Дзяржплана СССР. 3 1960 1ы нам. старшыні, у 1964—80 старшыня CM СССР. Адзін з ініцыятараў эканам. рэфармы 1965 у СССР (увядзенне гасп. разліку і інш.). У 1970я г. садзейнічаў працэсу разрадкі міжнар. напружанасці (падпісанне Маскоўскага дагавора з ФРГ, 1970; скліканне Нарады па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе, 1973).
      Тв.: К велнкой целн: Нзбр. речн н статьн. Т. 1—2. М., 1979.
    
    
    КАСЫПН Юрый Аляксандравіч (22.1.1911, С.Пецярбург — 1994), расійскі геолаг. Акад. Расійскай АН (1970; чл.кар. 1958). Герой Сац. Працы (1981). Скончыў Маскоўскі нафтавы інт (1931). 3 1971 дырэктар Інта тэктонікі і геафізікі (Хабараўск). Асн. навук. працы па геал. будове нафтаносных абласцей, эксперым. і тэарэт. тэктоніцы, агульных пытаннях будовы і развіцця зямной кары, скарыстанні матэм. метадаў і ЭВМ у геалогіі. Вывучаў вобласці распаўсюджання саляных купалаў і распрацаваў тэорыю салянога тэктагенезу. Ленінская прэмія 1988.
       Тв:. Тектоняка нефтеносных областей. Т. 1—2. М., 1958 (у сааўт.); Тектоняка. М., 1969.
    
    КАСЫДА (араб.), паэтычны жанр у лрах Б. і Сярэдняга Усходу, Сярэдняй і Паўд.Усх. Азіі; пераважна панегірычны верш у гонар нейкай выдатнай падзеі або асобы. Паводле формы нагадвае газель, аднак колькасць бейтаў у ёй дасягае 50—70 і больш. Узнікла ў араб. лры яшчэ ў даісламскі перыяд, росквіту дасягнула ў 11—12 ст. Найб. вядомыя майстры К. — Рудакі, Унсуры, Хагані Шырвані і інш.
    
    КАСЫМАЎ Мухамеджан (9.5.1907, г. Рыштан Ферганскай вобл., Узбекістан — 5.7.1971), таджыкскі акцёр. Нар. арт. СССР (1941). Вучыўся ў Какандскім пед. і Ташкенцкім каап. тэхнікумах, удзельнічаў у тэатр. самадзейнасці. 3 1931 у трупе Таджыкскага тра імя Лахуці (Душанбе), з пач. 1940х г. вядучы акцёр гэтага тра. Сярод лепшых ролей: Рахімбек («Чырвонапалачнікі» С. Улугзада), Саліхбай («Бай і батрак» Хамзы), Гараднічы («Рэвізор» М. Гогаля), Атэла, Лір («Атэла», «Кароль Лір» У. Шэкспіра). Займаўся рэжысёрскай дзейнасцю. Здымаўся ў кіно. КАСЬЯНАЎ Аляксандр Аляксандравіч (29.8.1891, с. Балабонава Пільнінскага рна Ніжагародскай вобл., Расія — 13.2.1982), рускі кампазітар, педагог. Нар. арт. СССР (1971). Скончыў Петраградскую кансерваторыю (1917, клас М. Сакалова). У 1924—49 заг. муз. часткі Ніжагародскага драм. тра. У 1918— 21 выкладаў у Ніжагародскай нар. кансерваторыі, з 1951 у Горкаўскай кансерваторыі (з 1957 праф.). Сярод твораў: 5 опер, у т. л. «Сцяпан Разін» (паст. 1953), «Фама Гардзееў» (паст. 1966), «Ярмак» (паст. 1957); кантата «Валерый Чкалаў» (1952); творы для аркестра, фп.; 3 хары a cappella «Песні пра Сценьку Разіна» (1972); рамансы; апрацоўкі рус. і чув. нар. песень; музыка да драм. спекгакляў.