• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 8

    Беларуская энцыклапедыя Т. 8


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 576с.
    Мінск 1999
    1210.73 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 18
    Беларуская энцыклапедыя Т. 18
    
    
    (пл. 34 тыс. га, засн. ў 1975). 50 км на Пн ад К. — г. Кіта, сталіца Эквадора.
    
    КАТАПУЛЬТА (лац. catapulta ад грэч. katapeltes: kata уніз + pallo кідаю), 1) ваенная кідальная машына, якая прыводзілася ў дзеянне сіламі пругкасці скручаных валокнаў (сухажылляў, рамянёў, валасоў і інш.). Кідала па крутой траекторыі камяні, стрэлы, ядры, запальныя снарады і інш. на 250—850 м. Выкарыстоўвалася пры аблозе крэпасцей і ў палявым баі з 5 ст. да н. э. (Стараж. Грэцыя і Рым, затым Візантыя і інш.) да 15 ст. (Еўропа), калі была заменена артылерыяй. У Кіеўскай Русі К. наз. парокай. 2) Механізм для паскарэння або забеспячэння ўзлёту (старту) самалётаў, планёраў і інш. лятальных апаратаў. 3) Прыстасаванне для аўтам. выкідвання (катапультавання) лётчыка ці касманаў
    
    
    
    Катапульты: 1 — заснаваная на сіле пругкасці скручаных валокнаў; 2 — на сіле пругкасці сагнутага дрэва (на прынцьпіе лука).
    
    та з кабіны лятальнага апарата ў час аварыі. З’яўляецца часткай катапулынага крэсла, у якім у вышыннакампенсавальным касцюме знаходзіцца лётчык (касманаўт). Катапультаванне (адстрэл) ажыццяўляецца піратэхн. прыстасаван
    
    
    172                КАТАР
    
    нем. Наземная К. — стэнд для трэніроўкі лётчыкаў і касманаўтаў.
    
    КАТАР, Дзяржава К а т а р, дзяржава ў Паўд.Зах. Азіі, на пве Катар. На 3, Пн і У абмываецца Персідскім зал., на Пд мяжуе з Саудаўскай Аравіяй і Аб’яднанымі Арабскімі Эміратамі. Пл. 11,4 тыс. км². Нас. 665,5 тыс. чал. (1997). Дзярж. мова — арабская. Дзярж. рэлігія — іслам. Сталіца — г. Доха. Падзяляецца на 9 акруг. Нац. свята — Дзень незалежнасці (3 вер.).
      Дзяржаўны лад. К. — абсалютная манархія. Дзейнічае часовая канстьггуцыя 1970. Кіраўнік дзяржавы і ўрада — эмір. Функцыі выканаўчай улады ажыццяўляе ўрад, пасаду прэм’ерміністра займае эмір. Парламент адсутнічае. Для аказання дапамогі ўраду створаны кансультатыўны савет (35 членаў).
    
    
    
    Герб і сдяг Катара.
    
      Прырода. Паверхня нізінная (выш. да 56 м). На Пн — пясчаныя дзюны, сярэдняя частка — камяністая галечнікавая пустыня з саланчакамі, на Пд — пясчаныя ўзгоркі. Радовішчы нафты (на сушы і ў тэр. моры, больш за 500 млн. т) і прыроднага газу (каля 20 трлн. м"). Ёсць паклады буд. матэрыялаў, цэм. сыравіны, серы. Клімат кантынентальны, трапічны. Сярэдняя тра студз. каля 16 °C, ліп. каля 32 °C. Гадавая сума ападкаў ад 55 мм (на Пд) да 125 мм (на Пн), выпадаюць у ліст.—маі. Пастаянных рэк няма, шмат сухіх рэчышчаў (вадзі). Пераважаюць пустынныя ландшафты, месцамі зараснікі пустынных хмызнякоў і паўхмызнякоў: акацый, тамарыскаў, астрагалаў. 3 жывёл траішяюцца дробныя пустынныя паўзуны і грызуны. Зімой з Аравіі заходзяць газелі. Мора багатае рыбай, крэветкамі, жамчужнымі ракавінамі.
      Насельніцтва. Катарскія арабы складаюць каля 20%, арабы (выхадцы з інш.
    
    
    араб. краін) — 20%, пакістанцы і індыйцы — па 18%, іранцы — 10%. Ёсць групы еўрапейцаў (найб. англічан), амерыканцаў, афрыканцаў (пераважна нашчадкаў неграўрабоў) і інш. У карэнных жыхароў захаваўся падзел на плямёны. Ва ўнутр. раёнах качуюць групы бедуінаў. Сярэднегадавы прырост каля 1,7%. Сярэдняя шчыльн. каля 58 чал. на 1 км . Каля 90% насельніцтва сканцэнтравана ў г. Доха і яе прыгарадах. Гар. насельніцгва складае каля 80%. Найб. гарады: Доха — 313,6 тыс. ж. (1992), Духан, УмСаід. У прамсці і будве занята 25% рабочай сілы, у абслугоўванні — 51%, астатнія — у сельскай гаспадарцы, транспарце, марскіх промыслах і інш.
      Гісторыя. Першае ўпамінанне пра К. адносіцца да 1 ст. н. э. (рым. пісьменнік Пліній Старэйшы). К. неаднаразова заваёўваўся Сасанідамі, у 7 ст. ўключаны ў склад Араб. халіфата. Пасля яго распаду (10 ст.) у складзе дзяржавы карматаў. У 13—14 ст. пад уладай эміраў Бахрэйна, у пач. 16 ст. разам з Бахрэйнам захоплены партугальцамі, пазней — туркаміасманамі. 3 17 ст. К. — аб’ект барацьбы паміж Іранам, Турцыяй, правадырамі араб. плямён, правіцелямі Амана і Саўдыдамі. У канцы 19 ст. ўвесь К. аб’яднаўся пад уладай дынастыі Тані. У 1868 К. навязала нераўнапраўны дагавор Вялікабрытанія. У 1871 акупіраваны войскамі Асманскай імперыі. У 1914 Турцыя адмовілася ад улады над К. на карысць Вялікабрытаніі. Алошняя ў 1916 навязала К. пагадненне, паводле якога ён абвешчаны пад брыт. пратэктаратам. Тут уладарыў род Тані, пытанні знешняй палітыкі і абароны вырашаў брыт. ўрад. У 1968 К. разам з Бахрэйнам і ініп. эміратамі намагаўся стварыць Федэрацыю араб. эміратаў Перс. заліва. У 1970 прынята часовая канстытуцыя К., 1.9.1971 ён абвешчаны незалежнай дзяржавай. У 1979 К. разарваў дыпламат. адносіны з Егіптам (пасля заключэння егіп.ізраільскага мірнага дагавора), якія былі адноўлены ў 1987. К. аказаў дапамогу Іраку ў час іранаіракскай вайны 1980—88, але ў 1990 асудзіў іракскую анексію Кувейта. У 1992 урэгуляваны тэр. спрэчкі з Саудаўскай Аравіяй, аднак застаюцца нявырашанымі супярэчнасці з Бахрэйнам па пытанні 14 астравоў каля катарскага ўзбярэжжа. К. — чл. ААН і Лігі араб. дзяржаў (з 1971), Аргцыі Ісламская канферэнцыя, Аргцыі краінэкспарцёраў нафты (АПЕК). Дзейнасць паліг. партый і прафсаюзаў забаронена.
      Гаспадарка. Аснова эканомікі — здабыча нафты і прыроднага газу (да 95% даходаў краіны). Валавы ўнутр. прадукг 10,7 млрд. дол. (1994), каля 20 тыс. дол. на 1 чал. Здабычу (каля 20 млн. т штогод) і збыт нафты праводзіць дзярж. Ген. нафтавая карпарацыя. Асн. цэнтр здабычы — г. Духан. Агульныя магугнасці прадпрыемстваў па перапрацоўцы нафты складаюць 3,5 млн. т нафтапрадуктаў за год. Здабыча прыроднага газу складае 0,7% ад сусветнай. Вытвсць электраэнергіі — 5,8 млрд. кВтгадз
    
      (1995 ). Працуюць буйныя ЦЭС на прыродным газе ў г. Духан і Доха. Асн. цэнтр нафтаперапрацоўкі, нафтахіміі, звадкавання газу — г. УмСаід. Там жа металургічны і сталепракатны (вытвсць труб для транспартавання нафты і газу) зды. У г. Доха вьггвсць угнаенняў і пластмас, прадпрыемствы цэм., металаапр., харч. прамсці, саматужныя промыслы (вытвсць тканін, дываноў, мэблі, лодак), аўтарамонтныя майстэрні, зды безалкагольных напігкаў, фкі па кансерваванні крэветак, мукамольны камбінат, халадзільнікі; паблізу здабыча цэм. сыравіны. Для забеспячэння насельніцтва і гаспадаркі прэснай вадой у гарадах Доха, Духан, УмСаід пабудаваны апрасняльныя зды. Каля г. Доха створана свабодная эканам. зона Мусаід. У сельскай гаспадарцы выкарыстоўваюць каля 5 тыс. га для земляробства і садоўніптва (у аазісах) і каля 400 тыс. га для качавой жывёлагадоўлі (пераважна на Пн). Вырошчваюць фінікавую і ка
    
    
    КАТАР
    Маштаб 1:4 000 000
    
    косавую пальмы, агародніну (памідоры, капуста, дыні), кукурузу, проса, copra, канюшыну і люцэрну, траву альфа. Жывёлагадоўляй заняты качавыя і паўкачавыя плямёны. Разводзяць вярблюдаў, авечак, коз. Прамысл. птушкагадоўля, вьгтвсць бройлераў. Традыцыйны занятак — рыбалоўства, здабыча крэветак, жамчужны промысел, збор каралаў. Транспарт пераважна аўтамабільны. Даўж. аўтадарог 2,5 тыс. км, палавіна з іх з цвёрдым пакрыццём. Гал. парты Доха (разнастайныя грузы) і УмСаід (экспарт нафты, нафтапрадуктаў, звадкаванага газу). Сетка нафта і газаправодаў злучае промыслы з партамі. Каля г. Доха міжнар. аэрапорт. У 1994 экспарт склаў 2,9 млрд. дол., імпарт — 2 млрд. долараў. Экспартуюцца пераважна нафта, нафтапрадукгы, звадкаваны газ, меншае значэнне маюць штучныя ўгнаенні, сталь, цэмент, крэветкі, жэмчуг, фінікі, сушаная рыба. Імпартуюцца разнастайныя прамысл. і харч. тавары. Гал. гандл. партнёры: Японія, Германія, Францыя, Італія, Бразілія. Уклады К. ў замежныя банкі і кампаніі
    
    
    
    КАТАСТРОФА          173
    
    больш за 14 млрд. дол. Грашовая адзінка — катарскі рыял.
      Літ.: Князев А.Г. Бахрейн м Катар. М., 1984.
            І	.Я. Афнагель (прырода, насельніцгва, гаспадарка).
    
    КАТАР (ад грэч. katarrheo працякаю, сцякаю), катаральнае з a п a л е н н е, запаленне слізістых абалонак з пачырваненнем, набраканнем, ацёкам і выдзяленнем вадкасці (эксудату). Эксудат бывае празрысты (серозны К.), з прымессю слізі (слізісты К.) і гною (гнойны К.). Прычына К. — бактэрыяльная ці вірусная інфекцыя (катар верхніх дыхальных шляхоў), патагенныя грыбы (напр., каліт). К. страўніка (устарэлая назва гастрыту) развіваецца пры няправільным харчаванні, злоўжыванні алкагалем, курэннем. Вострая форма К. пры несвоечасовым лячэнні можа перайсці ў хранічнае запаленне.
    
    КАТАР ВЕРХНІХ ДЬІХАЛЬНЫХ ШЛЯХбЎ, вострае запаленне з пашкоджаннем слізістых абалонак дыхальнага тракту (бранхіт, ларынгіт, рыніт, трахеіт, фарынгіт). Іншы раз спалучаецца з запаленнем слізістай абалонкі вока (кан ’юнктывіт) і запаленнем лёгкіх. Прычыны: вірусы, адэнавірусы, бактэрыі, патагенныя грыбы, алергены, уздзеянне хім. фактараў (хлор, фармалін і інш.), пыл, злоўжыванне алкаголем, курэннем і інш. Ускладненні: запаленні прыдаткавых пазух носа (гаймарыт, франтыт і інш.), сярэдняга вуха (атыпі), хранічныя формы хваробы. Лячэнне тэрапеўтычнае.
    
    КАТАРА, бязводная ўпадзіна на Пн Афрыкі, у Лівійскай пустыні, у Егіпце. Пл. каля 20 тыс. км². На 3 і Пн абмежавана вапняковымі абрывамі выш. да 100 м. Каля абрываў самыя нізкія ўчасткі дна ўпадзіны (133 м ніжэй узр. м.), занятыя саланчакамі. На У і Пд дно паступова павышаецца, з’яўляюцца гліністыя раўніны і ірадавыя пяскі.
    КАТАРАБІЁНТЫ [ад грэч. katharos чысты + біёнт(ы)], катаробіі, арганізмы, якія жывуць у чыстых халодных прэсных водах з вял. колькасцю растворанага кіслароду. Харакгэрны для вадаёмаў, размешчаных у высакагорных або паўн. раёнах — некат. азёрах, хуткацякучых рэках і ручаях.
       Відавы склад К. разнастайны, часта гэта рэліктавыя арганізмы, вельмі адчувальныя да якасці вады (некат. бурыя і чырв. водарасці, імхі, двухстаоркавыя бруханогія малюскі; з ракападобных — нямногія віды цыклопаў, бакаплаваў; з насякомых — лічынкі некат. вяснянак і шыцікаў; з рыб — стронгі, харыусы, бычкіпадкаменшчыкі). Многія К. фауны Беларусі занесены ў Чырв. кнігу Беларус.і (вусач, рыбец, стронга ручаёвая, харыус звычайны; з ракападобных — бакаплаў Паласа, лімнакалянус, мізіда рэліктавая, понтапарэя).
    
    КАТАРАКТА (ад грэч. katarrhaktes вадаспад), хвароба вачэй, якая характарызуецца памутненнем крышталіка. Бывае прыроджаная і набытая.
       Прыроджаная К. развіваецца ў перыяд унутрывантробны, найчасцей не большае ў памерах (К., не здольная прагрэсіра