Беларуская энцыклапедыя Т. 8
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 576с.
Мінск 1999
«КАТОРГА Я ССЫЛКА», гістарычны часопіс, орган Усесаюзнага тва б. паліткатаржан і ссыльнапасяленцаў, які выдаваўся ў Маскве ў 1921—35. Асн. раздзелы: гісторыя рэв. руху ў Расіі; катарга, турма, ссылка і эміграцыя; некралогі; бібліяграфія; хроніка. Друкаваў
178 КАТОЎСКАЕ
даследчыя артыкулы (сярод аўтараў М.М. Дружынін, М.В. Нечкіна, Я.В. Тарле), мемуары, архіўныя матэрыялы. Ёсць публікацыі (пераважна ўспаміны) пра Цётку і А.Л. Бурбіса (1923, № 5), Курлоўскі расстрэл 1905 (1926, № 4), паўстанне 1863—64 у Польшчы, Беларусі і Літве (1924, № 3) і інш. матэрыялы з бел. гіст.рэв. тэматыкі. Рэдактары: У.Дз. Віленскі (Сібіракоў; 1923—27), Ф.Я. Кон (1927—29), І.А. Тэадаровіч (1929—35). Выйшла 116 нумароў.
КАТОЎСКАЕ ВОЗЕРА, у Лепельскім рне Віцебскай вобл., у бас. р. Тураўлянка, за 27 км на ПнУ ад г. Лепель. Пл. 0,56 км², даўж. 1,2 км, найб. шыр. 660 м, найб. глыб. 22,9 м, даўж. берагавой лініі каля 3,4 км. Пл. вадазбору 59,6 км². Схілы катлавіны выш. 10—19 м (на Пн і У да 6 м), пераважна разараныя. Берагі выш. да 0,2 м, пясчаныя, па Пн і 3 зліваюцца са схіламі. Дно да глыб. 3—3,5 м (на Пд да 5,5—8 м) пясчанае і ілістапясчанае, ніжэй — ілістае. Шыр. паласы падводнай расліннасці 20—25 м, на ГІдУ да 75 м. На Пд упадае р. Дзіва, выцякае ручай у р. Лукомка.
КАТбЎСКІ Рыгор Іванавіч (24.6.1881, г. Ганчэшты, Малдова — 6.8.1925), савецкі военачальнік. Скончыў с.г. вучылішча (1900). У 1905 дэзерціраваў з рас. арміі і ўзначальваў узбр. сял. атрады ў Бесарабіі ў 1905—07 і 1915—16, прытрымліваўся тактыкі гайдукоў. Неаднаразова быў арыштаваны рас. ўладамі, у 1916 прыгавораны да пакарання смерцю (заменена на пажыццёвую катаргу). У маі 1917 вызвалены і накіраваны на Рум. фронт. Удзельнік Кастр. рэвалюцыі 1917 у Бесарабіі. У студз.—сак. 1918 на чале партыз. атрада ваяваў з рум., аўстр. і герм. акупац. войскамі ў Бесарабіі. У крас. 1918—сак. 1919 кіраваў ваен.дыверсійнай дзейнасцю сав. падполля ў Адэсе, у крас. 1919 на чале сфарміраванага ім партыз. атрада ўдзельнічаў у заняцці горада Чырв. Арміяй. 3 ліп. 1919 камандзір стралк. і кав. брыгад, кав. дывізіі, удзельнік баёў за Петраград і на Пд Украіны, сав.польск. вайны 1920, ліквідацыі Антонава паўстання і руху Н.І. Махно. 3 1922 камандзір 2га кав. корпуса ў Малдове. Чл. ЦВК СССР, Украіны і Малд. АССР. Узнаг. 3 ордэнамі Чырв. Сцяга. Забіты каля Адэсы. У Вял. Айч. вайну на тэр. Беларусі імя К. насілі 161я партыз. брыгада і больш за 20 партыз. атрадаў.
КАТРАН (Crambe) к р а м б е, род кветкавых раслін сям. крыжакветных. Каля 30 відаў. Пашыраны ў Еўразіі і Паўн. Афрыцы. Трапляюцца ў стэпах, паўпустынях, на сухіх горных схілах. У Цэнтр. бат. садзе Нац. АН Беларусі інтрадукаваны 6 відаў: кактэбельскі (С. koktebelica), Коча (С. kotschyana), прутападобны (С. juncea), прыморскі, або
марская капуста (С. maritima), татарскі (С. tatarica), сэрцалісты (С. cordifolia).
Адна ці шматгадовыя травы з развітым сцяблом, апушаным або голым. Лісце буйное, цэльнае, перыстараздзельнае або выемчаталопасцевае. Кветкі белыя. Плод — двухчленны струк. Некат. віды К. выкарыстоўваюцца як харч., маслічныя, крухмаланосныя, меданосныя і кармавыя расліны.
У.П. Пярэднеў
Катран.
Да арт. Катранавыя. Катран.
Катрынка.
КАТРАНАВЫЯ (Squalidae), сям. храстковых рыб атр. катранападобных. 9 родаў, 20 відаў. Пашыраны ва ўсіх акіянах. Трапляюцца да глыбіні каля 3000 м. Найб. шматлікі з К. — катран (Squalus acanthias), пашыраны ў Баранцавым, Белым і Чорным м. і ў морах Д. Усходу.
Даўж. да 2 м, маса да 14 кг. Маюць вострыя калючыя шыпы перад 1м і 2м спіннымі плаўнікамі. Кормяцца рыбай, ракападобнымі, галаваногімі малюскамі, доннымі беспазваночнымі. Яйцажывародныя, выношваюць да 20 яец (катран — 13—15 яец, на працягу 22 мес; даўж. нованароджаных акулят да 26 см). Аб’екгы промыслу. Гл. таксама Акулы.
КАТРЫНКА, ш а р м а н к а, механічны духавы муз. інструмент у выглядзе невял. аргана без клавіятуры. Назва ад 1га радка папулярнай з пач. 19 ст. ням. песенькі «Scharmante Katharine» — «Прыгожая Катарына». Унутры скрынкі з ручкай размяшчаліся некалькі радоў гучальных трубак, мяхі, механізм для размеркавання паветра і драўляныя або метал. валікі са шпількамі. Пры вярчэнні валікаў шпількі чаплялі спец. механізм і адкрывалі доступ паветра да гучальных трубак; адначасова ў мяхі нагняталася паветра. На кожным валіку запювалася па 1 п’есе.
Паявілася ў канцы 17 ст. ў Францыі як інструмент для навучання пеўчых птушак. Удасканалена каля 1700 італьян. майстрам Дж. Барберы. 3 канца 19 ст. валікі заменены перфарыраванымі кардоннымі ці метал. кругамі, на якіх запісвалі па некалькі песень, танцаў, пераважна вальсаў, арый з опер. На Беларусі вядома з 19 ст. Рэпертуар бел. катрьшшчыкаў звычайна ўключаў 3—4 п’есы («жорсткі раманс» «Разлука», вальс «Разбітае сэрца» і інш.). У канцы 19 — пач. 20 ст. К — неад’емная частка гар. і местачковага побыту. Знікла на мяжы 1920—30х г.
КАТРЭ (Cauterets), бальнеалагічны курорт у Францыі, на ПдЗ ад г. Лурд, у Цэнтр. Пірэнеях, каля граніцы з Іспаніяй. Вядомы з часоў Стараж. Рыма. Папулярнасць пачаў набываць пасля наведвання яго ў 1540я г. дваром каралевы і пісьменніцы Маргарыты Наварскай. У наш час найб. значны бальнеалагічны курорт Францыі. Асн. лек. фактары — горны клімат і крыніцы тэрмальных (52 °C) мінер. вод (найбуйнейшых у свеце па дэбіту серных вод). Самы вялікі цэнтр зімовага спорту і турызму ў Пірэнеях.
КАТРЭН (франц. quatrain ад quatre чатыры) у вершаскладанні тое, што чатырохрадкоўе.
КАТУЙ, рака ў Краснаярскім краі Расіі, правая складаючая р. Хатанга. Даўж. 1409 км, пл. бас. 176 тыс. км². Бярэ пачатак на плато Путарана, цячэ на ПдУ па Сярэднесібірскім пласкагор’і, праходзіць цераз азёры Харпіча і Дзюпкун. Пасля ўпадзення справа р. Ваяволіхан паварочвае на ПнУ; нізоўі на Паўн.Сібірскай нізіне. Парожыстая. Гал. прытокі: Маера, Катуйкан, Эрыечка (справа), Чангада, Тукалан (злева). Жыўленне мяшанае, з перавагай снегавога. Ледастаў з канца вер. — 1й пал. кастр. да канца мая—чэрвеня.
КАТЭГАРЫЧНЫ 179
КАТЎЛ Гай Валерый (Caius Valerius Catullus; 87 ці 84 да н. э., г. Верона, Італія — каля 54 да н. э.), рымскі паэт. Прадстаўнік гуртка «паэтаўнеатэарэтыкаў», якія лічылі за ўзор александрыйскую паэзію. Вучыўся ў Рыме. Захавалася яго 116 вершаў. У лірычным цыкле да Лесбіі (Клодыі) паказаў глыбокае, шчырае каханне як высакароднае адухоўленае пачуццё. Аўтар эпіграм супраць Цэзара і яго паплечнікаў, вершаў, прысвечаных сябрам, кароткіх паэм (эпіліяў) «Вяселле Пелея і Фетыды», «Атыс» і інш. Стыль К. адметны маст. выразнасцю, музычнасцю, кантрастамі высокага і грубага, паэт. і прастамоўнага. ГІеракладаў з грэч. мовы блізкіх па духу Сапфо, Калімаха. На бел. мову яго вершы пераклаў У. Караткевіч.
Тв.: Бел. пер. — у кн.: Галасы маіх сяброў. Мн., 1993; Рус. пер. —Кннга стнхотвореннй. М., 1986; У кн.: Валернй Катулл; Альбнй Тнбулл; Секст Проперцнй. М., 1963; Антнчная лнрнка. М., 1968.
Літ.: Шталь Й.В. Поэзмя Гая Валеряя Катулла. М., 1977; Пронмн В. Катулл. М., 1993. С.Дз. Малюковіч. КАТЎЛЬСКАЯ Алена Кліменцьеўна (2.6.1888, г. Адэса, Украіна — 19.11.1966), расійская спявачка (лірыкакаларатурнае сапрана), педагог. Нар. арт. СССР (1965). Скончыла Пецярбургскую кансерваторыю (1909). Дэбютавала ў партыі Лакмэ (аднайм. опера Л. Дэліба) у Марыінскім тры. У 1913— 46 салістка Вял. тра. 3 1948 выкладала ў Маскоўскай кансерваторыі (з 1950 праф.). Валодала голасам прыгожага мяккага тэмбру вял. дыяпазону, бездакорнай тэхнікай, высокай сцэн. культурай. Сярод партый: Антаніда, Людміла («Іван Сусанін», «Руслан і Людміла» М. Глінкі), Марфа, Снягурачка («Царская нявеста», «Снягурачка» М. РымскагаКорсакава), Віялета, Джыльда, Леанора («Травіята», «Рыгалета», «Трубадур» Дж. Вердзі), Лейла («Шукальнікі жэмчугу» Ж. Бізэ). Аўтар артыкулаў па вак. майстэрстве і інш. Сярод яе вучняў: Т. Мілашкіна, А. Масленікаў. Дзярж. прэмія СССР 1950.
КАТЎНІН Ілья Барысавіч (17.11.1908, г. Гомель — 23.4.1944), Герой Сав. Саюза (1944). У 1926—32 слесар станка
буд. зда «Пралетарый» у Гомелі. Скончыў Ейскую школу марскіх лётчыкаў (1934). У Вял. Айч. вайну з сак. 1943 на Паўн. флоце. Нам. камандзіра эскадрыллі штурмавога авіяпалка капітан К. вызначыўся 23.4.1944; на падыходзе да цэлі яго самалёт быў падбіты агнём зе
нітнай артылерыі праціўніка, палаючай машынай К. тараніў транспарт ворага водазмяшчэннем 5 тыс. т і патапіў яго. Імем К. названы пасёлак у Архангельскай вобл. Бюсты К. ўстаноўлены на тэр. музея авіяцыі Паўн. флоту і ў пас. Катуніна, у Гомелі мемар. дошка.
КАТЎРНЫ (лац. cothurni, грэч. kothorni), у антычным тэатры род абутку трагедыйнага акцёра; сандалі на высокай падэшве, што павялічвала рост акцёра, надавала постаці велічнасць і ўрачыстасць. Выкарыстанне К. было абумоўлена тэхн. асаблівасцямі ант. тра: пры вял. памерах тэатр. пабудоў узнікала патрэба павялічваць фігуру акцёра. Увядзенне К. і інш. кампанентаў касцюма трагедыйнага акцёра ант. традыцыя прыпісвае Эсхілу. У пераносным значэнні — ілжывая паказная веліч.
КАТХІЯВАР, паўвостраў на 3 Індыі, паміж залівамі Камбейскім і Кач Аравійскага м. На Пн прымыкае да Качскага Рана. Пл. больш за 40 тыс. км². Удаецца ў мора на 200—250 км. У цэнтры — базалыавыя і гнейсавыя плато і горы (выш. да 1117 м), па ўскраінах пояс алювіяльных нізін (іпыр. да 100 км). Ападкаў каля 500 мм за год. Алустыненыя саванны і рэдкалессі. На Пд водзіцца азіяцкі леў (адзінае месца ў Азіі). Нац. парк Гірскі Лес.
КАТЫ (Felis), род драпежных млекакормячых сям. кашэчых. Каля 20 падродаў, 31 від. Пашыраны ўсюды, акрамя Аўстраліі і Антарктыды. У Чырв. кнізе МСАП 8 відаў, 5 падвідаў. На Беларусі 1 від — рысь еўрапейская; занесена ў Чырв. кнігу.
Даўж. цела 46—197, хваста 15—91 см, маса 1,5—105 кг. Выш, ў крыжы большая за выш. ў плячах. Кіпцюры ўцяжныя (акрамя суматранскага К.). Афарбоўка густога фугра рознага малюнку і адценняў: аднатонная, плямістая або паласатая. Нараджаюць звычайна 3— 4 кацянят (зрэдку да 7), некат. віды — двойчы за год. Аб’екты промыслу, фугра малакаштоўнае (акрамя рысі).
Свойскія К. (F. catus) паходзяць ад лівійскага падвіду дзікага К. Сталі хатнімі жывёламі 3—5 тыс. г. назад. Існуе каля 300 парод свойскіх К., якія адрозніваюцца даўж. і афарбоўкай поўсці. На Беларусі найб. пашыраны караткаіпэрсныя пароды, у т.л. руская блакітная, сіямская, з даўгашэрсных — персідская, сібірская і інш. Э.Р.Самусенка. КАТЫЁН (грэч. kation літар. які ідзе ўніз), дадатна зараджаны іон (гл. Іоны). КАТЫЛАЗАЎРЫ (Cotylosauria), падклас вымерлых найб. стараж. і прымітыўных паўзуноў. 2 атр., 4 падатр., каля 10 сям., 80 родаў, больш за 100 відаў. Вядомы з сярэдзіны карбону да трыясу (440—230 млн. гадоў назад). Былі пашыраны ў Еўразіі, Амерыцы, Антарктыдзе, Афрыцы.