Беларуская энцыклапедыя Т. 8
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 576с.
Мінск 1999
Даўж. ад 20 см да 3,5 м. Цела прысадзістае, галава невял., хвост кароткі. Чэрап з суцэльнай покрыўкай, зубы паднябенныя, шыя кароткая (звычайна з 2 пазванкоў), канечнасці кароткія, масіўныя. Большасць насякомаедныя, былі расліннаедныя і дралежныя. Па рэштках К. вызначаюць узрост выкапнёвых адкладаў. П.Ф. Каліноўскі.
КАТЫЛІНА Луцый Сергій (Lucius Sergius Catilina; каля 108—62 да н.э.), старажытнарымскі паліт. і дзярж. дзеяч, военачальнік. У грамадз. войнах 88—82 да н. э. прыхільнік Сулы. У 68 прэтар, у 67—66 прапрэтар у правінцыі Афрыка. Дамагаючыся абрання на пасаду консула, сабраў вакол сябе незадаволеных, выступіў абаронцам рым. беднаты, абяцаў ліквідаваць даўгі. Пасля паражэння на выбарах вырашыў дамагчыся ўлады сілай. Змова К. была раскрыта, некаторыя яго прыхільнікі паводле загаду Цыцэрона арыштаваны і пакараны смерцю. Пасля няўдалага замаху на жыццё Цыцэрона К. пакінуў Рым (7.11.63 да н. э.), сабраў у Этрурыі войска. Загінуў у бітве з консульскай арміяй каля Пісторыі (цяпер Пістоя).
Літ:. Лнвшнц Г.М. Соцнальнополптяческая борьба в Рнме 60х гг. I в до н. э. н заговор Катмлнны. Мн., 1960.
КАТЫНЬ, лясны масіў за 30 км на 3 ад г. Смаленск, дзе паводле рашэння ЦК ВКП(б) ад 5.3.1940 органамі НКУС у крас.—маі 1940 расстраляны каля 4,4 тыс. польскіх афіцэраў. У вер.—кастр. 1939 польскія афіцэры, у т. л. з Пінскай флатыліі ВМФ Польшчы (сярод іх былі ўраджэнцы Зах. Беларусі) інтэрніраваны Чырв. Арміяй у час вызвалення Зах. Беларусі і Зах. Украіны і зняволены ў лагеры ваеннапалонных у г. Казельск Калужскай вобл. У сак.—крас. 1943 у Вял. Айч. вайну ірупа ням. экспертаў выявіла ў Катынскім лесе 8 брацкіх Marin. Сав. ўрад адхіліў абвінавачванне ў знішчэнні польскіх афіцэраў і абвінаваціў у гэтым злачынстве немцаў. Пасля вызвалення ў вер. 1943 Смаленска спец. камісія на чале з акад. М.Н. Бурдэнкам канстатавала, што польскіх афіцэраў там расстралялі восенню 1941 немцы. Ў крас. 1990 урад СССР прызнаў адказнасць НКУС за гібель польскіх ваеннапалонных. У ліст. 1990 Гал. ваен. пракуратура СССР пачала следства з удзелам прадстаўнікоў Ген. пракуратуры Польшчы. У кастр. 1992 прэзідэнт Расіі перадаў прэзідэнту Полыпчы дакументы, якія пацвердзілі адказнасць вышэйшых улад СССР за злачынства і яго ўтойванне. Праведзеная польскімі спецыялістамі ў 1994 эксгумацыя пацвердзіла месца пахавання расстраляных ваеннапалонных. У 1989 у К. пабудаваны мемарыял. У 1990 у Гродне на вайск. могілках устаноўлены помніккрыж і мемар. пліта з прозвішчамі 168 жыхароў горада — польскіх афіцэраў, расстраляных у К. і інш. сав. лагерах.
Літ.: Абарннов В.К. Катынскнй лабнрмнт М., 1991; Кузняцоў I. Палітыка і лёс людзей // Полымя. 1995. № 9; Katyn: Dokumenty ludobojstwa. Warszawa, 1992; B a s a k A Historia pewnej mistyfikacji: Zbrodnia Katynska przed Trybunalem Norymberskim. Wroclaw, 1993.
КАТЫЯНІТЫ, гл. ў атр. Іаніты.
КАТЭГАРЫЧНЫ ІМПЕРАТЫЎ (ад лац. imperativus загадны), асноўны за
180 КАТЭГАТ
кон этыкі I. Канта. Сфармуляваны ў рабоце «Крыіыка пракгычнага розуму» (1788). Зыходзячы з паняцця свабоды тэарэт. розуму, Кант сцвярджаў, што адзінай вызначальнай асновай свабоднай і добрай волі можа быць толькі неабходны і агульназначны маральны закон практычнага розуму — К. і. Усведамленне неабходнасці дзейнічаць у адпаведнасці з маральным законам ён называў маральным загадам або абавязкам у адрозненне ад пачуццёвай эмпірычнай схільнасці да выканання маральнага закона. Кант разумеў маральны закон як безумоўнае прадпісанне, таму лічыў, што катэгарычным імператывам павінны кіравацца ўсе людзі незалежна ад іх паходжання і становішча; у гэтым іх вышэйшы абавязак. У выпадку канфлікгу паміж пачуццёвай схільнасцю і маральным законам Кант патрабаваў безумоўнага падпарадкавання маральнаму абавязку, піто ўзвышае чалавека над сабой як часткай пачуццёвага свету; усякая асоба — самамэта і не павінна разглядацца як сродак здзяйснення розных задач, нават калі гэта задачы ўсеагульнага дабрабыту. К. і. неабходна адрозніваць ад гіпатэтычнага імператыву, які, паводле Канта, належыць да валявых дзеянняў чалавека, калі ён не цікавідца маральнымі мэтамі сваіх дзеянняў. Т.І. Адула.
КАГЭГАТ (Kattegat!), праліў паміж усх. берагам пва Ютландыя і Скандынаўскім пвам, які ўваходзіць у сістэму Дацкія пралівы. Даўж. 270 км, найменшая шыр. 60 км, глыб. 17—30 м, у паўн. ч. да 124 м. У сярэдняй ч. авы Анхальт і Лесё. Часам каля берагоў замярзае. Порт — Гётэбарг (Швецыя).
КАТЭГОРЫІ (ад грэч. kategoria выказванне, вызначэнне), найболып агульныя і фундаментальныя паняцці, якія адлюстроўваюць самыя істотныя і заканамерныя сувязі, адносіны рэчаіснасці і працэсу пазнання ў філасофіі і навуцы. Існуюць К. агульнанавук. (інфармацыя, сіметрыя), прыродазнаўчыя (напр., від, арганізм у біялогіі), філас. (адлюстроўваюць фарміраванне і гіст. развіццё структуры чалавечага мыслення). Пачынальнікам філас. вучэння пра К. лічаць Арыстоцеля, хаця ўжо ў Платона сустракаюцца К. ідэнтычнасці, адрознення, пастаянства, зменлівасці. Арыстоцель адрозніваў 10 К. (суінасць, колькасць, якасць, час, дзея і інш.). I. Кант, які разумеў пад К. апрыёрныя формы розуму, выявіў 12 К., звёў іх у 4 групы: К. колькасці (адзінства, мноства, цэльнасць); якасць (рэальнасць, адмаўленне, абмежаванне); стаўлення (прыналежнасць, прычыннасць, узаемадзеянне); мадальнасці (магчымаць, рэчаіснасць, неабходнасць). Г. Гегель распрацаваў больш складаную сістэму К. у дыялект. трактоўцы: быццё (якасць, колькасць, мера), сутнасць (аснова, з’ява, рэчаіснасць, у якую ўваходзяць субстанцыя, прычына і ўзаемадзеянне), па
няцце (суб’ект, абсалютная ідэя, аб’ект). У далейшым К. ў філас. тракгоўцы інтэрпрэтаваліся як духоўныя трансцэндэнтныя сутнасці (неатамізм, персаналізм), або як вынік пракгычнага чалавечага вопыту (пазітывізм, неапазітывізм), ці як вынік прадметнай дзейнасці чалавека (марксізм). Філас. метадалогія садзейнічала з’яўленню ў навуцы 20 ст. катэгарыяльнага аналізу (вучэнне аб К).
Літ.'. Категорнн даалектнкн как ступенн познанмя. М., 1971; Сагатовскнй В.Н. Основы снстематнзацнн всеобіцнх категорнй. Томск, 1973; Тузов Н.В. Фнлософня теормн Еданой яден. М., 1994; Эрш Ж. Філасофскае здумленне: Гісторыя заходняе філасофіі: Пер. з фр. Мн., 1996. В.А. Салееў.
КАТЭДЖ (англ. cottage першапачаткова — сялянскі дом), вясковы ці гарадскі індывід. жылы дом з участкам зямлі. Планіровачнае вырашэнне арыентавана на стварэнне высокакамфортных умоў для пражывання. Яго архітэктуры ўласціва ўвага да дэтальнага аздаблення фасадаў і інтэр’ераў. Найчасцей бываюць 2павярховыя з унутр. лесвіцай. На 1м паверсе гасцёўня, кухня, гасп. і інш. памяшканні, на 2м — спальні. К. ўзніклі ў канцы 16 — пач. 17 ст. ў Англіі і сталі традыц. тыпам англ. жылля. Вельмі пашыраны ў ЗША, многіх еўрап. краінах, у т.л. на Беларусі.
С.А. Сергачоў.
КАТЭНАНЫ (ад лац. catena ланцуг), хімічныя злучэнні, малекулы якіх маюць цыклы (2 і больш), злучаныя як звёны ланцуга. Катэнанавыя структуры выяўлены сярод прыродных нуклеінавых кіслот. Сінтэзаваныя К. маюць 26 і болей атамаў у цыклах. Паміж сабой цыклы злучаны т. зв. тапалагічнай (мех.) сувяззю, якую нельга парушыць без разрыву хім. сувязей.
КАТЭНБРЫНГ (Katenbring) Юзаф (18.7.1730, г. НоваМястаЛюбавске, Полыпча —■ пасля 1804), пісьменнік, педагог. Пісаў на польск. і лац. мовах. 3 1749 выкладаў у Нясвіжскім калегіуме, Гродне, Мінску, Полацку. У 1772 і 1773 наведаў Пецярбург, пра які напісаў на лац. мове паэму «Пецярбург — царыца паўночных гарадоў», Аўтар барочных трагедый на польск. мове «Марнасць над марнасцю, або Томас Паўнд» (1775) і «Сіроэс» (ставіліся ў Нясвіжскім калегіуме ў 1755 і 1758) на сюжэты зах.еўрап. гісторыі, кніг «Плач княжны Ганны з Мыцельскіх Радзівіл... над сваім мужам пры пахаванні» (1763), «Казанне на пахаванні... Ф. Жабы» (1772). Як давераная асоба К. Радзівіла паказаны ў гіст. раманах Ю. Крашэўскага, Г. Жавускага. А.В.Мальдзіс.
КАТЭНОІД (ад лац. catena ланцуг + eidos выгляд), паверхня, утвораная вяр
Да арт. Катэноід.
чэннем ланцуговай лініі. Належыць да мінімальных паверхняў (сярод усіх паверхняў, абмежаваных зададзенай крывой, маюць найменшую плошчу). Форму К. набывае мыльная плёнка, «нацягнутая» на 2 драцяныя кругі, плоскасці якіх перпендыкулярныя да лініі, што злучае іх цэнтры.
КАТЭПСІНЫ (ад грэч. kathepso ператраўляю), пратэалітычныя ферменты з групы эндапептыдаз. Знаходзяцца ў лізасомах клетак жывёл, ажыццяўляюць унугрыклетачнае ператраўленне бялкоў. Маюць шырокую спецыфічнасць, оптымум актыўнасці — пры слабакіслым значэнні pH. Ёсць амаль ва ўсіх тканках цела, удзельнічаюць у працэсах распаду (катабамзму). Ва ўмовах нармальнай жыццядзейнасці распад бялкоў кампенсуецца іх сінтэзам. Пры гібелі ці пашкоджанні клетак К. выходзяць з лізасом і выклікаюць самаператраўленне тканак (аўтоліз).
КАТЭР (англ. cutter), невялікае (водазмяшчэннем да 400 т) самаходнае, звычайна бысграходнае, судна. Паводле прынцыпу руху адрозніваюць К. водазмяшчальныя, глісіруючыя, на падводных крьшах і паветр. падушцы. Існуюць К. для перавозкі людзей (пасажырскія, раз’язныя, турысцкія) і невял. грузаў (грузавыя), для нясення ахоўнай (міліцэйскія, пагранічныя), мытнай, лоцманскай, выратавальнай службы, выканання баявых задач і інш. мэт.
К. баявыя — караблі ваенныя з найменшымі габарытамі і асадкай, прызначаныя для дзеянняў у прыбярэжных раёнах мора, на рэках і азёрах. Есць у BMC многіх дзяржаў. Паводле асн. ўзбраення і функцыян. задач адрозніваюць К.: мінныя (самы ранні тып К., які з’явіўся ў рус. ВМФ у час рус.тур. вайны 1877—78), тарпедныя (з’явіліся ў 1ю сусв. вайну спачатку ў Вялікабрытаніі і Італіі), артыл. (пашыраная разнавіднасць — бранякатэр, у СССР будаваліся да 1984), вартавыя (патрульныя), дэсантныя, процімінныя (К.тральшчыкі), процілодачныя, ракетныя (найб. позні тып; будуюцца з сярэдзіны 20 ст.). На Беларусі К. (бранякатэры, К.тральшчыкі, вартавыя, мінныя, глісеры і паўглісеры) былі пашыраны ў 1й пал. 20 ст. ў складзе рачных ваен. флатылій, у т. л. ў 1930я г. будаваліся ў г. Пінск для польскай Пінскай флатыліі.
К. наз. таксама карабельную шлюпку на 10—14 вёслаў, часам аснашчаную двухмачтавым парусам з кліверам, фокам і гротам, а таксама рухавіком.