Беларуская энцыклапедыя Т. 8
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 576с.
Мінск 1999
А.М. Лукашэвіч.
КАЎХЎТА Генадзь Адамавіч (3.10.1940, г. п. Глуск Магілёўскай вобл. — 7.5.1998), бел. вучоны ў галіне ядз. тэхнікі і тэхналогіі. Др тэхн. н. (1996). Скончыў Маскоўскі інж.фіз. інт (1965). 3 1965 у Інце радыеэкалапчных праблем Нац. АН Беларусі. Навук. даследаванні па тэхналогіі перапрацоўкі ядз. паліва і адходаў дэзактывацыі, распрацоўцы методык вызначэння ізатопаў стронцыю90 і трансуранавых элементаў у біял. аб’ектах, вывучэнні трансфармацыі радыенуклідаў у мшералах глебы і магчымасцей іх.фіксацыі.
КАЎЦКІ (Kautsky) Карл (16.10.1854, Прага — 17.10.1938), дзеяч аўстр., герм. і міжнар. с.д. руху, адзін з тэарэтыкаў і лідэраў Інтэрнацыянала 2га. Скончыў
К. Кауцкі
І.А. Каўшараў.
Венскі унт (1879). 3 1875 у аўстр. с.д. руху. У 1881 у Лондане пазнаёміўся з К. Марксам і Ф. Энгельсам. У 1883 заснаваў і да 1917 рэдагаваў тэарэт. орган С.д. партыі Германіі (СДПГ) час. «Die Neue Zeit» («Новы час»), Выступаў супраць рэвізіянізму Э. Бернштэйна і рэв. радыкалізму Р. Люксембург, пазней супраць інтэрпрэтацыі марксізму У.І. Леніным («бальшавізм»), У 1910—12 ідэолаг цэнтрызму. У 1ю сусв. вайну (1914) выступаў пераважна з пазіцый пацыфізму. У 1917—22 чл. Незалежнай сацыялдэмакратычнай партыі Германіі. У 1938 эмігрыраваў у Амстэрдам. Аўтар фундаментальных прац «Эканамічнае вучэнне Карла Маркса» (1887), «Папярэднікі сацыялізму» (1909—21), «Матэрыялістычнае разуменне гісторыі» (1927), брашуры «Дыктатура пралетарыяту» (1918) і інш.
Тв' Рус. пер. —Пронсхожденне хрмстманства. М., 1990.
Літ:. Брайовнч С.М. Карл Каутскнй — эволюцня его воззренлй. М., 1982. КАЎЧЎК НАТУРАЛЬНЫ, высокаэластычны матэрыял, прадукт расліннага паходжання, асн. кампанент якога палімер ізапрэну. Атрымліваюць каагуляцыяй латжсу натуральнага — млечнага соку каўчуканосных раслін, пераважна гевеі бразільскай. Прамысл. сарты К.н. — смокедшытс і крэпы маюць 5—7% па масе некаўчукавых рэчываў (бялкоў, ліпідаў, смол і інш.), якія ўплываюць на яго стабільнасць і ўмовы перапрацоўкі.
Поліізапрэн К.н. мае 98—100% звёнаў ізапрэну ў 1,4чыс канфігурацыі (стэрэарэгулярны поліізапрэн). Пры тры вышэй ^ 10 °C аморфнае рэчыва, шчыльн. 913 кг/м ,
тра шклавання ад 70 да 72 °C, крышталізуецца пры ахаладжэнні ніжэй за 10 °C ці пры расцяжэнні. He раствараецца ў вадзе, ацэтоне, этаноле. Набракае, а потым раствараецца ў бензіне, эфіры, бензоле, талуоле. Вулканізацыяй К.н. атрымліваюць высокаэластычную, зноса і марозаўстойлівую гуму. Выкарыстоўваюць у вытвсці шын, гумаватэхн. вырабаў, кляёў, эбаніту, электраізаляцыйных матэрыялаў, гумавых вырабаў санітарнагігіенічнага, мед., харч. і спарт. прызначэння.
Я І. Шчарбіна.
КАЎЧУКАНОСНЫЯ РАСЛІНЫ. к а ў чуканосы, расліны, што ўтвараюць і назапашваюць у некат. органах і тканках каўчук натуральны. Вядома каля 1500 відаў з розных бат. сямействаў. Падзяляюцца на латэксныя (каўчук маюць у млечным соку — латэксе натуральным), парэнхімныя (у парэнхіме сцёблаў, каранёў), хларэнхімныя (у тканках маладых парасткаў і лісця). Прамысл. значэнне маюць латэксныя дрэвы трапічных краін: гевея бразільская (Hevea brasiliensis) дае 95% сусв. вьпвсці натуральнага каўчуку; 5% — дрэвы з родаў касціла, маніёк, сапіум, фікус. 3 дзікарослых раслін бел. флоры невял. колькасць каўчуку адзначана ў адуванчыку лекавым, малачаях, птушанцы сірыйскім, некат. відах казлабароду і інш. Да 1954 на Беларусі на прамысл. мэты вырошчвалі гваюлу, коксагыз, крымсагыз, таўсагыз.
КАЎЧЎКІ СІНТЭТЫЧНЫЯ, эластычныя сінт. палімеры, якія могуць быць перапрацаваны ў гуму. Атрымліваюць полімерызацыяй ці полікандэнсацыяй.
Прыняты класіфікацыя і назва К.с. па манамерах, якія выкарыстоўваюць для атрымання каўчукоў (ізапрэнавыя, бугадыенавыя, бутадыенстырольныя і да т. п.), ці па характэрнай групоўцы (атамах) у асн. ланцугу ці (і) бакавых групах макрамалекул (напр., полісульфідныя, крэмнійарган., фторкаўчукі). Паводле спосабу полімерызацыі падзяляюць на эмульсійныя і растворныя, па выпускной форме — на цвёрдыя, парашкападобныя, вадкія каўчукі, латжсы сінтэтычныя (водныя дысперсіі К.с.), па галінах выкарыстання — на каўчукі агульнага і спец. прызначэння. К.с. агульнага прызначэння (напр., ізапрэнавыя каўчукі, бутадыенавыя каўчукі, бутадыенстырольныя каўчукі) выкарыстоўваюць для вытвсці гумавых вырабаў (як і каўчук натуральны). Да каўчукоў спец. прызначэння адносяць масла і бензаўстойлівыя (напр., бутадыеннітрыльныя каўчукіу тэрмаўстойлівыя (напр., крэмнійарганічныя каўчукіу устойлівыя да ўздзеяння агрэсіўнага асяроддзя (напр., поліізабугылен), з высокай газанепранікальнасцю (напр., бутылкаўчукі) і К. с. з інш. ўласцівасцямі, якія адсутнічаюць у натуральным каўчуку і забяспечваюць выкарыстанне вырабаў з іх у спецыфічных (звычайна экстрэмальных) умовах. Прамысл. вытвсць К.с. (натрыйбутадыенавага) распачата ў 1932 у СССР паводле спосабу С.В. Лебедзева.
Літ. : Д о r a д к м н Б.А.,Донцов А.А., Ш е р ш н е в В.А. Хнмня эластомеров. 2 нзд. М., 1981; Сннтетнческнй каучук. 2 нзд. Л., 1983. ЯЛ. Шчарбіна. КАЎШ (Kausch) Іоган Іозеф (1751, г. Лёвенберген, цяпер ЛьвувекШлёнскі, Дальнашлёнскае ваяв., Польшча — 1825), нямецкі ўрач, падарожнік. Др медыцыны (1773). Прыдворны медык князя ХацфельдТрахенберга, урадавы саветнік у Лягніцы (Сілезія, цяпер
КАФКА 187
Польшча). Пра сваё падарожжа па Рэчы Паспалітай, у т. л. па Беларусі, напісаў кнігу «Звесткі пра Польшчу» (1793). Аўтар шэрагу прац па медыцыне.
КАЎШАРАЎ Іван Акімавіч (28.10.1911, в. Глыбоцкае Гомельскага рна), Герой Сав. Саюза (1941). Скончыў Беліцкі с.г. тэкнікум (1936), Арэнбургскую ваен. школу лётчыкаў і лётчыкаўназіральнікаў (1937), Ваеннапаветр. акадэмію (1944). У Сав. Арміі з 1936. Удзельнічаў у баях на р. ХалхінГол у 1939, у сав.фінл. вайне 1939—40. У Вял. Айч вайну з чэрв. 1941 на Паўд.Зах., Ленінградскім, 1м Бел. франтах, штурман эскадрыллі блізкабамбардзіровачнага авіяпалка, нач. штаба авіяпалка. Лейтэнант К. зрабіў 157 баявых вылетаў, вызначыўся ў час паветр. разведкі ў снеж. 1941 пад Ленінградам. 3 1961 у запасе.
КАЎШЎТАЎ Ата (5.7.1903, г. Безмеін, Туркменістан — 5.11.1953), туркменскі пісьменнік, адзін з пачынальнікаў нац. прозы і драматургіі. Скончыў Камуніст. унт працоўных Усходу ў Маскве. Друкаваўся з 1925. Аўтар першых у нац. лры драм. твораў «Закаспійскі фронт» і «Крывавы лес» пра падзеі грамадз. вайны, п’есы «Джума» (паст. 1939), раманаў «Мехры і Вепа» (1946; пра падзеі Вял. Айч. вайны), «Каля падножжа КапетДага» (1947—49), аповесцей, нарысаў і апавяданняў, у якіх стварыў каларытныя нац. харакгары, маляўнічыя карціны прыроды. Яго творы адметныя тонкім веданнем побыту, псіхалогіі туркм. народа, яго гісторыі і фальклору. На бел. мову асобныя творы К. пераклаў М. Гіль.
Тв.: Рус. пер. — Нзбр. повестн н рассказы. М„ 1977.
Літ.: Аборскнй A Ara Каушутов. Ашхабад, 1965.
КАЎЭЛ (Cowell) Генры Дыксан (11.3.1897, Менла Парк, штат Каліфорнія, ЗША — 10.12.1965), амерыканскі кампазітар, піяніст, тэарэтык, педагог. Вучыўся ў НьюЙорку і Берліне ў Ч. Сігера і Э.М. фон Хорнбастэля. Заснавальнік (1927) і выдавец (да 1936) серыі нотных выданняў і грамзапісаў «Новы музычны квартальнік» («New Music Quarterly»). У ранніх творах эксперыментаваў у галіне гармоніі, інструментоўкі. У 1932 сканструяваў (з Л. Тэрменам) т. зв. рытмікон — інструмент, які ўзнаўляе адначасова розныя рытмы, напісаў для яго п’есу з арк. «Рьгтмікана». Збіраў і выкарыстоўваў кельцкія нар. мелодыі, звяртаўся да амер. сельскай музыкі 18 ст. Цікавіўся муз. мастацтвам Усходу (13я сімфонія «Мадрас», 1958; «Персідскі цыкл» для камернага арк., 1957). Аўтар оперы «О’Хігінс з Чылі» (1949, не скончана), 2 балетаў, 20 сімфоній (пераважна праграмньк, 1918— 65), п’ес для розных арк. складаў; канцэртаў для фп. (1928), ударных (1958), акардэона (1960); камернаінстр. ансамбляў (5 стр. квартэтаў, 1916—56), інстр. п’ес, хароў і інш., а таксама кн. «Ч. Айвз і яго музыка» (1955), артыкулаў
пра музыку Усходу, Азіі, Афрыкі і інш. Сярод вучняў Дж. Кейдж.
КАФ (англ. c.a.f.— cost and freight кошт i фрахт), базісныя ўмовы пастаўкі і аплаты тавару, паводле якіх прадавец павінен паставіць тавар на борт судна (як прадугледжваецца ўмовамі ФОБ), заключыць дагавор марской перавозкі і аплаціць фрахт да пэўнага месца выгрузкі.
КАФАРАЎ Пётр Іванавіч (у манастве Паладый; 29.9.1817, г. Чыстапаль, Татарстан — 18.12.1878), расійскі вучоныўсходазнавец. Вучыўся ў Казанскай семінарыі і Пецярбургскай духоўнай акадэміі. У вер. 1840 у складзе рус. духоўнай місіі паехаў у Пекін (знаходзіўся там з перапынкамі 38 гадоў). Складальнік «Кітайскарускага слоўніка» (ч. 1 — 2, 1888; завершаны П.С. Паповым). Пераклаў кіт. пісьмовыя помнікі «Падарожжа даоскага манаха Чан Чуня на Захад», «Старажытнае мангольскае паданне аб Чыпгісхане» (1866) і інш. Аўтар прац па гісторыі рэлігій у Кітаі (будызму, хрысціянству, ісламу) і рас,кіт. адносін. У 1870—71 удзельнічаў у археал. і этнагр. экспедыцыі Рус. геагр. тва ў Усурыйскі край.
КАФЕДРА (грэч. kathedra літар. сядзенне), 1) у Стараж. Грэцыі і Рыме — Meena для выступлення рытараў, філосафаў. 2) У ВНУ (на факультэце) — асн. навучальнанавук. падраздзяленне, якое выконвае навуч., метадычную і н.д. работу, а таксама аб’яднанне прафесарскавыкладчыцкага складу па адной або некалькіх роднасных дысцыплінах. 3) У навуч. установах, лекторыях, акгавых залах — месца для выкладчыка, прамоўцы. 4) У хрысц. царкве — узвышэнне для чытання пропаведзяў; крэсла архірэя ў час набажэнства.
КАФЕДРАЛЬНЫЯ ШКОЛЫ, гл ў арт. Саборныя школы.
КАФЕІН, алкалоід, які ёсць у насенні кафейнага дрэва, лісці чайнага куста, арэхах кола і інш., вытворнае пурыну. Стымулюе ц. н. с., асабліва функцыі яе вышэйшых аддзелаў (павышае ўспрыманне, функцыі органаў пачуццяў, рухальную актыўнасць, разумовую і фіз. працаздольнасць, зніжае стомленасць і санлівасць), сасударухальны цэнтр, аказвае сасударасшыральнае ўздзеянне.
КАФЕЙНАЕ ДРЭВА, к о ф е (Coffea), род кветкавых раслін сям. марэнавых. Каля 40 відаў. Пашырана ў тропіках Усх. паўшар’я. Уведзена ў культуру на Аравійскім пве ў 14—15 ст. Культывуецца 4—5 відаў па ўсім свеце. На Беларусі К.д. аравійскае (С. arabica) расце ў аранжарэях і пакоях.