• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 8

    Беларуская энцыклапедыя Т. 8


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 576с.
    Мінск 1999
    1210.73 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 18
    Беларуская энцыклапедыя Т. 18
    КАХОЎСКАЕ ВАДАСХОВІШЧА, на р. Дняпро, у Херсонскай, Днепрапятроўскай і Запарожскай абласцях Украіны. Утворана плацінай аднайм. ГЭС. Запоўненаў 1955—58. Пл. 2155 км², аб’ём 18,2 км³, даўж. 230 км, найб. шыр. 25 км. Сезоннае рэгуляванне сцёку; ваганні ўзроўню да 3,3 м. Выкарыстоўваецца для суднаходства, арашэння і водазабеспячэння (з вадасховішча пачынаецца ПаўночнаКрымскі канал), рыбнай гаспадаркі і рэкрэацыі. На берагах К.в. гарады: Запарожжа, Нікапаль, Новая Кахоўка, Кахоўка, Берыслаў, КаменкаДняпроўская.
    КАХОЎСКІ Пётр Рыгоравіч (1799, Смаленская губ. — 25.7.1826), расійскі рэвалюцыянердзекабрыст. Паручнік у адстаўцы (1821). У 1816—19 на дзеючай вайск. службе. Са снеж. 1824 у Пецярбургу. 3 пач. 1825 чл. Паўночнага таварыства дзекабрыстаў; выступаў за ліквідацыю самаўладства, знішчэнне царскай сям’і і ўстанаўленне рэсп. ладу ў Расіі, удзельнічаў у падрыхтоўцы планаў паўстання. 14.12.1825 на Сенацкай плошчы заклікаў салдат не прысягаць Мікалаю I, забіў пецярбургскага ген,губернатара М.А. Міларадавіча, параніў 2 афіцэраў. 15.12.1825 арыштаваны, зняволены ў Петрапаўлаўскую крэпасць. У пісьмах, напісаных у зняволенні, абгрунтаваў свае паліт. погляды і даў крьггычны аналіз тагачаснага дзярж. ладу Расіі. Павешаны паводле прыгавору Вярх. суда
    КАХЎЛ, Кагул (Cahul), горад, раённы цэнтр у Малдове, каля р. Прут. Засн. ў 1835 пад наз. Кагул. 44,3 тыс. ж. (1991). Чыг. станцыя. Вінаробныя, кансервавыя, масларобныя і інш. зды; вытвсць жалезабетонных вырабаў. Гісторыкакраязнаўчы музей, карцінная галерэя. Тэатр.
    КАЦ Арнольд Міхайлавіч (н. 18.9.1924, Баку), расійскі дырыжор. Засл. дз. маст. Расіі (1970). Нар. арт. СССР (1988). Скончыў Інт ваен. дырыжораў (1945), Ленінградскую кансерваторыю па класах скрыпкі (1949) і дырыжыравання (1951). 3 1956 маст. кіраўнік і гал. дырыжор сімф. аркестра Новасібірскай філармоніі. 3 1957 выкладае ў Новасібірскай кансерваторыі (з 1980 праф.). У рэпертуары творы рус. і зах.еўрап. муз. класікі, сучасных айч. і замежных аўтараў (Л. Бетховен, М. Глінка, П. Чайкоўскі, М. Мусаргскі, С. Рахманінаў, А. Скрабін, I. Стравінскі, А. Анегер, М. Равель, Б. Брытэн, Б. Бартак, С. Пракоф’еў, Дз. Шастаковіч, Р. Шчадрын, А. Хачатуран, Г. Свірыдаў і інш ). Выступае таксама як оперны дырыжор. Дзярж. прэмія Расіі 1994.
    КАЦ (Katz) Бернард (н. 26.3.1911, г. Лейпцыг, Германія), англійскі фізіёлаг.
    
    Чл. Лонданскага каралеўскага тва (1952; віцэпрэзідэнт з 1965). Скончыў Лейпцыгскі унт (1934). У 1935—39 і 1946—50 ва Універсітэцкім каледжы ў Лондане, з 1952 праф. і заг. кафедры біяфізікі ў ім жа. Навук. працы па нервовамышачнай фізіялогіі і біяфізіцы, пераважна па вывучэнні механізму генерацыі біяэл. патэнцыялаў, сінаптычнай перадачы ад клеткі да клеткі і фіз.хім. уласцівасцей клетачных мембран. Нобелеўская прэмія 1970 (разам з Дж.Аксельрадам і У .Эйлерам).
    КАЦ Міхаіл Аляксандравіч (н. 10.11.1948, Алматы), бел. спартсмен (міжнар. шашкі). Міжнар. гросмайстар (1994). Засл. трэнер СССР (1984).
    
    
    Б.Кац.                 У.А.Кацельнікаў.
    
    Скончыў БДУ (1971). Чэмпіён Сусв. шашачнай алімпіяды (1992) у складзе зборнай каманды Беларусі. Падрыхтаваў трох чэмпіёнак свету па міжнар. шашках — А. Альтшуль, 3. Садоўскую і Л. Сахненка. 3 1994 у ЗША.
    
    КАЦАР Міхаіл Сяргеевіч (7.11.1906, в. Клімавічы Сенненскага рна Віцебскай вобл. — 30.3.1995), бел. гісторык мастаціва, педагог. Др мастацтвазнаўства (1952), праф. (1956). Скончыў Маскоўскі інт гісторыі, філасофіі і лры (1939). 3 1946 у АН Беларусі: інтах мовы, лры і мастацтвазнаўства: лры і мастацтва; мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору. Адначасова ў 1953—56 выкладаў у Бел. тэатр. інце. Аўтар кніг па гісторыі бел. стараж. і сучаснага выяўл., дэкар.прыкладнога мастацтва і архітэктуры, артыкулаў для «Гісторыі мастацтва народаў СССР» (т. 3—4, 1974—76; т. 7—8, 1972—77).
       Тв.: Белорусская советская скульптура. Мн., 1954; Белорусская архнтектура: Йсг. очерк. Мн., 1956; Скулытгура Савецкай Беларусі. Мн., 1957; Мзобразнтельное нскусство Белорусснн дооктябрьского пернода. Мн., 1969; Народнопрнкладное нскусство Белорусснн (от первобытного обіцества до 1917 г.). Мн., 1972; Беларускі арнамент: Ткацгва, вышыўка. Мн., 1996.
    КАЦЁЛЬНАЯ ЎСІАНОЎКА. сукупнасць устройстваў і механізмаў для атрымання вадзяной пары або гарачай вады за кошт цеплыні згарання паліва. Складаецца з копглаагрэгата і дапаможнага абсталявання (цягадуццёвыя прыстасаванні, газа і паветраправоды, трубаправоды пары і вады з арматурай і інш.). У склад К.ў. малой магутнасці ўваходзяць сілкавальная помпа з арматурай і прыстасаванні водападрыхтоўкі.
    
    
    К.ў. размяшчаюцца ў асобных будынках або памяшканнях — кацельнях (энергетычных на ЦЭС, вытворчых, вьггворчаацяпляльных і ацяпляльных).
    
    КАЦЕЛЬНІКАЎ Уладзімір Аляксандравіч (н. 6.9.1908, г. Казань, Татарстан), расійскі вучоны ў галіне радыётэхнікі. Акад. Pac. АН (1953). Двойчы Герой Сац. Працы (1969, 1978). Скончыў Маскоўскі энергет. інт (1931), дзе і працаваў. 3 1953 у Інце радыётэхнікі і электронікі AH СССР (з 1954 дырэктар). У 1971—88 віцэпрэзідэнт АН СССР. Навук. працы па ўдасканаленні метадаў радыёпрыёму, барацьбе з радыёперашкодамі, распрацоўцы апаратуры радыёсувязі, па радыёлакацыі Марса, Венеры, Меркурыя. Устанавіў аптымальныя суадносіны паміж частотнымі характарыстыкамі радыёпрыёмнай апаратуры і велічынёй сігналаў перашкод (тэарэма К., 1933), распрацаваў тэорыю патэнцыяльнай перашкодаўстойлівасці (1946). Ленінская прэмія 1964. Дзярж. прэміі СССР 1943, 1946. Залаты медаль імя Ламаносава AH СССР (1982).
    
    КАЦЕЛЬНЫ АГРЭГАТ, гл. Котлаагрэгат.
    
    КАЦЕНІН Павел Аляксандравіч (22.12.1792, в. Шаёва Калагрыўскага рна Кастрамской вобл., Расія — 4.6.1853), рускі пісьменнік, драматург, перакладчык. Ганаровы чл. Пецярбургскай АН (з 1841). У 1810—20 і 1833—38 на ваен. службе, удзельнік Айч. вайны 1812. 3 канца 1816 чл. тва дзекабрыстаў «Саюз выратавання», у 1817 узначальваў адно з аддзяленняў Ваен. тва. Друкаваўся з 1810. Кіраваў адной з плыняў дзекабрысцкага рамантызму. У грамадз. лірыцы, эпічных вершах, баладах, драм. творах адлюстраванне рус. побыту, выкарыстанне прастамоўных форм. Сярод твораў: трагедыя «Андрамаха» (1809—19, паст. 1827), балада «Вольга» (1816), камедыя «Студэнт» (1817, з А.С. Грыбаедавым), паэмаказка «Княжна Мілуша» (1834). Перакладаў трагедыі П. Карнеля, Ж. Расіна і інш.
       Тв:. йзбр. пронзв. М.; Л., 1965; Размышлення н разборы. М., 1981; Нзбранное. М., 1989.
    
    КАЦЁЛ, устройства для атрымання пад ціскам пары (паравы кацёл) або гарачай вады ў выніку спальвання цвёрдага, вадкага, газападобнага паліва, выкарыстання эл. энергіі, цеплыні адыходных газаў ці тэхнал. працэсу. К., які не мае ўласнай топкі і абаграваецца адыходнымі газамі якойн. прамысл. або энергет. устаноўкі, наз. К.утылізатарам. Звычайна ў К. уваходзяць топка, параўтваральныя паверхні, параперагравальнік, вадзяны эканамайзер, паветрападагравальнік, каркас, абмуроўка, цеплавая ізаляцыя, абшыўка. Разам з разнастайным дапаможным абсталяваннем складае кацельную ўстаноўку.
    
    
    192          КАЦЁНАЧКІН
    
    КАЦЁНАЧКІН Вячаслаў Міхайлавіч (н. 20.6.1927, Масква), расійскі кінарэжысёрмультыплікатар, мастак. Засл. дз. маст. Расіі (1976). Нар. арт. Расіі (1987). Скончыў курсы мастакоў пры кінастудыі «Саюзмультфільм» (1947). Як мастак удзельнічаў у пастаноўцы больш за 80 фільмаў. 3 1962 рэжысёр. Паставіў маляваныя фільмы «Мы такія майстры», «Сляды на асфальце», «Жабавандроўніца» (паводле У.М. Гаршына; усе 1960я г.), «Песня пра юнага барабаншчыка» (1972), «Хто атрымае прыз?» (1980), «Ён папаўся» (1981), «Ён папаўся, які кусаўся» (1990), «Папаліся ўсе» (1998), паліт. фільмплакат «Прарокі і ўрокі» (1967) і інш. Стварае серыял папулярных мультфільмаў «Ну, пачакай!», насычаны трукамі, музыкай, камед. сітуацыямі (вып. 1—18, 1969—96). Дзярж. прэмія СССР 1988.
    КАЦІГАР()ШАК Гарошак, Кацігарошынка, Пакацігарош а к, персанаж усх.слав. чарадзейных казак; юнакасілак. Нараджаецца з гарохавага зерня, якое з’ела яго маці. Валодае яшчэ большай сілай, чым яго памочнікі — асілкі Вярнідуб і Вярнігара. У некат. казках К. — волатгігант, у інш. — маленькага рссту. Разам з інш. асілкамі змагаецца з антычалавечымі істотамі (Змеем і інш.), перамагае іх і выратоўвае людзей.
      Літ:. Гл. пры арт. Вярнігара. А.С. Фядосік.
    КАЦІЛАВА, возера ў Міёрскім рне В> цебскай вобл., у бас. р. Мёрыца, за 4 км на Пд ад г. Міёры. Пл. 0,45 км², даўж. 870 м, найб. шыр. 590 м, найб. глыб. 4,2 м, даўж. берагавой лініі 2,6 км. Пл. вадазбору 32,8 км². Схілы катлавіны выш. 2—5 м, пад пашай, на 3 параслі лесам. Берагі нізкія, пясчаныя або тарфяністыя, месцамі забалочаныя. Пойма шыр. да 50 м, пад лугам. Дно да глыб. 1 м пясчанае, ніжэй сапрапелістае. Зарастае. Упадаюць 3 ручаі, на ПнЗ выцякае ручай у воз. Ворань.
    КАЦІРбЎКА (франц. coter літар. нумараваць, меціць), вызначэнне курса каштоўных папер, замежных валют і кошту тавараў на біржах у адпаведнасці з нормамі дзеючага заканадаўства і ўсталяванай пракгыкай. Ажыццяўляецца звычайка каціравальным камітэтам (камісіяй) фондавай, валютнай ці таварнай біржы, а таксама буйнымі кампаніямі і банкамі. Публікуецца ў біржавых бюлетэнях курсаў каштоўных папер і валют, аптовых коштаў тавараў. Адрозніваюць К. акцый, валюты, курсаў, аблігацый, афіцыйную, цвёрдую, таварную.
    
    КАЦМАН Яўген Аляксандравіч (8.7.1890, г. Харкаў, Украіна — 1976), расійскі жывапісец і графік. Нар. маст. Расіі (1969). Чл.кар. AM СССР (1947). Вучыўся ў Маскоўскім вучылішчы жывапісу, скулыггуры і дойлідства (1909— 16) у К. Каровіна і С.Малюціна. Адзін з заснавальнікаў Асацыяцыі мастакоў
    
    рэв. Расіі. Працаваў пераважна ў жанры партрэта. Работам уласцівы старанная мадэліроўка форм, дакладнасць перадачы знешняга аблічча: партрэты К.Я.Варашылава (1933), Б.А.Лаўранёва (1947), Н.Золатавай (1958—60) і інш. Аўтар жанравых кампазіцый: «Калязінскія каруначніцы» (1928), «Аповесць пра сапраўднага чалавека» (1949) і інпі.
    
    КАЦМАН Яўсей Хаімавіч (15.11.1893, г. Бабровша Чарнігаўскай вобл., Украіна — 29.10.1970), бел. вучоны ў галіне педыятрыі. Др мед. н. (1956), праф. (1962). Скончыў Кіеўскі мед. інт (1921). 3 1921 у Бел. НДІ аховы мацярынства і дзяцінства, у 1938—68 у Мінскім мед. інце. Навук. працы па прафілакгыцы і лячэнні дзіцячых хвароб.