Беларуская энцыклапедыя Т. 8
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 576с.
Мінск 1999
КАХАННЕ, глыбокае і інтымнае пачуццё, сардэчная прыхільнасць да асобы другога полу. Гл. ў арт. Любоў.
КАХАНбВІЧ Міхаіл Сілуянавіч (вер. 1882, в. Вял. Лукі Баранавіцкага рна Брэсцкай вобл. — 19.3.1934), бел. паліт. дзеяч, педагог. Скончыў Харкаўскі унт (1910). Выкладаў у навуч. установах Вільні, Магілёва. Чл. Беларускага нацыянальнага камітэта. Адзін з арганізатараў, пазней старшыня Магілёўскага беларускага камітэта. Рэдактар газ. «Могмлевскне нзвестня» (1917). Удзельнік з’езда беларускіх арганізацый і партыа у Мінску (ліп. 1917). Летам 1918
выехаў у Вільню, удзельнічаў у арганізацыі з’езда беларускіх дэлегатаў Віленшчыны і Гродзеншчыны. 3 1919 кіраўнік школьнага аддзела Цэнтр. бел. рады Віленшчыны і Гродзеншчыны, у 1919—22 дырэктар Віленскай бел. гімназіі. Выступаў з публіцыст. артыкуламі ў бел. перыяд. друку, аўтар успамінаў пра І.Луцкевіча (у кн. «Памяці Івана Луцкевіча. У першыя ўгодкі яго смерці»,
Ф Кафка М.С.Кахановіч.
1920). У 1922 абраны паслом у сейм Польскай Рэспублікі. 3 1925 у БССР, працаваў у рэдакцыях газ. «Савецкая Беларусь» і час. «Савецкае будаўніцтва», у выдавецтвах, займаўся перакладамі. 11.8.1933 арыштаваны ДПУ БССР па справе «Беларускага нацыянальнага цэнтра», 9.1.1934 прыгавораны да вышэйшай меры пакарання. Рэабілітаваны 16.8.1956.
КАХАНОЎСКАЯ Іна, гл. Саковіч Аляксандра.
КАХАНОЎСКІ Аўген, гл. Калубовіч Аўген.
КАХАНбЎСКІ Генадзь Аляксандравіч (8.1.1936, в. Дамашы Маладзечанскага рна Мінскай вобл. — 15.1.1994), бел. гісторык, краязнавец, фалькларыст, літ.знавец. Др гіст. навук (1992). Скончыў Маскоўскі пед. інт (1963). Працаваў у Мінскім абл. краязнаўчым музеі ў г. Маладзечна, з 1982 у Інце мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН Беларусі, у 1991—94 — у Нац. навуковаасв. цзнтры імя Ф. Скарыны. Даследаваў развіццё археалогіі, краязнаўства, музейнай справы, пытанні аховы помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Увёў у навуковы ўжытак выяўленыя ў архівах невядомыя раней дакументы і творы (грамату 3. ДаленгіХадакоўскага на права археал. раскопак, рукапісы Т. Нарбута, А. Кіркора, У.З. Завітневіча і інш.). Аўтар літ.краязнаўчых нарысаў пра Я. Купалу, М. Багдановіча, Я. Баршчэўскага, А. Гурыновіча, Ф. Тапчэўскага, М. Чарота, кніг па гісторыі гарадоў Беларусі («Маладзечна», 1971, 1988; «Вілейка», 1974). Першы старшыня Бел. краязнаўчага тва (1989—94).
Тв:. Археалогія і гістарычнае краязнаўства Беларусі ў XVI—XIX стст. Мн., 1984; Адчыніся, таямніца часу. Мн., 1984; Повязь часоў. Мн., 1985; Беларуская фалькларыстыка: Эпо
190 КАХАНОЎСКІ
ха феадалізму. Мн., 1989 (разам з Л.А Малаш, К.А Цвіркам); Прадвесне навукі. Мн., 1990; А сэрца ўсё імкне да бацькоўскага краю...: 3 біягр. М. Багдановіча. Мн., 1991.
КАХАНОЎСКІ (Kochanowski) Ян (1530, в. Сыцына каля г. Радам, Польшча — 22.8.1584), польскі паэт эпохі Адраджэння. Вучыўся ў Кракаўскім, Крулявецкім (Кёнігсбергскім), Падуанскім унтах. У 1559—70 служыў пры дварах магнатаў, у т. л. Мікалая Радзівіла Чорнага. Пісаў на польск. і лац. мовах. У польскамоўных паэмах «Згода» і «Са тыр, або Дзікі муж» (абедзве 1564), паэмеэлегіі «Муза» (каля 1567) уздымаў акгуальныя сац.паліт. тэмы і эстэт праблемы. Аўтар паэмы «Сцяг, або Пруская прысяга» (1569), лірычнай трагедыі «Адказ грэчаскім паслам» (1578), перакладу «Псалмы Давіда» (1578, з’явілася ўзорам для «Псалтыры рыфматворнай» Сімяона Полацкага). Лепшы лірычны цыкл — 19 плачаўэлегій «Трэны» (1580), напісаных на смерць дачкі Уршулі і прасякнутых глыбокім жалем, філас. роздумам пра жывдё чалавека. Жартоўным зместам і трапнасцю грамадскіх і быт. назіранняў вызначаюцца яго эпіграмымініяцюры «Фрашкі» (кн. 1—2, 1584). Вяршыня паэт. майстэрства К. — «Песні» (кн. 1—2, 1586), разнастайныя па рытміцы і строфіцы, змесце і танальнасці. Сярод песень «Узяцце Полацка» (1580). Шэраг твораў прысвяціў М. Радзівілу Чорнаму, яго жонцы Альжбеце, акраверш Крыштофу Радзівілу. Гуманіст. пафас твораў і версіфікатарская культура К. спрыялі станаўленню нац. польск. паэзіі і паўплывалі на творчасць А. Рымшы, У. Сыракомлі, В. ДунінаМарцінкевіча і інш. На бел. мову асобныя творы К. пераклаў У.Мархель.
Тв.: Dziela wszystkie. Т. 1—2, 4. Warszawa, 1982—92; Dziela polskie. T. 1—2. 10 wyd. Warszawa, 1980; Pyc. nep. — Сгнхотворенмя. M., 1980.
Jlim.: M a p x e л ь У.І. Ян Каханоўскі ў Беларусі (XVI—XIX стст.) // Весці АН БССР. Сер. грамад. навук. 1985. № 3; К о г о 1 k о М. Jan Kochanowski: 2ywot і sprawy. Warszawa, 1985; Pelc J. Jan Kochanowski poeta renesansu. Warszawa, 1988.
С.Дз. Малюковіч.
KAXAP Абдула (17.9.1907, г. Каканд Ферганскай вобл., Узбекістан — 25.5.1968), узбекскі пісьменнік. Нар. пісьменнік Узбекістана (1967). Скончыў Сярэднеазіяцкі унт (1934). Друкаваўся з 1924. Майстарнавеліст. Яго творчасць тэматычна і жанрава разнастайная. Аўтар кніг апавяданняў «Свет маладзее» (1933), «Апавяданні» (1935), «Гады» (1947), «Тысяча і адно жыццё» (1959), «Светлыя вяршыні» (1967), аповесцей «Герой з Дардака» (1942), «Залатая зорка» (1946), «Казкі пра былое» (1965, аўтабіягр. аповесці «Каханне» (1968), раманаў «Міраж» (1937), «Агні Кашчынара» (1951—52), камедый «Шаўковае сюзанэ» (1950, Дзярж. прэмія СССР 1952), «Хворыя зубы» (1955), «Мае лю
быя матулі» (1967) пра гіст. мінулае і сучаснае ўзб. народа.
Тв.: Рус. пер. — йзбр. Т. 1—2. М., 1977; Комедан. М., 1982.
КАХЕКСІЯ (грэч. kachexia, ад kakos дрэнны + hexis стан), крайняя ступень знясілення арганізма, якая характарызуецца рэзкім схудненнем, знясіленнем, фіз. слабасцю, атрафіяй, зніжэннем фізіял. функцый, астэнічным, пазней апатычным сіндромам.
КАХЕМ, рака, гл. Малы Енісей.
КАХЕТЫ, К а х е т ы я, гістарычная вобласць ва Усх. Грузіі ў вярхоўях рэк Іоры і Алазані (прытокі Куры). Да 8 ст. ўваходзіла ў склад Каргплі. 3 2й пал. 8 ст. вылучылася ў незалежнае княства. У 1104 цар Давід Будаўнік пры дапамозе мясц. азнаураў заняў К. і ўключыў яе ў склад аб’яднанага Груз. царства. У 2й пал. 15 ст. К. вылучылася ў самаст. царства, якое вяло ў 16—18 ст. барацьбу за сваю незалежнасць ад Ірана і Турцыі (гл. таксама Кахецінскае паўстанне 1659). У 1762 К. і Картлі аб’ядналіся ў адно царства, якое ў 1801 далучана да Расіі.
КАХЕЦІНСКАЕ ПАЎСТАННЕ 1659, нацыянальнавызв. паўстанне супраць іранскага панавання ва Усх. Грузіі (Кахеты). Выклікана намерам правіцеляў Ірана засяліць раўніны Кахеты туркм. качавымі плямёнамі, што пагражала знішчэннем мясц. груз. насельніцтву. Паўстанне ўзначальвалі Б. Чалакашвілі, ксанскі эрыстаў (правіцель) Шалва і яго брат Элізбар (загінулі ў баях). У паданнях апеты подзвігі нар. герояў 3. Гапрындаулі, Н. Хашураулі, Гагалауры і інш. Кахецінцы разам з мясц. горцамі выгналі са сваіх зямель іранскія войскі і туркм. пасяленцаў; правіцелі Ірана былі вымушаны адмовіцца ад сваіх намераў.
КАХЕЦІНСКАЯ РАЎНІНА, гл. АлазаньАўтаранская раўніна.
КАХІДЗЕ Джансуг Іванавіч (н. 10.1.1936, Тбілісі), грузінскі дырыжор. Нар. арт. Грузіі (1978), нар. арт СССР (1985). Скончыў Тбіліскую кансерваторыю (1958), выкладае ў ёй. Вучань А. Дымітрыядзі. 3 1955 маст. кіраўнік і гал. дырыжор Дзярж. хар. капэлы Грузіі. У 1962—71 дырыжор, з 1982 гал. дырыжор Груз. тра оперы і балета. 3 1973 адначасова маст. кіраўнік і гал. дырыжор Дзярж. сімф. аркестра Грузіі. Сярод пастановак: оперы «Саламея» Р. Штрауса, «I быў год восьмы...» Б. Квернадзе (абедзве 1983), «Музыка для жывых» Г. Канчэлі (1984). Інтэрпрэтатар сімфоній С. Пракоф’ева, Дз. Шастаковіча, Канчэлі, твораў I. Стравінскага, Г. Малера, Р. Штрауса, груз. кампазітараў.
Дзярж. прэмія Грузіі 1977.
КАХІНХІН, парода свойскіх курэй мяснога тыпу. Паходзіць ад дзікага банкіўскага пеўня. Выведзена ў Паўд.Усх. Азіі.
Птушка буйная, з акругленымі формамі, пышным рыхлым апярэннем. Колер белы,
жоўты, паласаты, палевы, чорны. Галава невял.; грэбень невял., прамастойны, лістападобны; спіна кароткая і шырокая, крылы кароткія, закругленыя, хвост кароткі; ногі невысокія, моцна апераныя. Жывая маса пеўня да 5, курыцы — да 4 кг. Несціся пачынаюць у 7—8месячным узросце. Яйцаноскасць 100—120 яец. М.Ц. Гарачка.
КАХНЕНКА Серафім Васілевіч (15.2.1914, в. Вербавічы Нараўлянскага рна Гомельскай вобл. — 8.3.1977), бел. вучоны ў галіне іхтыялогіі. Др біял. н. (1968). Скончыў БДУ (1938). 3 1956 у Інце заалогіі Нац. АН Беларусі. Навук. працы па біял. асновах засялення маляўкамі вугра вадаёмаў СССР. Прапанаваў тэорыю нераставай міграцыі еўрап. вугра; заснавальнік айчынных даследаванняў па ўзнаўленні еўрап. вугра ў штучных умовах.
Тв.: Бнологая н распространенне угря. Мн., 1958; Европейскнй угорь. М., 1969; Экологофмзнологнческая пластпчность европейского угря Anguilla anguilla L Мн., 1977 (разам з В.А Бяздзенежных, С.Л. Гаравой). КАХНб Ігар Паўлавіч (30.7.1930, г. Гомель — 19.4.1988), бел. літаратуразнавец, крытык. Др філал. н. (1982), праф. (1983). Скончыў Навазыбкаўскі пед. інт (1952). Працаваў у Сакратарыяце праўлення СП СССР (1955—56); выкладаў у Карэльскім пед. інце (г. Петразаводск, 1956—66). 3 1966 у БДУ. Даследаваў рус. класічную і сав. паэзію, філасофію, гісторыю і тэорыю лры. Аўтар прац пра творчасць А.В. Луначарскага, Дз. Фурманава, А. Твардоўскага і інш.
Тв.: Черты портрета. Мн., 1972.
Л.С. Савік
КАХНЙК Віктар Ціханавіч (н. 24.3.1953, в. Кончыцы Пінскага рна Брэсцкай вобл.), бел. вучоныанколаг. Др мед. н. (1995). Скончыў Мінскі мед. інт (1982). 3 1982 у НДІ анкалогіі і мед. радыялогіі. Навук. працы па дыягностыцы, лячэнні і рэабілітацыі анкалагічных хворых.
Тв.: Прпмев^не радаоакгнвного колловдного золота ( Au) прн комбннпрованном леченпн рака прямой кніпісп (разам з В.І. Кнышам, Ю.А Барсуковым) // Вестн. АМН СССР. 1988. № 6; Хнрургпческая реабнлптацня больных колоректальным рахом после операцнп по Гартману // Здравоохраненне Беларусн. 1995. № 1.
КАХОЎКА, горад на Украіне, раённы цэнтр у Херсонскай вобл., на беразе Кахоўскага вадасх. на р. Дняпро. Засн.
Кахінхіны.
КАЦЁЛ 191
ў 1783, горад 3 1938. 42,2 тыс. ж. (1998). Прыстань. Чыг. станцыя (10 км ад горада). Машынабуд. і металаапр., харч. прамсць; вытвсць жалезабетонных вырабаў. Музей гісторыі горада. У 1920 у раёне К. спынена наступленне войск П.М.Урангеля (Кахоўскі плацдарм).