Беларуская энцыклапедыя Т. 8
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 576с.
Мінск 1999
адначасова ў 1954—60 у Інце фармакалогіі і хіміятэрапіі АМН СССР. 3 1959 у Інце хіміі прыродных злучэнняў АН СССР. 3 1966 у Інце арган. хіміі Рас. АН (у 1966—88 дырэктар). Навук. працы па хіміі вугляводаў, сінтэзе фізіялагічна акгыўных злучэнняў. Адкрыў прыродныя гліказіды новага тыпу — алігазіды (1954). Ажыццявіў накіраваны сінтэз поліцукрыдаў (1978). Устанавіў структуру вугляводных ланцугоў групаспецыфічных рэчываў крыві. Распрацаваў метады хім. мадыфікацыі нуклеіна
М К Качаткоў Р.АКачаткоў
вых кіслот. Сінтэзаваў шэраг лек. прэпаратаў: процітуберкулёзных, процісутаргавых, проціалергічных і інш. Ленінская прэмія 1988.
Літ.: Н.К.Кочетков. М., 1974.
КАЧАТКбЎ Рыгор Аляксеевіч (1.2.1904, в. Шмялёўка Цяцюшскага рна, Татарстан — 15.10.1968), бел. акцёр. Нар. арт. Узбекістана (1946). Нар. арт. Беларусі (1954). Скончыў тэатр. вучылішча пры Яраслаўскім драм. тры (1924). Працаваў у трах Іванава, Ташкента, Валгаграда, Фрунзе, Масквы, Вільнюса і інш. 3 1950 у Дзярж. рус. тры Беларусі. У 1962—67 выкладаў у
Р. Качаткоў у ролі Чарнухі.
Бел. тэатр.маст. інце. Выконваў драм. і характарныя ролі. Артыстычны густ і мастаціва выкарыстання грыму рабілі яго вобразы натуральнымі і партрэтна завершанымі. Сярод роляў у Дзярж. рус. тры Беларусі: Калеснікаў і Карнілаў («Брэсцкая крэпасць», «Галоўная стаўка» К.Губарэвіча), Траян («Пад адным небам» А.Маўзона), Чарнуха («Што пасееш, тое і пажнеш» В.Палескага), Кент («Кароль Лір» У.Шэкспіра), Ягор Булычоў, Цыганоў («Ягор Булычоў і іншыя», «Варвары» М.Горкага), Мітрыч («Улада цемры» Л.Талстога), Шадрын («Чалавек з ружжом» М.Пагодзіна), Гадун («Разлом» БЛаўранёва), Сіпаты («Аптымістычная трагедыя» У.Вішнеўскага), Фаюнін («Нашэсце» ЛЛявонава) і інш.
КАЧКАНАРСКАЯ ГРЎІІА ЖАЛЕЗАРЎДНЫХ РАДбвіШЧАЎ У Свярдлоўскай вобл. Расіі. Вядома з 18 ст. Гал. радовішчы: Качканарскае і Гусевагорскае. Радовішчы магматычнага паходжання. Разведаныя запасы больш за 12 млрд. т з колькасцю жалеза 17%. Руды змяшчаюць тытан, ванадый. 3 1963 распрацоўваецца Гусевагорскае радовішча. Здабыча руды адкрьггым спосабам. Абагачэнне мокрай магнітнай сепарацыяй. КольКасць жалеза ў канцэнтраце 61%. 2 кар’еры; фкі: абагачальная, агламерацыйная і акамкавання. Асн. прамысл. цэнтр — г. Качканар.
КАЧКАНбС (Ornithorhynchus anatinus), млекакормячае сям. качканосавых атр. аднапраходных. Пашыраны ва Усх. Аўстраліі і на вве Тасманія. Жыве па берагах вадаёмаў, на раўнінах і ў гарах да выш. 2 тыс. м. Вядзе паўводны лад жыцця. Ахоўваецца.
Даўж. цела да 45 см, хваста да 15 см. Верх цела чорнабуры, ніз шараваты. Футра густое,
Качканос
КАШАЛІНСКАЕ 197
мяккае. Галава з плоскай «дзюбай» даўж. каля 6,5 см, з адчувальнай скурай. Зубы ў маладых жывёл; у дарослых — рагавыя пласцінкі. Хвост шырокі, пляскаты. Канечнасці пяціпальцыя, з плавальнай перапонкай. На задніх нагах у самцоў ядавітыя шпоры. Вочы і вушныя адгуліны пры ныранні закрываюцца складкай скуры. Корміцца дробнымі воднымі жывёламі. Самка раз у год адкладвае ў нары 1—2 яйцы.
КАЧКАР, млекакормячая жывёла, гл. Архар.
КАЧКІ СВбЙСКІЯ (Anas domestica), сельскагаспадарчыя птушкі. Паходзяць ад дзікай качкі — крыжанкі, прыручанай у старажытнасці ў Еўразіі, Паўн. Амерыцы і Паўн. Афрыцы. Падзяляюць на мясныя (пекінскія, шэрыя ўкр., чорныя белагрудыя і інш.), мясаяечныя або яечнамясныя (хакікэмпбел, люстраныя і інш.) і яйцаноскія (індыйскія бегуны). На Беларусі вырошчваюць К.с. пекінскай пароды, качак жлобінскай папуляцыі (ад скрыжавання пекінскіх з белымі маскоўскімі качкамі) і шэрых украінскіх.
Маса качара да 4, качкі да 3,5 кг. Пачынаюць несціся ва ўзросце 160—180 дзён, за год даюць больпі за 200 яец. Качка за год дае каля 140 качанят агульнай масай да 350 кг. Макс. працягласць племяннога выкарыстання 4—5 гадоў. Затрата корму на 100 кг прыбаўлення ў масе 350—400 кармавых адзінак. Выхад выпатрашанай тушкі да 60%, тлушчу ў мясе да 30%. Яйцы выкарыстоўваюцца для інкубацыі, у харч. прамсці (меланж, яечны парашок, кандытарскія вырабы).
КАЧСКІ РАН Вялікі і Малы, саланчакі на 3 Індыі і ў Пакістане, на ПдУ ад дэльты р. Інд. Пл. больш за 20 тыс. км². Даўж. з У на 3 больш за 300 км, шыр. 40—80 км. Плоская нізінная паверхня (выш. да 200 м), укрытая чорным глеем з плямамі солей, з асобнымі ўзвышшамі (выш. да 465 м) і пясчанымі ўзгоркамі. У час летняга мусону саланчакі заліваюцца водамі мора і рэк Банас і Луні.
КАЧУБЁЙ Васіль Лявонцьевіч (1640, Украіна — 25.7.1708), украінскі ваен. і дзярж. дзеяч. Пры гетмане Мазепе на вышэйшых пасадах у Гетманскім урадзе: ген. пісар (1687—99), ген. суддзя (1699—1708). Удзельнік Азоўскіх паходаў (1695—96). Паведаміў Пятру I пра тайныя перагаворы Мазепы са швед. каралём Карлам XII і польскім каралём Станіславам Ляшчынскім. Уцёк у Расію, але Пётр 1, давяраючы гетману, выдаў яго Мазепе разам з палк. І.І.Іскрай. Пасля катаванняў пакараны смерцю. Калі стала вядома аб здрадзе Мазепы, К. і Іскра былі пахаваны ў КіеваПячэрскай лаўры.
КАЧУЫНСКІ Аляксандр Аляксандравіч (3.11.1845, Кішынёў — 26.6.1907), расійскі філолагславіст, гісторык. Др слав. філалогіі, праф. (1877). Скончыў Маскоўскі унт (1867). 3 1871 выкладаў слав. філалогію ў Новарасійскім унце (Адэса). Праводзіў ідэю яднання славян і культ.гіст. місіі Расіі. Асуджаў палітыку царызму 1815—40х г., накіраваную на задушэнне нац.вызв. руху, у т.л. славян, аднак быў супраць паўстання
1863—64, бо, на яго думку, палякі — «парушальнікі славянскага міру». Навук. працы: «Да пытання пра ўзаемаадносіны славянскіх гаворак» (т. 1—2, 1877—78), «Вынікі славянскай і рускай філалогіі» (1882) пра ўзаемасувязі слав. моў і культур і «Тэрьггорыя дагістарычнай Літвы» (1897), прысвечаная пытанням этн. гісторыі беларусаў і літоўцаў.
Дз.У.Караў.
КАЧЫНЫЯ (Anatidae), сям. вадаплаўных птушак атр. гусепадобных. 3 падсям., 47 родаў, 146 відаў. Пашыраны ўсюды, акрамя Антарктыды. Большасць пералётныя птушкі, ёсць нелятаючыя віды. На Беларусі 2 падсям., 34 віды. У Чырв. кнізе МСАП — 12 відаў і 3 падвіды, Беларусі — 8 відаў: гогаль, свіязь, шылахвостка, казарка чырвонаваллёвая (гл. Казаркі), крахалі вялікі і даўгадзюбы, лебедзьшыпун (гл. Лебедзі), чэрнець белавокая (гл. Чэрнеці).
Даўж. 29—150 см, маса 0,2—13 кг. Дзюба шырокая, краі наддзюб’я і паддзюб’я ўгвараюць цадаільны апарат. Шыя доўіая, цела пранікападобнае, апярэнне шчыльнае, густое, з пухам. Ліняюць 2 разы на год. Крылы доўгія, завостраныя, хвост кароткі. Маюць 4 пальцы, 3 пярэднія злучаны плавальнай перапонкай. Многія К. добра ныраюць, здабываюць раслінны і жывёльны корм у вадзе ці на дне вадаёмаў. Характэрны палавы дымарфізм. Манагамы. Гнёзды робяць на зямлі, у расколінах скал, дуплах або норах. Нясуць 2—16 яец. Птушаняты вывадковыя. Аб’екты спарт. і прамысл. палявання.
КАША, 1) у беларусаў вясельная абрадавая страва, якой частавалі маладых пасля, а часам і перад першай шлюбнай ноччу. Маладых, накрытых ручніком ці наміткай, прыводзілі з каморы ў хату, свякроў у вывернутым кажусе пугай здымала з іх пакрывала, кідала яго на печ і садзіла за стол, потым тройчы папераменна частавала з лыжкі К., трымаючы ў руках пугу. Пакаштаваўшы К., жаніх браў з рук маці лыжку з рэштай К і кідаў яе на печ. Свякроў «біла» маладых пугай і выганяла зза стала, яны аббягалі вакол яго і выходзілі з хаты, a свякроў садзілася на іх месца. За стол садзіліся госці. Неўзабаве маладая вярталася з закускай, частавала свякроў, апярэзвала яе поясам уласнага вырабу, вешала на плечы ручнік, на галаву завязвала чыстую хустку (Віцебшчына). Рытуал кідання К. на печ ці парог — рэшткі стараж. абраду ахвярапрынашэння продкам роду. Да 19 ст. яго першапачатковае значэнне страцілася. К. таксама абрадавая страва на радзінах (гл. Бабіна каша). 2) Традыцыйная страва амаль усіх народаў свету.
ЛА.Малаш.
КАШАВАРАВАРЎДНЕВА Варвара Аляксандраўна (1842, г. Віцебск — 11.5.1899), расійскі вучоны, урач акушэргінеколаг, першая ў Расіі жанчына, якая атрымала вучоную ступень дра медыцыны (1876). Скончыла Пецярбургскую медыкахірург. акадэмію (1868). Працавала ў Пецярбургу (1868—81) і ў Варонежскай губ. (1881—99). Навук. працы па паталаг. анатоміі жан. палавых оргачаў, гігіене жанчын, гісторыі
мед. адукацыі ў Расіі. Аўгар аўтабіягр. аповесці «Піянерка» (1886).
КАШАВОЙ Пётр Кірылавіч (8.12.1904, г. Александрыя Кіраваградскай вобл., Украіна — 30.8.1976), савецкі ваен. дзеяч. Маршал Сав. Саюза (1968), двойчы Герой Сав. Саюза (1944, 1945). Скончыў Ваен. акадэмію імя Фрунзе (1939), Вышэйшыя акад. курсы (1948). У Чырв. Арміі з 1920, удзельнік сав.польск. вайны 1920. У Вял. Айч. вайну камандзір стралк. дывізіі, корпуса; удзельнік вызвалення Данбаса, Крыма, Беларусі (Віцебска, Магілёва, Бабруйска, Оршы, Барысава, Мінска), Усх.Прускай аперацыі. У 1945—57 1 ы нам. галоўнакамандуючага, у 1965—69 галоўнакамандуючы Групай сав. войск у Германіі. У 1957—65 камандуючы войскамі ваен. акруг. 3 1969 у Мінве абароны СССР. КАІПАЛЁВА, вёска ў Навагрудскім рне Гродзенскай вобл., на аўтадарозе Навагрудак—Наваельня. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 10 км на ПдЗ ад г. Навагрудак, 172 км ад Гродна, 13 км ад чыг. ст. Наваельня. 371 ж., 158 двароў (1998). Сярэдняя школа, Дом культуры, бка, аддз. сувязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.
КАШАЛЁЎ, вёска ў БудаКашалёўскім рне Гомельскай вобл., на р. Ліпа, каля аўтадарогі БудаКашалёва—Чачэрск. Цэнтр сельсавета і саўгаса. За 5 км на ПнУ ад горада і чыг. ст. БудаКашалёва, 53 км ад Гомеля. 479 ж., 180 двароў (1998). Птушкафабрыка, масласырзавод. Базавая школа, бка, аддз. сувязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч, вайну.
КАШАЛЁЎСКІЯ ЛЕСАШЛЬНЫЯ МАНУФАКТЎРЫ. Дзейнічалі на Кашалёўскай дачы Рагачоўскага пав. (цяпер в. Кашалёў у БудаКашалёўскім рнс Гомельскай вобл.). У 1898 на 3 прадпрыемствах працавала па 50, на 2 — па 45 чал.
КАПІАЛІН (Koszalin), горад на ПнЗ Польшчы. Вядомы з 1214. 111 тыс. ж. (1992). Вузел чыгунак і аўіадарог. Аэрапорт. Прамсць: маш.буд. (у тл. вытвсць аўтацыстэрнаў, буд. машын, радыёэлектронных вырабаў), харч., мэблевая. Арх. помнікі 14 ст.
КАШАЛІНСКАЕ ВАЯВбДСТВА (Wojewodztwo Koszalinskie), былая адм.тэр. адзінка на ПнЗ Польшчы. 3 1999 тэр. ў складзе ЗаходнеПаморскага ваяводства.