• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 8

    Беларуская энцыклапедыя Т. 8


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 576с.
    Мінск 1999
    1210.73 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 18
    Беларуская энцыклапедыя Т. 18
    
    КАШАЛІНСКАЕ РАДОВІШЧА ПЯСЧАНАЖВІРбВАГА МАТЭРЫЯЛУ У Зэльвенскім рне Гродзенскай вобл., каля в. Кашалі. Паклад у выглядзе 6 лінзаў звязаны з канцовамарэннымі адкладамі сожскага зледзянення. Пясчанажвіровая парода шэрая, бураватая, з праслойкамі і лінзамі розназярністых пяскоў, месцамі гліністая; жвіру больш за 5 мм у ёй 24—30%. Пяскіадсевы ся
    
    
    198           КАШАЛОТ
    
    рэдне і буйназярністыя, палевашпатавакварцавыя. Разведаныя запасы 18,3 млн. м³. Магутнасць карыснай тоўшчы 2—23,5 м, ускрышы (пяскі, супескі) 0,2—5,7 м. Пяскі і жвір прыдатныя на выраб бетону, у дарожным будве.
    А.П.Шчураў.
    
    КАШАЛОТ (Physeter catodon), марское млекакормячае сям. кашалотавых падатр. зубатых кітоў. Пашыраны ва ўсіх акіянах; самцы мігрыруюць, самкі трымаюцца статкамі ў межах субтрапічнага пояса. 3 1985 промысел на К. забаронены.
      Даўж. самцоў да 21 м, маса да 100 т, самак — да 15 м, маса да 30 т. Колер ад буруа да цёмнакарычневага. Галава вял. (да ‘/₃ даўж. цела). На верхнясківічных касцях размешчаны спермацэтавы орган (вагой да 6 т). Ён утрымлівае спермацэт, які выкарыстоўвалі пры вытвсці касметычных крэмаў, памад, мыла. На вузкай ніжняй сківіцы 36—60 зу
    
    
    
    Кашалот.
    
    боў, на верхняй — 2—6 або адсутнічаюць. Спінны плаўнік у выглядзе нізкага гарба, грудныя — шырокія, закругленыя на канцах, хваставы падзелены глыбокай выразкай. Кормяцца галаваногімі' малюскамі, рыбай. За кормам ныраюць на глыбіню да 2 км, могуць знаходзіцца пад вадой да 1,5 гадз. У кішэчніку самцоў часам знаходзілі кавалкі амбры масай да 420 кг. Патомства раз у 3 гады; даўж. нованароджаных да 4,5 м, маса да 1 т. Жьгвуць да 50 гадоў. Э.Р.Самусенка.
    
    
    КАШАЛЬ, засцерагальны складанарэфлекторны акг, які ўзнікае пры раздражненні слізістай абалонкі дыхальных шляхоў, пашкоджанні цэнтр. нерв. і сардэчнасасудзістай сістэм. Найчасцей К. — сімптом захворвання органаў дыхання; іншы раз бывае пры ўзбуджэнні ц.н.с. і раздражненні перыферычных рэцэптараў (неўратычны і рэфлекгорны К.) без раздражнення дыхальных шляхоў: Адрозніваюць К. сухі (без макроты) і вільготны. Сухі бывае пры запаленчых хваробах глоткі, гартані, трахеі, іншародных целах у дыхальных шляхах, раздражненні плеўры, фіброзных і аб’ёмных працэсах у лёгкіх (рак, калагенозы і інш.), пач. стадыях бранхіту і пнеўманіі, мокры — сімптом хвароб з гіперсакрэцыяй, эксудацыяй і распадам (бранхіты, пнеўманіі, абсцэсы і інш.).
      Пач. фаза К. — глыбокі ўдых, за ім — фаза напружанага выдыху пры замкнутай галасавой шчыліне, рэзкім павышаным унутрыгрудзінным ціску (да 140 мм рт. сл. і вышэй). Пры размыканні галасавой шчыліны паветра праз рот з сілай вырываецца і захоплівае макроту, часцінкі пылу і інш. з гартані, трахеі і
    
    
    бронхаў. Такі К. мае спрыяльны ўплыў. Пры доўгім і частым К. павышаецца ўнутрыбранхіяльны і ўнутрыгрудзінны ціск, што выклікае эмфізему лё'гкіх, сардэчналёгачную недастатковасць. Лячэнне тэрапеўтычнае.
    ПА.Цімашэнка.
    
    КАШАМІР, тое, што кашмір.
    
    КАШАНІЛЬ (франц. cochenille ад ісп. cochinilla літар. макрыца), некалькі Biflay насякомых з розных сям. падатр. какцыд, самкі якіх выкарыстоўваюцца для атрымання чырв. фарбы — карміну. Найб. вядомыя мексіканская К. (Dactylopius cacti), якая жыве на надземных органах кашанільнага какгуса (Цэнтр. Амерыка, Зах. Еўропа, Паўн. Афрыка, Усх. Азія); армянская, ці арарацкая К. (Porphyrophora hamelii), якая жыве на каранях злакаў (Арменія) і польская К. (Р. роіопіса) — на каранях дубровак, суніц, талакнянкі і інш. (Еўропа). На Беларусі сустракаецца К. польская, занесена ў Чырв. кнігу.
      Дарослыя самкі К. польскай даўж. да 7 мм,
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    Кашаніль польская: 1 — самец; 2 — самка.
    
    вішнёвачырв. колеру, бяскрылыя, нагадваюць макрыц. Самцы крылатыя, з доўгімі васковымі ніткамі на канцы брушка.
    
    КАШАНКА, рака ў Мсціслаўскім і Чавускім рнах Магілёўскай вобл., левы прыток р. Проня (бас. р. Дняпро). Даўж. 39 км. Пл. вадазбору 146 км². Пачынаецца за 1,3 км на Пн ад в. Басценавічы Мсціслаўскага рна. Цячэ па АршанскаМагілёўскай раўніне. Даліна ў вярхоўі невыразная, ніжэй скрынка і трапецападобная, шыр. ад 150 м у верхнім цячэнні да 1,3 км у ніжнім. Схілы стромкія і сярэдне стромкія, парэзаныя ярамі і далінамі. Пойма перарывістая, шыр. 100—800 м. Рэчышча каналізаванае на працягу 4,4 км.
    
    КАШАНКА, у беларусаў крывяная каўбаса з варанымі грэцкімі або ячнымі крупамі і тлушчам. Пашырана ў Камянецкім, Жабінкаўскім, Лунінецкім, Столінскім і інш. раёнах Брэсцкай вобл. Гл. таксама Крывянка.
    
    
    КАШАПАРАЎ Анатоль Яфімавіч (н. 15.10.1950, Мінск), бел. спявак (тэнар). Засл. арт. Беларусі (1979). У 1972—89 у ансамблі «Песняры», выконваў сола ў вак. цыкле У.Мулявіна на словы Я.Купалы і ў нар. песні «Дзяўчынасардэнька» ў яго апрацоўцы, песнях «Добры вечар, дзяўчыначка» І.Лучанка, «Волагда» Б.Макравусава, «Я не магу іначай» А.Пахмугавай. Яго выкананне адметнае лірычнай напоўненасцю, эмацыянальнасцю. Жыве ў ЗША. А.Ю.Дзям’яненка.
    
    КАШГАР, рака на 3 Кітая (вярхоўі ў Кыргызстане і Таджыкістане). Даўж. 765 км (685 км на тэр. Кітая), пл. басейна (з р. Гёздар’я) 90,8 тыс. км². Пачынаецца на схілах Алайскага і Заалайскага хрыбтоў, цячэ па Кашгарскай paynine. Летняя паводка. Сярэдні расход вады ў нізоўях каля 80 м³/с. Раней упадала ў р. Яркенд, цяпер губляецца ў пясках. Вада разбіраецца для арашэння зямель Кашгарскага аазіса.
    
    КАШГАРСКАЯ РАЎНІНА, Т а р ы м ская раўніна, раўніна ў Цэнтр. Азіі, на 3 Кітая, у бас. р. Тарым. Даўж. каля 1200 км, шыр. да 500 км. Пл. каля 530 тыс. км² (самая вял. ў Цэнтр. Азіі і адна з найб. бяссцёкавых упадзін у свеце). Дэльтавая вобласць левых прытокаў р. Яркенд. Абмежавана гарамі ЦяньШань, Куньлунь і Бэйшань. Пераважаюць выш. 800—1500 м. Б.ч. паверхні занята пустыняй ТаклаМакан. Каля падножжа гор дэлювіяльныя шлейфы з галечнікаў і пясчанагліністых адкладаў. У паніжэннях саланчакі. На перыферыйных падгорных лёсавых раўнінах — вял. аазісы (Кашгарскі, Аксуйскі, Яркендскі, Хатанскі). Клімат умераны (цёплы, рэзка кантынентальны, пустынны). Сярэдняя тра студз. 20 °C, ліп. да 26 °C. Ападкаў менш за 100 мм за год. Асн. рэкі Тарым і Хатан, на У воз. Лабнор. Пустынная расліннасць на шэразёмах, па далінах тугайныя зараснікі, у аазісах земляробства, садаводства.
    
    КАШКЕР Анатоль Фёдаравіч (15.12.1928, г.п. Прачыстае Першамайскага рна Яраслаўскай вобл., Расія — 20.3.1994), бел. акцёр. Засл. арт. Беларусі (1980). Скончыў Бел. тэатр.маст. інт (1952). 3 1952 у Дзярж. рус. драм. тры Беларусі. Характарны акцёр, майстар эпізоду. Творчасць вызначалася лаканізмам, дакладнасцю ў адборы маст. сродкаў. Сярод роляў: Важаватаў («Беспасажніца» А.Астроўскага), Адам («Маскарад» М.Лермантава), СімяонаўПішчык («Вішнёвы сад» АЧэхава), Драбязгін, Башкін («Варвары», «Ягор Булычоў і іншыя» М.Горкага), Санька («Два капітаны» В.Каверына), Іван Іванавіч («Лазня» У.Маякоўскага), Солнышкін і Даніла («Далёкая дарога» і «Домік на ўскраіне» ААрбузава), Чарнявы («Энергічныя людзі» В.Шукшына), Фрэдзі («Пігмаліён» Б.Шоу), Хойтпляйн («Арно, прынц. фон Волькенштайн» Р.Штраля) і інш. Г.Р.Герштэйн.
    
    
    КАШТАЛЯН           199
    
    КА.ШКІН Мікалай Дзмітрыевіч (9.12.1839, г. Варонеж, Расія — 15.3.1920), рускі муз. крытык, педагог. Вучыўся ў К.Дэйнера, пазней у А.Дзюбюка. 3 13 гадоў даваў урокі музыкі, выступаў як піяніст. Выкладаў у муз. класах Маскоўскага аддз. Рас. муз. тва (з 1863), у Маскоўскай кансерваторыі (1866—1906, праф. з 1875). 3 1862 выступаў у перыяд. друку з артыкуламі пра рус. музыку (пра творчасць П.Чайкоўскага, М.Глінкі, М.РымскагаКорсакава). Аўтар успамінаў пра М.Рубінштэйна, С.Танеева, А.Барадзіна, прац па гісторыі Маскоўскай кансерваторыі, падручніка па элементарнай тэорыі музыкі (1875). Пераклаў на рус. мову многія працы Л.Буслера, Г.Рымана і інш.
      Літ.: Глушенко Г.С. Н.Д.Кашкнн. М., 1974.
    
    КАШКУРЭВІЧ Арлен (Арсен) Міхайлавіч (н. 15.9.1929, Мінск), бел. графік. Засл. дз. маст. Беларусі (1973). Нар. маст. Беларусі (1991). Скончыў Бел. тэ
    
    
    А. М Кашкурэвіч.
    
    атр.маст. інт (1959), выкладаў у ім у 1959—69. Працуе ў кніжнай і станковай графіцы. Творам уласцівы глыбокае філас. асэнсаванне тэмы, маст. абагульненне. Майстар малюнка. Сярод станковых работ: серыі «Партызаны» (1969—70), «Купаліяна» (па матывах твораў Я.Купалы, 1971; за абедзве Дзярж. прэмія Беларусі 1972), «Блака
    
    
    АКашкурэвіч. Апо
    
    шняя калыханка. 1996.
    
    да» (1979), «Асветнікі» (1989), «Святыя зямлі Беларускай» (з 1993), трыпціхі «Прысвячэнне В.Быкаву» і «Спрадвечнае» (1984), дыпціх «Напалм» (1985) і інш. Аўтар ілюстрацый да выданняў: «Курган» Я.Купалы (1967), «Авадзень» Э Войніч, «Каласы пад сярпом тваім» (абедзве 1968) і «Дзікае паляванне караля Стаха» (1983) У.Караткевіча, «Песня пра зубра» Міколы Гусоўскага (1973), «Фауст» І.В.Гётэ (1976), «Карнікі» А.Адамовіча (1981), «Францыск Скарына, або Сонца маладзіковае» АЛойкі (1990), «Найвышэйшая песня Саламонава» (1995); да Новага запавету («Евангелле паводле Лукі» і «Апакаліпсіс», 1990).
      Літ.: Ганчароў М.І. АМ.Кашкурэвіч. Мн., 1976. ГА.Фатыхава.
    
    КАШМІР, гістарычная вобласць у гарах паўн.зах. Гімалаі і Каракарум (Паўд. Азія). У 3 ст. да н.э. тэр. К. ўваходзіла ў дзяржаву Маур'яў, у 2—1 ст. да н.э. — у Кушанскую дзяржаву. У 14 ст. н.э. сюды пранік іслам. 3 1586 у складзе Магольскай імперыі (заваяваны Акбарам), з 1756 — Афганістана, з 1819 пад уладай сікхаў. Пасля 1й англасікхскай вайны 1845—46 анексіраваны англічанамі і перададзены імі ў кіраванне раджы (правіцеля) княства Джаму; да 1947 княства. Пасля ўтварэння суверэнных дзяржаў Індыя і Пакістан (1947) б.ч. тэрыторыі К. (144 122 км²) увайшла ў склад інд. штата Джаму і Кайшір, меншая ч. (78 114 км²) кантралюецца Пакістанам (т.зв. Свабодны Кашмір).
    
    КАШІЎІІР, к а ш а м і р (па назве інд. гіст. вобласці Кашмір), тонкая мяккая шарсцяная, паўшарсцяная або баваўняная тканіна з косымі рубчыкамі. 3 К. шыюць жаночыя і дзіцячыя сукенкі і інш.
    
    КАШМІРСКАЯ ДАЛША, міжгорная даліна на Пн Індыі, у штатах Джаму і Кашмір, паміж Вял. Гімалаямі і хр. Пір
    
    
    Панджал (М. Гімалаі). Даўж. каля 200 км, шыр. да 60 км, выш. днішча каля 1600 м. Па К.д. цячэ р. Джэлам, вял. воз. Вулар. На схілах шыракалістыя і хвойныя лясы. Рысаводства, садаводства. Кліматычныя курорты. Турызм. На К.д. — г. Срынагар.