• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 8

    Беларуская энцыклапедыя Т. 8


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 576с.
    Мінск 1999
    1210.73 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 18
    Беларуская энцыклапедыя Т. 18
      Літ.: Караджев Б. Малмк Каюмов // Режмссеры советского документального кнно. М., 1983.
    
    КАЯК, 1) тое, што байдарка. 2) Невял. прамысл. лодка, пашыраная ў народаў Арктыкі (захавалася ў эскімосаў). Рашэцісты каркас з дрэва або косці, абцягнуты скурай марскіх жывёл, з адтулінай у верхняй ч. (зацягваецца рэменем вакол пояса грабца). Кіруецца 2 маленькімі вёсламі або адным двухлопасцевым.
    
    
    Каракскі каяк.
    
    КАЯЛОВІЧ (Віюк  Каяловіч) Альберт (Войцех; 1609, Ковенскі пав. — 6.10.1677), гісторык, геральдык, рэліг. дзеяч Рэчы Паспалітай. У 1627 уступіў у ордэн езуітаў. У 1628—32 вучыўся ў Віленскім і Нясвіжскім калегіумах, у 1634—38 — у Віленскай акадэміі. У 1644—45 праф. палемічнай тэалогіі ў Браневе (Польшча). У 1645 атрымаў у Вільні ступень дра тэалогіі і да 1658 выкладаў у Віленскай акадэміі (у 1654—55 яе рэктар). У 1662—66 прэпазіт (настаяцель) дома манахаў у Вільні, намеснік правінцыяла ордэна езуітаў. 3 1666 прэфекг у Варшаўскім калегіуме. Гал. яго твор — «Гісторыя Літвы» (ч. 1—2, 1650—69, на лац. мове), у якім даследавана дахрысціянская гісторыя Літвы. У 1651 надрукаваў у Вільні твор «Аб ваенных дзеяннях 1648 і 1649 г. супраць запарожскіх казакоў». Даследаваў генеалогію родаў Радзівілаў («Летапіс Радзівілаў». Вільня, 1653), Хадкевічаў і Сапегаў. Аўтар кнігі па гісторыі шляхты ВКЛ (захавалася ў 3 рэдакцыях на польск. і лац. мовах). А.А.Семянчук. КАЯЛбвіЧ Міхаіл Восіпавіч (2.10.1828, мяст. Кузніца, Польшча — 4.9.1891), гісторык, этнограф, ііубліцыст, адзін з гал. ідэолагаў заходнерусізму. Скончыў Пецярбургскую духоўную акадэмію (1855). Выкладаў у Рыжскай і Пецярбургскай духоўных семінарыях. Абараняў панславісцкую канцэпцыю гісторыі Расіі. Пст. канцэпцыю заходнерусізму сфармуляваў у прамове «Гістарычная жывучасць рускага народа і яго культурныя асаблівасці» (1883). Аўтар прац па царк. і паліт. гісторыі Беларусі: «Літоўская царкоўная унія» (т. 1—2, 1859—61), «Лекцыі па гісторыі Заходняй Расіі» (1864), «Гісторыя ўз’яднання заходнярускіх уніятаў старых часоў» (1873) і інш.
      Тв:. Нстормя русского самосознання: По нстормческнм памятннкам н научным сочнненням. 4 нзд. Мн., 1997.
    КАЯМПУТЎР, горад у Індыі, гл. Каімбатур.
    
    КАЯФА (Kafapha), бальнеалагічны і кліматычны курорт у Грэцыі. На ПдЗ ад Афін, на пве Пелапанес, на беразе зал. Іанічнага м. Субтрапічны клімат, крыніцы тэрмальных (27—36 °C) радо навых вод. Лечаць хваробы органаў руху і апоры, скуры, печані, жоўцевых шляхоў. Побач інш. папулярныя курорты. На Пн ад К. руіны стараж. Алімпіі, рэшткі храмаў Зеўса, Геры і інш. багоў.
    
    
    КВАЗІАЛФАВГГНАЕ 205
    
    КВАГА (Equus quagga), стэпавая з e 6 p a, млекакормячае роду коней. Была пашырана на ПдЗ Паўд. Афрыкі. Жыла на стэпавых раўнінах і ў саванне вял. статкамі. Знішчана каля 1880; апошняя К. загінула ў заапарку Амстэрдама ў 1883.
      Дасягала даўж. болып за 2 м. Выш. ў карку 1,3 м, даўж. хваста 0,6 м. Поўсць кароткая,
    
    
    Квага.
    
    на галаве цёмнага зямлістапясчанага колеру, спіна і бакі больш светлыя, знізу і на нагах белая. На галаве, шыі і плячах вузкія светлыя палоскі. Э.Р. Самусенка.
    
    КВАДРАНТ (ад лац. quadrans чацвёртая частка), 1) у матэматыцы — шюскі сектар з цэнтр. вуглом у 90°, % частка круга. К. плоскасці — любая з 4 абласцей (вуглоў), на якія плоскасць дзеліцца 2 узаемна перпендыкулярнымі прамымі. 2)У астраноміі — стараж. вугламерны інструмент для вымярэння вышыні нябесных свяціл над гарызонтам і вуглавых адлегласцей паміж свяціламі. 3) У вайсковай с п р а в е — прылада для верт. наводкі гарматы паводле зададзенага вугла ўзвышэння.
    
    КВАДРАНТЫДЫ, метэорны паток з радыянтам на мяжы сузор’яў Валапаса і ,Цракона. Назіраецца штогод у канцы снеж. — пач. студз. К. вядомыя з 1839.
    
    КВАДРАТ (ад лац. quadratus чатыро.хвугольны), 1) прамавугольнік з роўнымі старанамі. Таксама К. — другая ступень ліку а, г. зн. а а=а². 2) Адзінка даўжыні, якая ўжываецца ў паліграфіі для вымярэння шрыфтоў і фармату набору. 1 К. = 48 пунктам 18,05 мм.
    
    «КВАДРАТ», бел. маст. аб’яднанне ў Віцебску ў 1987—94. Створана мастакамі розных відаў, жанраў і кірункаў мастацтва (А.Малей, М.Дундзін, А.Дасужаў, А.Слепаў, В.Чукін, В.Шылко, В.Шчасны, да 1990 — В.Міхайлоўскі, Т. і Ю. Рудэнкі) як альтэрнатыва афіц. плыні ў мастацтве (т. зв. сацрэалізму). За гал. канцэпцыю дзейнасці «К.» былі ўзяты ідэі К.Малевіча і аб’яднання «Сцвярджалшікі новага мастацтва», права на творчы эксперымент і самаст. погляд на праблемы мастацтва. Вял. ўвагу аддавалі адраджэнню духоўнасці, правядзенню маст. акцый і акцыйвыставак («Эксперымент», прысвечаная 110годдзю Малевіча, 1988, Віцебск, і інш.), у т.л. сумесных з мастакамі інш. краін. МЛ.Цыбульскі.
    
    
    КВАДРАТНАЕ ЎРАЎНЁННЕ, алгебра ічнае ўраўненне 2й ступені. Аіульны выгляд К.ў.: ах² + Ьх + с = 0 пры a # 0. Былі вядомыя стараж.грэч. матэматыкам; Эўклід рашаў іх у геам. форме.
      Mae 2 корані, якія вылічваюцца паводле формул Х| ₂ = (btVB )/2а, дзе D = Л  4ас — дыскрымінант ураўнення. Калі а, Ь, с — сапраўдныя і D * 0, то карані розныя і сапраўдныя, пры D  0 — сапраўдныя аднолькавыя, пры D < 0 — камплексна слалучаныя.
    КВАДРАТЎРА (ад лац. quadrature наданне квадратнай формы), 1) значэнне плошчы дадзенай фііуры, выражанае ў квадратных адзінках. 2) Пабудаванне квадрата, роўнавялікага (па плошчы) дадзенай фііуры. 3) Вылічэнне плошчы або інтэграла (гл. Інтэгральнае злічэнне). КВАДРАТЎРА КРЎГА, пабудаванне квадрата, роўнавялікага па плошчы дадзенаму кругу. Пад К.к. разумеюць таксама задачу вылічэння плошчы круга з пэўным набліжэннем.
      Старажьггнагрэч. матэматыкі спрабавалі рашыць задачу з дапамогай цыркуля і лінейкі. У 1882 ням. матэматык Ф.Ліндэман даказаў трансцэндэнтнасць ліку л і тым самым невырашальнасць задачы такім спосабам — яе можна рашыць з выкарыстаннем некаторых трансцэндэнтных крывых, напр., квадратрысаў.
    КВАДРАТЎРНАЯ фбРМУЛА, формула набліжанаіа вылічэння вызначанага інтэграла. Падынтэгральная функцыя замяняецца адпаведным інтэрпаляцыйным паліномам (гл. Інтэрпаляцыйная формула) і тым самым вылічэнне інтэграла зводзіцца да вылічэння т. зв. квадратурнай сумы (гл. Набліжанае інтэграванне).
    
      Найб. пашыраная К.ф. віду J p(x)f(x)dxz a п
    =£ Cif(x,), у левай частцы якой інтэграл, Ы
    што падлягае вылічэнню. Падынтэгральная функцыя запісана як здабытак дзвюх функцый. Функцыя р(х) лічыцца фіксаванай для дадзенай К.ф. і наз. вагавой функцыяй. Сума ў правай частцы наз. квадратурнай сумай, дзе Xj — вузлы, Cj — каэфіцыенгы К.ф. (значэнні вузлоў і каэфіцыентаў бяруцца з табліц). На Беларусі даследаванні па тэорыі К.ф. распачаты ў 1956 у Інце матэмагыкі Нац. АН.
    КВАДРАТЎРЫ ў астраноміі, становішчы верхняй планеты, пры якіх рознасць даўгот планеты і Сонца складае 90°. Адрозніваюць усх. і зах. К. Гл. Канфігурацыі планет.
    КВАДРАТЬІЧНАЕ АДХІЛЕННЕ ў тэорыі імавернасцей, мера рассейвання выпадковай велічыні, роўная квадратнаму кораню з дысперсіі. Ў матэм. статыстыцы выкарыстоўваецца як мера якасці стат. ацэньвання і наз. квадратычнай памылкай (хібнасцю).
    
    КВАДРАТЫЧНАЯ ПАМЫЛКА, гл. Квадратычнае адхіленне.
    КВАДРУІІОЛЬ (ад лац. quadrum чатырохвугольнік + полюс), сістэма з 4 эл. зарадаў, якая складаецца з 2 блізка раз
    
    мешчаных дыполяў, эл. моманты якіх роўныя па модулі і процілеглыя па арыентацыі. Патэнцыял К. на вял. адлегласцях г меняецца як 1/г⁵. Пры змене значэння зарадаў ці адлегласці паміж імі К. выпрамяняе эл.магн. хвалі.
    КВАДРУПОЛЬНаЕ ЎЗАЕМАДЗЕЯННЕ, узаемадзеянне сістэм зараджаных часціц, абумоўленае квадрупольным момантам гэтых сістэм (гл. Квадруполь). Істотнае для сістэм, кожная з якіх мае поўны эл. зарад і дыпольны момант, роўныя нулю, напр. для двухатамных малекул, што складаюцца з аднолькавых атамаў. Квадрупольны моманг (вылічваецца метадамі квантавай механікі) маюць таксама многія атамныя ядры, у эл. зарадзе якіх адсутнічае сферычная сіметрыя. У ядз. фізіцы К.ў. ўлічваецца пры ўзбуджэнні ядраў (з нулявым дыпольным момантам) кулонаўскім полем часціц, якія налятаюць на іх.
    КВАДРЫЛЬЁН (франц. quadrillion), лік, які ў дзесятковым запісе мае выгляд адзінкі з 15 нулямі (лік 10¹⁵); у некаторых краінах К. — лік 10²⁴.
    КВАЗАРЫ (англ. quasar, скарочанае ад quasistellar radiosource квазізоркавая крыніца радыёвыпрамянення), касмічныя аб’екты вял. яркасці з магугным радыёвыпрамяненнем.
      Назіраюцца на надзвычайна вял. адлегласцях (больш за 10 млрд. св. гадоў). Характэрныя прыкметы: малыя вуглавыя памеры; значнае перавышэнне ультрафіялетавага і інфрачырвонага вьпірамянення ў параўнанні са звычайнымі зоркамі; пераменнасць патоку выпрамянення як у бачным, так і ў радыёдыяпазоне; шырокія эмісійныя спектральныя лініі; вял. чырвонае зрушэнне спекгральных ліній. Пераменны бляск, які мяняецца з перыядам ад некалькіх сутак да некалькіх гадоў, сведчыць пра малыя памеры, а вяд магутнасць выпрамянення (у сярэднім 1O⁴⁰ Вт) — пра вял. масу К. Зыходзячы з гэтага лічаць, што ў цэнтры К. знаходзіцца чорная дзіра, вакол якой з вял. скорасцю закручваецца газ. Самы яркі К. (ЗС 273) знаходзіцца на адлегласці 2 млрд. св. гадоў ад Зямлі.
      Літ.: Л ев нтт Н. За пределамн нзвестного мнра: от белых карлнков до квазаров: Пер. с англ. М., 1978; Нарлнкар Дж. Ненстовая Вселенная: Пер. с англ. М., 1985.
                              А.А.Шымбалёў. КВАЗІ... (ад лац. quasi быццам бы, нібыта), першая састаўная частка складаных слоў, якая па значэнні адпавядае словам «несапраўдны», «уяўны» (напр., квазінавуковы, квазідэмакратычны), a таксама амаль, блізка (напр., квазіоптыка, квазічасціцы).
    КВАЗІАЛФАВІТНАЕ ПІСЬМб, к а н санантнае пісьмо, складовае пісьмо, кожны знак якога выражае адзін пэўны зычны гук з адвольным ці нулявым галосным. Вынайдзена ў 2м тыс. да н.э. зах. семітамі на аснове стараж. пісьменнасцей Міжземнамор’я (егіп., крытамікенскай, лувійскай іерагліфічнай) і, магчыма, на аснове протабіблскага складовага пісьма. Вядома з канца 2га — сярэдзіны 1га тыс. да н.э. (клінападобнае угарыцкае пісьмо, ліней
    
    206          КВАЗІМАДА
    
    ныя сінайскае пісьмо, фінікійскае пісьмо, паўд.аравійскае і інш. аравійскія віды пісьма). 3 усіх пісьменнасцей К.п. найб. эканомнае па колькасці знакаў (літар), што выкарыстоўваюцца ў ім, і па хуткасці вывучэння. Але тэксты, напісаныя К.п., цяжка было прачытаць адназначна, асабліва да ўвядзення словападзелу. Пазней К.п. паступова ўдасканалена. Бьшо запазычана народамі М. Азй (1е тыс. да н.э.), грэкамі (9—8 ст. да н.э.), якія пераўтварылі яго ў алфавіт.