• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 8

    Беларуская энцыклапедыя Т. 8


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 576с.
    Мінск 1999
    1210.73 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 18
    Беларуская энцыклапедыя Т. 18
    
    КВАНГА, К у а н г у (Kwango, Cuango), рака ў Анголе і Дэмакр. Рэспубліцы Конга, левы прыток р. Касаі (бас. р. Конга). Даўж. каля 1200 км, пл. бас. 263,5 тыс. км². Пачынаецца на плато Лунда, цячэ на Пн у шырокай і глыбокай даліне, утварае парогі і вадаспады (Тваза, ФранцаІосіфа і інш.). Гал. прытокі — Вамба і Квілу (справа). Паводкі з вер. да красавіка. Сярэдні гадавы расход вады ў ніжнім цячэнні 2700 м³/с. Рыбалоўства. Суднаходная ад парогаў Кінгушы да вусця (307 км) і часткова ў сярэднім цячэнні.
    
    КВАНДЖУ, горад на ПдЗ Рэспублікі Карэя (Паўд. Карэі). Адм. ц. прав. ЧалаНамдо. 1,1 млн. ж. (1990). Аэрапорт. Прамсць: тэкст., харчасмакавая (у т.л. тытунёвая), ваенная, маш.буд., хімічная. 2 унты. Нац. музей (у т.л. вялікая калекцыя кіт. керамікі).
    
    КВАНЗА, К у а н з a (Kwanza, Cuanza), рака ў Анголе. Даўж. 960 км, пл. бас. 147,7 тыс. км². Пачынаецца на пласкагор’і Біе, цячэ ў глыбокай даліне, утварае парогі і вадаспады, ніжняе цячэнне па прыморскай нізіне. Упадае ў Атлантычны ак. на Пд ад г. Луанда. Сярэдні гадавы расход вады 950 м³/с. Суднаход
    
    
    ная на 258 км ад вусця. У сярэднім цячэнні ГЭС Камбамбе.
    
    КВАНТ ДЗЁЯННЯ, тое, што Планка пастаянная.
    
    КВАНТ СВЯТЛА, тое, што фатон.
    
    КВАНТ ЭНЁРГП, вызначаная колькасць энергіі, якую можа вылучыць ці паглынуць мікрасістэма (атамнае ядро, атам, малекула) у элементарным акце ўзаемадзеяння. Гл. таксама Квантаванне, Квантавая механіка.
    
    КВАНТАВАННЕ, вылучэнне дыскрэтнай сукупнасці з мноства неперарыўных значэнняў фіз. велічыні. Адпавядае заканамернасцям мікрасвету, дзе для некаторых фіз. харакгарыстык існуе толькі пэўны шэраг асобных маічымых значэнняў (гл. Момант імпульсу, Узроўні энергіі).
      К. ўведзена ў фізіку М.Планкам (1900), які выказаў меркаванне, што энергія асцылятара з частатой ваганняў v можа мець толькі дыскрэтны шэраг значэнняў Е = nhv, дзе h — Планка пастаянная. Дастасаванне гэтых суадносін да планетарнай мадэлі атама прывяло да К. энергіі атама вадароду (Н. Бор, 1913; гл. Бора тэорыя). АЗомерфельд (1915) абагульніў умовы К. на больш складаныя выпадкі, што дазволіла распрацаваць метады разліку атамных спектраў. Да стварэння квантавай механікі К. мела характар некат. спец. правіл. У квантавай механіцы К. ўзнікае як вынік агульных матэм. патрабаванняў, якім падпарадкоўваюцца яе ўраўненні. 3 ІЛродынгера ўраўнення для электрона ў атаме вадароду вынікае, што для электрона магчымыя толькі некат. дыскрэтныя ўзроўні энергіі. Пад К. разумеюць таксама працэдуру замены суадносін паміж класічнымі фіз. велічьшямі на суадносіны паміж адпаведнымі аператарамі.
      Літ.: Шпольскнй Э.В. Атомная фнзнка. Т. 1. М., 1984; Б о р н М. Агомная фнзнка: Пер. с англ. 3 нзд. М., 1970; Г о л ь днн Л.Л., Новякова Г.й. Введенне в квантовую фнзяку. М., 1988. Л.М.Тамільчык.
    
    КВАНТАВАННЕ СІГНАЛУ, пераўтварэнне неперарыўнага сігналу ў паслядоўнасць імпульсаў (К.с. па часе) або ў сігнал са ступеньчатай зменай амплітуды (К.с. па ўзроўні) ці адначасова па часе і па ўзроўні. Агрыманыя ў выніку такіх пераўтварэнняў дыскрэтныя (імпульсныя) або дыскрэтнанеперарыўныя (ступеньчатыя) сігналы ў сваёй сукупнасці адлюстроўваюць зыходны сігнал з загадзя ўстаноўленай памылкай. К.с. выкарыстоўваецца пры пераўтварэнні пэўных значэнняў неперарыўнай велічыні ў код у выліч. прыстасаваннях, лічбавых вымяральных прыладах і інш. Гл. таксама Кадзіраванне.
    
    КВАНТАВАЯ БІЯХІМІЯ, навука, якая вывучае структуры, уласцівасці і ўзаемадзеянне біял. макрамалекул з дапамогай сродкаў, уяўленняў і метадаў квантавай механікі.
      Сфарміравалася ў 1950—60я г. на стыку біяхіміі, біяфізікі і малекулярнай біялогіі. Асновы К.б. закладзены франц. вучонымі АПюльман і Б.Пюльманам, амер. Р.Рэйнам і І.Тынака, італьян. Э.Клеменці і інш. Выка
    
    
    208           КВАНТАВАЯ
    
    рыстоўвае таксама метады квантавай хіміі, з іх дапамогай выяўлена прырода макраэргічнасці АТФ, кропкавых мутацый і інш.
       На Беларусі навук. даследаванні па К.б. праводзяцца ў інтах фотабіялогіі, біяхіміі, біяарган. хіміі Нац. АН Беларусі, БДУ і інш. Вывучаюцца механізмы ферментнага каталізу, фотапераўтварэнняў, асаблівасці структур біяпалімераў, вядзецца пошук біялаіічна актыўных рэчываў і мед. прэпаратаў.
    
    КВАНТАВАЯ ВАДКАСЦЬ, вадкасць, уласцівасці якой вызначаюцца квантавымі эфектамі (захоўваннем вадкага стану да абс. нуля тры, звышцякучасцю і шш.). 3 рэальных вадкасцей толькі ізатопы гелію (³Не і ⁴Не) маюць уласцівасці К.в., якія адкрыты і даследаваны ПЛ.Хапіцай у 1938 дая вадкага'⁴Не.
       Пры нізкіх трах К.в, можна разглядаць як сукуішасць неўзаемадзейных элементарных узбуджэнняў (квазічасціц) з пэўнай залежнасцю энергіі ад імпульсу. У адпаведнасці з цэлым ці паўцэлым значэннем спіна адрозніваюць бозевадкасці (напр., вадкі ⁴Не, атамы якога маюць спін, роўны 0) і фермівадкасці (вадкі He, спін 1/2), Уласцівасці фермівадкасці маюць электроны праводнасці ў нармальных (незвышправодных) металах і ядз. матэрыя ў нейтроняых зорках (пульсарах).
    
    КВАНТАВАЯ МЕХАНІКА, х в а л е вая механіка, тэорыя, якая ўстанаўлівае спосаб апісання і законы руху мікрачасціц (электронаў у атаме, атамаў у малекуле, нуклонаў у ядрах і інш.). Дае магчымасць апісаць струкгуру атамаў і зразумець іх спектры, устанавіць прыроду хім. сувязі, растлумачыць перыяд. сістэму элементаў і г.д. З’яўляецца тэарэт. асновай атамнай і ядз. фізікі, фізікі цвёрдага цела.
      Мікрааб’ектам уласціва своеасаблівая дваістасць: у залежнасці ад умоў яны могуць паводзіць сябе як часціцы ці як хвалі (гл. Карпускулярнахвалевы дуалізм). Таму тэарэт. апісанне мікраскапічных з’яў патрабуе аб’яднання ўзаемна несумяшчальных фіз. характарыстык, чаго нельга ажыццявіць у межах класічнай фізікі ўнуграна несупярэчлівым спосабам (гл. Дапаўняльнасці прынцып). Пры гэтым немагчыма адначасовае выкарыстанне некаторых фіз. велічьшь, напр., каардьшат і імпульсу часціцы. Для мікрачасціцы не мае сэнсу, напр., такое паняцце, як рух уздоўж траекторыі; усе тэарэт. сцвярджэнні адносна выніку пэўных узаемадзеянняў маюць імавернасны характар.
      К.м. ўзнікла як развіццё ўяўленняў М.Планка (1900) адносна квантавання дзеяння, /УЭйнштэйна (1905, 1916) пра карпускулярныя ўласцівасці святла (гл. ІІланка закон выпрамянення), напаўкласічнай мадэлі атама Н.Бора (1913, гл. Бора тэорыя), ідэі Л. дэ Бройля адносна хвалевых уласцівасцей мікрачасціц (гл. Хвалі дэ Бройля). Фундаментальнае развіццё К.м. атрымала ў працах В.Гайзенберга (1925), Э.Шродынгера і П.Дзірака (1926). Паводле К.м. ўсю інфармацыю пра фіз. стан мікрасістэмы змяшчае хвалевая функцыя. Яна вызначае размеркаванне імавернасці для розных фіз. велічынь, якія характарызуюць сістэму (становішча ў прасторы, імпульс, энергія і г.д.; М.Борн, 1926). Кожнай класічпай фіз. велічыні ў К.м. адпавядае пэўны аператар, уласныя значэнні якога супадаюць з назіральнымі значэннямі фіз. велічыні (гл. Аператары). Магчымыя станы сістэмы апісваюц
    
    ца адпаведнымі ўласнымі функцыямі. У залежнасці ад таго, дыскрэтную пі неперарыўную паслядоўнасць угвараюць уласныя значэнні аператара, адпаведная фіз. велічыня з’яўляецца квантаванай ці неквантаванай (гл. Квантаванне). Калі аператары 2 фіз. велічынь (Б і М) не камутуюць, г. зн. што вынік дзеяння аператараў L і М на хвалевую функцыю 'Р залежыць ад парадку іх дЗеяння (L№¥ » ML'V),' то рэалізацыя такіх станаў мікрасістэмы, у якіх адпаведныя фіз. велічыні адначасова мелі б пэўнае значэнне, немагчыма; найперш гэта датычыць аператараў каардынат і імпульсу (гл. Неазначальнасцей суадносіны). Камутатыўнасць аператараў пэўных фіз. велічьшь з аператарам энергіі азначае, што гэтыя фіз. велічьші з цягам часу не мяняюцца, г. зн. з’яўляюцца інтэграламі руху. Асн. інтэграл руху ў К.м. — энергія. Для дакладнага вызначэння стану мікрасістэмы неабходна ведаць энергію і інш. ўзаемна камутатыўныя інтэгралы руху, якімі, напр., для часціцы ў полі цэнтральных сіл з’яўляюцца квадрат моманту імпульсу і адна з яго праекцый. Калі інтэгралы руху маюць дыскрэтны спектр, стан сістэмы вызначаецца з дапамогай квантавых лікаў.
       Прадказанні К.м. пераходзяць у адпаведныя вынікі класічнай механікі, калі для фіз. сістэмы велічыні размернасці дзеяння становяцца значна большымі, чым пастаянная ПланкаТі (гл. Адпаведнасці прынцып). Абагульненне асн. ідэй К.м. на выпадак, калі энергія руху часціц параўнальная з энергіяй спакою (гл. Адноснасці тэорыя), дало магчымасць прадказаць існаванне антычасціц, стварыць тэорыю ўласнага моманту колькасці руху (гл. Спін) і інш. К.м. з’яўляецца мех. тэорыяй, таму не можа паслядоўна разглядаць працэсы паглынання святла і эл.магн. выпрамянення. Яна дае набліжаныя метады разліку, дастатковыя для патрэб атамнай і часткова ядз. фізікі. Паслядоўную тэорыю ўзаемадзеяння фатонаў з электрычпа зараджанымі часціцамі дае квантавая электрадынаміка. Ураўненні К.м. даюць магчымасць дакладна вылічыць магчымыя ўзраўні энергіі (гл. Шродынгера ўраўненне) мікрасістэмы, а таксама імавернасць пераходаў паміж імі. Гл. таксама Квантавая тэорыя поля, Абменнае ўзаемадзеянне.
       На Беларусі работы па К.м. пачаты ў 1930я г. ў БДУ (Ф.І.Фёдараў), у пасляваен. гады вядуцца пераважна ў БДУ і Інце фізікі Нац. АН Беларусі.
       Літ:. Фейнман Р., Лейтон Р., С э н д с М. Фейнмановскне лекцмм no фнзнке: Пер. с англ. Вып. 8—9. М., 1966—67; Ландау Л.Д., Лнфшнц Е.М. Теоретяческая фнзнка. Т. 3. Квантовая механнка; Нерелятнвнстская теорня. 4 нзд. М., 1989; Борясоглебскнй Л.А Квантовая механнка. 2 нзд. Мн., 1988.
    Л.М. Тамільчык.
    
    КВАНТАВАЯ ОІІТЫКА, раздзел оптыкі, які вывучае статыстычныя ўласцівасці светлавых палёў і квантавыя праяўленні гэтых уласцівасцей у працэсах узаемадзеяння святла з рэчывам. Звязана з квантавай механікай, квантавай электрадынамікай, стат. фізікай і нелінейнай оптыкай. Метады К.о. даюць магчымасць вызначаць механізмы міжмалекулярных узаемадзеянняў па зменах статыстыкі фотаадлікаў (рэгістрацыі параметраў светлавых патокаў
    
    фотапрыёмнікамі) пры рассейванні святла ў асяроддзі.
       Развіццё К.о. ў 1960я г. звязана са з’яўленнем лаэераў, што дало магчымасць фарміравання светлавых палёў з рознымі стат. ўласцівасцямі. Вывучаліся станы поля, якія мелі класічны аналаг і апісваліся на аснове класічных метадаў. Новы этап развіцця пачаўся ў канцы 1970 — пач. 1980х г. Тэарэт. даследаванні стат. уласцівасцей аптычных палёў, атрыманых у працэсах узаемадзеяння з рэчывам і стварэнне крыніц святла з рознымі стат. ўласцівасцямі прывялі да пераасэнсавання неазначальнасці прынцыпу і развіцця канцэпцыі «сціснутых» станаў поля. Асн. даследаванні праводзявда ў галіне квантавай інфармацыі, у т.л. хвантавых вылічэнняў, квантавых камп’ютэраў, квантавай крыптаграфіі, рэканструкцыі (тамаграфіі) квантавых станаў поля, спектраскапіі адзінкавых малекул і іонаў, лакалізаваных у высокадыхтоўных рэзанатарах ці цвердацелых матрыцах 1 інш.