• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 8

    Беларуская энцыклапедыя Т. 8


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 576с.
    Мінск 1999
    1210.73 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 18
    Беларуская энцыклапедыя Т. 18
    
    КВАЗІМАДА (Quasimodo) Сальваторэ (20.8.1901, г. Сіракузы, Італія — 14.6.1968), італьянскі паэт. Вучыўся ў Рымскім політэхн. інце. 3 1941 праф. Міланскай кансерваторыі імя Дж. Вердзі. У 1930я г. далучыўся да герметызму з яго матывамі тугі і адзіноты (збкі «Вада і зямля», 1930; «Патанулы га
    
    
    С. Квазімада.
    
    бой», 1932; «Эрата і Апаліён», 1936; «Вершы», 1938). У перыяд антыфаш. Супраціўлення звярнуўся да сац. рэчаіснасці (збкі «I надышоў вечар», 1942; «Дзень за днём», 1947). У пасляваен. творчасці пераважаюць грамадз. і патрыят. тэмы, вера ў народ (збкі «Жыццё не сон», 1949; «Фальшывая і сапраўдная зеляніна», 1954; «Непараўнальная зямля», 1958; «Даваць і мець», 1966). Аўтар зборнікаў публіцыстыкі, эсэ, перакладаў з грэч. мовы Сафокла, Эсхіла, Авідзія. Нобелеўская прэмія 1959. На бел. мову асобныя творы К. пераклаў Я.Семяжон.
      Тв:. Рус. пер. — Моя страна — йталня. М., 1961; Нзбр. лнрмка. М., 1967. С.В.Логіш
    
    КВАЗІОПТЫКА (квазі... + оптыка), раздзел радыёфізікі, які вывучае выпрамяненне і распаўсюджванне эл.магн. хваль з даўжынёй хвалі X 1—2 мм ва ўмовах, калі іх распаўсюджванне падпарадкоўваецца законам геаметрычнай оптыкі, але з улікам таксама і дыфракцыйных з’яў. К. распрацоўвае асімптатычныя метады для апісання дыфракцыі кароткіх хваль (гл. Дыфракцыя хваль) у сістэмах, памеры якіх істотна перавышаюць даўжыню хвалі.
      Метады даследавання ўмоўна падзяляюцца на 2 групы. У першай зыходаыя дакладныя ўраўненні заменьваюцца прыбліжанымі і шукаюцца рашэнні гэтых ураўненняў, у другой адразу ў агульным выглядзе выкарыстоўваюцца раскладанні рашэнняў па элементарных хвалях, пасля чаго ўжываюцца прыбліжаныя метады даследаванняў. К. пачала хутка разві
    
    
    вацца ў 1950—60я г. з асваеннем міліметровага і субміліметровага дыяпазонаў эл.магн. хваль і са стварэннем аптычных квантавых генератараў, выпрамяненне якіх само стала аб’ектам вывучэння К. Асн. дасягненне К. — стварэнне адкрытых аптычных рэзанатараў і квазіаптычных ліній сувязі. М.А.Іўсак. КВАЗІПРЎГКАЯ СІЛА, пераменная сіла F*, якая дзейнічае на матэрыяльны пункт, прапарцыянальная і процілеглая па напрамку зрушэнню 7* пункта са становішча раўнавагі: F = kr*, дзе k — каэф. К.с. Квазіпругкімі з’яўляюцца сілы, што ўзнікаюць пры малых дэфармацыях пругкіх цел, датычная складальная сілы цяжару, якая дзейнічае на матэм. маятнік пры малых яго адхіленнях і інш. К.с. імкнецца вярнуць
    
    
    Да арт. Квазіпругкая сіла. F — сіла; k — каэфідыент; 7* — зрушэнне; М — матэрыяльны пункт.
    
    матэрыяльны пункт (М) у стан раўнавагі (О) і пры адсутнасці інш.. сіл выклікае гарманічныя ваганні пункга.
    
    КВАЗІСТАЦЫЯНАРНЫ ІІРАЦЭС, працэс, скорасць распаўсюджвання якога ў абмежаванай сістэме настолькі вялікая, што за час t распаўсюджвання яго па ўсёй сістэме яе стан не паспявае прыкметна змяніцца.
      Пры К.п. змена станаў усіх частак сістэмы адбываецца па адным і тым жа часавым законе практычна без запазнення. Перыадычны працэс з перыядам Т будзе квазістацыянарным пры ўмове Т » х. Гэтай умове адпавядае пераменны ток прамысл. частаты ў ЛЭП даўжынёй, намнога меншай за даўжыню эл,магн. хвалі ў лініі (г. зн. меншай за 6000 км). У такой ЛЭП у кожны момант часу сіла току ўсюды адна і тая ж (гэта квазістацыянарны ток, для якога з дастатковай дакладнасцю выконваюцца законы пастаяннага току).
    
    КВАЗІСТАЦЫЯНАРНЫ ТОК, пераменны эл. ток, які адносна павольна змяняецца так, што для імгненных яго значэнняў з дастатковай дакладнасцю выконваюцца законы пастаяннага току (Ома закон, Кірхгофа правілы і інш.). Mae аднолькавае значэнне ва ўсіх сячэннях неразгалінаванага ланцуга.
      Пры разліках неабходна ўлічваць узнікненне (пры зменах току) эрс індукцыі, а індуктыўнасці, ёмістасці і супраціўленні ўчасткаў ланцугоў можна лічыць засяроджанымі параметрамі. Умовы квазістацыянарнасці (гл. Квазістацыянарны працэс) зводзяцца да малых велічынь геам. памераў эл. ланцуга ў параўнанні з даўжьшёй хвалі пераменнага< току. Напр., токі прамысл. частаты (частаце 50 Гц адпавядае даўжыня эл.магн. хвалі 6000 км) лічацца К.т., за выключэннем токаў у лініях далёкіх перадач, для якіх гзтыя ўмовы не выконваюцца.
    
    КВАЗІЧАСЦІЦЫ, элементарныя ўзбуджэнні, з дапамогай якіх у статыстычнай фізіцы апісваюць станы вадкасцей і цвёрдых цел. Напр., кванты гукавых ва
    
    
    ганняў крышталічнай рашоткі (фаноны), кванты спінавых хваль у ферамагнетыках (магноны). Маюць цэлы або паўцэлы спін. Паводзіны К. вызначаюцца законамі квантавай механікі.
      Паняцде «К.» ўзнікае ў сувязі з квантавамех. апісаннем калектыўнага руху атамаў у рэчыве (іх нельга атаясамліваць з рэальнымі часціцамі). Паводле карпускулярнахвалевага дуалізму элементарныя ўзбуджэнні можна апісваць як К., якія рухаюцца ў целе і маюць пэўныя энергіі, імпульсы і спіны. Пры нізкіх трах узбуджаныя станы цела апісваюцца невялікім лікам устойлівых К., якія слаба ўзаемадзейнічаюць паміж сабой і іх сукупнасць можа разглядацца як ідэальны газ.
    Л.І.Камароў.
    
    КВАКВЫ (Nycticorax), род птушак сям. чаплевых атр. буслападобных. 6 відаў. Пашыраны ўсюды, акрамя Аўстраліі і Антаркгыды. Жывуць калоніямі ў забалочаных лясах або па берагах вадаёмаў. У залежнасці ад віду акгыўныя днём, у прыцемках ці ўначы. Найб. шматлікая кваква звычайная (N. nycticorax). На
    
    
    
    Кваква звычайная.
    
    Беларусі трапляецца як залётны від. Занесена ў Чырв. кнігу.
      Невял. птушкі (даўж. кваквы звычайнай да 60 см) з кароткімі шыяй і нагамі. Дзюба прамая, доўгая. Кормяцца рыбай, земнаводнымі, дробнымі беспазваночнымі. Гнёзды на дрэвах ці высокім хмызняку, часам на заломах трыснягу. Нясуць 2—5 (дробныя віды да 8) яец.
    
    КВАКЕРЫ (англ. quakers літар. якія трасуцца), Таварыства сяброў (Society of Friends), паслядоўнікі радыкальнага кірунку ў пратэстантызме, заснаванага ў 1652 у Англіі Дж.Фоксам пры ўдзеле У.Пена. У выніку праследаванняў з боку ўрада і афіц. англіканскай царквы многія абшчыны К. з 1670х г. эмігрыравалі ў Паўн. Амерыку. Становішча англ. і амер. К. легалізавана прыняццем у 1689 «Закону аб верацярпімасці». Асновы веравучэння сістэматызаваны тэолагам Р.Баклі (1676), арганізац. структуры распрацаваны Пенам, які заснаваў гал. асяродак К. у штаце Пенсільванія (ЗША). К. лічаць крыніцай веры ўнуір. .праяўленне Бога, якое даецца кожнаму чалавеку, адмаўляюць усе знешнія формы культу, інстытут свяшчэнства, не прызнаюць вайск. службу, прысягу, выступаюць супраць рэліг. і сац. няроўнасці (у т.л. змагаліся супраць рабства, аказвалі дапамогу ах
    
    
    КВАНТАВАЯ 207
    
    вярам 1й і 2й сусв. войнаў). За сваю пацыфісцкую дзейнасць атрымалі Нобелеўскую прэмію міру 1947.
    
    КВАКШЫ (Hylidae), сям. бясхвостых земнаводных. 35 родаў, каля 580 відаў. Пашыраны ўсюды, пераважна ў тропіках Амерыкі і Аўстраліі. Жывуць у асн. на дрэвах. Акгыўныя ўначы. Большасць відаў мае на канцах пальцаў расшыраныя дыскіпрысоскі, якія садзейніча
    
    
    Квакша звычайная.
    
    юць перамяшчэнню па верт. паверхнях. Найб. вял. род — сапраўдныя К. (род Нуіа), 450 відаў. На Беларусі 1 від — К. звычайная (Н. arborea).
      Даўж. цела 2—13,5 см (К. звычайнай —да 5 см). Афарбоўка можа мяняцца ў залежнасці ад навакольнага фону. Кормяцца ў асн. дробнымі насякомымі і іх лічьшкамі. Здабычу захопліваюць доўгім языком. Самкі адкладваюць да 1000 ікрынак. Жывуць у няволі.
    
    КВАЛІМЁТРЫЯ (ад лац. qualis які, якой якасці + ...метрыя), галіна эканам. навукі, якая вывучае метады колькаснай ацэнкі, што выкарыстоўваюцца пры вымярэнні якасці прадукцыі і пры стандартызацыі. Распрацоўвае метады комплексных і інтэгральных паказчыкаў якасці, адзінай колькаснай ацэнкі асобных уласцівасцей прадукцыі і інш.
    
    КВАЛІТЭТ (ад лац. qualitas якасць), харакіарыстыка дакладнасці апрацоўкі вырабу (дэталі), якая вызначае ступень градацыі значэнняў допускаў. Для існуючай у краінах СНД адзінай сістэмы допускаў і пасадак гладкіх злучэнняў устаноўлена 19 К. (для памераў ад 1 да 10 000 мм).
      Пад кожным К. разумеюць сукупнасць допускаў, якія забяспечваюць пастаянную адносную дакладнасць дая пэўнага дыяпазону намінальных памераў (напр., ад 1 да 500 мм); у межах аднаго К. велічыня допуску зменьваецца ў залежнасці ад намінальнага памеру. Першыя К. (01, 0, 1—4) характарызуюць дакладнасць апрацоўкі выканаўчых памераў сродкаў вымярэння (канцавых мер даўжыні, калібраў, лякальных вугольнікаў; гл. Класы дакладнасці сродкаў вымярэння) і асабліва дакладных вырабаў; К. 5—11 вызначаюць дакладнасць памераў спалучальных элементаў, К. 12—17 — дакладнасць некат. неспалучальных элементаў. К. зборачных адзінак абумоўлены стандартамі, у якіх указаны допускі на асн. эксплуатацыйныя і інш. паказчыкі. К. ў цэлым вызначаюць ступень набліжэння рэальных памераў вырабу да іх разліковых значэнняў. Выкарыстоўваюцца замест ужываных раней класаў дакладнасці. Для
    
    
    разьбовых злучэнняў і зубчастых перадач карыстаюцца тэрмінам «ступень дакладнасці».
    А.І.Качаргін.
    
    КВАЛІФІКАВАНАЯ ПРАЦА, с к л a даная праца, праца, якая патрабуе спец. падрыхтоўкі, наяўнасці ў работніка навыку, умення і ведаў для выканання пэўных відаў работ. Стварае за адзінку часу большую вартасць, чым некваліфікаваная (простая) праца. У адпаведнасці з гэтым К.п. аплачваецца вышэй, чым некваліфікаваная. Гл. таксама Заработная плата, Праца.
    
    КВАЛІФІКАЦЬІЙНЫ РАЗРАД, гл. ў арт. Кваліфікацыя.
    
    КВАЛІФІКАЦЫЯ (ад лац. qualis які, якой якасці + facere рабіць), 1) характарыстыка прадмета, з’явы, аднясенне яго да якойн. групы, катэгорыі, напр., кваліфікацыя злачынства. 2) Ступень і від прафесійнай падрыхтаванасці працоўных і служачых да выканання пэўнага віду працы. Уключае тэарэт. веды, пракгычныя навыкі і прафес. майстэрства. Ступень К. працоўных вызначаецца прысвоенымі ім кваліфікацыйнымі разрадамі, якія ўстанаўліваюцца з улікам складанасці, адказнасці, умоў працы на аснове тарыфнакваліфікацыйнага даведніка. Паказчыкам К. работніка таксама можа быць катэгорыя, дыплом, наяўнасць звання і вучонай ступені. Гл. таксама Тарыфная сістэма.
    
    КВАЛІФІКАЦЫЯ ЗЛАЧЫНСТВА, крымінальнаправавая ацэнка злачыннага дзеяння, якая заключаецца ва ўстанаўленні адпаведнасці яго прыкмет да прыкмет складу злачынства, прадугледжанага крымін. законам. К.з. ажыццяўляецца органамі папярэдняга расследавання, а канчаткова — прыгаворам суда.