Беларуская энцыклапедыя Т. 8
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 576с.
Мінск 1999
Засваенне выпрацаваных на кожным гіст. этапе К. складае неабходную аснову фарміравання унікальнага ўнутр. свету кожнага чалавека, які з’яўляецца асновай яго непаўторнай асобы і індывідуальнасці, эфектыўнага развіцця і функцыянавання грамадства і чалавечай супольнасці ў цэлым. Філас. праблемы прыроды і сутнасці К. з’яўляюцца прадметам даследавання спец. навукі — аксіялогіі.
Літ.: Ценностн культуры н современная эпоха. М., 1990; Чумаков А.Н. Фнлософня глобальных проблем. М., 1994; К a г а н М.С. Фмлософская теормя ценноста. СПб., 1997; М а с л о у А Пснхологня бытмя: Пер. с англ. М.; Кнев, 1997. С.ФДубянецкі. КАШГОЎНЫЯ КАМЯНІ, бясколерныя або прыгожа афарбаваныя мінералы (пераважна крышталі), якія маюць яркі бляск, вял. святлорассеянне, празрыстасць, высокую цвёрдасць (6—7 і больш па шкале Моаса) і хім. інертнасць, чысціню тону афарбоўкі, аднароднасць колеру ці арыгінальныя светлавыя эфекгы, здольныя прымаць агранку. Умоўна падзяляюцца на 4 парадкі (класы): I—алмаз, ізумруд, рубін, сапфір сіні; II—александрыт, чорны апал, сапфіры зялёны, фіялетавы, аранжавы, высакародны жадэіт; III—аквамарын, тапаз, турмалін, дэмантоід, шпінель, апалы белы і вогненны; ТУбіруза, хрызаліт, аметыст, цыркон, кунцыт, берылы жоўты, зялёны, ружовы, піроп, альмандзін, цытрын, хрызапраз. Да К.к. адносяць таксама мінер. ўтварэнні арган. паходжання — жэмчуг, бурштын. Маса К.к. вымяраецца ў каратах (0,2 г), жэмчугу — у гранах (0,25 карата). Паходжанне К.к. звязана з эндагеннымі і эказагеннымі працэсамі. Радовішчы ёсць у многіх краінах свету. Акрамя прыродных вырабляюць сінт. К.к. (ал
маз, рубін, сапфір і інш.). Выкарыстоўваюцца ў дарагіх ювелірных вырабах. К.к. 1га парадку ўваходзяць у актывы нац. банкаў дзяржаў свету. У.Я.Бардон.
КАШТОЎНЫЯ ПАПЕРЫ, дакументы, якія даюць іх уладальніку маёмасныя правы і права на атрыманне пэўных грашовых сум, даходаў. У залежнасці ад зафіксаваных у іх правоў адрозніваюць К.п. грашовыя (аблігацыі, вэксалі, чэкі і інш.), таварныя (канасаменты, складскія пасведчанні і інш.) і тыя, што замацоўваюць права ўдзельніцтва ў якойн. кампаніі (акцыі, сертыфікаты на акцыі і інш.). У залежнасці ад спосабу вызначэння правамоцнасці асобы вылучаюць К.п. на прад’яўніка (уласнікам К.п. прызнаецца асоба, якая валодае дакументам), і м я н н ы я (у тэксце дакумента пазначана імя ўласніка), ордэрныя (прадугледжваюць магчымасць быць перададзенымі інш. асобе праз перадатачны надпіс на аба
Да арт. Кшптоўныя камяві. Вогненны алал.
Да арт. Каштоўныя камяні. Чэхія. Святавацлаўская карона (аздабляюць салфіры, чырвоныя ншінэлі, рубін, жэмчуг і дробныя ізумруды).
ротным боку дакумента — індасамент). К.п. могуць быць аб’екгам купліпродажу. Афармленне і рэквізіты К.п. павінны адпавядаць вызначаным патрабаван
ням. Гл. таксама Дзяржаўныя каштоўныя паперы.
КАШЎБСКАЯ мбВА, адна са славянскіх моў (лехіцкая падгрупа). Пашырана ў Паморскім і КуяўскаПаморскім ваяв. Польшчы. Блізкая да польскай мовы (некат. мовазнаўцы лічаць яе польск. дыялекгам). Mae 2 дыялекты: паўночны і паўднёвы. Спецыфічныя асаблівасці: ужыванне галоснага «і» замест «$», часам захаванне праслав. «tart» без пераходу ў «trot», зацвярдзенне мяккіх «s», «z», «с», і інш. На працягу 13—20 ст. зазнала значны ўплыў нямецкай мовы. Першыя пісьмовыя помнікі датуюцца канцом 16 ст., выдавалася рэліг., маст. лра, рабіліся спробы ўнармавання літ. мовы. Сучасная літ. мова ўжываецца абмежавана.
Літ:. Atlas j^zykowy kaszubszczyztiy і dialektdw s^siednich. Z. 1—15. Wroclaw etc., 1964—78; S y c h t a B. Slownik gwar kaszubskich na tie kultuiy ludowej. f. 1—7. Wroclaw etc., 1967—76; PopowskaTaborska H. Kaszubszczyzna. Warszawa, 1980; PopowskaTaborska H., Borys W. Leksyka kaszubska na tie slowiariskim. Warszawa, 1996. А.Я.Супрун.
КАШУЛЯ, c a p o ч к a, асноўная частка нар. адзення беларусаў. Шылі з ільнянога даматканага палатна. Мужчыны насілі К. паверх нагавіц і падпяразвалі поясам, жанчыны ўбіралі ў андарак ці панёву. Паводле крою вылучаюць 3 ты
Жанчыны ў святочных строях з кашулямі. Вёска Лелікава Кобрьшскага раёна Брэсцкай вобл. Сярэдзіна 20 ст.
пы К.: тунікападобныя — у згорнутым удвая палотнішчы на перагіне рабілася пройма дая галавы, з прамымі плечавымі ўстаўкамі — пярэдняя і задняя палавіны стана злучаны на плячах прамаву
202 кашч
гольнымі палікамі, з гесткай — палавіны злучаліся з дапамогай гесткі. Традыц. К. мела прамы рукаў з манжэтай (каўнерцам), адкладны ці стаячы KayHep (зрэдку і без яго), прамы разрэз на грудзях, пад пахамі ўстаўныя цвіклі. Рукавы, каўнер, манішка, а ў жаночых і ніз К. аздабляліся натыканым ці вышываным пераважна геам. арнаментам, часцей чырвонага і чорнага колераў. Рэгіянальныя асаблівасці К. выяўляліся ў арнаментыцы, яе кампазіцыйным вырашэнні, тэхнал. апрацоўцы і кроі паасобных дэталей (гл. ў арт. пра Народныя строі, напр., Вілейскі строй').
М. Ф.Раманюк.
КАШЧ, К а ш ч э й Б е с с м я р о т н ы, вобраз чарадзейных усх.слав. казак; злы і хітры чараўнік, які выкрадае нявесту героя. Здабыўшы яйцо, у якім схавана смерць К., герой перамагае яго і вяртаецца дамоў са сваёй нарачонай (надрукавана 15 бел. варыянтаў). Вядомы таксама казкі пра смерць К. ад чароўнага каня. Абедзве версіі кантамінуюцца з сюжэтамі пра ўдзячных жывёл, пошукі зніклай ці ўкрадзенай жонкі і інш. Вобраз К. трапляецца таксама ў замовах і бьшінах. Паводле меркаванняў акад. Б.А.Рыбакова, К. у стараж,ўсх. славян увасабляў качэўнікаў, якія рабілі набегі на іх землі. Л.Р.Бараг.
КАШЧЭЛІЧЫ, гарадзішча штрыхаванай керамікі культуры (канец 1 ст. да н.э. — мяжа 4—5 ст. н.э.) каля в. Кашчэлічы Валожынскага рна Мінскай вобл. Было забудавана шматкамернымі «доўгімі» дамамі слупавой канструкцыі. Выяўлены рэшткі гасп. пабудоў — кузня з каменным кавадлам і жалезаробчая печ. Знойдзены бронз. падвескі, бранзалеты, спіралі, фібула, скроневае кольца, жал. посахападобныя шпількі, наканечнік кап’я, сякеры, гліняныя пацеркі, грузікі, касцяныя коп’і, шылы, каменныя сякеры, зерняцёркі і інш. Асн. тып ляпнога посуду — гаршкі рабрыстай формы; пераважае кераміка са штрыхаванай паверхняй, сустракаецца таксама гладкасценная, шурпатая і глянцаваная.
КАШЫ (Cauchy) Агюстэн Луі (21.8.1789, Парыж — 23.5.1857), французскі матэматык, адзін з заснавальнікаў тэорыі аналіт. функцый. Чл. Парыжскай АН (1816), замежны ганаровы чл. Пецярбургскай АН (1831). Скончыў Політэхн. школу (1807), Школу мастоў і дарог (1810) у Парыжы. Выкладаў у навуч. установах, у т.л. ў Сарбоне. Навук. працы па тэорыі дыферэнцыяльных ураўн., матэм. фізіцы, тэорыі лікаў, геаметрыі. Сфармуляваў адну з найб. важных агульных задач тэорыі дыферэнцыяльных ураўн. (гл. Кашы задачаў, развіў асновы тэорыі аналіт. функцый камплекснай пераменнай (гл. Кашы— Рымана ўраўненні); даў выраз аналіт. функцыі ў выглядзе інтэграла (гл. Кашы інтэграл), прапанаваў раскладанне функцыі ў ступеневы шэраг (гл. Кашы тэа
рэма). Аўтар класічных курсаў матэм. аналізу.
Літ.: С т р о й к Д.Я. Краткнй очерк нсторян математнкн: Пер. с нем. 2 нзд. М., 1969.
КАШЫ ЗАДАЧА, адна з асн. задач тэорыі дыферэнцыяльных ураўненняў. Зводзіцца да адшукання рашэння (інтэграла) дыферэнцыяльнага ўраўнення, якое задавальняе пач. умовам. Напр., знайсці закон руху матэрыяльнага пункта, калі зададзены рухальная сіла, яго пач. месцазнаходжанне і скорасць. Ад краявых задач адрозніваецца тым, што папярэдне не абумоўліваецца вобласць вызначэння рашэння. Узнікае пры аналізе працэсаў, якія вызначаюцца дыферэнцыяльным законам і пач. станам. Адзінасць і існаванне рашэння гэтай задачы ў шэрагу выпадкаў даказаў А.Кашы.
КАШЫ ІНТЭГРАЛ, 1) вызначаны інтэграл ад неперарыўнай функцыі адной рэчаіснай пераменнай; асобнй выпадак Рымана інтэграла. Вызначэнне дадзена А. Кашы ў 1831. 2) Інтэграл з ядром Ка
1 шы , які выражае значэнні рэ
2л (sZ)
гулярнай аналітычнай функцыі f(z) унутры зададзенага замкнёнага контуру праз яе значэнні на гэтым контуры. Разглядаўся Кашы ў 1831. Абагульненні на выпадак інтэгравання неаналітычных функцый уздоўж не замкнёных контураў наз. інтэграламі тыпу Кашы.
КАШЫ НЯРОЎНАСЦЬ. няроўнасць для канечных сум сапраўдных ці комплексных лікаў, якая мае выгляд: (аіЬ/+.УгапЬп)^а^а?+.ЛагЬ(ЬІі+^ +ЬЯ²). Даказана А.Кашы ў 1821. Інтэгральны аналаг К.н. ўстаноўлены В.Я.Бунякоўскім (гл. Бунякоўскага няроўнасць).
КАШЫ ТЭАР^МА інтэграль н а я, адна з асн. тэарэм тэорыі аналітычных функцый. Калі функцыя f(z) — адназначная аналітычная функцыя ў некаторай вобласці камплекснай плоскас
Кашэвіцкая Успенская царква
ці, то інтэграл ад яе ўздоўж любой замкнутай спрамляльнай крывой, размешчанай у гэтай вобласці, роўны нулю. Апублікавана А.Кашы ў 1825, поўнасцю даказана франц. матэматыкам Э.Гурса ў 1884. Выражае адну з асн. характарыстычных уласцівасцей аналітычных функцый.
КАШЫ—РЫМАНА ЎРАЎНЁННІ ў тэорыі аналітычных ф у н кц ы й, дыферэнцыяльныя ўраўненні з частковымі вытворнымі 1га парадку, якія звязваюць сапраўдную і ўяўную часткі аналітычнай функцыі w = u + iv камплекснай пераменнай z = х + іу: du/dx = dv/dy, du/dy = dv/dx. Маюць важнае значэнне ў тэорыі аналітычных функцый і яе дастасаванняў у механіцы і фізіцы. Названы ў гонар А.Кашы і Б.Рымана.
КАШЫІД Язэп (1795, каля Пінска — 1868), адзін з кіраўнікоў паўстання 1830—31. У 1811 паступіў у Віленскі унт, але пакінуў навучанне і ўступіў у 17ы полк уланаў, які фарміраваўся ў Літве. Удзельнічаў у вайне 1812 на баку Напалеона. У 1830 абраны маршалкам шляхты. У 1831 узначаліў паўстанне ў Навагрудскім і Слонімскім пав. У сваім маёнтку стварыў паўстанцкі атрад. Паўстанцы мелі сутычкі з урадавымі войскамі каля в. Гарадзішча, Каменны Брод, Кошалева, Радзюкі, Навіны, нападалі на Дзятлава, захапілі мяст. Беліца; у Навагрудку раззброілі вайсковую каманду, адбілі астрог і вызвалілі арыштаваных. 24.7.1831 атрад злучыўся з корпусам Г Дэмбінскага і перайшоў на тэр. Польшчы. Пасля разгрому паўстання эмігрыраваў у Францыю. В.В.ІПвед.
КАШЭВІЦКАЯ УСПЁНСКАЯ ЦАР
КВА, помнік драўлянага дойлідства 17 ст. Пабудавана ў 1642 у в. Кашэвічы Петрыкаўскага рна Гомельскай вобл. Спачатку мела глыбіннапрасторавую кампазіцыю, складалася з квадратнага ў плане асн. аб’ёму і 5граннай апсіды. Ў