Беларуская энцыклапедыя Т. 8
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 576с.
Мінск 1999
КАЧАЛКІ, у беларусаў і інш. слав. народаў прыстасаванні для разгладжвання тканых вырабаў (бялізны, адзення). Накручаны на качалку (даўж. 40—60, дыяметр 4—6 см) выраб раскочвалі валком (прамы ці выгнуты драўляны брус даўж. 65—80, шыр. 8—10 см з нарэзанымі ўпоперак трапецападобнымі зубцамі і ручкай). Былі пашыраны па ўсёй Беларусі. Трагіляюцца і ў наш час.
«КАЧАН», бел. народны танец. Пашыраны пераважна на Гомельшчыне і Гродзеншчыне. У некат. мясцовасцях наз. «Капуста». Муз. памер 2/4. Тэмп умераны. Выконваецца пад прыпеўкі. У ім рознымі пластычнымі рухамі імітуецца «завіванне качана» (абрастанне яго
К Качан Каля млына. 1992.
лісцем). Танцоры, узяўшыся за рукі, становяцца ў ланцужок і закручваюцца клубком вакол апошняга танцора, які стаіць на месцы, ці ідуць за першым, ныраюць у «вароты», утвораныя з рук выканаўцаў. Часам танцуюць утраіх, ныраючы пад рукі адзін аднаму, ці мяняюцца месцамі, круцячыся пад руку. Выконваўся Першай бел. трупай І.Буйніцкага. Вядомы і інш. варыянты танца.
КАЧАН Аркадзь Дзмітрыевіч (н. 17.1.1941, в. Вірышча Карэліцкага рна Гродзенскай вобл.), бел. вучоны ў галіне цеплаэнері'етыкі. Др тэхн. н. (1992), праф. (1993). Скончыў БПІ (1962). 3 1962 у Бел. політэхн. акадэміі. Навук. працы па сістэмнай эфектыўнасці работы цеплавых электрастанцый. Распрацаваў метады аптымізацыі рэжымаў і тэхнал. схем ЦЭС, у т.л. парагазавых.
Тв.: Режнмы работы н эксплуатацнн тепловых электрнческнх станцнй. Мн., 1978; Оітгнмнзацня режммов к повышенне эффектмвноста работы паротурбмнных установок ТЭС. Мн., 1985.
КАЧАН Кастусь Іванавіч (н. 4.3.1950, в. Лаўрышава Навагрудскага рна Гродзенскай вобл.), бел. жывапісец. Скончыў БДУ (1975). Працуе ў жанры пейзажа. У творах, якія вызначаюцца мяккім стрыманым каларытам, імкненне перадаць любоў да роднай зямлі, хрысц. духоўнасць бел. народа: «Стрыгалі», «Зімовы вечар», «Зіма ў Раўбічах», «Удавец», «Апошні шлях хрысціяніна», «Зямля мая, зямля маіх продкаў» (усе 1980я г.); «Пад абразом», «Хрэсны ход ва Уселюбе», «Зіма ў Навагрудку», «Вада, зямля і неба», «Гара Міндоўга», «Вясна ў Лаўрышаве» (1990я г.).
Літ.: Кастусь Качан. Мн., 1995.
Г.А. Фатыхава.
КАЧАН Якаў Іосіфавіч (н. 17.9.1918, в.Лампекі Калінкавіцкага рна Гомельскай вобл.), бел. журналіст. Засл. дз. культуры БССР (1967). Скончыў ВПШ пры ЦК ВКП(б) (1949). У 1938—59 працаваў у перыядычным друку ў газ. «Сталннская молодежь», «Звязда», «Савецкая Беларусь», «Молодой партйзан»,
КАЧАРГА
195
«Правда» і інш.; у 1959—72 гал. рэдактар час. «Коммуннст Белорусснн»; у 1972—87 — на бел. радыё. Чл. ЦК КПБ у 1960—75, дэп. Вярх. Савета БССР у 1971—75. Аўгар артыкулаў, нарысаў, брашур, прысвечаных партыз. барацьбе на тэр. Беларусі (пераважна Піншчыны і Брэстчыны) у Вял. Айч. вайну.
Тв:. Мнф н реальность: что такое «амерыкэн уэй оф лайф». Мн., 1970; Подпольная молодежная // Летопнсцы боевого подвнга. Мн., 1985; Остался в сердце вечный след // Летопмсцы победы. М., 1990.
КАЧАІІАЎ Яўген Іванавіч (20.8.1919, в. Доўгавічы Мсціслаўскага рна Магілёўскай вобл. —28.1.1945), Герой Сав. Саюза (1945). У Чырв. Арміі з 1939. У Вял. Айч. вайну з 1942 на Крымскім, Цэнтр., 1м Укр. фраіггах — сяржант, камандзір стралк. аддзялення. Вызначыўся ў баях за р. Одэр. 27.1.1945 аддзяленне К. першае фарсіравала раку, у баі за расшырэнне плацдарма знішчыла каля 100 гітлераўцаў. Цяжка паранены К. не пакінуў поля бою. 28.1.1945 асабістым прыкладам падняў воінаў у атаку. Загінуў у гэтым баі.
КАЧАНОЎСКІ Уладзімір Васілевіч (13.3.1853, в. Вял. Лес Драгічынскага рна Брэсцкай вобл. — 24.4.1901), філолагславіст. Скончыў Варшаўскі унт (1876). Магістр філалогіі (1882). У 1886—88 прыватдацэнт Казанскага унта, у 1889—1901 праф. Нежынскага гіст.філал. інта. Аўтар прац па літ.знаўстве, лінгвістыцы, палеагеаграфіі, гісторыі слав. моў: «Меркаванне праасвяшчэннага Парфірыя пра кірыліцу і глаголіцу» (1877), «Нататкі пра славенскую мову XV—XVI ст.» (1878), «Харвацкія летапісы'ХУ—XVI стст.» (1881), «Помнікі балгарскай народнай творчасці» (1882), «Разгляд дысертацыі П.У.Уладзімірава «Доктар Францыск Скарына, яго пераклады, друкаваныя выданні і мова» (1888) і інш. Даследаваў сербскія, харвацкія, візант. і інш. помнікі як гіст. крыніцы.
Літ.: Славяноведенне в дореволюцнонной Росслн: Бнобнблмогр. словарь. М., 1979.
КАЧАР Ерванд Сямёнавіч (27.6.1899, Тбілісі — 22.1.1979), армянскі скульптар, графік і жывапісец. Нар. маст. Арменіі (1965). Нар. маст. СССР (1976). Вучыўся ў тбіліскай Школе жывапісу і скулыггуры (1915—18) у Е.Татэвасяна і ў маск. Дзярж. вольных маст. майстэрнях (1918—19) у П.Канчалоўскага. 3 1923 у Парыжы, з 1936 у Арменіі. Працаваў у манум. і станковай скулыггуры. Творы вызначаюцца экспрэсіяй руху, часам стылізацыяй; абеліск «Арол» каля дарогі да Звартноца (1955), партрэт А.ТэрАбрамяна (1957), помнік Давіду Сасунскаму (1959) і манумент Вардана Маміканяна (1975) у Ерэване і інш. AyTap графічных ілюстрацый да нар. эпасу «Давід Сасунскі» (1939), жывапісных жанравых кампазіцый, партрэтаў, нацюрмортаў. Дзярж. прэмія Арменіі 1967.
КАЧАР (сапр. Габрыэлян) Рачыя Качаравіч (2.2.1910, с. Кумлібуджах, Турцыя — 3.5.1965), армянскі пісьменнік. Друкаваўся з 1930. У збках апавяданняў і аповесцей «Нараджэнне repoay» (1942), «Напярэдадні» (1943), «Свяшчэннае абяцанне» (1946), «Белая кніга» (1965), рамане «Дзеці вялікага дома» (ч. 1—2, 1952—59) падзеі Вял. Айч. вайны, трагічны лёс арм. народа ў гады 1й сусв. вайны. Аўтар кніг публіцыстычных і крьггычных артыкулаў «Літаратура і жыццё» (1949). На бел. мову асобныя творы К. пераклаў М.Парахневіч.
Тв:. Рус. пер. —йзбранное. М., 1973.
КАЧАРАН Роберт Седракавіч (н. 31.8.1954, г. Ханкэнды, Нагорны Карабах), дзяржаўны і паліт. дзеяч Арменіі. Скончыў Ерэванскі політэхн. інт (1982). У 1980—88 на камсамольскай і парт. рабоце ў Нагорным Карабаху. 3 лют. 1988 адзін з удзельнікаў руху за незалежнасць Нагорнага Карабаха,
В 1 Качалаў
Я.І.Качанаў.
Р.С Качаран.
адзін са стваральнікаў (1989) і кіраўнік грамадскапаліт. аргцыі «Міяцум» («Уз’яднанне»). 3 1989 дэп. Вярх. CaseTa Арменіі, адначасова (з 1997) дэп. Вярх. Савета НагорнаКарабахскай Рэспублікі (НКР). У 1992—94 прэм’ерміністр НКР, выконваючы абавязкі старшыні Дзярж. кта абароны НКР. Са снеж. 1994 прэзідэнт НКР. 3 сак. 1997 прэм’ерміністр Арменіі. 3 сак. 1998 прэзідэнт Арменіі.
Е.Качар. Помнік Давіду Сасунскаму ў Ерэване. 1959.
КАЧАРАН Сурэн Акімавіч (5.9.1904, Тбілісі — 1979), артыст эстрады, чытальнік. Нар. арт. Арменіі (1945). Нар. арт. Расіі (1967). Скончыў Маскоўскую арм. драм. студыю (1925). У 1925—32 акцёр Арм. тра імя Г.Сундукяна ў Ерэване. 3 1939 у Маскоўскай філармоніі. Стварыў каля 30 літ. кампазіцый; цыклы «Скарбы сусветнай літаратуры», «Армянская і руская класіка», «Творы савецкіх пісьменнікаў», «Віцязь у тыгравай шкуры» Ш.Руставелі, «Адысея» Гамера, «Шахразада» (паводле зб. казак «Тысяча і адна ноч») і інш. Дзярж. прэмія СССР 1951.
Тв.: В понсках жмвого слова. М., 1960.
КАЧАРГА Анатоль Іванавіч (н. 9.7.1947, с. Самгарадок Казацінскага рна Вінніцкай вобл., Украіна), украінскі спявак (бас). Нар. арт. Украіны (1979). Нар. арт. СССР (1983). Скончыў Кіеўскую
кансерваторыю (1973). 3 1972 саліст Кіеўскага тра оперы і балета. Сярод партый: Сільвестр («Яраслаў Мудры» Г.Майбарады), Дасіфей, Пімен («Хаваншчына», «Барыс Гадуноў» М.Мусаргскага), Галіцкі («Князь Ігар» А.Барадзіна), Грэмін («Яўген Анегін» П.Чайкоўскага), Мефістофель («Фауст» Ш.Гуно), Дон Базіліо («Севільскі цырульнік» Дж.Расіні), Філіп II («Дон Карлас» Дж.Вердзі), Нілаканта («Лакмэ» Л.Дэліба), Стары катаржнік («Кацярына Ізмайлава» С.Пракоф’ева). Лаўрэат Усесаюзнага конкурсу вакалістаў імя Глінкі (1я прэмія, 1971), Міжнар. конкурсу імя Чайкоўскага (1974). Дзярж. прэмія Украіны 1989.
КАЧАРГА Іван Антонавіч (6.10.1881, г. Носаўка Чарнігаўскай вобл., Украіна — 29.12.1952), украінскі драматург. Засл. дз. маст. Ўкраіны (1950). Скончыў Кіеўскі унт (1903). Друкаваўся з 1904 (як тэатр. крытык). Аўтар п’ес гіст. тэматыкі: драм. казкі «Песня ў келіху» (паст. 1926), камедый «Фея горкага міндалю» (паст. 1926), «Марка ў пекле» (паст. 1928), «Гадзіншчык і курыца, ці Майстры часу» (1934, паст. БДТ3 1935), драм. паэм «Свеччына вяселле» (1931), «Яраслаў Мудры» (1946, Дзярж. прэмія СССР 1948), «Прарок» (нап. 1948, пра Т.Шаўчэнку). Сучасная яму рэчаіснасць у п’есах «Пойдзеш — не вернешся» (1936), «Імя» (1937), «Экзамен ца анатоміі» (1940), «Начная трывога» (1943) і інш. Творы К. вызначаюцца філас. на
196 КАЧАРГІН
поўненасцю, паглыбленай цікавасцю да маральнаэтычных праблем.
Тв.: Творн. Кнів, 1976; Рус. пер. — йсторнческне драмы. М., 1954.
Літ:. Голубева З.С. Іван Кочсрга. Кмів, 1981. В.А.Чабаненка.
КАЧАРГІН Анатоль Іванавіч (н. 26.1.1937, г. Жлобін Гомельскай вобл.), бел. вучоны ў галіне тэхналогіі машынабудавання. Канд. тэхн. н. (1972), праф. (1991). Скончыў БПІ (1960) і БДУ (1968). 3 1960 у БПА, з 1984 заг. кафедры. Навук. працы па тэорыі рэзання і канструяванні металарэзнага абсталявання. Даследаваў сувязі паміж уласцівасцямі металаў і іх апрацавальнасцю рэзаннем.
Тв.: Автоматы н автоматяческне ляннн. Мн., 1980; Конструмрованне н расчет металлорежуіцнх станков н станочных комплексов. Мн., 1991.
КАЧА'ГКОВА Ганна Васілеўна (8.9.1911, в. Канаёўка Іванцееўскага рна Саратаўскай вобл., Расія — 9.9.1993), бел. актрыса. Засл. арт. Беларусі (1949). Скончыла Саратаўскае тэатр. вучылішча (1935). Працавала ў трах Расй. 3 1945 у Магілёўскім, у 1949—90 у Брэсцкім абл. драм. трах. Вострахарактарная, камед. актрыса. Сярод роляў: Паліна, Арына Радзівонаўна («Трыбунал» і «Верачка» А.Макаёнка), Калеснікава («Брэсцкая крэпасць» К.Губарэвіча), Паўла, Шурка, Насця («Зыкавы», «Ягор Булычоў і ініпыя», «На дне» М.Горкага), Кацярына і Купавіна («Навальніца» і «Ваўкі і авечкі» А.Астроўскага), Аркадзіна («Чайка» А.Чэхава), Вара і Валя («Хлопец з нашага горада» і «Рускія людзі» К.Сіманава), Яравая («Любоў Яравая» К.Транёва), лэдзі Мільфард («Каварства і каханне» Ф.Шылера) і інш.
КАЧАТКОВА Наталля Рыгораўна (н. 24.6.1948, Масква), бел. актрыса. Засл. арт. Беларусі (1990). Дачка М.І.Аузыяенка і РЛ.Качаткова. Скончыла Бел. тэатр.маст. інт (1971). Працуе ў Нац. акад. тры імя Я.Купалы. Творчасць вызначаецца характарнасцю, імправізацыяй, адчуваннем ансамбля. Сярод роляў: Адэля [ «Ажаніцца — не журыцца» («Міхалка», «Мікітаў лапаць») Далецкіх і М.Чарота], Рузана («Вясёлы тракт» Б.Васільева), Люся («Вар’яцкае жыццё» С.Злотнікава), Малання («Дзеці сонца» М.Горкага), Пашлёпкіна («Рэвізор» М.Гогаля), Дзіяна («Курыца» М.Каляды), Федра («Валенсіянскія вар’яты» Лопэ дэ Вэгі), Голда («Памінальная малітва» паводле ШоламАлейхема), Нерына («Нежанаты мнагажэнец, або Залёты пана дэ Пурсаньяка» паводле Мальера) і інш. В.А.Грыбай/іа. КАЧАТКбЎ Мікалай Канстанцінавіч (н. 18.5.1915, Масква), расійскі хімікарганік. Акад. AH СССР (1979; чл.кар. 1960, Pac. АН з 1991), чл.кар. АМН (1957). Герой Сац. Працы (1985). Скончыў Маскоўскі інт тонкай хім. тэхналогіі (1939). 3 1945 у Маскоўскім унце,