Беларуская энцыклапедыя Т. 8
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 576с.
Мінск 1999
КАШО, возера ў Гарадоцкім рне Віцебскай вобл., у бас. р. Усыса (выцякае з возера пад назвай Гаражанка), за 4 км на ПнЗ ад г. Гарадок. Пл. 4,15 км², даўж. 6,4, найб. шыр. 1,3 км, найб. глыб. 17,1 м, даўж. берагавой лініі 21,7 км. Пл. вадазбору 60,1 км². Схілы катлавіны выш. да 6 м (на Пн да 10 м), разараныя, участкамі пад хмызняком, на ПнУ і ПдЗ параслі лесам. Берагі нізкія, у залівах забалочаныя. Мелкаводдзе пясчанае, плоская цэнтр. ч. дна выслана сапрапелем. 2 невял. астравы агульнай пл. 0,4 га. Зарастае да глыб. 1,5 м. Адзначана гнездаванне рэдкай на Беларусі птушкі — вял. крахаля.
КАШПО (франц. cachepot ад cachet хаваць + pot гаршчок), дэкаратыўная ваза для кветкавага гаршка, часта падвешваецца да столі, на сцяне.
КАШТАЛАПАВА Святлана Аляксандраўна (н. 28.7.1956, г. Саратаў, Расія), бел. танцоўшчыца. Засл. арт. Беларусі (1992). Скончыла Саратаўскае харэаграфічнае вучылішча (1974). 3 1974 салістка Дзярж. харэаграфічнага ансамбля «Харошкі». Выконвае сола ў шматлікіх пастаноўках (1акговы балет «Па старонках «Полацкага сшытка», цыкл харэаірафічных мініяцюр «Бывай, XX стагоддзе!», фалькл. праграма «Добры вечар!» і інш.). Яе творчасці ўласцівы высокая тэхніка танца, пластычнасць, сцэн. тэмперамент.
КАШТАЛАПАЎ Анатоль Міхайлавіч (н. 20.7.1948, г. Магілёў), бел. танцоўшчык і музыкант. Засл. арт. Беларусі (1983). 3 1970 артыст балета Дзярж. нар. хору Беларусі, з 1974 фальклорнахарэаграфічнага ансамбля «Харошкі», з 1988 у Бел. дзярж. ансамблі нар. музыкі «Свята». Разнапланавы харакгарны танцоўшчык і музыкант. Тэмпераментна і маляўніча выконвае розныя сола ў пастаноўках калектыву, у т.л. сола на акарыне ў нар. песнях «Калі каліна не цвіла», «Пасею гурочкі», «Песнібаладзе» ў апрацоўках В.Купрыяненкі, танец з гармонікам у сюжэтнай харэагр. кампазіцыі «Спаборніцтва музыкаў» і інш.
КАШТАЛЯН (ад лац. castellum замак), пасада ў Польшчы і ВКЛ. У Полыпчы ў 12—13 ст. К. — намеснік князя або караля на пэўнай тэрьгторыі з цэнтрам у замку. Ажыццяўляў адм.вайсковую і суд. ўладу над залежным насельніцтвам. Пасля з’яўлення ў пач. 14 ст. старостаў страціў рэальную ўладу, але меў гарантаванае месца ў каралеўскай радзе, пасля ў Сенаце. Існавалі да 1831. У ВКЛ уведзены ў 1413 у Вільні і Троках, у 1566 — у інш. ваяводскіх гарадах. Ува
200 KALUTAH
ходзілі ў Раду ВКЛ, з 1569 у Сенат Рэчы Паспалітай. К. не меў акрэсленых функцый, у службовай іерархіі займаў месца пасля ваяводы.
У.М.ВяроўкінШэлюта.
КАШТАН сапраўдны, салодкі, або я д о м ы (Castanea), род кветкавых раслін сям. букавых. 14 блізкароднасных відаў. Пашыраны ў Міжземнамор’і, Паўн. Амерыцы, Усх. Азіі. У Цэнтр. бат. садзе Нац. АН Беларусі іігградукаваны К. пасяўны (С. sativa).
Лістападныя дрэвы, радзей кусты, з баразнаватай карой выш. да 35 м. Лісце шырокаланцэтнае, цвёрдае, зубчастае. Кветкі дробныя, адаа або двухполыя ў агульных коласападобных суквеццях (маюць выгляд каташкоў). Плод з 1—3 арэшкаў. Драўніна К. пасяўнога ідзе на выраб мэблі і бочак, у кары дубільныя рэчывы. Плады ядомыя, выкарыстоўваюцца ў кандытарскай прамсці. Ёсць дэкар расліны. Жыве да 1000 гадоў. Гл. таксама Конскі каштан.
Каштан пасяўны.
КАШТАНАВІК, д у б о в і к (Gyroporus castaneus), шапкавы базідыяльны грыб сям. балетавых. Пашыраны ў Еўразіі, Паўн. Амерыцы; на Беларусі — усюды. Расце пераважна ў лісцевых лясах на пясчанай глебе паасобку і невял. групамі. Пладовыя целы з’яўляюцца ў ліп.— верасні.
Пладовае цела ў выглядзе шапкі на ножцы. Шапка дыям. 4—9 см, падушкападобнапукатая, потым плоская, амаль гладкая, чырванавата або карычняватабураватая, каштанавая. Мякаць шчыльная з прыемным пахам і смакам, колер не змяняе. Трубачкі свабодныя, белыя, потым крэмаватыя з дробнымі акруілымі порамі. Ножка выш. 5—7, дыям. 1,5—3 см, цыліндрычная, да асновы злёгку
расшыраецца, губчатая ці полая, гладкая, аднаго колеру з шапкай. Споры яйцападобныя, гладкія, жаўтаватыя. Спажываецца свежы, марынаваны, салёны.
КАШТАНАВЫЯ ГЛЕБЫ, тып глеб сухіх стэпаў, што ўтвараюцца ва ўмовах кантынентальнага засушлівага клімату з раслінным покрывам з кавылю, ціпчаку, розных відаў палыну. Асн. падтыпы: цёмнакаштанавыя, какітанавыя, светлакаштанавыя, Пашыраны ў Паўн. і Паўд. Амерыцы, на Пд Еўразіі.
Характарызуюцца непрамыўным тьшам воднага рэжыму, саланцаватасцю, нізкімі порыстасцю і водапранікальнасцю, насычанасцю кальцыем (да 80%), нейтральнай ці слабашчолачнай рэакцыяй. Гумусавы гарызонт 20—25 см. Выкарыстоўваюцца пад пасевы збожжавых, алейных і кармавых культур, пашы і сенажаці.
КАШТАРЬІС, 1) К. бюджэтных устаноў — асн. фінансавапланавы акт, які вызначае аб’ём, мэтавае накіраванне і паквартальнае размеркаванне асігнаванняў, прадугледжаных на ўгрыманне ўстаноў і аргцый. З’яўляецца планам фінансавання ўстаноў і расходавання бюджэтных сродкаў. Прававое значэнне К. — вызначэнне правоў і абавязкаў кіраўніка бюджэтнай установы па мэтавым выкарыстанні сродкаў, што адпускаюцца з адпаведнага бюджэту, а фін. органаў — абавязкі па забеспячэнні гэтых сродкаў і ажыццяўленні кантролю за мэтавым іх выкарыстаннем. К. падзяляюцца на індывідуальныя, цэнтралізаваных мерапрыемстваў і зводныя. Індывід. К адлюстроўваюць асаблівасці асобнай установы. Для аднатыпных бюджэтных аргцый устанаўліваюцца тыпавыя формы расходаў, што ўключаюць 3 асн. раздзелы: агульныя звесткі пра ўстанову, агульную суму расходаў з размеркаваннем па кварталах і накіраваннем расходаў; аператыўнавытв. паказчыкі, неабходныя для вызначэння расходаў (колькасць штатных адзінак, абслугоўваемы кантыпгент і г.д.); разлікі па асобных расходных артыкулах. К. складаецца з артыкулаў, кожны з іх мае аднародную групу расходаў і строга абавязковы характар. К. на цэнтралізаваныя мерапрыемствы складаецца мінвамі, ведамствамі, упраўленнямі і аддзеламі органаў мясц. самакіравання. К. зводныя аб’ядноўваюць усе індывід. К. падведамасных устаноў і К. расходаў на
цэнтралізаваныя мерапрыемствы. 2) К. выдаткаў на вытвсць — вылічэнне планавай сумы затрат прадпрыемства, аб’яднання або галіны нар. гаспадаркі на вытворчасць усёй прадукцыі і аказанке паслуг. Складаецца на пэўны каляндарны перыяд (год, квартал). 3) К. выдаткаў на будва — сукупнасць нарматыўных разлікаў, якія вызначаюць памер усіх затрат, звязаных з будвам (рэканструкцыяй) прадпрыемства, асобнага памяшкання, збудавання або іх комплексаў.
КАШТАЯНЦ Хачатур Седракавіч (26.9.1900, г. Гюмры, Арменія — 2.4.1961), расійскі фізіёлаг. Чл.кар. АН СССР (1939), акад. АН Арменіі (1943). Скончыў Маскоўскі унт (1926), працаваў у ім і адначасова ў Інце марфалогіі жывёл імя АМ.Северцава AH СССР (з 1936). У 1946—53 дырэкгар Інта гісторыі прыродазнаўства AH СССР. Навук. працы па праблемах эвалюцыі функцый і тэарэт. асновах эвалюц. фізіялогіі. Распрацаваў энзімахім. гіпотэзу ўзбуджэння. Дзярж. прэмія СССР 1947.
Тв.: Очеркн по нсторнн фнзнологнн в Росснл. М.; Л., 1946; Основы сравнмтельной фпзнологнн. Т. 1—2. 2 нзд. М., 1950—57. КАШТОЎНАСЦЬ, станоўчая або адмоўная значнасць для чалавека і грамадства пэўных з’яў рэчаіснасці і аб’ектаў навакольнага асяроддзя. Носьбітам К. з’яўляецца нешта канкрэтнае (прадмет, рэч, дзеянне, з’ява), а сама К. ёсць значэнне дадзенага аб’екта для суб’екта. Таму матэрыяльным або духоўным можа быць носьбіт К., а не сама К. 3 фармальнага пункту погляду К. падзяляюцца на пазітыўныя і негатыўныя, адносныя і абсалютныя, суб’ектыўныя і аб’екгыўныя. У залежнасці ад зместу грамадскіх ідэалаў, маральных прынцыпаў і норм К. могуць быць агульначалавечымі (дабро — зло, любоў — нянавісць, давер — варожасць, праўда — хлусня, шчырасць — крывадушнасць) і канкрэтнагістар ы ч н ы м і (патрыярхат — матрыярхат, роўнасць — бяспраўнасць, дэмакратыя — аўтарытарызм). Другой формай існавання К. з’яўляецца канкрэтнае прадметнае ўвасабленне чалавечых учынкаў і грамадскіх каштоўнасных ідэалаў (этычных, эстэт., паліт., прававых, рэліі'. і інш.). Да п р а д м е т н ы х К. адносяць натуральныя даброты і зло, якія заключаюцца ў прыродных багаццях і стыхійных бедствах; сац. даброты і зло, што абумоўлены сугнасцю грамадскіх адносін ці палггыкай дзяржавы; культ. спадчыну мінулага, якая выступае ў форме багацця сучаснікаў; эстэт. характарыстыкі прыродных і грамадскіх аб’ектаў, твораў матэрыяльнай і духоўнай культуры (прыгожае — агіднае, узнёслае — нізкае і г.д.); маральнае дабро і зло, што заключаюцца ў дзеяннях людзей; прадметы рэліг. пакланення і г.д. Адрозніваюць таксама асобасныя К., якія ўваходзяць у псіхал. структуру асобы ў форме каштоўнаснай арыентацыі, мэты і выконваюць функцыю рэгулятараў паводзін індывіда.
КАШУЛЯ 201
Каштоўнасныя арыентацыі і сістэмы ацэнак фарміруюцца і відазмяняюцца ў гіст. развіцці грамадства. У культуры Сгараж. Грэцыі яны склаліся ў выніку распаду першабытнай каштоўнаснай свадомасці на самаст. яе мадафікацыі — прававыя, паліт., рэліг., эстэт., маральныя і мастацкія. У працэсе ўтварэння самаст. дзяржаў атрымалі заканад. афармленне прававыя адносіны, якія вызначалі абавязкі і правы кожнай часткі грамадства — індывіда, сац., этн. і паліт. груп. 3 ускладненнем сац. структуры грамадства прававыя спосабы яго аргцыі дапоўніліся паліт. К., якія ўвасабляліся ў пэўных праграмах, тэарэт. канцэпцыях, ідэалаг. сістэмах і адпаведных сістэмах К. (патрыятызм, грамадзянскасць, нац. і саслоўная гордасць, класавая салідарнасць, парт. дысцыпліна і да т.п.). Народжаныя эканам., этн., сац.псіхал. і ідэалаг. падзелам чалавецтва, паліт. К. то садзейнічалі кансалідацыі грамадства, то прыводзілі да разбурэння яго цэласнасці, апраўдання ваен. і рэв. канфліктаў. У сярэдзіне 20 ст., з прычыны пагрозы самазнішчэння чалавецгва ў выніку ўнугр. разладу, ядзернай катастрофы або экалагічнага крызісу, узнікла ўсведамленне прыярытэту агульначалавечых К., якія здольны прывесці да адмірання паліт. адносін, а значыць, і паліт. К. Гэтыя К. адлюстроўваюць шматвяковы вопыт сац.паліт. развіцця свету, светапоглядныя ідэалы, маральныя нормы развіцця цывілізацыі і з’яўляюцца агульнымі для ўсіх людзей незалежна ад якіхн. адрозненняў (самакаштоўнасць чалавечага жыцця, свабода, шчасце, міласэрнасць і інш.).